Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Вось адзін яскравы факт. Адразу пасьля вайны ў складзе Ўпраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР быў створаны Аддзел аховы помнікаў. Аддзел імкнуўся рамантаваць і ахоўваць помнікі архітэктуры ў межах рэспублікі, але не валодаў для гэтага дастатковымі кадравымі і матэрыяльнымі рэсурсамі. У 1949 годзе аддзел абвясьціў адкрыты конкурс на складаньне эскізнага праекту рэстаўра-
266 Тамсама. С. 374.
цыі і рэканструкцыі вежы езуіцкага калегіюму на Плошчы Свабоды, якую тады называлі «Мінская гарадзкая вежа»267. У лістападзе 1949 году з друку выйшаў буклет з праграмай і ўмовамі конкурсу, складам журы ды іншай неабходнай інфармацыяй. Архітэктары рэспублікі прыступілі да складаньня праектаў рэстаўрацыі, у кулюарах пачаліся спрэчкі аб аптымальнай колькасьці ярусаў і форме купала, але ў 1952 годзе вежу нечакана і без тлумачэньня прычынаў... зьнесьлі.
Пішучы пра гэты выпадак і пра справу зь няўдалай арганізацыяй у тагачаснай Беларусі рэстаўрацыйных майстэрняў, гісторык Расьціслаў Баравы заўважае:
«Как й в случае с городской башней, соответствуюгцйе документы, освеіцаюіцйе процесс решеныя данного вопроса на государственном уровне, следует, вйдймо, йскать в другйх архйвных фондах»26*.
Гэтае інтуітыўнае набліжэньне Баравога да ісьціны тым ня менш не прывяло яго да канкрэтных высноваў. Далей ён толькі заўважае, што
«отсутствйе (в теченйй 20 лет) едйного центра no коордйнаціш йсследовательскйх, охранных й реставрацйонных работ в сфере кулыпурного наследйя нанесло непоправймый вред памятнйкам., сохранйвшймся после Велйкой Отечественной войны... Этот “культурно-правовой вакуум” развязал рукй не только стройтельным управленйям, но й многочысленным стороннйкам так называемых
267 Боровой Р. Послевоенная реконструкцня н восстановленне Мпнска (Пстормя напнсанная н ненапнсанная) II Архнтектура я строптельство. 2004. №2. С. 7-10.
268 Тамсама.
простых решенйй — адмйнйстраторам й, к сожаленйю, архйтекторам»269.
Хто ж дапамог таму «вакууму» ўзьнікнуць? I хто ўзяў на сябе сьмеласьць зьнесьці помнік архітэктуры ў той час, калі ўрад БССР праводзіць конкурс на яго рэстаўрацыю? Хто ў тыя часы быў мацнейшы за галоўную архітэктурную ўправу пры CM БССР? Адказ вельмі просты — НКВД-МГБ. Знос у 1952 годзе выдатнага помніка беларускага барока — Менскай гарадзкой вежы — цалкам укладаецца ў палітыку нацыянальнага задушэньня і помсты беларусам за калябарацыю часоў вайны, якую праводзілі ў тыя гады Масква і яе карныя органы НКВД-МГБ.
I сапраўды, дакумэнты аб гэтым трэба шукаць у іншых архівах — рэч у тым, што падчас акупацыі купал гарадзкой вежы зь бел-чырвона-белым сьцягам на ім быў... лягатыпам галоўнага органу беларускіх калябарантаў — «Беларускай газэты», якая была даволі папулярным сродкам масавай інфармацыі ў Беларусі часоў акупацыі. Вежа ў галовахтысяч людзей была сымбалем беларушчыны, а для НКВД-МГБ — сымбалем ненавіснага беларускага нацыяналізму і калябарацыі, які падлягаў зьнішчэньню.
Цікава, што падчас конкурсу на рэстаўрацыю вежы некаторыя архітэктары прапаноўвалі яе разбурыць і аднавіць наноў з новых трывалых матэрыялаў Яшчэ больш цікава, што абгрунтоўваліся такія прапановы так сама, як і ў нашыя дні — нібыта «зношанасьцю» канструкцый і «ветхостью» будматэрыялаў. А вось сьведчаньні двух архітэкта-
269 Тамсама.
раў, якія падлеткамі назіралі за разбурэньнем вежы. Менскі архітэктар Ігар Байцоў згадвае:
«Я нават бачыў, якяехацелі паваліць, але неўдавалася. Падчасалі адзін зь пілонаў і цягнулі гэтую вежу танкам з тросам»270.
