• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    На досьвітку 8 верасьня 1708 году загарэўся магілёўскі замак, а ў горад з розных бакоў на загад Пятра I увайшлі аддзелы калмыкаў, татараў і маскоўцаў. Іх задачай было менавіта поўнае зруйнаваньне Магілёва, таму людзей чапалі мала, толькі адбіралі грошы. Усходняе войска ня ведала літасьці менавіта да архітэктуры — дом за домам, краму за крамай, палац за палацам і царкву за царквой мэтадычна рабавалі, а пасьля падпальвалі або разбуралі парахавымі выбухамі.
    Да канца дня справа была скончаная. Самы вялікі, багаты і прыгожы пасьля Вільні мураваны беларускі горад, славянская Вэнэцыя, гандлёвы канкурэнт Данцыгу, Рыгі, Вільні і Масквы быў ператвораны ў попел і руіны і ніколі ўжо ня здолеў аднавіцца ў тым выглядзе — далей яму была наканаваная роля занядбанага правінцыйнага места
    304 Катлярчук А. Швэдыўгісторыіікультурыбеларусаў. Вільня, 2007. С. 110.
    Рэчы Паспалітае і шараговага губэрнскага цэнтру Расейскай імпэрыі305.
    I вось якраз у справе разбурэньня Магілёва Пётар I падаў добры гістарычны ўрок сваім нашчадкам з НКВД. Менш чым праз два месяцы пасьля апісаных падзеяў, 6 лістапада 1708 году, расейскі цар выдаў «Указ всему малороссмйскому народу», у якім абвінаваціў у разбурэньні Магілёва... швэдаў306 . 3 таго часу і да нашых дзён гісторыкі раз за разам паўтараюць вэрсію Пятра I аб гібелі славянскай Вэнэцыі.
    А між тым вядома, што швэды нават харчаваньне ў магілёўскіх месьцічаў, у адрозьненьне ад расейцаў, куплялі за грошы, а ўся іх шкода зьвялася да канфіскацыі срэбра ў магілёўскіх цэрквах на выплату заробку нямецкім наймітам і разбору некалькіх пакінутых жыхарамі дамоў для пабудовы двух мастоў праз Дняпро.
    Асаблівае і сымбалічнае значэньне маюць дзьве акалічнасьці падзеяў 1708 году: загад аб зруйнаваньні Магілёва Пётар I аддаў генэралу Радыёну Боўру праз свайго ад’ютанта Фёдара Барценева на словах, вусна. А абвінаваціў швэдаў у разбурэньні сталіцы беларускага праваслаўя пісьмова, ва ўказе... Так бы мовіць, для нашчадкаў. Як тут ня ўспомніць пра 40-я гады XX стагодзьдзя, пра НКВД, вайсковую цэнзуру і савецкую прапаганду. I другая
    305 Падрабязнае апісаньне магілёўскай трагедыі 1708 году зьмешчана ў Магілёўскай хроніцы Сурты і Трубніцкіх. Хроніка апублікавана М. Улашчыкам у 1980 годзе ў 35-м томе «Полного собранмя русскмх летопмсей». Упершыню была надрукаваная ў расейскім перакладзе ў 1887 годзе.
    306 Катлярчук А. Цыт. тв. С. 118.
    акалічнасьць: у лісьце да генэрала Боўра Пётар I згадаў толькі, што Барценеў на словах перакажа яму канкрэтны загад і з салодкім прадчуваньнем хуткай адплаты ненавісным ліцьвінам-магілёўцам загадкава дадаў: «понеже золотые днп настоят»307.
    Як бачым, 236 гадоў перад падзеямі 1941-1944 гадоўу Менску адзін маскоўскі валадар ужо адпомсьціў іншаму беларускаму гораду за здраду.
    Другім настаўнікам бальшавікоў быў граф Міхаіл Мураўёў, вядомы ў Расеі як Мураўёў Віленскі, а ў Беларусі — як Мураўёў-вешальнік. Гэты гістарычны пэрсанаж дзейнічаў больш вытанчана, але ня менш брутальна — помнікі за часамі яго кіраваньня ў Паўночна-Заходнім краі ў палове XIX стагодзьдзя ўжо не руйнавалі — іх перабудоўвалі да непазнавальнасьці ў стылі казённага расейскага праваслаўя, што, фактычна, можа быць прыроўненае да разбурэньня.
