Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
целях должны быть йспользовапы разрушенные кварталы центральной частй...»2м
Зададзены тады альгарытм дзейнічаў наступныя 30 гадоў — ва ўсіх наступных генплянах канстатавалася адсутнасьць «ярко выраженного центра» і прадугледжваліся ўсё новыя і новыя крокі дзеля стварэньня такога цэнтру. Аж пакуль Менск не набыў свой сёньняшні выгляд. Дарэчы, і сам генплян Менску 1946 году і ўсе яго наступныя мадыфікацыі былі створаныя ў выніку «настойлівай рэкамэндацыі» маскоўскай камісіі:
«Разработка проекта генерального плана города Мйнска должна вестйсь на месте под контролем й с участйем Комйссйй Комйтета no Делам Архйтектуры npu СНК СССР...»255
Як верныя выканаўцы волі савецкага дыктатара маскоўскія акадэмікі павінны былі ў «Основных соображеннях» азначыць і тагачасныя архітэктурныя густы і запатрабаваньні Сталіна — а менавіта яго пагарду да «ўпадніцкага» і «дэкадэнцкага» канструктывізму і яго запазычанае ў нацыстаў замілаваньне рэнэсансам і ампірам. Акадэмікі зрабілі гэта мімаходзь, але адначасова рашуча і настойліва:
«Большйнство монументальныхзданйй (давайны — С. А.) было выстроено в упроіценных архйтектурных формах... Архйтектура города должна быпгь полноценной, добротной, художественной no значймостй, йспользуюіцей... мйровое наследйе классйкй...»256
254 Тамсама, арк. 171 аб.; 172.
255 Тамсама, арк. 174.
256 Тамсама, арк. 171 аб., 172 аб.
А галоўная ідэалягічная задача, якую Крэмль і асабіста маскоўскі валадар вырашалі пры зносе старога Менску і пабудове беларусам новай сталіцы, у тэксьце была выяўлена гэткім чынам:
«РІсторйческй сложйвшаяся центральная часть города, йспользуя огромные разрушенйя в ней, пронзведенные немецкймй оккупантамй, решается как центр столйчного города путем созданйя сйстемы плтцадей, включая в нее также й плоьцадь Свободы.
Для развйтйя основного центра йспользуется террйторйя 2-х кварталов, расположенных между улйцамй Лешіна й Энгельса, вплоть до Советской улйцы. Эта сйстема центральных плоіцадей должна быть связана с Домом Правйтельства й вокзалом реконструйруемой Советской улйцей...
Архйтектура й обіцее композйцйонноерешенйе должно отобразйть геройческую борьбу белорусского народа с немецко-фашйстскймй захватчйкамй. В coomeemcmeuu с этйм центр решается в вйде обшйрной озелененной эспланады, украшенной памягтшкамй, фонтанамй й т. п. сооруженйямй. Здесь должен быть сооружен монумент, посвяіценный геройческой борьбе белорусского народа за освобожденйе своей родйны от оккупантов. По обейм сторонам плоіцадй располагаются зданйя CM БССР, Верховного Совета БССР, а также музей Отечественной войны, Пантеон героям партйзан Белоруссйй й т. п...
Восстановленная йз пепла й развалйн столйца Белоруссйй Мйнск будет сймволом счастлйвой жйзнй процветаюіцего геройческого народа»257.
257 Тамсама, арк. 172 аб„ 173, 174 аб.
Як бачым, далей беларусам належала толькі жыць і замілоўвацца сваім подзьвігам падчас вайны, і болып нічога — ніякай іншай памяці, ніякай іншай гісторыі.
Усе гэтыя пляны зь невялікімі карэктывамі былі рэалізаваныя. Пляц зьмясьцілі ўбок, на былы Новы рынак і вуліцу Камуністычную са зносам дамініканскага кляштару і палацу Сапегаў — Кастрычніцкая плошча, як вядома, раней называлася Цэнтральнай. Пабудавалі на ёй і гмах будучага музэю Вялікай айчыннай вайны, а пасьля дадалі і пачварны Палац рэспублікі. А манумэнт перамогі проста аднесыіі трохі далей — на Круглую плошчу, павялічыўшы такім чынам цэнтральную сакральна-ідэалягічную прастору.
Важна таксама, што менавіта ў гэтым сакрэтным дакумэнце акадэмікі ўпершыню назвалі вызначаную ў Маскве лічбу менскіх разбурэньняў — 80 працэнтаў258. Пасьля гэтая лічба пачынае цыркуляваць у архітэктурных колах і прапагандысцкіх тэкстах. Важна таксама, што менавіта ў «Основных соображенмях» прадугледжвалася і стварэньне цэнтралізаванай структуры, якая будзе разьбіраць на будаўнічы матэрыял старыя менскія кварталы — сумнавядомага «Трэсту разборкі разбураных будынкаў і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў»259.
