• Газеты, часопісы і г.д.
  • Неаліт Беларускага Панямоння  Міхась Чарняўскі

    Неаліт Беларускага Панямоння

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 144с.
    Мінск 1979
    112.39 МБ
    На глыбіню да 20 см у культурным пласце сустракаліся пераважна знаходкі бронзавага веку, ніжэй у асноўным залягаў неалітычны матэрыял. Мацярык складаўся з дробназярністага жоўташэрага пяску, ніжэй якога залягаў прапластак розназярністага пяску і галькі.
    Знаходкі на паселішчы прадстаўлены крамянёвымі прыладамі, фрагментамі керамікі, а таксама рознымі расшчапанымі крамянямі без другаснай апрацоўкі.
    У культурным пласце знойдзена вялікая колькасць розных крамянёвых адшчэпаў, пласцінак, абломкаў, нуклеусаў, а саміх прылад адносна мала (рыс. 39). Гэта сведчыць аб тым, што на помніку значную ўвагу аддавалі апрацоўцы крэмню, у выніку чаго і засталося шмат адходаў.
    Ранненеалітычнай керамікі на стаянцы атрымана мала, гэта дробныя неарнаментаваныя абломкі. Толькі адзін чарапок упрыгожаны дробнымі «капыткамі».
    Больш шырока прадстаўлена кераміка лысагорскага тыпу. Яна арнаментавана адбіткамі тарцом лапаткі, «капыткамі», ямчатымі наколамі і ўмяцінамі (рыс. 40, 1—15). Пераважную большасць арнаментальных матываў складаюць рэдкія гарызантальныя паясы, часам яны ўтвараюць больш складаную кампазіцыю — накіраваны нахільна, утвараюць сетку. ’^
    Каля 10 фрагментаў керамікі адносяцца да тыпу Добрага Бору (рыс. 40, 16).
    Бор. Стаянка размешчана каля хутара Бор Лідскага раёна, на высокім мысе тэрасы Нёмана, пры ўпадзенні ў яго Дзітвы. Помнік адкрыты і раскопваўся (50 кв. м) Н. М. Гурынай (1957 і 1961 гг.) 15. Зараз амаль увесь помнік разбураны (кар’ерам). Тут выяўлены два гарызонты культурнага пласта з мезалітычнымі і неалітычнымі знаходкамі. Сярод апошніх большасць належьшь да тыпу Лысай Гары. У невялікай колькасці сустрэта і дубічайская кераміка.
    Добры Бор I. Паселішча было размешчана праз 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Добры Бор Баранавіцкага раёна, на дзюне вышынёй 4,5 м, абкружанай поплаўным балотам правабярэжжа Шчары. Адкрыта ў 1951 г. A. Р. Мітрафанавым, раскопвалася ў 1960 г. I. М. Цюрынай. Плошча помніка 5500 кв. м, ускрыта 984 кв. м. Культурны пласт мае звычайную для дзюнных стаянак Панямоння стратыграфію: пад дзірва
    42
    ном залягаў пласт цёмнашэрага пяску, таўшчыня якога вагалася ад 0,5 да 0,8 м.
    У раскопе выяўлена 12 рэштак круглых і авальных агнішчаў дыяметрам ад 1 да 2,3 м, якія знаходзіліся ў паглыбленнях глыбінёй 0,15— 0,2 м. Знойдзены таксама і два скапленні камянёў — магчымыя рэшткі агнішчаў.
    У мацерыку 5 ям. Яны мелі падпрамавугольную форму, арыентаваны на поўдзень і паўднёвы ўсход. Памеры першай — 3 на 2,5 м пры глыбіні 1 м, другой — 3 на 2,5 пры глыбіні 1,25 м, трэцяй — 3,5 на 3 м пры глыбіні 1,25 м. Дзве апошнія ямы мелі конусападобную форму і дыяметры 1,3 і 1,5 м, глыбіню — адпаведна 1,5 і да 2 м. Знаходкі ў ямах прадстаўлены керамікай і крамянёвымі вырабамі. I. М. Цюрына лічыць, што конусападобныя ямы мелі гаспадарчае прызначэнне, а тры першыя з’яўляліся рэшткамі жылля. Аналогіі сведчаць, што гэтыя аб’екты хутчэй за ўсё трэба датаваць бронзавым векам.
    3 раскопа сабрана значная калекцыя крамянёвых і каменных прылад працы і фрагментаў керамікі.
    Крэмень, з якога выраблялі на стаянцы прылады працы, падобны да матэрыялу суседняга помніка Русакова II, ён пераважна шэры і няроўна афарбаваны — ад светлашэрага да цёмнага, часам блакітнаваты, адрозніваецца высокай якасцю, што дазваляла атрымліваць масіўныя і доўгія пласціны і іншыя нарыхтоўкі.