    Мураўёў і яго атачэньне добра разумелі ідэалягічную функцыю архітэктуры, асабліва культавай. Так званыя цэрквы-мураўёўкі пакрываюць усю тэрыторыю Беларусі і сёньня. Зьнявечаная эстэтыка беларусаў да іх прызвычаілася настолькі, што простым людзям цяпер гэтыя спаруды ўжо здаюцца прыгожымі, а сучасныя менскія архітэктары нават дазваляюць сабе праектаваць мураўёўскія варыяцыі. Тым часам, яшчэ ў XIX стагодзьдзі ў самой Расеі «мураўёўкі» Паўночна-Заходняга краю ганілі як безгустоўныя і немастацкія падробкі. Тым часам
    307 Цыт. паводле: Катлярчук А. Цыт. тв. С. 117. Больш падрабязна пра гэта гл.: Пнсьма п бумагн ямператора Петра Велмкого. Т. 8. Вып. 1. Масква, Ленінград, 1948; Т. 8. Вып. 2. Масква, Ленінград, 1951.
    у самой Расеі шмат будавалі прыгожых, стылёва вытрыманых храмаў: архітэктары зьвярталіся да клясыцызму, нэабарока і г. д.
    Урокі Пятра I і графа Мураўёва паказалі іх духоўным нашчадкам, як трэба з забранымі народамі абыходзіцца і якую ролю ў гэтым абыходжаньні можа адыграць вайна з помнікамі архітэктуры і наступная фальсыфікацыя праўды пра яе.
    Фальсыфікацыя ў гэтай справе прыносіць падвойныя дывідэнды — з аднаго боку, забраны народ пазбаўляецца гістарычнай памяці і матэрыяльных сьведкаў сваёй даўніны, а з другога, яшчэ больш прывязваецца да акупанта ў іх супольнай нянавісьці да агульнага ворага-«разбуральніка».
    Чаму так цяжка шукаць праўду
    Дэзінфармацыя ЧК-ГПУ-НКВД была такой жа нахабнаю ў сваёй прастаце, як і гёбэльсаўская прапаганда. Галоўнай формай фальсыфікацыі і дэзінфармацыі было элемэнтарнае перакладаньне адказнасьці за свае «подзьвігі» на ідэалягічных ці ваенных ворагаў. Так было ў гады Грамадзянскай вайны, калі зьверствы ЧК на поўдні Расеі і ва Ўкраіне прыпісваліся белым, так было і пазьней, ужо пасьля стварэньня Дэзінфбюро ЧК-ГПУ-НКВД.
    У Грамадзянскую вайну савецкія газэты друкавалі здымкі ахвяраў ЧК — закатаваных, з адрэзанымі рукамі і нагамі і выкалатымі вачыма, а подпісы сьведчылі, што гэта «ахвяры белых вылюдкаў».
    Пасьля Другой сусьветнай вайны ўходзе нацыянальнага задушэньня Заходняй Украіны актыўныя
    баявыя дзеяньні войскі НКВД вялі з ваяўнікамі Ўкраінскай паўстанцкай арміі. Жорсткія рэпрэсіі зазналі і вернікі-ўніяты — да Грэка-Каталіцкай царквы належала большасьць насельніцтва Галічыны, тысячы людзей былі адпраўленыя ў турмы і сыбірскія лягеры. У 2001 годзе папа рымскі Ян Павал II падчас наведаньня Ўкраіны бэатыфікаваў у Львове 27 уніяцкіх мучанікаў — некаторыя зь іх у часы ганеньняў у 40-я гады XX стагодзьдзя былі зажыва звараныя энкавэдзістамі ў гіганцкіх катлах. Тым часам у другой палове 40-х гадоў савецкія газэты актыўна паведамлялі пра зьверствы «бандэраўцаў» на Заходняй Украіне, якія, нібыта, варылі зажыва ў гіганцкіх катлах чырвонаармейцаў.
    Пра зьверствы бандэраўцаў былі, натуральна, зьнятыя і дакумэнтальныя фільмы, якія павінны былі выклікаць у савецкіх людзей абурэньне і нянавісьць да ўкраінскіх «буржуазных нацыяналістаў». У адным з такіх фільмаў кадры відэахронікі перамяжаюцца з фатаздымкамі павешаных бандэраўцамі ахвяраў — але абазнаны глядач у тых ахвярах лёгка пазнае павешаных у 1941 годзе ў Менскусавецкіхпадполыпчыкаў.Увосень 1941 году гітлераўцы ў розных месцах беларускай сталіцы павесілі некалькі групаў падпольшчыкаў. Адна з групаў у складзе трох чалавек была пакараная сьмерцю 26 кастрычніка: паводле афіцыйнай вэрсіі, на браме Дражджавога заводу на Камароўцы павесілі Кірылу Труса, Уладзімера Шчарбацэвіча і Машу Брускіну.
