Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Ураджэнец вёскі Калінаўка Курскай губэрні, верны шматгадовы паплечнік Сталіна, у 30-я гады — першы сакратар Маскоўскага гаркаму ВКП(б) і актыўны ўдзельнік рэканструкцыі Масквы Мікіта Хрушчоў, выступаючы ў 1958 годзе на перадвыбар-
346 Тамсама.
чым сходзе ў сталіцы СССР, дакладна выказаў горадабудаўнічыя прыярытэты і арыенціры савецкага кіраўніцтва 30-50-х гадоў:
«Я старого Мйнска не вйдел, но слышал, что это был невзрачный город. В январе я был в Мйнске й убедйлся, что город построен хорошо, удачно спланйрован. Когда проезжаешь no главной улйце Мйнска, создается впечатленйе, что ты словно едешь no Невскому проспекту...» 347
Так беларусаў набліжалі да Расеі, і яны за гэта плацілі яшчэ падвойную цану. Прафэсар М. Улашчык у адным з прыватных лістоў у 1962 годзе пісаў:
«Сёньня гаварыў з акадэмікам Тйхомйровым. Ён хоча сваю калекцыю рукапісаў перадаць у Новасібірск, але сярод іх ёсьць беларускія іўкраінскія. Зь беларускіх ён назваў евангельле, пісанаеў канцы XV cm. уДруцку, і евангельле, пісанае ў Мінску ў XVI cm. Вядома, штоўсёгэта трэба было б аддацьу Мінск, але каму г куды? У Віцебску ўзарвалі царкву XII cm., у Мінску разбурылі замчышча. 3 гэтага ён робіць зусім разумны вывад, што ў Беларусі да помнікаў культуры адносяцца па-варварску...»3™
Друцкае і Менскае Эвангельлі і цяпер захоўваюцца ў бібліятэцы Новасібірскага аддзяленьня Расейскай акадэміі навук.
Разбурэньне помнікаў архітэктуры, як і іх аднаўленьне, — заўсёды было і ёсьць справай ідэалягічнай. Абстаўленая сталінскімі ампірнымі палацамі цэнтральная вуліца Менску, па сутнасьці, ніколі не была толькі натуральным выяўленьнем
347 Советская Белоруссмя. 15 сакавіка 1958.
348 Улашчык М. Ліст да Ю. Бібілы ад 21 сакавіка 1962 году // Выбранае... С. 480-481.
савецкага сацыялістычнага рэалізму або ўтапічнай мары камуністаў аб сьветлым заўтра. Яна стала тым, чым і павінна была стаць паводле задумы крамлёўскіх валадароў — сродкам ідэалягічнага занявольваньня і сымбалем палітычнага задушэньня абуджанага ў рэвалюцыю і вайну беларускага народу, аднаго з ускраінных народаў імпэрыі.
I доказ гэтаму — першы паўсталы будынак на новай цэнтральнай вуліцы Менску. Ім стаў не Паштамт, ня ГУМ, не Дзяржбанк, не, тым больш, жылы дом. У 1945 годзе на рагу Камсамольскай і Савецкай сярод яшчэ не да канца разабраных руінаў пачаў узводзіцца і ў 1947 годзе быў скончаны новы будынак галоўнай савецкай карнай установы таго часу — Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі (МГБ).
Улічваючы вышэйсказанае, няцяжка зрабіць выснову, што беларусы ня вызваляцца ад савецкай (і расейскай) спадчыны, пакуль не адновяць менскі Стары горад, старыя цэнтры Горадні, Наваградку, Берасьця, Віцебску, Магілёва ды іншых гарадоў. Але найперш і перш за ўсё — Менск.
Помнікі архітэктуры, прычым ня толькі гарадзкія дамінанты, але і шараговае гарадзкое асяродзьдзе, закладаюць у людзкія душы код прыналежнасьці да той або іншай цывілізацыйнай прасторы.
Выдатны чэскі лінгвіст і дыплямат, прафэсар Іржы Марван у сваім эсэ «Белая Русь у нашай гісторыі і думках. На мосьце паміж Эўропай і велізарнасьцю Русі Вялікай» у 1990-я гады пісаў:
«Праяжджаючы па Беларусі па сьлядах разбуральных войскаў Напалеона і Гітлера, а таксама назад па сыіядах ня менш разбуральных войскаў Кутузава і Сталіна, мы задаем сабе пытаньне, што пасыія гэ-
тулькіх матэрыяльных і духоўных катастрофаў — улучна з савецкай уладай і Чарнобылем — што ад гэтай некалі квітнеючай краіны засталося.
I тут для нас, непадрыхтаваных, алеўважлівых назіральнікаў, у якіх яшчэ не сьцерліся ўражаньні ад цыбуляватых вежаў маскоўскіх, наўгародзкіх і загорскіх храмаў, Беларусь рыхтуе сюрпрыз: нас агортвае сьвет готыкі, барока і рэнэсансу.