    179 вырабаў — скрабкі (рыс. 41, 2, 3), з іх 75 на пласцінках. Сярод апошніх маецца выразная група канцавых на даволі кароткіх правільна абграненых падчатырохвугольных нарыхтоўках. Асноўнае адрозненне паміж позненеалітычнымі скрабкамі з Добрага Бору і больш раннімі скрабкамі з іншых стаянак Панямоння назіраецца ў характары скрабніц. У дабраборскіх знаходзк скрабніцы маюць правільны выпуклы край і апрацаваны акуратнай рэтушшу — вузкай, набліжанай да струменьчатай, з вельмі малой рэльефнасцю. Адзін са скрабкоў мае выдзелены з брушка падчэскай плоскі насад (рыс. 46, 4). У калекцыі 19 адшчэпаў з крутой падрэтушоўкай, якія, напэўна, таксама мелі функцыі скраблення (рыс. 41, 5). Крутой рэтушшу апрацаваны і некаторыя пласцінкі.
    20 адшчэпаў і пласцінак з крутарэтушаванымі выемкамі з’яўляліся скоблямі (рыс. 41, 16). На некаторых масіўных расшчапаных крамянях фармаваліся скрэблы.
    Найбольш значная група ў раскопе (418 экз.) — рэжучыя прылады (рыс. 41, 4, 6—8, 11, 12). 3 іх 237 экземпляраў зроблены з пласцінак, астатнія — з адшчэпаў.
    На пласцінках сфармаваны шматлікія нажы, у асноўным з плаўна скошанымі і завостранымі канпамі. Апрацоўваліся гэтыя прылады акуратнай і (часта) струменьчатай рэтушшу. Вылучаецца группа нажоў на масіўных пласцінах (рыс. 41, 3). Яны маюць прамое лязо і гарбатую спінку (нажа), пры гэтым найбольш выгнута спінка паблізу вастрыя. Прылады рэтушаваліся толькі са спінкі (пласцінкі), плоска — на лязе, крута — на выгіне спінкі (у гэтае месца, мусіць, зручна было націскаць указальным пальцам у час працы нажом). Лязо каля вастрыя часам мае прыкметныя сляды спрацаванасці. Аналагічныя прылады (у меншай колькасці) вядомы на стаянках Ярэмічы III, Лысая Гара, Русакова II.
    Знойдзена шмат наканечнікаў стрэлаў (рыс. 41, 1). Амаль усе яны — познія тыпы: у іх увагнутыя асновы і на абедзвюх плоскасцях
    43
    рэтушаваны струменьчатай рэтушшу, краі нярэдка маюць пільчатыя абрысы.
    Наканечнікі дроцікаў вырабляліся з пласцін. Яны маюць формы вострага ліста, рэтушаваны толькі са спінкі (рыс. 41, 13, 14).
    Выразны бакавы разец знойдзены на фрагменце масіўнай пласцінкі. Разцовы скол нанесены і на іншай, больш вузкай пласцінцы.
    Некаторыя знаходкі з’яўляюцца камбінаванымі прыладамі.
    У калекцыі шмат рубячых прылад, пераважна сякеры і іх нарыхтоўкі (рыс. 41, 15). Сякеры, як правіла, мелі выцягнутыя формы са звужанымі абушкамі, акуратна апрацаваны краявымі сколамі. Такія ж звужанаабушковыя ў асноўным і цяслы (рыс. 41, 9). У некаторых з іх лёзы старанна апрацаваны, нагадваюць скрабніцы.
    Двухпляцовачных прызматычных нуклеусаў толькі 3. Яны кароткія і невыразныя. Астатнія нуклеусы — у асноўным адапляцовачныя экземпляры (рыс. 41, 16, 17). У калекцыі адзінкавымі экземплярамі прадстаўлены аморфныя формы і формы з сумежнымі пляцоўкамі. Сярод аднапляцовачных нуклеусаў звяртаюць увагу знаходкі з трохвугольнымі пляцоўкамі і з адшчэпнямі на вузейшых плоскасцях, пакрытых негатывамі правільных пласцінак. Выразныя таксама нуклеусы з чатырохвугольнымі пляцоўкамі і экземпляры на абломках крамянёвых плітак. Характэрны і знаходкі з падавальнымі і лодкападобнымі (у профілі) пляцоўкамі, у якіх найбольш выразныя адшчэпні на супрацьлеглых баках, а на пярэдняй плоСкасці прыкметны негатывы больш шырокіх пласцінак. Некаторыя такія экземпляры маюць адшчэпні толькі на супрацьлеглых плоскасцях.
    Сярод каменных вырабаў сустрэты кароткія свідраваныя сякеры, якія не звязваюцца з неалітычнай керамікай стаянкі.
    На помніку не знойдзена рэтушаваных мікрапласцінак, трапецый, вастрый яніславіцкага тыпу, г. зн. знаходак, характэрных для нёманскага ранняга неаліту. Як мы ўжо бачылі, амаль няма на помніку разцоў. Разцы не сустрэліся і на стаянцы позняга неаліту (ранняй бронзы) каля в. Латышы Дзятлаўскага раёна, даследаванай аўтарам, яны малалікія і на іншых помніках, дзе пераважна прадстаўлены матэрыялы дабраборскага этапа нёманскай культуры. Можна думаць, што для Добрага Бору гэта катэгорыя прылад амаль не характэрна.
