Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Вось вытрымка з прамовы Хрушчова паводле стэнаграмы пленуму:
«Товарйіцй, решенйя, которые мы прйнялй no Западной Украйне, Белоруссйй, Лйтпве й Латвйы, — товарйш, Маленков no этому вопросу говорйл, й я полностью согласен с этйм, — нам надо отозвать этй запйскй. Надо центральным комйтетам н областным комйтетам посмотреть более внймательно. Может быть, даже прйдется корректйвы в свой решенйя внестй»2&6.
Пра кароткі пэрыяд узвышэньня Бэрыі ў сакавіку-чэрвені 1953 году, які можна было б назваць «бэрыеўскай адлігай», напісана даволі шмат, але ніхто з аўтараў тых прац не задаўся пытаньнем, чаму Бэрыя для дасягненьня сваіх вузкаэгаістычных мэтаўзахопуўлады выбраў менавіта нацыянальныя паслабленьні ў «турме народаў»?
Мне адказ здаецца відавочным. Займаючыся, паводле пасады, шматгадовым задушэньнем нацыянальных культураў у СССР, асабліва беларускай і ўкраінскай, і вынішчэньнем нацыянальнага супраціву на ўскраінах Савецкага Саюзу, Бэрыя, можа, як ніхто іншы ў савецкім кіраўніцтве, ведаў
286 Лаврентнй Берня. 1953. Стенограмма нюльского пленума ЦК КПСС м другме документы. С. 96.
магутную, невынішчальную сілу нацыянальных пачуцьцяў; ведаў, якая містычная, надпрыродная энэргія хаваецца ў душы кожнага народу.
У другой палове 40-х гадоў на хвалі перамогі ў вайне ў Савецкім Саюзе якраз пачалася новая магутная хваля русыфікацыі — пачалося, тое, што Аляксандар Салжаніцын назваў
«...Ідыёцкім, сьмехатворным узвышэньнем расейскага “першынства” ва ўсіх, усіх галінах навукі, тэхнікі і культуры»2*7.
Бэрыя добра ведаў ня толькі пра ўзрослыя за часы акупацыі нацыянальныя пачуцьці і амбіцыі некаторых савецкіх народаў, але і пра рэакцыю тых народаў на далейшае насаджэньне расейскай мовы і культуры. А таму ў сваіх плянах захапіць уладу ў СССР ён плянаваў абаперціся на разьняволеныя і ўдзячныя яму за гэта нацыянальныя ўскраіны.
Яшчэ адзін матыў Бэрыі — асабісты. Незадоўга да сьмерці Сталін, які, паводле некаторых гісторыкаў, меў намер пазбавіцца ад усяго свайго атачэньня і замяніць яго на кіраўнікоў маладзейшага пакаленьня, нанёс удар па Бэрыі. У прынятых у лістападзе 1951 і сакавіку 1952 году пастановах ЦК
287 Солженмцын А. Двестмлетвместе. Т. 2. Масква,2002. С. 402.
3 А. Салжаніцыным зьвязана і яшчэ адно ўскоснае пацьверджаньне гэтай аўтарскай высновы. У 1965 годзе КГБ падслу-
хоўвала размовы Салжаніцына і пасьля закідала яму, што ён прадказвае распад СССР. Зразумела, што ў 1965 годзе (!)
зрабіць такую выснову А. Салжаніцын мог толькі на падставе
лягернага досьведу і назіраньня за паводзінамі ў зьняво-
леньні прадстаўнікоў народаў СССР — менавіта ў лягеры будучы нобэлеўскі ляўрэат зразумеў невынішчальную сілу нацыянальнага духу. Магчыма, прыклад нерасейскіх народаў СССР дапамог А. Салжаніцыну яшчэ болей умацавацца ў расейскім патрыятызьме.
ВКП(б) выкрывалася так званая «справа мінгрэльскай нацыяналістычнай групы на чале з Барамія». У лістападзе 1951 — сакавіку 1952 году ў Грузіі пачаліся рэпрэсіі супраць мінгрэльскай меншасьці: закрывалі газэты, арыштоўвалі мінгрэлаў у кіраўніцтве на чале з другім сакратаром кампартыі Грузіі М. Барамія, з рэспублікі было выселена 11 тысяч мінгрэлаў.
