• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    15.	Іншы кадар з калекцыі Руфа, зроблены за імгненьне да папярэдняга падчас яго кругавога аблёту восеньню 1941 году цэнтральнага пляцу тагачаснага Менску — Плошчы Свабоды, з пэрспэктывай на Траецкае прадмесьце і Татарскія агароды. Ужо разабраная частка руінаў гатэлю «Эўропа».
    16.	Адзін з наступных кадраў з калекцыі Руфа. На пярэднім пляне вуліца Энгельса, далей справа дамініканскі кляштар з касьцёлам Тамаша Аквінскага.
    17.	Далей самалёт нямецкага лётчыка павярнуў налева, каб цалкам абляцець і сфатаграфаваць у дэталях Плошчу Свабоды.
    18.	На гэтым (як і на папярэднім) кадры зьвяртае на сябе ўвагу паўночна-ўсходні бок Вялікага гасьцінага двара, які на працягу XIX стагодзьдзя склаўся зь пяці купецкіх дамоў, што шчыльна прымыкалі адзін да аднаго. Гэта вельмі характэрная для эўрапейскіх рынкаў сытуацыя, і выглядае, што аднаўленьне ў XXI стагодзьдзі на месцы гэтых дамкоў аднаго вялікага і невысокага дому ў стылі правінцыйнага клясыцызму з калёнамі — тыповы прыклад неразумнай і непатрэбнай рэгенэрацыі.
    19.	Здымак Плошчы Свабоды з паўночнага захаду. У кадар трапіла і Няміская вуліца зь Біржавым завулкам. Унізе зьлева добра відаць той завулак-праход, што вёў з вуліцы Вольнай на рынкавы пляц. На здымках з калекцыі Руфа — тыповы цэнтральнаўсходнеэўрапейскі горад з квадратным рэнэсансным пляцам у цэнтры і дзясяткам вуліц з густой забудовай, што падыходзілі да яго з розных бакоў.
    
    20.	На пярэднім пляне ўнізе — забудова вуліц Гандлёвай і Гандлёва-Набярэжнай з Лаўскім мостам, які працягваў вуліцу Герцана. Зьлева добра відаць комплекс былога жаночага ўніяцкага кляштару сьвятой Тройцы, у якім разьмяшчалася другая менская лякарня. А перад ёй — дахі прыватнай забудовы на месцы колішняй ВДНГ, дзе на той час яшчэ захоўваўся дом Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
    21.	Вуліца Савецкая пры сутыку з Валадарскага (на пярэднім пляне) і з Урыцкага (на другім пляне). Адзін з двух здымкаў часопісу «Life» за верасень 1941 году, які суправаджаўся подпісам: «...Чыстыя вуліцы Менску, без варонак ад бомбаў або друзу, паказваюць, што гэтыя разбурэньні былі вынікам тактыкі "выпаленай зямлі". Пажары былі пачатыя расейцамі праз падпалы на лесьвічных пляцоўках сучасных каменных будынкаў з мэтай пашкодзіць іх настолькі, каб зрабіць непрыдатнымі для выкарыстаньня ў якасьці казармаў для нямецкіх войскаў».
    22.	Нягледзячы на сьцьвярджэньні амэрыканскага часопісу, хапала на менскіх вуліцах і друзу ад абрынутых будынкаў. А вось варонак ад бомбаў на вуліцах сапраўды не было — прынамсі на тагачасных здымках іх знайсьці цяжка. Скрыжаваньне вуліц Савецкай і Энгельса, зьлева — агароджа Гарадзкога сквэру. Ліпень 1941 году.
    23.	У першыя месяцы акупацыі для расчысткі вуліц выкарыстоўвалі палонных савецкіх салдатаў. Разбор завалаў на рагу вуліц Савецкай і Энгельса. Ліпень 1941 году.
    24.	Восеньню 1941 году на расчыстку завалаў і разбор пашкоджаных будынкаў пачалі ганяць і вязьняў менскага гета. Расчыстка вуліцы Ленінскай. Выгляд у бок Савецкай.
    25.	Менчукі назіраюць за перамяшчэньнем цяжкай нямецкай артылерыі на вуліцы Савецкай. Справа — пэрспэктыва забудовы Новага гораду ад чатырохпавярховага дома на рагу Савецкай і Энгельса і да завулку Луначарскага на месцы цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. Некаторыя з тых дамоў былі да вайны надбудаваныя. Немцы адразу вырашылі, што іх статыка небясьпечная і пагражае абвалам, таму асудзілі іх да зносу. Чэрвень 1941 году.