Пабачыўшы Барысаглебскую царквуХІІ стагодзьдзя ў Горадні, магутны замакХУ-XVI стагодзьдзяўу Міры і шэраг іншых сьвецкіх і духоўных памятакХУІ-ХУІП стагодзьдзяў у ваколіцах Ліды, у Нясьвіжы абоўМагілёве, мы ўсьведамляем, што мы пакінулі Вялікую Русь і апынуліся ў старой добрай Эўропе, якую мы ведаем з Брандэнбургу, Чэхіі, Швайцарыі ці Ютляндыі, або з эўрапейскага ўзьбярэжжа Атлянтыкі»349.
Менавіта «старой добрай Эўропай» у архітэктурным сэнсе да Другой сусьветнай вайны і была сталіца БССР — наш Менск. Гэты горад у XVII-XVIII стагодзьдзях будавалі тыя самыя архітэктары і майстры, што будавалі Вільню. У архітэктурным сэнсе стары Менск заўсёды і быў Вільняй, толькі меншай па памерах (дарэчы, не нашмат). Гэта быў тыповы цэнтральна-ўсходнеэўрапейскі горад, якіх нямала ў Польшчы, Чэхіі, Славаччыне і і ншых краінах рэгіёну.
I гэтае эўрапейскае аблічча раней ці пазьней павінна быць Менску вернутае.
Прага,
2006-2021
349 Marvan J. Brana jazykem otvirana aneb o ceStine svetove. Praha, 2004. C. 223. Пераклад Сяргея Шупы.
Зьмены назваў вуліц
У дужках падаецца год зьмены. Ня ўлічаныя зьмены часоў савецкай і польскай акупацыяў у 1919-1920 гадах
Вялікая Татарская, Дзімітрава (1934)
Падзамкавая на Балоце, Кустарная (1931)
Васкрасенская, Вызваленьня (1924)
Ракаўская, Астроўскага (1937), Ракаўская (1993)
Рыбны рынак, Біржавы завулак (1926)
Школьная, Вольная (1931)
Нізкі рынак, Плошча 8 Сакавіка (1931)
Аляксандраўска-Набярэжная, Камунальна-Набярэжная (1922)
Зыбіцкая, Балотная (1866), Гандлёвая (1882), Зыбіцкая
(2010)
Няміга-Школьная, Кацярынінская (1866), Калініна (1926), Няміга (1954)
Няміская, Няміга (1954)
Казьмадзям’янаўская, Дзям’яна Беднага (1931)
Койданаўская, Рэвалюцыйная (1922)
Фэліцыянаўская, Багадзельная (1866), Камсамольская
(1922)
Высокі рынак, Саборная плошча (1866), Пляц Волі (1917),
Плошча Свабоды (1933)
Вялікая Бэрнардынская, Манастырская (1866), Бакуніна (1922), Кірыла і Мяфодзія (1990)
Малая Бэрнардынская, Мала-Манастырская (1866),
Герцана (1922)
Петрапаўлаўскі завулак, Музыканцкі завулак (1882), Музычны завулак (пасьля 1945)
Дамініканская, Петрапаўлаўская (1866), Энгельса (1922)
Зборавая, Турэмная (1866), Прэабражэнская (1882),
Інтэрнацыяналыіая (1922)
Валоцкая, Хрышчэнская (1866), Кастрычніцкая (1922), Інтэрнацыянальная (1961)
Францішканская, Губэрнатарская (1866), Ленінская (1922), Леніна (1945)
1. Плян-схема гістарычнай часткі Менску. Назвы вуліц пададзеныя паводле стану на 1941 год.
2. 23 чэрвеня 1941 году. Немцы сфатаграфавалі Менск перад пачаткам бамбаваньняў, якія пачаліся на наступны дзень.
Аэрафотаздымак Люфтвафэ.
3. 24 чэрвеня 1941 году, раніца. Першыя нямецкія бомбы ўпалі ў раёне Ляхаўкі. Аэрафотаздымак Люфтвафэ.
4. 24 чэрвеня 1941 году, вечар. Палае зарэчная частка гораду, у тым ліку Траецкая гара. Моцны пажару раёне вуліцы Пралетарскай, ніжніх частках вуліц Акцябрскай, Камуністычнай, Садовай і Садова-Набярэжнай на левым беразе Сьвіслачы. Аэрафотаздымак Люфтвафэ.
5. 25 чэрвеня 1941 году, раніца. Немцы мэтадычна адзначылі белай рамкай раён найбольшых разбурэньняў ад налётаў 24 чэрвеня. Аэрафотаздымак Люфтвафэ.