Іншаму беларускаму архітэктару, Барысу Кадушыну, таксама запомнілася, як зьнішчалі выдатны помнік менскага барока:
«Памятаю, як будучы яшчэ школьнікам другой альбо трэцяй клясы, калі я вучыўся на Рэвалюцыйнай вуліцы, гэтая зьнесеная вежа ляжала на рагу Рэвалюцыйнай. Яе быццам бы нейкім тросам узялі і сьцягнулі, ляжала яна так роўненька. Мне было так цікава — ляжыць такая цэлая, непашкоджаная вежа...»27'
Як бачым, пасьля падзеньня езуіцкая вежа нават не развалілася на кавалкі.
Гэтаксама як і вежу, ціха і без пратэстаў, пасьля вайны зьнішчылі два дамы Луцкевічаў, якія захаваліся на беразе Сьвіслачы ў раёне цяперашняга Купалаўскага сквэру (на іх месцы пабудавалі грамадзкую прыбіральню); дом акадэміка Ўсевалада Ігнатоўскага, пры якім у вайну беларускія скаўты складалі прысягу (цяпер на яго месцы стаіць савецкі танк, што першым увайшоў у горад); выдатны помнік архітэктуры барока, касьцёл кляштару бэнэдыктынак на вуліцы Інтэрнацыянальнай, дзе ў 1942 годзе была абвешчаная аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай царквы (цяпер там будынак Генэ-
270 Гл.: http://www.svaboda.org/content/Transcript/1045683.html
271 Тамсама.
ральнай пракуратуры), і многія іншыя помнікі, у якіх НКВД-МГБ згледзеў ідэалягічную небясьпеку.
У органах, відаць, сядзелі «стылёвыя» людзі, бо злавесная сымболіка праглядаецца нават у тым, што на месцы зьнішчанага было пабудавана пасьля.
Вялікая загадка менскай фотагісторыі
У гісторыі Менскай архітэктуры ёсьць адна вялікая загадка. У архівах і музэях Беларусі сабраныя тысячы фатаздымкаў Менску. Гэта выявы ня толькі вялікіх і прыгожых цэнтральных вуліц і пляцаў гораду, а таксама ўсіх значных будынкаў на іх, але і здымкі занядбаных ускраінаў — дзясяткі вуліц і завулкаў, незабрукаваных, брудных, залітых вадой, забудаваных амаль звычайнымі вясковымі хатамі са згнілымі стрэхамі і пахілымі платамі, са старымі студнямі і «калёнкамі-вадакачкамі».
Сфатаграфаваныя ўсе дарэвалюцыйныя прадпрыемствы гораду, галоўныя грамадзкія і дзяржаўныя ўстановы, рынкі, клюбы, сквэры і паркі, фантаны, ускраінныя шляхецкія сядзібы, гіпадром, вакзал, тэатры і гатэлі. Сфатаграфаваныя дамы рамесьнікаў зьмешанай, муравана-зрубнай канструкцыі, пасёлкі працаўнікоў Лібава-Роменскай чыгункі, драўляныя татарскія дамы і шыкоўныя мураваныя культавыя помнікі, усе гарадзкія шпіталі і кляштары. У інтэр’еры і экстэр’еры. Сотні і сотні здымкаў.
Няма толькі ніводнага (!) здымку самых старых цэнтральных менскіх вуліц Замкавай, Падзамкавай, Завальнай, Нова-Мясьніцкай і Стара-Мясьніцкай
(Старазамкавай) — вузкіх, крывых, эўрапейскіх, з каменным брукам, забудаваных 2-3-4-павярховымі мураванымі дамамі, некаторыя зь якіх у 1920-я гады яшчэ былі накрытыя дахоўкай, з трамвайнымі рэйкамі і ліхтарамі. Іншымі словамі, няма зробленых да вайны фотавыяваў месца, адкуль Менск пачынаўся, самога сэрца Старога гораду — унутранай тэрыторыі Замчышча з вышэйназванымі вуліцамі. Дзе ж тыя здымкі, няўжо ніхто ніколі іх не зрабіў? Ці магчыма гэта?
У жніўні-верасьні 1938 году архіўная сетка Беларусі была перададзеная ў склад НКВД. Цэнтральнае архіўнае ўпраўленьне было ператворанае ў архіўны аддзел НКВД, а абласныя архіўныя ўпраўленьні — у архіўныя аддзелы абласных управаў НКВД. Вобразна кажучы, савецкія архівісты «атрымалі пагоны» і на доўгі час сталі супрацоўнікамі самага страшнага і злавеснага ведамства СССР, дзе любыя, нават самыя неверагодныя і жорсткія загады не абмяркоўваліся, а выконваліся хутка, якасна і безь пярэчаньняў.