    У інфармацыйнай вайне органы вайсковай цэнзуры НКВД важнае значэньне надавалі і архітэктуры. I тут таксама ўсё перакладалася на немцаў — проста, ясна і адназначна. Ніякая згадка пра вынікі
    разбуральных акцыяў зьнішчальных батальёнаўу пачатку вайны або пра вынікі савецкіх бамбаваньняў беларускіх гарадоў у часы акупацыі і вызвольнага штурму, а тым больш пра выбухі ў цэнтры Менску 2-4 ліпеня 1944 году — трапіць у друк не магла і ня трапіла.
    Вось характэрная мадэль дэзінфармацыі аб разбурэньнях у беларускіх гарадах. 11 ліпеня 1944 году ўжо расейскамоўная «Советская Белоруссмя» зьмясьціла чарговае паведамленьне «Совмнформбюро» «Бомбарднровка нашей авмацней железнодорожных узлов Белосток, Кайшадоры, Ораны, Гродно»:
    «В ночь на 9 йюля наша авйацйя пройзвела массйрованный налет на железнодорожныйузел... Гродно... Возннкшйе пожары сопровождалйсь сйльнымй взрывамй»™.
    У наступныя тыдні такія паведамленьні зьяўляліся рэгулярна. Прайшло два месяцы, і «Советская Белоруссяя» за подпісам «Н. Денпсова (наш кор.)» друкуе артыкул «Гродно сегодня»:
    «Немецко-фашйстскйе захватчйкй прйчйнйлй большйе разрушенйя этому городу-красавцу... унйчтожіілй его достопрймечательностй... Мерзавцы унйчтожйлй до 40 процентов жйлшцного фонда... Немцы варварскйразрушйлй Гродненскнй железнодорожный узел...»ІЮ
    Прыклад Горадні, а ня Менску, паказвае на ўнівэрсальны характар прыведзенай мадэлі савец-
    308 Советская Белоруссмя. 11 ліпеня 1944.
    309 Советская Белоруссмя. 23 верасьня 1944.
    кай прапаганды — адказнасьць за ўсе разбурэньні нясуць толькі немцы.
    У сваіх успамінах маршал Георгі Жукаў, які кіраваў Беларускай апэрацыяй, наступным чынам апісаў свае ўражаньні ад вызваленага Менску:
    «К йсходу дня 3 йюля Мйнск был полностью очшцен от врага. Столйцу Белоруссйй нельзя было узнать. Семь лет я командовал полком в Мйнске, хорошо знал каждуюулйцу, все важнейшйе постройкй, мосты, паркй, стадйон й театры. Теперь всё лежало вруйнах, й наместежйлых кварталов осталйсь пустырй, покрытые грудамй бйтых кйрпйчей н обломков»310.
    Гэта пісаў чалавек, які сам прапанаваў Сталіну выкарыстаць у Беларускай апэрацыі ўсю цяжкую авіяцыю СССР далёкага дзеяньня, адклаўшы на пазьнейшы тэрмін яе налёты на Нямеччыну. Два месяцы сотні савецкіх самалётаў бамбілі беларускія гарады, сеючы сьмерць і разбурэньні ня толькі немцам, але і самім гарадам ды іх насельніцтву! Адчуваецца, што паводле пасады Жукаў быў добра абазнаны ў мэтадах і сродках ідэалягічнай дэзінфармацыі НКВД і Генэральнага штабу.
    А вось яшчэ адно сьведчаньне. На гэты раз пра жорсткае савецкае бамбаваньне Баранавічаў у апошнія дні перад вызваленьнем. Згадвае старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла:
    «Баранавічы збамбілі ў апошнія дні вайны разам з ваколіцамі. Памятаю, якуцякалі мы з падпаленай бомбай цётчынай хаты ў ночным бяльлі, і як ляскалі зубы васьмігадовага дзіцяці падчас бамбёжкі.
    310 Жуков Г. Воспомкнання м размышлення. С. 565-566.
    Назаўтра дзядзька плакаў, гледзячы на спаленую гаспадарку, зь якой толькі выжыла качка з качанятамі. Перад вачыма, на фоне рэшткаў спаленай хаты, яшчэ яе бачу... Цёця была забрала нас да сябе ў Дубава, бо казалі людзі, што будуць зноў бамбіць горад. Гэта было дзесь каля 27-га чэрвеня — mama быў на Кангрэсе ў Менску. Аказалася, што ў тую ноч бамбілі і вёскі...»ш
    Зразумела, што ні падчас вайны, ні пасьля яе ніхто ня сьмеў нават заікнуцца пра нейкую віну савецкіх войск-пераможцаў, і ўсе ўсё прывычна сьпісвалі на немцаў — за гэтым пільна сачыла НКВД-МГБ.