6. 26 чэрвеня 1941 году, раніца. Уся цэнтральная вуліца Менску — Савецкая, і яе навакольлі ўключна з Новым горадам, вуліцамі Энгельса, Ленінскай ўжо спаленая. На здымку пажары працягваюцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай непадалёк ад Плошчы Свабоды і ў раёне вуліцы Рэспубліканскай.
Аэрафотаздымак Люфтвафэ.
7. 26 чэрвеня 1941 году. Белымі рамкамі адзначаныя пацярпелыя ад бамбаваньняў і пажараў 24-25 чэрвеня вялізныя тэрыторыі ў цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках Менску. Гістарычны цэнтар, у тым ліку Стары горад, па-ранейшаму некранутыя.
Адказу на пытаньне, калі і як загарэлася частка Старога гораду, а менавіта кварталы паміж вуліцамі Вольнай і Дзям'яна Беднага і паміж Біржавым завулкам і Нізкім рынкам (былі гэта бомбы ці падпалы), нямецкія здымкі першых дзён вайны не даюць. Аэрафотаздымак Люфтвафэ.
8. Пачатак ліпеня 1941 году. У такім выглядзе Стары горад перажыў першыя два тыдні вайны. Самыя старыя мураваныя кварталы Менску— паміж вуліцамі Вольнай і Дзям'яна Беднага а таксама паміж Біржавым завулкам і Нізкім рынкам — ужо спаленыя. Але частка дамоў на Дзям'яна Беднага нават захавалі дахі. Аэрафотаздымак Люфтвафэ.
9. Так выглядаў Стары горад у пачатку ліпеня 1941 году. Апрача раней згаданых кварталаў вакол Нізкага рынку і вуліцай Дзям'яна Беднага цалкам згарэў правы бок вуліцы Стара-Мясьніцкай на Замчышчы. Гэта тое самае Замчышча, праект рэстаўрацыі якога Інбелкульт распрацаваў яшчэ у 1925 годзе і дзе Ўладзімер Дубоўка марыў паставіць помнік Кастусю Каліноўскаму. Гэты раён падлягаў поўнаму зносу паводле ленінградзкага генпляну Менску 1936 году. Нізкі рынак засыпаны нямецкімі агітацыйнымі ўлёткамі. Аэрафотаздымак люфтвафэ.
10. Ліпень 1941 году. Панарама гістарычнага цэнтру Менску з паўночнага захаду з Плошчай Свабоды, Новым горадам і часткай Старога гораду. Лявей ад цэнтру ў ніжняй частцы здымку добра відаць крывы завулак-праход, які перасякаў квартал паміж Біржавым завулкам і вуліцай Вольнай. Гэты завулак — рэшта старажытнай вуліцы Юраўскай, якая некалі адыходзіла ад Няміскай і пад вуглом да яе вяла да Нізкага рынку і замку. Аэрафотаздымак Люфтвафэ.
11. Фрагмэнт папярэдняга здымку, на якім унізе ў цэнтры яшчэ лепш відаць той вузкі крывы завулак-праход, які зьвязваў вуліцу Вольную і Біржавы завулак і які адсутнічае на ўсіх спробах тапаграфічнай рэканструкцыі забудовы Старога гораду. Вышэй зьлева добра відаць каменныя джунглі самага старога мураванага кварталу Менску з вузкім доўгім завулкам-дваром, у які можна было трапіць з Плошчы Свабоды і з вуліцы Дзям'яна Беднага праз арачныя праходы.
12. Спаленая пажарамі першыхдзён вайны забудова Новага гораду і кварталаў паміж вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Савецкай, Карла Маркса і Кірава. Ліпень 1941 году.
л о; ' г
Л' •. ч'М*' J
13. Панарама гістарычнага цэнтру Менску з паўднёвага ўсходу. Восень 1941 году. Здымак з так званай калекцыі Ганса Руфа ў музэі Вялікай Айчыннай вайны. Некалькі дзясяткаў авіяздымкаў 1941 году з гэтай калекцыі, зробленых з малой вышыні, застаюцца найлепшымі гістарычнымі фотадакумэнтамі па гісторыі старой архітэктуры Менску.
14. Панарама старога гораду. Фрагмэнт папярэдняга здымку. Адзін з самых інфарматыўных і вымоўных кадраў з калекцыі Руфа, які дазваляе адчуць шчыльнасьць забудовы. Добра відаць абодва рынкі Старога гораду (Рыбны зьлева і Нізкі справа), роўныя трасы Замкавай і Вольнай вуліці крывыя трасы вуліц Дзям'яна Беднага, Нова-Мясьніцкай, Завальнай і СтараМясьніцкай. Асабліва ўражваюць паўкругі Нова-Мясьніцкай і Завальнай зьлева. Добра відаць таксама Мясныя рады справа і, лявей ад іх, спалены будынак Гродзкага суду, які захаваў толькі мураваны першы паверх.