Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Стварыць пры Саветах міністраў нацыянальных рэспублік камітэты, якія б займаліся аховай помнікаў культуры, гісторыі і прыроды, і арганізаваць пры гэтых камітэтах вучоныя саветы з вучоных адпаведных спецыяльнасьцей.
Для аховы і адшуканьня помнікаў культуры прыцягнуць таксама мясцовае насельніцтва іў першую чаргу настаўнікаў, арганізаваць камітэты з мясцовага насельніцтва для аховы кожнага канкрэтнага помніка старажытнасьці.
Унесьціў кодэкс законаў СССР пункт аб прыцягненьні да суровай адказнасьці і адданьні пад суд асоб, якія зьнішчаюць або садзейнічаюць зьнішчэньню помнікаў культуры.
335 Тамсама.
На працягу 1957 года закончыць складаньне сьпісаў помнікаў культуры, узятых пад дзяржаўную ахову. Пры складаньні гадавых бюджэтаў па будаўніцтву прадугледжваць неабходныя сумы на рамонт і рэстаўрацыю гэтых помнікаў.
Наладзіць работу па папулярызацыі помнікаў культуры праз газеты, часопісы, лекцыі і брашуры.
Арганізавацьу Мінску гісторыка-этнаграфічны музей і музей народнай творчасьці»™.
Як бачым, асноўны зьмест гэтага ліста і асноўныя пункты накрэсьленай у ім праграмы аховы помнікаў цалкам супадаюць са створанай за 30 гадоў да таго аналягічнай праграмай Інбелкульту. Відавочна, што перад намі ня толькі сьведчаньне існаваньня ў Беларусі тых самых праблемаў у справе аховы помнікаў у 20-я і ў 50-я гады, але і доказ абазнанасьці Міхаіла Кацара ў справах Інбелкульту і яго ідэйнай пераемнасьці зь дзеячамі 20-х гадоў.
Беларусы ўздымаюць галаву
Тым часам імпэт беларусаў набіраў абароты, тэма аховы помнікаў і рэстаўрацыі рабілася ўсё больш папулярнай. Таму «ЛіМ» у тым самым нумары ад 20 кастрычніка прысьвячае ўсю трэцюю паласу помнікам Полацку. Спэцкор «ЛіМу» С. Александровіч друкуе вялікі артыкул «Горад гістарычных помнікаў», а археоляг В. Тарасенка тэкст «Зямля старажытнага Полацка чакае дасьледчыка». Зьмеш-
336 Тамсама,
чаны былі на паласе і чатыры прыгожыя малюнкі полацкіх краявідаўз помнікамі архітэктуры.
Адчайная барацьба Міхаіла Кацара і публікацыі ў друку выклікалі грамадзкі розгалас. Аб разбурэньні менскага Замчышча і іншых помнікаў архітэктуры загаварылі ў акадэмічных і творчых колах, у асяродзьдзі тэхнічнай і гуманітарнай інтэлігенцыі, прычым, як у сталіцы, так і ў правінцыі. У газэты ў падтрымку «звароту сямі» патокам пайшлі лісты заклапочаных беларускіх грамадзянаў.
Неўзабаве «ЛіМ» зьмясьціў агляд чытацкай пошты «Ахоўваць помнікі культуры».
«Шырокую грамадзкасьць нашай рэспублікі, — пісала газэта, — па-сапраўднаму ўсхвалявала пісьмо вучоных, дзеячоў літаратуры і мастацтва, надрукаванае ў нашай газеце 20 кастрычніка 1956 года. Урэдакцыю пачалі паступаць пісьмы працоўных, у якіхяны расказваюць аб тым., яку іхраёнах ахоўваюцца помнікі культуры, што трэба зрабіць, каб належным чынам. арганізаваць іх ахову.
У кожным такім допісу выказваюцца слушныя прапановы аб тым, каб аб’яднаць у адзіным цэнтры шматлікую армію энтузіястаў-краязнаўцаў, кабу вывучэньніроднага краю — яго гістарычнага мінулага... актыўны ўЬзел прымалі ўсе ўстановы культуры рэспублікі, школы, студэнты навучальныхустаноў, музеі, уся наша інтэлігенцыя.
Аматар-краязнавец М. Мельнікаўз Крычаўскага раёна лічыць, штоўся наша грамадзкасьць павінна пільна ахоўваць гістарычныя помнікі... Для актывізацыі работы па вывучэньню роднага краю тав. Мельнікаў прапануе стварыць у кожным раёне,
горадзе, вобласьці Беларусі таварыствы краязнаўцаў-аматараў...
