• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    Але ў гады вайны рэзка вырасла і значэньне дэзінфармацыі грамадзтва. Маштабы апарату і аб’ёмы працы органаў вайсковай цэнзуры і дэзінфармацыі падчас вайны добра ілюструе прыклад толькі адной неакупаванай адміністрацыйнай адзінкі СССР — Горкаўскай вобласьці.
    Савецкае насельніцтва не павінна было мець ніякай інфармацыі аб становішчы на фронце і ў Чырвонай арміі, апрача той, што афіцыйна паведамлялася ў газэтах і па радыё. Гэтаксама салдаты і афіцэры Чырвонай арміі не павінны былі ведаць праўды аб жыцьці, голадзе і цяжкай фізычнай працы на абаронных прадпрыемствах іх жонак і дзяцей. За гэтым пільна сачылі органы вайсковай цэнзуры НКВД. У Горкаўскай вобласьці было створана 17 пунктаў пэрлюстрацыі пошты са штатам супрацоўнікаў 250 чалавек297.
    295 Санакоев Ш„ Цыбулевскнй Б. Цыт. тв. С. 85.
    296 Воронкова Н. Цыт. тв. С. 260.
    297 Забвеніію не подлежнт: Страннцы нмжегородской нстормп (1941-1945 годы). Кнпга третья. Ннжнмй Новгород, 1995. С. 80.
    Пры гэтым толькі праз адзін Горкаўскі гарадзкі пункт штодзень праходзіла больш за 200 тысяч лістоў298. Цэнзары не спраўляліся, і таму ў сакрэтным паведамленьні Горкаўскага абкаму ВКП(б) сакратару ЦК ВКП(б) А. Андрэевуўкастрычніку 1942 году паведамлялася, што праз вобласьць ідуць лісты на 40 мовах, а мясцовыя супрацоўнікі вайсковай цэнзуры здольныя чытаць толькі на 20 мовах — у выніку назапасіліся цэлыя мяхі непрачытанай карэспандэнцыі299. У сытуацыю былі вымушаныя ўмяшацца ЦК і НКВД СССР, пасьля чаго абкам канстатаваў:
    «Сейчас, после постановленйя ЦК й обкома ВКП(б), в органах цензуры наводйтся порядок. В целях лнквйдаціш задержкй корреспонденцйй областное управленйе НКВД no указанйю обкома napmuu органйзует дополнйтельно в районах областй 9 пунктов военной цензуры. НКВД СССР разрешйлувелйчйть штат работнйков цензуры no нашей областй на 130 человек. Отдел кадров обкома ВКП(б) подобрал уже 45 человек, u в блйжайшее время будут подобраны остальные. Одновременно с этйм просматрйвается весь старыйлйчный состав цензоров й не соответствуюіцйе своему назначенйю освобождаются от работы»ж.
    Такі быў маштаб ідэалягічнага кантролю органаў вайсковай цэнзуры НКВД толькі па адной вобласьці СССР. У 1945 годзе вайна скончылася, a дзейнасьць гэтых органаў пасьпяхова працягвалася
    298 Тамсама. С. 81.
    299 Тамсама.
    300 Тамсама. С. 81-82.
    і ў пасьляваенны час. Напрыклад, у адной з запісак у Прэзыдыюм ЦК КПСС у сакавіку 1953 году Бэрыя паведамляў:
    «О недовольстве средй местного населенйя свйдетельствуют многочйсленные пйсьма жйтелей западных областей Украйны. Только за трй месяца 1953 года военной цензурой конфйсковано около 195 тысяч пйсем, адресованных за гранйцу йз западных областей Украйны, в которых содержатся отрйцательные высказыванйя о действйях местных органов властй. Серьезное недовольство населенйя западных областей Украйны вызывают ймеюіцйеся там факты грубого йскрйвленыяленйчско-сталйнской нацйональной полйтнкй..,»301
    Пэрлюстрацыя — гэта толькі замеры грамадзкіх настрояў, а ў гады вайны і пасьля яе вельмі важна было ня толькі ведаць пра настроі грамадзтва, але і ўплываць на іх, фармаваць іх адпаведна з патрэбамі савецкай прапаганды.
    Брыгады фотакарэспандэнтаўу пагонах і групы кінахронікі езьдзілі па прыфрантавой паласе і здымалі ў толькі што вызваленых раёнах тысячы фатакадраў і кілямэтры кінахронікі, якія пасьля ў лябараторыях НКВД старанна вывучаліся, клясыфікаваліся, мантавалася, кампанаваліся і толькі пасьля гэтага зьяўляліся ў друку. Сотні спэцыялістаў займаліся стварэньнем адпаведных прапагандысцкіх тэкстаў і паведамленьняў друку.
    Вельмі важнай часткай другога пэрыяду вайны стала насаджэньне сярод нацыянальных мяншы-
    301 Лаврентай Берня. 1953. Стенограмма мюльского пленума ЦК КПСС м другне документы. С. 46.
