Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Пры гэтым фальсыфікацыя не была аднамомантным актам — гэта была вызначаная ў Крамлі і НКВД на доўгія гады тэндэнцыя. Пад «нямецкія разбурэньні» былі залічаныя (і цяпер яшчэ залічаюцца) ня толькі вынікі савецкіх бамбаваньняў беларускіх гарадоў часоў акупацыі і вызвольнага штурму, але і наступствы зьнішчальных акцыяў Чырвонай арміі і НКВД у першыя тыдні вайны пры адступленьні.
Вось сьведчаньне жыхаркі вёскі Ляды Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Настасьсі Ламянок пра падзеі ў яе вёсцы ўлетку 1941 году:
«Нашы адступалі... Немцы пагналі, да Масквы ледзь не дайшлі. Дык нашыя... Мы з маткаю бялізну мылі. На канаву хадзілі. Дык салдаты прыбеглі. “Мамаша, мо ў вас бутэлькі ёсьць?” — “А нашто вам бутэлькі?” — “Нам трэба бутэлькі”. А яны ў тыя бутэлькі налівалі бэнзін і ў хаты — швыр, і яно гарыць. I туды-сюды, і загарэлася вёскаўся. Уся
311 Зь ліста Івонкі Сурвілы аўтару, дасланагаў ліпені 2009 году.
сярэдзіна выгарала, і тады пагарэла багата хат. Салдаты самі нашы папалілі. Каб не заставалася ворагу. Сорак першы год. Людзі паўцякалі, хто ў балота, хтоўлес. Уцякалі хто куды. I так папала, што нашы палілі так жа сама, як немцы»іп.
У Заходняй Беларусі зьнішчальных акцыяў з прычыны хуткага наступу немцаў НКВД і камандаваньне Чырвонай арміі правесьці не пасыіелі. Затое Ўсходняя Беларусь ад іх пацярпела вельмі моцна.
Спэцыяльнымі падлікамі, натуральна, ніхто з гісторыкаў не займаўся, але можна сьмела, бяз рызыкі памыліцца, сьцьвярджаць, што лёс вёскі Ляды ў першыя месяцы вайны падзялілі сотні ўсходнебеларускіх вёсак і мястэчак. Тое самае сталася і зь дзясяткамі раённых цэнтраў і абласнымі гарадамі — савецкія зьнішчальныя батальёны амаль цалкам спалілі Віцебск, Полацак, Воршу, Гомель і іншыя гарады. Зрэшты, магчыма, у 1941 годзе ў НКВД або ў Генэральным штабе адпаведная статыстыка вялася, і тыя падлікі ў маскоўскіх спэцхранах захоўваюцца і ў нашы дні.
Вось цытата з успамінаў чалавека, які тры гады акупацыі пражыў у Полацку:
«Выконваючы загад Сталіна, у Полацку, як і ў іншых месцах, чырвоныя войскі і адмысловыя камсамольскія брыгады пабпальвалі жылыя будынкі, крамы ды склады. Пад жудасны плач ды енк мясцовага насельніцтва яны хадзілі па вуліцах і кідалі бутэлькі з бэнзінам. Людзі ледзь пасьпявалі выскачыць на вуліцу, баронячы з маёмасьці толькі тое, што мелі
312 Аўдыёархіў Радыё Свабода за 22 лістапада 2007 году. (перадача «Падарожжы Свабоды», аўтар Зьміцер Бартосік)
на сабе. Ніякія пратэсты не дапамагалі: у тых, хто спрабаваў супраціўляцца або тушыць пажар, стралялі.
Жах гэтай першай і для шматлікіх людзей, магчыма, самай галоўнай бяды другой сусьветнай вайны, якая надарылася яшчэ да таго, як немцы занялі горад, не паддаецца ніякаму апісаньню. Горад быў амаль цалкам. драўляны; ён згарэў на тры чвэрці, тысячы людзей засталіся бяз даху над галавой, без маёмасьці і безь якіх-кольвек сродкаў на існаваньне. Значная частка гарадзкога насельніцтва разышлася па бліжэйшых вёсках. Немцы ўваходзілі ў горад руінаў: на многіх вуліцах не засталося ніводнага жылога будынку...»313
У першыя дні і месяцы акупацыі нямецкія ўлады і новая беларуская адміністрацыя шырока выкарыстоўвалі факт шматлікіх падпалаў гарадоў і мястэчак савецкімі зьнішчальнымі батальёнамі і дывэрсантамі ў сваёй прапагандзе. Друкаваліся дзясяткі ўлётак і каляровых плякатаў з назвамі кшталту «Забойца і падпальшчык Сталін закончыў сваю гульню»314. Сярод надпісаў на тых плякатах і ўлётках былі такія:
«Праграма забойцы і падпальшчыка Сталіна:... Падпальваньне Вашых гарадоў і сёлаў, каб Вы засталіся бяз даху»
або
«...Людзі, якія нахабна называюць сябе “партызанамі” й гэтай мянушкай хочуць пакрыць свае
313 Ільінскі П. Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі (Жыцьцё Полацкай акругі 1941-1944) П ARCHE. 2004. №3. С. 211.