Кіраваў разгромам мінгрэлаў на загад Сталіна — Бэрыя, сам мінгрэл паводле паходжаньня. Можна толькі здагадвацца, зь якім пачуцьцём нянавісьці да гаспадара выконваў ён ускладзеную на яго місію. Адпаведна, пасьля сьмерці правадыра, адной зь першых ініцыятываў Бэрыі было скасаваньне абвінавачаньняў супраць мінгрэлаў — 10 красавіка 1953 году прэзыдыюм ЦК КПССпрыняўпастанову аб прызнаньні фальсыфікацыяй справы аб так званай мінгрэльскай нацыяналістычнай групе.
Ведаючы пра тую кароткую бэрыеўскую адлігу, было натуральна пашукаць і доказаў, што НКВД сапраўды канфіскаваў і засакрэціў (або зьнішчыў) здымкі менскага Старога гораду.
На сёньняшні дзень у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакумэнтаў захоўваецца толькі адзін здымак Старога гораду, які яскрава сьведчыць пра яго былое аблічча і пра цывілізацыйную прыналежнасьць старадаўняй менскай архітэктуры да Эўропы. Гэта здымак хоць і ня ўласна Замчышча з вуліцамі Замкавай, Падзамкавай, Завальнай, Нова-Мясьніцкай і Стара-Мясьніцкай, але ўсё ж выява адной з найважнейшых частак Старога гораду — самай старой менскай мураванай вуліцы,
Дзям яна Беднага (колішняй Казьмадзям янаўскай), зроблены ў 1930-1931 гадах288.
Я вырашыў даведацца, як і калі гэты здымак трапіў у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумэнтаў. На шчасьце, у гэтай установе ёсьць своеасаблівы архіў архіву, дзе фіксуецца ўся інфармацыя аб той або іншай адзінцы захаваньня: як і калі паступіла, на якім носьбіце, хто аўтар і былы ўладальнік і г. д.
Увосень 2006 году я накіраваўся ў Дзяржынск, дзе цяпер месьціцца згаданы архіў, і зрабіў адпаведны запыт. Супрацоўніца чытальнай залі схадзіла ў падвальнае памяшканьне і вярнулася праз паўгадзіны з надзвычай значным для беларускай гісторыі адказам на мой запыт.
Зрэшты, інтуітыўна я здагадваўся, якім будзе адказ. Так і сталася. Здымак вузкай і крывой вуліцы Дзям’яна Беднага паступіў у беларускі архіў без тлумачэньня прычынаў з архіву кінафотафонадакумэнтаў СССР у Маскве на пачатку траўня 1953 году — якраз у разгар бэрыеўскай адлігі.
Вельмі вымоўны факт. Зьвяртае на сябе ўвагу, што здымак з Масквы прыйшоў усяго адзін. Якраз гэта можа быць доказам таго, што астатняе пасьпелі зьнішчыць. Калі ж іншыя падобныя фотадакумэнты проста не пасьпелі перадаць у Беларусь, дык цалкам верагодна, што яны захоўваюцца ў маскоўскіх сховішчах і ў нашы дні.
288 НекалькігадоўназадуальбомеяМінскнезнаёмы» ІльліКуркова друкавалася яго няякасная копія. У гэтай кнізе падаецца яго арыгінал.
Дэзінфармацыя чужых і сваіх
Прычыны, ініцыятары і выканаўцы зносаў у гістарычным цэнтры Менску ўжо апісаныя. He хапае толькі апошняга зьвяна — аўтараў фальсыфікацыі праўды пра вайну і разбурэньні. Гэтае зьвяно называецца проста — органы савецкай вайсковай цэнзуры, адна з найважнейшых структурных частак ЧК-ГПУ-НКВД.
Бальшавікі заняліся цэнзураваньнем публічнай інфармацыі і дэзінфармацыяй яшчэ ў часы Грамадзянскай вайны. Тады гэтая справа рэгулявалася шэрагам загадаў і пастановаў. Першы адмысловы орган — Спэцыяльны аддзел пры ВЧК пад кіраўніцтвам Г. Бокія быў створаны ў траўні 1921 году289.
У кастрычніку таго самага году для рэгуляваньня працы згаданага аддзелу Савет народных камісараў РСФСР зацьвердзіў «Палажэньне аб вайсковай цэнзуры ВЧК». Гэтым дакумэнтам для «огражденмя полйтнческмх, экономчческмх н военных ннтересов РСФСР» уводзілася «цензура печатных пронзведеннй, почтово-телеграфной корреспонденцнм н контроль за радмотелеграфнымм связямн»290.
Але цэнзуры было недастаткова — адчувалася моцная патрэба падманваць зьнешніх ворагаў і ўласны народ. Таму ў канцы 1922 году намесьнік старшыні ЧК-ГПУ Іосіф Уншліхт прапанаваў кіраўніцтву краіны стварыць адмысловы орган для фабрыкацыі і распаўсюджаньня дэзінфармацыі.