Рэдакцыя атрымала пісьмо выкладчыка гісторыі Беліцкай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Ф. Быкава. Ён расказвае, штоўсе настаўнікі школы горача абмяркоўвалі зьмешчаныя ў нашай газеце матэрыяпы аб ахове помнікаў культуры. Тав. Быкаў піша, што і ў Рагачове загінуў старажытны архітэктурны помнік — замак каралевы Бонны, пабудаваны яшчэ ў пачатку XVI стагодзьдзя...
Супрацоўнік Крычаўскай раённай газеты “Шлях сацыялізма” Э. Ялугін паведамляе рэдакцыі, якую разнастайную работу праводзяць мясцовыя краязнаўцы...
Але больш за ўсё рэдакцыя атрымлівае пісем аб тым, што ў многіх раёнах нашай рэспублікі ўсё яшчэ дрэнна ахоўваюцца помнікі культуры беларускага народа. Тав. Мальдзіс з Радашковіцкага раёна паведамляе, што ля вёскі Краснае захавалася арыгінальная драўляная будоўля XVIII стагодзьдзя, якая цяпер разбураецца...»337
I вось пасьля доўгага пераліку атрыманых лістоў і пераказу іх зьместу рэдакцыя «ЛіМу» зрабіла гэткае падсумаваньне:
«Нельга мірыцца з такім абыякавым стаўленьнем да аховы помнікаў. Мясцовыя партыйныя, савецкія і камсамольскія арганізацыі, уся наша грамадзкасьць павінны старанна ахоўваць усе помнікі культуры беларускага народа»ЗЗЙ.
337 Літаратура і мастацтва. 27 сьнежня 1956.
338 Тамсама.
Шырокі грамадзкі рэзананс і занепакоенасьць справай аховы помнікаў, заклікі судзіць вінаватых у разбурэньнях архітэктараў і чыноўнікаў, патрабаваньні адрадзіць у БССР шырокі краязнаўчы рух і выдаткоўваць грошы на рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры аднаўлялі ў палахлівых галовах савецкіх ідэолягаў прывід Інбелкульту 20-х гадоў. Гэтыя заклікі несьлі пагрозу нацыянальнай дэстабілізацыі — змрочная стабільнасьць у гэтай сфэры была дасягнута яшчэ перад вайной у выніку разгрому нацыянальнага руху, а таксама ў выніку пасьляваеннага задушэньня акрыялых у вайну нацыянальных рухаў на ўскраінах савецкай імпэрыі.
Барацьба за захаваньне помнікаў архітэктуры спусьціла пэўнае разьняволеньне ў іншых гуманітарных сфэрах Беларусі. Пачалі гучаць галасы супраць пераводу школаў на расейскую мову навучаньня. Актыўна загаварылі літаратуразнаўцы. 8 ліпеня 1956 году Юльян Пшыркоў друкуе ў « Л іМе» артыкул «Глыбей вывучаць гісторыю літаратуры». Празь месяц, 11 жніўня, Рыгор Шкраба публікуе ў «ЛіМе» артыкул «За творчае разьвіцьцё крытыкі і літаратуразнаўства». А яшчэ неўзабаве, адзін з аўтараў «ліста сямі» прафэсар Міхась Ларчанка выступае з артыкулам «Некаторыя пытаньні гісторыі літаратуры» (17 лістапада).
У артыкулах рабілася спроба рэабілітацыі рэпрэсаваных беларускіх літаратараў і ў пэўнай ступені апазыцыйных да савецкага рэжыму літаратурных аб’яднаньняў «Полымя» і «Ўзвышша». Міхась Ларчанка, напрыклад, адкідаў тэзу пра вялікі ўплыў расейскай культуры на культуру беларускую. Ён пісаў, што Скарына амаль на паўстагодзьдзя раней
за Фёдарава выдаў беларускую Біблію. Ларчанка таксама прапанаваў аб’ектыўна ацэньваць нацыянальна-адраджэнскі рух дарэвалюцыйнага пэрыяду і настойваў на вялікім значэньні газэты «Наша Ніва» для беларускай гісторыі і культуры.
У паветрызапахла«адраджэньнем». Натуральна, што заснаванае «жалезным Фэліксам» ведамства, якое на той час ужо называлася Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі пры Савеце міністраў СССР і было паклікана дапільноўваць непахіснасьць ідэалягічных устояў савецкай сыстэмы, не магло спакойна назіраць за гэтымі варожымі праявамі.