    26.	Зьнесеная франтальная забудова Новага гораду па вуліцы Савецкай насупраць Гарадзкога сквэру. Цяпер гэтыя дамы не пагражалі абвалам. Мураваная забудова Новага гораду пачалася ўХУІІ стагодзьдзі. 1942 год.
    27.	Паралельна з расчысткамі вуліц і зносам небясьпечных руінаў немцы ў Менску адразу пачалі рабаваць антыкварную мэблю з кватэраў, якія цудам ацалелі ў пажарах першых дзён вайны.
    1941 год.
    28.	Стык вуліц Няміскай і Астроўскага. Ліпень 1941 году. У адрозьненьне ад ваколіц Нізкага рынку і Новага гораду Няміская вуліца ў вайну захавалася амаль цалкам. Падчас савецкіх бамбаваньняў 1942-1943 гадоў згарэў дом (застаўся за кадрам), які прымыкаў да таго, што на гэтым здымку крайні зьлева. Таксама згарэлі два дамы і ўнутрыквартальныя мураваныя прыбудовы да іх на цотным (правым) баку вуліцы непадалёк ад Т-падобнага скрыжаваньня з Камсамольскай, бліжэй да стыку з Астроўскага. I цалкам згарэлі драўляныя пабудовы на стыку Няміскай і Няміскага завулку.
    29.	Вуліца Няміская зімой 1941-1942 гадоў.
    30.	Вуліца Няміская летам 1942 году.
    31.	Паводка пасьля навальніцы на стыку вуліц Няміскай і Рэспубліканскай летам 1942 году. Лявей уверсе траса Няміскай заварочвае направа, а над ёй пануе дах былой Кацярынінскай царквы з ацалелай правай вежай бяз купала. Пад вадой схаваны даволі якасны брук гэтага скрыжаваньня з глыбокімі рыштокамі.
    32.	Вуліца Віцебская,якая выходзіла на Няміскую, утвараючы Т-падобнае скрыжаваньне зь ёй. Няміская за сьпінай фатографа. 1941год.
    33.	Вуліца Камсамольская. Калёна савецкіх ваеннапалонных паварочвае зь Няміскай. Добра відаць выгінастая траса вуліцы Камсамольскай. Гэта была важная вуліца старога Менску, на ёй знаходзіліся вельмі старыя мураваныя помнікі грамадзянскай архітэктуры. Лета 1941 году.
    34.	Велізарная чарга па хлеб у краму на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай. 3 сьпінай фатографа — вуліца Няміская. На краме з даваенных часоў захоўвалася шыльда з расейскім надпісам «ХЛЕБО-БУЛОЧНЫЙ». Зіма 1941-1942 гадоў.
    35.	Тое самае скрыжаваньне Камсамольскай і Рэвалюцыйнай, зьнятае ў бок Няміскай. Дом на рагу зьлева, у якім была хлебная крама, і белы дом справа, таксама на рагу з Рэвалюцыйнай, існавалі ўжо ў XVIII стагодзьдзі. А нядаўна гісторык Расьціслаў Баравы даказаў, што белы дом зьлева, які захаваўся да нашых дзён, пабудаваны ў другой палове XVIIстагодзьдзя. Вясна 1942 году.
    36.	Яшчэ раз тое самае месца. На здымку больш выразна відаць дэкаратыўныя дэталі двух будынкаў зьлева, якія адсылаюць нас да XVIII—XIX стагодзьдзяў. Вясна 1942 году.
    37.	Рог Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай. Будынаку цэнтры захаваўся да нашых дзён. Зіма 1941-1942 году.
    38.	Самая верхняя частка вузкай і пакручастай вуліцы Камсамольскай пры яе стыку з Савецкай.Зьнішчаныя бамбаваньнямі і пажарамі першых дзён вайны старыя менскія муры. У цэнтры — двары вуліцы Савецкай. Жнівень 1941 году.
    39.	Самая вузкая частка вуліцы Калініна насупраць былога Школьнага двара з пэрспэктывай на Біржавы завулак і вуліцу Астроўскага. Ліпень 1941 году. Будынак зьлева меў два паверхі і скляпеністыя столі, у 1942-1943 навучальным годзе ў яго перавялі беларускую школу, якая да таго была на вуліцы Рэвалюцыйнай.
    40.	Выгляд былога Школьнага двара і вуліцы Вольнай з Рыбнага рынку. Восень 1941 году. Зьвяртае на сябе ўвагу фігурны франтон двухпавярховага домуў цэнтры з аркай. Разьмяшчэньне будынкаў тарцом на вуліцу не было правілам для Менску, але не было і рэдкасьцю. Праз пару будынкаў уверх па Школынай быўяшчэ адзін такі дом. Былі такія самыя дамы на Няміскай, Камсамольскай, Плошчы Свабоды і ў іншых месцах. Дом зьлева неўзабаве будзе зьнесены.