289 Нсторпя спстемы н органов заіцлты лнформацлл. http:// www.agentura.ru/equipment/psih/info/story/
290 Тамсама.
Прапанова была прынятая з разуменьнем, і 11 студзеня 1923 году пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) было створана спэцыяльнае міжведамаснае Бюро дэзінфармацыі, так званае Дэзінфбюро, з дэлегаваньнем у яго склад прадстаўнікоў ГПУ, ЦК РКП(б), Народнага камісарыяту замежных спраў, Рэвваенсавету і Разьведвальнай управы Штабу РККА291.
Сярод задач гэтага ведамства пастанова Палітбюро называла і такую:
«Составленйе й технйческое йзготовленйе целого ряда ложных сведенйй й документов...»292
Пры гэтым дзейнасьць навастворанага органу павіі-іна была ахопліваць як вайсковыя, так і цывільныя сфэры. Куратар Дэзінфбюро ад савецкай вайсковай разьведкі Ян Берзін пісаўу адным з сакрэтных дакладаў:
«Дезйнформацйя, также как й всякаяразведка, должна работать no вопросам как военного, так й мйрного временй»293.
У 20-я гады найважнейшай справай бальшавікі лічылі дэзінфармацыю заходніх дзяржаваў аб ваеннай і прамысловай магутнасьці СССР — адпаведна, на Захад ішлі хлусьлівыя зьвесткі аб колькасьці войскаў і зброі, а таксама аб росьце аб’ёмаў вытворчасьці. Але вельмі хутка спахапіліся, што такая дэзінфармацыя можа ў адказ выклікаць рост ваеннай і прамысловай магутнасьці Захаду, заклапочанага савецкімі «посьпехамі». I тады нават рэальныя савецкія дасягненьні пачалі прымяншаць.
291 Тамсама.
292 Тамсама.
293 Горбунов Е. Фактор стабмльностн — стратегнческая дезянформацня II Незавмснмая газета. 12 траўня 2006.
У наступныя гады задачы органаў вайсковай цэнзуры і дэзінфармацыі ня раз удакладняліся рознымі пастановамі ды інструкцыямі, а іх структура і штаты — мяняліся ды раздуваліся. Нязьменнай заставалася толькі іх прыналежнасьць да НКВД-КГБ. Пры гэтым, паступова адбыўся сынтэз функцыяў вайсковай і цывільнай палітычнай цэнзуры. 3 канца 30-х гадоў пры СНК СССР і саюзных рэспублік хоць і існавалі асобныя аддзелы вайсковай цэнзуры і Галоўліты, але ўзначальвалі іх, як правіла, тыя самыя асобы — афіцэры НКВД294.
Вайсковая дэзінфармацыя праціўніка ваўсе гады была адной з галоўных задачаў і важнай складовай часткай працы органаў цэнзуры. Гэтая функцыя стала асабліва важнай у гады Другой сусьветнай вайны. I тут органы дэзінфармацыі НКВД у супрацоўніцтве з вайсковай выведкай СССР дасягнулі вялікіх маштабаў і значнага посьпеху. Вось заява Сталіна на адным з паседжаньняў Тэгеранскай канфэрэнцыі, калі гаворка зайшла аб формах падману ворага:
«Мы в такйх случаях обманываем протйвнйка, строя макеты танков, самолетов, создавая ложные аэродромы. Затем мы прй помоіцй тракторов прйводйм этй макеты танков й самолетов в двйженйе. Разведка доносйт протйвнйку об этйх передвйженйях, прйчем немцы думают, что йменно в этом месте готовйтся удар. В то же время там, где действйтельно готовшпся наступленйе, царйт полное спокойствйе. Все перевозкй пройзво-
294 Протько Т. Становленне советской тоталптарной сястемы в Беларусм (1917-1941 гг.). Менск, 2002. С. 243-244.
дятся ночью. Мы создаем в ряде мест до 5-8 тысяч макетов танков, до 2 тысяч макетов самолетов, большое чйсло ложных аэродромов. Кроме того, мы обманываем протйвнйка прй помоіцй радйо»295.
Для абароны савецкіх гарадоў ад нямецкіх бамбаваньняў у канцы вайны пачалі прымяняцца задымленьне важных абектаў і фальшывыя пажары ў розных месцах, каб дэзінфармаваць праціўніка аб выніках яго акцый. Такія пажары наладжваліся савецкімі войскамі і ў Менску ў ліпені 1944 году падчас нямецкіх бамбардзіровак296.