Усё гэта прымушае думаць, што маскоўскія акадэмікі падпісалі дакумэнт, асноўныя палажэньні якога былі распрацаваныя ў нетрах НКВД СССР і даведзеныя да іх ведама кіраўніком камісіі — пад-
258 Тамсама, арк. 171 аб.
259 Тамсама, арк. 174.
началеным Бэрыі, начальнікам Упраўленьня па справах архітэктуры пры СНК СССР Анатоліем Мардвінавым.
Падчас паседжаньняў камісіі акадэмік Аляксей Шчусеў прапаноўваў захаваць у Менску вуліцу Савецкую, цьвердзячы, што дамы XIX стагодзьдзя на ёй маюць вялікую мастацкую вартасьць260. Але гэтая прапанова падтрыманая не была. Ланцужок Сталін-Бэрыя-Мардвінаў дзейнічаў выключна ў інтарэсах нэаклясыцызму, а шыкоўныя прыклады эклектыкі і рэтраспэктыўных стыляўу архітэктуры дамоў на Захараўскай-Савецкай густам Сталіна і яго памагатых не адпавядалі. У 1946 годзе Шчусеў быў адпраўлены на пэнсію і заняўся стварэньнем Музэю архітэктуры ў Маскве, які цяпер носіць ягонае імя.
Гісторыкі ведаюць, што Бэрыя пасьля вайны захапіўся архітэктурай, лічыў сябе спэцыялістам, ганарыўся сваёй роляй у шэрагу праектаў, у тым лікуўпабудове маскоўскіххмарачосаў, і сувязямі з архітэктурнай грамадзкасьцю. Ужо пасьля арышту, на ліпеньскімі пленуме ЦК КПСС у 1953 годзе, яму сярод іншага закідалі, што шмат архітэктараў-будаўнікоўзь яго ініцыятывы атрымалі прэміі і дзяржаўныя ўзнагароды261.
260 Гл.: Чернатов В. Цыт. тв. С. 62.
261 Лаврентмй Бермя. 1953. Стенограмма нюльского пленума ЦК КПСС м другне документы. С. 80.
Падабенства лёсаў Кіева і Менску
Гісторыя з разбурэньнем гістарычнага цэнтру Менску і маскоўскімі хмарачосамі — даволі яскравае сьведчаньне непасрэднага ўдзелу НКВД СССР і яго кіраўніка Лаўрэнція Бэрыі ў вырашэньні важных пытаньняў савецкай архітэктуры і горадабудаўніцтва. НКВД разбураў і будаваў — у залежнасьці ад патрэбаў правадыра і галоўнага архітэктара СССР I. В. Сталіна.
Але ў Менску быў і «брат па няшчасьці». Гэта — сталіца Ўкраіны Кіеў.
Калі ў 1938 годзе Сталін прызначаў Мікіту Хрушчова на пасаду першага сакратара ЦК КП(б)У, ён забараніўХрушчову займацца пытаньнямі архітэктуры і будаўніцтва ва Ўкраіне:
«Я no суіцеству был согласен co Сталйным й прйнймал его указанйе как должное. Авторйтет Сталына тогда дляменя был всем! Потому на Украйнея меньшезанймался вопросамй стройтельства й менее обгцался с архйтектурно-стронтельным мйром ее городов»262.
Гэтае прызнаньне Хрушчова — найяскравейшае сьведчаньне асабістага зацікаўленьня і асабістай улучанасьці Сталінаўсправурэканструкцыі сталіцы брацкага беларусам народу, у нацыянальным задушэньні якога ён таксама быў вельмі зацікаўлены. У гэтай справе Сталін давяраў толькі Бэрыю і нквд.
У выніку пасьля вайны выявілася, што цэнтры Кіева і Менску спасьцігла аднолькавая бяда. У Кіе-
262 Хруіцев Н. Воспомннанмя. С. 371.
ве быў цалкам разбураны гістарычны Храшчацік. (Пра тое, як гэта адбылося, чытач ужо ведае.) A вось як пасьля вайны пра гэта пісаў савецкі лётчык Арсені Варажэйкін:
«С Владймйрской горкй мы спустйлйсь на Креіцатйк. Разрушенйя, страшные разрушенйя, увйделй мы. Груды камня й іцебня. Нй одного уцелевшего дома. Гнетуіцее зрелйіце. Сколько гйтлеровцы оставйлй на земле горя! Отстроятся заново города й села, еіце краше будет Креіцатйк, встанут йз руйн заводы й фабрйкй, ярче зацветут сады й поля — все сделают человеческйе рукй. Только раны в человеческйх сердцах, нанесенные войной, нйкогда не зарубцуются»263.