    41.	Фронт забудовы цотнага (правага) боку самага вузкага кавалку вуліцы Калініна. Выгляд з былога Школьнага двара. Восень 1941 году.
    42.	Toe самае месца ў 1942 годзе. Трохпавярховы дом на рагу вуліцы Калініна і Біржавога завулкуўжо зьнесены.
    43.	Выгляд на Школьны двор і вуліцу Вольную зь Біржавога завулку. 1942 год. На будынку зьлева відаць вялікі чорны крыж. Так зь лета 1941 году нямецкія ўлады пачалі пазначаць прызначаныя пад знос дамы ў цэнтры Менску, будаўнічая экспэртыза якіх паказала, што яны пагражаюць абвалам.
    44.	Вуліца Вольная і Школьны двор. На першых паверхах двух дамоўу цэнтры можна разгледзець рэшткі былых скляпеньняў, што сьведчыць пра іх старажытнасьць. Гэта частка самага старога мураванага кварталу Менску. 1941 год.
    45.	Тое самае месца з больш глыбокай пэрспэктывай вуліцы Вольнай. Тут яшчэ лепш відаць магутныя старажытныя скляпеньні першых паверхаў, асабліва дома ў цэнтры (над будкай для продажу газы і лявей ад яе). Жнівень 1941 году.
    46.	Халодная сынагога на Школьным двары. 1941 год. Адносна гэтага помніка менскай архітэктуры існуюць розныя погляды навукоўцаў на час яго будаўніцтва: адны датуюць яго 1570 годам, іншыя пачаткам XVII стагодзьдзя. Ёсьць нават меркаваньне, што гэта царква ці капліца праваслаўнага манастыра, перададзеная ў XVIII стагодзьдзі габрэйскай грамадзе. Так ці іначай гэты выдатны гатычна-рэнзсансны помнік вайну перажыў і быў зьнішчаны ў 1971 годзе.
    47.	Кацярынінская (сёньня Петрапаўлаўская) царква на вуліцы Астроўскага. Выдатны помнік менскага Рэнэсансу 1612 году, перабудаваны расейцамі ў XIX ст. Да вайны ўсё навакольнае насельніцтва было перакананае, што гэта былая ўніяцкая царква з будынкам мужчынскага кляштару пры ёй. Здымак гэтага храму, зроблены ў 1920-я гады інбелкультаўцамі, які цяпер захоўваецца ў ЦНБ НАН, падпісаны «г. Мінск. Царква св. Кацярыны. Былая уніяцкая». Аднак сёньняшнія гісторыкі мяркуюць, што царква адразу будавалася як праваслаўная. 1941 год.
    48.	Інтэр'ер Кацярынінскай царквы. Беларускія жанчыны скарысталіся магчымасьцю бясьпечна памаліцца ў разгромленым у 1930-я гады храме. Два кузавы аўтамабіляў бяз колаў зьлева і справа сьведчаць пра тое, што савецкія ўлады перад вайной зрабілі ўхраме аўтамайстэрню. Восень 1941 году.
    49.	Верхняя частка вуліцы Дзям'яна Беднага пасьля бамбаваньняў і пажараў чэрвеня 1941 году. Гэтая вуліца — чэмпіён па нямецкай увазе сярод усіх вуліц Старога гораду. Толькі ў гэтай кнізе прыведзена 11 яе здымкаў часоў акупацыі. Гэта без сумневу сьведчыць пра эўрапейскую спадчыну Менску. Увагу немцаў прыцягвала менавіта вузкая і крывая вуліца, якіх шмат было і ў іх родных гарадах. Ліпень 1941 году.
    50.	Яшчэ адзін нямецкі здымак вуліцы Дзям'яна Беднага, зроблены ў самым пачатку акупацыі. Сама траса вуліцы неўзабаве будзе ачышчаная, але куча друзу ад абвалу дома справа так і будзе перакрываць ходнік увесь час акупацыі. Першы дом зьлева захаваўся, быў адрамантаваны, дабудаваны і прастаяў пасьля вайны больш за 40 гадоў. Ліпень 1941 году.
    51.	Вуліца Дзям'яна Беднага ў жніўні 1941 году.
    52.	Вуліца Дзям'яна Беднага, зьнятая ў бок Нізкага рынку. Лета 1941 году.