    Усяго ў калекцыі, што захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага гістарычнага музея БССР, маецца 9 арнаментаваных фрагментаў «дубічайскай» керамікі з Добрага Бору I і столькі ж неарнаментаваных. У іх цесце прыкметны раслінныя дамешкі і зярняты жарствы, акрамя таго, чарапкі тоўстыя. Па такіх адзнаках гэта кераміка набліжаецца да лысагорскага тыпу і, відаць, з’яўляецца самай позняй з «дубічайскіх» матэрыялаў. Арнаментавана яна авальнымі і акруглымі неглыбокімі ямчатымі ўмяцінамі, доўгімі і кароткімі насечкамі.
    Сярод керамікі тыпу Лысай Гары 55 абломкаў (рыс. 42, 7; 43, 4), пры гэтым толькі 10 (?) з іх без арнаменту. На даследаваных аўтарам стаянках Панямоння неарнаментаваная кераміка складае каля 50% «лысагорскай» і «дабраборскай». Магчыма, не ўся неарнаментаваная кераміка трапіла ў музейную калекцыю.
    Сярод лысагорскага тыпу найбольш выяўлена фрагментаў з тарцовымі адбіткамі лапаткі (22 экз.). На 11 чарапках маюцца «капыткі». У адзінкавых выпадках сустрэты арнаменты з ямчатых умяцін і наколаў, насечак, прачэрчаных ліній, адбіткаў размачаленай палачкі. На адным абломку адзначана спалучэнне насечак з ямчатымі ўмяцінамі.
    44
    T a б л і ц'а 1
    Крамянёвы і каменны інвентар з асноўных неалітычных стаянак Панямоння
    Інвентар	« a о оз о >» a	> m CO X	ч о Й ’>1 я о х я X 3	X a ш	3	я 03 К л 3	3 о 03 о	3 о о	3 о a U QU	=r >» ^	>н « 0 Я X tx	CU о Й 3 о <
    Наканечнікі стрэлаў	2	1	6	10	6	13	3	1	7	6	2	23
    Наканечнікі дроцікаў	7			5	1	3	1		3	2		11
    Скрабкі на пласцінках	75	5	2	30	10	39	8	3	26	5	2	75
    Скрабкі на адшчэпах	143	15	6	43	23	69	26	7	27	9	5	104
    Разцы	38	9	1	55	12	16	2	2	31	2	4	2
    Трапецыі		2	—	2	2	1						
    Мікрапласцінкі з рэтушшу		2	—	15	7	2	1	1	—	—	1	—
    Вастрыі яніславіцкага тыпу	3	1	4	4	2	3	1	2	1	3		
    Праколкі і пракруткі	11	5	2	13	7	31	5	3	6	8	2	8
    Рэжучыя прылады на пласцінках	257	22	6	51	35	105	17	9	75	26	5	237
    Рэжучыя прылады на адшчэпах	174	3	13	36	17	88	10	6	43	27	5	181
    Пласцінкі з крутой рэтушшу	9	2	1	14	4	26	1	1	10	2	2	4
    Адшчэпы з крутой падрэту	40	21	8	54	8	75	10	4	18	4	13	19
    шоўкай												
    Скоблі	17	3	5	38	5	9	2	1	5	6	1	20
    Камбінаваныя прылады	9	2	1	2	1	4	2	2	1	10		7
    Рубячыя прылады	168	9	3	21	8	65	3	2	21	3	11	153
    Іншыя тыпы	16	5	2	10	6	3	•4	3	7	4		18
    Нявызначаныя абломкі прылад	39	5	6	6	9	17	4	1	14	7	1	5
    Двухпляцовачныя нуклеусы	11			2	1	6	6		1	1		3
    Аднапляцовачныя і іншыя	444	38	7	156	25	93	21	37	99	26	27	136
    нуклеусы												
    Абломкі нуклеусаў і сколы	163	9	3	24	8	32	9	7	34	12	14	10
    Каменныя прылады	10					2			2			5
    У с я г о	1636	159	76	591	197	702	136	92	431	163	95	1021
    Пераважную большасць керамікі са стаянкі складаюць знаходкі тыпу Добрага Бору (рыс. 42, 1—6; 43, 1—3, 5, 6). Посуд гэтага тыпу мае формы і тэхналагічныя адзнакі, надзвычай блізкія да аналагічных матэрыялаў з Русакова II. Аднак на некаторых гаршках з Добрага Бору I з сярэдзіны на пераломе ад шыйкі да брушка было сфармавана выразнае рабро. Шмат і пасудзін, якія пад краем венца ўвогуле не мелі такіх характэрных для дабраборскага тыпу круглых і глыбокіх ямак.