Як бачым, дакладна тыя самыя словы, якімі іншыя аўтары апісвалі разбурэньні ў беларускай сталіцы. Але і тыя, і тыя, натуральна, не зьвярталі ўвагі на адзін «невялікі» нюанс. I ў Кіеве, і ў Менску нямецкія бамбавікі «чамусьці» не пацэлілі ў асноўі-іыя адміністрацыйныя будынкі, якія не зьяўляліся гістарычнымі помнікамі, а былі проста дыхтоўна пабудаваныя да вайны для кіруючых органаўУкраіны і Беларусі, а нямецкія сапёры перад адыходам са сталіцаў «чамусьці» не пасьпелі іх падарваць. У Менску цэлымі засталіся Дом Ураду і будынак ЦК КПБ. У Кіеве — тое самае. Слова Мікіту Хрушчову:
«...Некоторые довоенные постройкйуцелелй (дом Совета Мйнйстров УССР...) Было построено также зданйе для командованйя войск Кйевского Особого военного округа. Потом там размеіцался ЦК Коммунйстйческой napmuu Украйны. Этн дома сохра-
263 Ворожейкнн А. Рассвет над Кяевом. Масква, 1966. С. 179.
нйлйсь целымй, только на некоторыхэтажах в нйх выгорел паркет. В целом же Креіцатйк й плоіцадь Хмелышцкого былй разрушены. Особенно жалел я зданйяунйверсйтета с его сгоревшей бйблйотекой... Разбйтый Креіцатйк меня сокрушйл. Я каждый день, проезжая мймо, смотрел на его руйны»2м.
Але, пішучы пра разбурэньне Храшчаціку падчас вайны, Мікіта Хрушчоў зрабіў і яшчэ больш значнае прызнаньне:
«Я так й не смог разобраться, кто там взрывал й поджйгал (вылучэньне маё — С. А.). Немцы заявлялй, что это делалй оставшйеся в городе партйзаны. Такйх заданйй партйзанам нйкто не давал, й я полагаю, что это была проделка гестаповцев, которые пыталйсь направйть гневрядовых граждан протйв партйзан»165.
Член палітбюро ЦК ВКП(б), першы сакратар ЦК КП(б)У прызнаецца ў тым, што так і не даведаўся, хто арганізаваў выбухі ў гістарычнай частцы гораду перад прыходам Чырвонай арміі!! Зрэшты, магчыма, што Хрушчоў, пішучы мэмуары ў статусе пэнсіянэра, баяўся гаварыць праўду. Калі ж ня ведаў сапраўды, дык і гэта дадатковы аргумэнт на карысьць цьверджаньня, што там дзейнічалі людзі Бэрыі.
А ўжо пасьля, падчас рэканструкцыі Кіева, «высьветлілася» што гістарычны Храшчацік, як і менскія вуліцы, быў занадта вузкі і не адпавядаў «требованням, пред'ьявляемым к крупному столнчному городу»:
264 Хрушев Н. Воспомннанчя. С. 372.
265 Тамсама.
«Расшйряя Креіцатйк, мы сделалн проезжую часть более свободной, а тротуары раздвйнулй, особенно тот, который йдет от Днепра к запабу, левее проезжей частй. Там соорудйлй дорожкй, поставйлй скамейкй, завелй цветнйкй, а потом й хорошйе насажденйя, посадйв лйпы, каштаны й немного рябйны. ..»266
Сёньня Храшчацік паводле стылістыкі мала адрозьніваецца ад галоўнай вуліцы Менску.
Адначасова з актыўным удзелам у «аднаўленьні» гарадоў НКВД займаўся і рэпрэсіямі, г. зн. (у літаральным перакладзе) задушэньнем народаў, культур і асобных пластоў грамадзтва. Бэрыя быў высокім прафэсіяналам гэтай справы. У 1943-1944 гадах ён кіраваў апэрацыямі па высяленьні зь месцаў іх пражываньня шэрагу народаў СССР, абвінавачаных у калябарацыі — чачэнцаў, інгушаў, карачаеўцаў, балкарцаў, калмыкаў, крымскіх татар, мэсхетынскіх туркаў, курдаў ды іншых. 8 мільёнаў жыхароў Беларусі выселіць было немагчыма, таму тут рэпрэсаваліся, г. зн. душыліся нацыянальная культура і памяць уключна зь іх матэрыяльнымі сьведчаньнямі.