Разгром абаронцаў і канец Замчышча
I вось тут у 1956 годзе ўпершыню на грамадзкай сцэне Беларусі зьяўляецца тады яшчэ кандыдат гістарычных навук, дацэнт Адам Залескі — своеасаблівы Бэндэ ад гісторыі, якому будзе суджана адыграць ролю аднаго з пагромшчыкаў незалежнай беларускай гістарычнай навукі ў 80-я і 90-я гады XX стагодзьдзя.
У 1953 годзе Адама Залескага зь вельмі адказнай і падкантрольнай КГБ пляцоўкі — факультэту замежных моваў Курскага пэдагагічнага інстытуту, дзе ён працаваў дэканам (!), перакінулі ў Беларусь на пасаду загадчыка сэктару этнаграфіі і народнай творчасьці Інстытуту гісторыі АН БССР. Заняўся новасьпечаны «этнограф» вывучэньнем побыту насельніцтва ў партызанскіх зонах Беларусі.
Увосень 1956 году прыйшоў час першы раз націснуць на кнопку «Залескі». Пасьля яе націснуць
яшчэ шмат разоў, і А. Залескі (ужо прафэсар) са сваімі паплечнікамі, былымі кадравымі афіцэрамі НКВД прафэсарам А. Хахловым і дацэнтам К. Дамарадам будуць змагацца зь нефармаламі ў 80-я гады і граміць «буржуазна-нацыяналістычную» плынь у беларускай гістарычнай навуцы ў 90-я гады XX стагодзьдзя.
А тады, у 1956 годзе, пасьля першых публікацыяў Кацара і пачатку размоваў у колах інтэлігенцыі аб згубе Замчышча і іншых помнікаў гісторыі і культуры, было вырашана зрабіць тое, што на прафэсійным слэнгу тагачасных прапагандыстаў называлася «перахапіць ініцыятыву», «узяць сытуацыю пад кантроль», «загаварыць тэму».
Размовы аб замках і «барокко» выклікалі ў КГБ і КПСС абгрунтаваную трывогу — яшчэ троху, і аб «залатым веку» загавораць. Таму было вырашана вярнуць апянелых ад XX зьезду беларускіх інтэлектуадаў на грэшную зямлю.
I вось калі прафэсар Кацар толькі плянаваў зьбіраць подпісы пад «лістом сямі», 15 верасьня 1956 году загадчык сэктару этнаграфіі Інстытуту гісторыі Адам Залескі публікуе ў «ЛіМе» артыкул «Шанаваць культурныя скарбы народа». А ў тым артыкуле ледзь не на палову старонкі — палымяныя заклікі зьбіраць і захоўваць сапраўдныя народныя помнікі: лапці, вышываныя кашулі, ручнікі і цабэркі.
А калі 20 кастрычніка «ЛіМ» нарэшце зьмясьціў на першай старонцы зварот сямі славутых дзеячоў «У абарону помнікаў культуры», то на другой старонцы таго самага нумару быў апублікаваны «сьціплы» ліст навуковых супрацоўніц Белару-
скага дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай айчыннай вайны С. Левінай і В. Раманоўскай пад назвай «Захаваць помнікі партызанскай славы». Музэйшчыцы наракалі, што ў БССР не даглядаюцца і разбураюцца лясныя стаянкі партызанскіх брыгад і злучэньняў, згніваюць зямлянкі, зарастаюць травой магілы партызанскіх камандзіраў, і трэба іх адчайна ратаваць і аднаўляць.
У выніку, як і трэба было чакаць, лісты «кнопак» былі ўбачаныя і пачутыя тымі, каму прызначаліся, а лісты абаронцаў «барокко» — тымі, каму не прызначаліся.
Адказ Залескаму варта працытаваць падрабязна. 10 лістапада 1956 году «ЛіМ» друкуе афіцыйнае паведамленьне:
«“Шанаваць культурныя скарбы народа”. Пад такім загалоўкам у газеце ад 15 верасьня г. г. быў надрукаваны артыкул загадчыка сектара этнаграфіі і народнай творчасьцг Інстытута гісторыі Акадэміі навукБССРА. Залескага, у якім аўтарузьняў пытаньне абзборы і захаваньні этнаграфічных і мастацкіх каштоўнасьцей беларускага народа.
Намесьнікміністра культуры БССРМ. Мінковіч паведамляе, што міністэрства дало ўказаньне аб стварэньні ў Дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі, які знаходзіцца ў горадзе Гродна, аддзела этнаграфіі. Прымаюцца меры да паляпшэньняработы па зьбіраньню матэрыялаў па гісторыі, этнаграфіі і мастацкай творчасьціўсімі музеямі і новаарганізуемым Дзяржаўным музеем, будаўніцтва якога будзе распачата ў наступным годзе.