314 Гл.: ARCHE. 2008. №5. С. 235.
роля савецкага таталітарызму 281 праступствы адносна нашага народу, у сапраўднасьці нізкія, купленыя Сталіным — падпальшчыкі й забойцы»іі5.
Савецкая пасьляваенная прапаганда сьцьвярджала, што гарады падпальвалі і падрывалі нямецкія дывэрсанты, каб пасьля перакласьці адказнасьць за іх на савецкія органы. Тым часам зразумела і відавочна, што ва ўмовах, калі пераважная большасьць насельніцтва была сьведкам гэтых савецкіх падпалаў і засталася жыць пад акупацыяй у спаленых беларускіх гарадах, хлусіць аўтарам вышэйзгаданых агітацыйных матэрыялаў часоў акупацыі сэнсу не было — ім бы ніхто не паверыў. Такая нямецкая прапаганда была дзейснаю менавіта таму, што ў гарадах і мястэчках жылі тысячы сьведак тых савецкіх падпалаў. Жывуць яны ў Беларусі і за мяжой і ў нашы дні.
Яшчэ адна крыніца інфармацыі аб фальсыфікацыях — акты і рэестры «Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленьні і расьсьледаваньні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых і прычыненай імі шкоды...», створанай 2 лістапада 1942 годуўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР. 16 сакавіка 1943 году аналягічныя камісіі былі ўтвораныя ў рэспубліках СССР. Сёньня гэтыя паперы рассакрэчаныя і даступныя дасьледчыкам.
Беларуская камісія прыступіла да працы ў Менску ў жніўні 1944 году. Складаньне актаў аб нанесенай шкодзе працягвалася ўвесь першы год пасьля вызваленьня. Дакумэнты складаліся дзяржаўнымі
315 Тамсама. С. 235, 241.
службоўцамі, кіраўнікамі вытворчых прадпрыемстваў, а таксама афіцыйнымі асобамі гарадзкіх камунальна-бытавых службаў і трэстаў «с участнем экспертов-свндетелей»316.
Пры чытаньні запоўненых ад рукі арыгіналаў гэтых папераў робіцца зразумелым, што, па-першае, большасьць іх складальнікаў былі праінструктаваныя, як акты складаць, а, па-другое, паперы гэтыя пасьля кімсьці рэдагаваліся (цэнзураваліся).
Вось прыклады стандартных фармулёвак, якія маюць 95 працэнтаў усіх актаў:
«Разрушенйя пройзведены 24 йюня 1941 года прй воздушной бомбардйровке й потерегор. Мннска...»317
«Ммуіцество унйчтожено полностью во время военных действйй в нюне м-це 1941 года...»318
«Уіцерб йубыткй пройзошлй от пожара, пройзошедшего 24 йюня 1941 г. от воздушной бомбардйровкй й сбрасыванйя зажйгательных бомб...»™
Але сярод збольшага малапісьменных чыноўнікаў трапляліся і сумленныя (або кепска праінструктаваныя). Таму зрэдку можна сустрэць і такія заключэньні:
«Разрушено й разграблено в перйод оккупацйй 1941 — йюль 1944 г.»320.
«Унйчтожено й расхйіцено в пернод временй оккупаціш г. Мйнска немецкймй захватчйкамй с йюля 1941-1944»321.
316 ДАМн, ф. 354, воп. 9, спр. 6, арк. 22.
317 Тамсама, арк. 39.
318 Тамсама, арк. 41.
319 Тамсама, арк. 45.
320 Тамсама, арк. 58.
321 Тамсама, арк. 43.
I вось тады за справу браліся цэнзары. Канцавыя часткі фразаў з указаньнем часу закрэсьліваліся, і над імі надпісваліся «паліткарэктныя» «в нюле 1941 г.», або (як у апошнім выпадку), прыназоўнік «с» выпраўляўся на «в», «я» у слове «нюля» перараблялася на «е», a 1944 год закрэсьліваўся, каб атрымалася «в мюле 1941». Такім чынам усе разбурэньні і ўся шкода былі прыпісаныя немцам у першыя месяцы вайны.