У сакавіку 1941 году ў сыстэме НКВД БССР у Менску ствараецца Цэнтральны архіў кінафотафонадакумэнтаў. Беларускія архівы знаходзіліся ў складзе НКВД-МУС да сакавіка 1960 году — г. зн. 22 гады. Але і пасьля вываду з сыстэмы органаў унутраных спраў у кіраўнічым складзе архіўных упраўленьняў рэспублікі і абласьцей застаюцца структуры, якія надалей вырашаюць, што накіроўваць у сакрэтныя фонды — так званыя спэцхраны, а што — не.
Зразумела, што калі НКВД займаўся архітэктурнымі праектамі, арганізоўваў выкананьне ідэяў і
пажаданыіяў Сталіна аб стварэньні новага аблічча гарадоў СССР, у тым ліку Менску, ён, натуральна, ня мог не заняцца і фатаздымкамі. Выявы менскага Старога гораду сьведчылі ня толькі пра эўрапейскае мінулае беларусаў, але і пра злачынства тых, хто Стары горад канчаткова разбурыў.
Засакрэчваньне здымкаў і іх наступная ліквідацыя маглі забясьпечыць неабходны ідэалягічны грунт для выкананьня як зьнешнепалітычных задачаў СССР (ААН, рэпарацыі, прапаганда), так і ўнутрыпалітычных — а менавіта, нацыянальнага аслабленьня і задушэньня беларусаў.
Ведаючы, як палілі творы беларускіх пісьменьнікаўу двары ўнутранай турмы НКВД у Менску, як разьбівалі кувалдамі працы ўкраінскіх скульптараў у Нацыянальным музэі ў Львове і як падрывалі менскія кварталы ў ліпені 1944 году, можна меркаваць, што і выявы Старога гораду (прынамсі тыя, што існавалі на тэрыторыі СССР), ніколі ня будуць знойдзеныя. Іх магла спасьцігнуць тая самая доля, што і многае іншае, спаленае, зьнішчанае, зьнесенае, падарванае і раструшчанае энкавэдзістамі ў іх мэтадычнай працы для задушэньня нацыянальных ускраінаў і ліквідацыі помнікаў іх матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Апэрацыі па кансалідацыі і ліквідацыі ўсяго комплексу здымкаў Старога гораду маглі быць праведзеныя НКВД у другой палове 40-х гадоў, балазе, архівы ўваходзілі ў яго ўласную структуру.
Зрэшты, засакрэчаныя ў 40-я гады здымкі менскага Старога гораду могуць і ў нашы дні захоўвацца ў маскоўскіх спэцхранах. I вось чаму.
У няспынным працэсе пасьляваеннага нацыянальнага задушэньня ўскраінаў СССР у сакавіку-чэрвені 1953 году наступіла нечаканая паўза. I зьвязаная яна была зь імем усё таго самага Лаўрэнція Бэрыі. У сьнежні 1945 году Бэрыя быў вызвалены ад абавязкаў наркама ўнутраных спраў СССР — ад жніўня 1945-га ён быў кіраўніком Асобага камітэту, які займаўся распрацоўкай атамнай і вадароднай зброі, ад сакавіка 1946-га стаў членам Прэзыдыюму ЦК ВКП(б), а таксама выконваў іншыя, асабліва далікатныя і сакрэтныя даручэньні правадыра.
У дзень сьмерці Сталіна, 5 сакавіка 1953 году, адбылося супольнае пасяджэньне Пленуму ЦК КПСС, Савету міністраў СССР і Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР. На ім было прынятае рашэньне аб абяднаньні МГБ СССР і МУС СССР у адно Міністэрства ўнутраных спраў СССР, на чале новага супэрведамства стаў Лаўрэнцій Бэрыя, адначасова ён заняў і пасаду першага намесьніка старшыні Савету міністраў СССР.
Пры гэтым абавязкі куратара савецкіх сакрэтных праектаў з Бэрыі ня толькі не бы лі зьнятыя, але дадаліся яшчэ і новыя — на яго ўсклалі «кіраваньне ўсімі спэцыяльнымі працамі па атамнай прамысловасьці, сыстэмамі “Беркут” і “Камета” і ракетамі далёкага дзеяньня»272.