Гэта была нават ня акцыя — гэта была тэндэнцыя, якой трымаліся пасьля вайны ўсе — партыйныя і савецкія ўлады, сродкі масавай інфармацыі, навукоўцы, музэі, настаўнікі. Трымаюцца гэтай тэндэнцыі ў Беларусі і ў нашы дні.
Тое самае з фатаграфіямі. Да вайны ў страшныя 30-я гады фатографаў-аматараў практычна не было — людзі былі напалоханыя рэпрэсіямі, баяліся ўсяго, нават самай бяскрыўднай правіны, любога маглі абвінаваціць у шпіянажы на карысьць варожай выведкі, тым больш саматужнага фатографа. Калі ж прыйшлі немцы — яны таксама загадалі здаць усе фотаапараты, гэта натуральна для ваеннага часу і стану акупацыі чужой тэрыторыі.
Але такое самае становішча захоўвалася і ў першае пасьляваеннае дзесяцігодзьдзе. Фатаграфія заставалася выключна прафэсійнай справай. Супрацоўнікі нешматлікіх фотаатэлье, фотакарэспандэнты савецкіх газэт ды агенцтваў і «фотакарэспандэнты ў пагонах» — вось і ўвесь пералік «дапушчаных» да гэтай небясьпечнай справы.
Тут органы дэзінфармацыі НКВД пайшлі двума шляхамі — мантаж здымкаў і зьмена іх датаў, балазе, агульная тэндэнцыя перакладаньня ўсіх разбурэньняў на немцаў даволі добра і хутка прыжыла-
ся на ідэалягічных пляцоўках — у газэтах, музэях і школьных падручніках. Мяняць датаваньне здымкаў з выявамі разбурэньняў было нескладана — іх проста перамяшчалі ў музэйных і архіўных фондах у адпаведныя разьдзелы і калекцыі. Балазе, архівы былі ў сыстэме органаў НКВД, а музэі — пад іх пільным кантролем.
Троху больш працы патрабаваў фотамантаж, але й тут уладных і тэхнічных магчымасьцяў НКВД было дастаткова.
Падчас сваіх росшукаў мне давялося пагутарыць з дасьведчанай архіўнай працаўніцай, якая доўгія гады адказвала за фармаваньне калекцыі фатаздымкаўу адным зь беларускіх архіваў322. Яна расказала, што некалі ёй давялося прымаць калекцыю здымкаў і нэгатываў ад вядомага савецкага фотакарэспандэнта Васіля Аркашова. Падчас атрыбуцыі яе моцна зьдзівіла, што многія нэгатывы не адпавядалі апублікаваным у фотаальбомах здымкам Аркашова. Яна зьвярнулася да старога фатографа па тлумачэньні, і ён ня стаў хаваць праўды.
Вось запіс расказу Васіля Аркашова, зроблены са словаў архіўшчыцы:
«Дарагая мая, вы іўявіць сабе няможаце, які гэта быў час! Усё і ўсе былі nab няспынным кантролем... Калі нашы адступалі і Менск гарэў, я хадзіў па вуліцах і здымаў палаючыя будынкі. Раптам да мяне падышлі двоеў цывільным, паказалі пасьведчаньні і адабралі стужкі разам з фотаапаратам. Так і не
322 Гэтая жанчына дагэтуль жыве і працуе ў Беларусі, таму яе імя тут не называецца.
засталося нічога аб першых днях вайны і эвакуацыі зь Менску...
Пасьля вайны яны таксама кантралявалі ўсё. Ніякай свабоды, ніякай “адсябяціны”. Толькі тое, што ім трэба. Кожны здымак табе дыктавалі як зрабіць, як апублікаваць у газэце ці альбоме — тут дом стаіць, а яго быць не павінна, а тут наадварот патрэбны дом, тут перад танкам чыстая дарога, а павінны ляжаць некалькі нямецкіх трупаў...
Мы працавалі на нашу прапаганду, мы былі яе шрубкамі...»323
Паводле словаў маёй суразмоўніцы, у здадзенай у архіў калекцыі Васіля Аркашова было болып за 500 (!) змантажаваных нэгатываў пэрыяду апошняга году вайны і першых пасьляваенных гадоў. A гэта ж прыклад толькі аднаго з многіх дзясяткаў беларускіх савецкіх фотакарэспандэнтаў.