    няў СССР расейскай сьвядомасьці і расейскай мовы. Гэтая тэндэнцыя, як, зрэшты, і ўсё іншае ў тагачасным СССР, ішла ад самага верху, ад самога Сталіна. Дыктатар у гады вайны так натхніўся расейскай гісторыяй і «славой русского оружня», што залічыў сябе, грузіна, да расейскага народу. Пра гэта сьведчаць стэнаграмы паседжаньняў Тэгеранскай і Патсдамскай канфэрэнцыяў, дзе Сталін дзясяткі разоў называе СССР Расеяй, а савецкі народ — «рускімі». Фраза «мы, русскме» была ў тыя часы для правадыра ня рэдкасьць.
    Гэта адбілася і на працы органаў вайсковай цэнзуры і дэзінфармацыі. Створаны ў Маскве ў верасьні 1943 году Беларускі дзяржаўны музэй Вялікай айчыннай вайны і яго першая экспазыцыя, што адкрылася ў Менску ў кастрычніку 1944 году, былі плёнам працы органаў дэзінфармацыі НКВД. Экспазыцыя музэю, які павінен быў расказваць пра гісторыю Вялікай айчыннай вайны, сягала яшчэ ў часы Кіеўскай Русі і крыжацкай агрэсіі і расказвала, як на працягу доўгіх стагодзьдзяў беларусы і расейцы плячо ў плячо разам змагаліся са зьнешнімі, прычым, заходнімі агрэсарамі — «псамі-рыцарамі», швэдамі ды войскамі Напалеона.
    Дзейнасьць органаў вайсковай цэнзуры і дэзінфармацыі была настолькі плённай, што сучасныя і будучыя гісторыкі могуць так ніколі і не даведацца праўды пра многія падзеі і працэсы ў СССР 20-50-х гадоў. I бальшавікі тут не былі вынаходнікамі нечага новага — фальсыфікацыяй гісторыі Расейская імпэрыя займалася на працягу ўсяго часу свайго існаваньня — мяняліся толькі абекты фальсыфікацыі. Таму дагэтуль застаюцца невядомымі многія
    ключавыя падзеі і працэсы больш далёкага гістарычнага мінулага ўсходніх славянаў.
    Пачынаючы ад XVI стагодзьдзя Расея займалася ідэалягічным цэнзураваньнем і фальсыфікацыяй летапісаў і хронік. У выніку цалкам зацемненай і перахлушанай аказалася ўсходнеславянская гісторыя ІХ-ХІІ стагодзьдзяў і роля ў ёй выхадцаў са Скандынавіі. Зьнікненьне славутага Полацкага летапісу, які асьвятляў падзеі ў нявыгадным для расейцаў ключы, магчыма, было падзеяй з таго самага шэрагу302.
    У XIX стагодзьдзі дашчэнту зацямнілі і перахлусілі ўсю царкоўную гісторыю ВКЛ (а заадно і ўласную), у 50-70 гады XX стагодзьдзя — прыдумалі міт пра «барацьбу беларускага народу за ўзьяднаньне з Расеяй», украінцам перапісалі ўсю іх гісторыю пасьля Пераяслаўскай рады 1653 году, у выніку чаго шмат хто і цяпер ня ведае пра барацьбу ўкраінскіх гетманаў пасьля Хмяльніцкага, у тым ліку легендарнага Мазепы, за аддзяленьне Ўкраіны ад Расеі і г. д.
    Увага бальшавікоў да архітэктуры таксама ня стала для Расеі нечым новым і незвычайным. У мінулыя стагодзьдзі ў Сталіна былі вельмі добрыя настаўнікі. Дастаткова назваць двух — цар Пётар I і віленскі генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў-вешальнік. Абодва гэтыя гістарычныя дзеячы вельмі добра разумелі значнасьць архітэктуры для самаідэнтыфікацыі народу, яе функцыю носьбіта
    302 Прафэсар Мікалай Улашчык лічыў, што Полацкі летапіс зьнішчылі польскія езуіты. Гл.: Мікалай Улашчык. Выбранае. Менск, 2001. С. 145.
    роля савецхага таталітарыэму 269 нацыянальнага коду і фіксатара матэрыяльных і духоўных асаблівасьцяў культуры.
    Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай войскі цара Аляксея Міхайлавіча дашчэнту зруйнавалі большасьць беларускіх гарадоў. Мэтай расейцаў у той вайне было як мага большае абяскроўліваньне спрадвечнага ворага і пазбаўленьне яго матэрыяльнага багацьця. Таму яны без разбору руйнавалі гарады, выразалі жыхароў і выводзілі ў палон цэхавых майстроў як носьбітаў невядомых у Маскоўшчыне тэхналёгіяў. Менавіта таму ў беларускіх гарадах да нашага часу захаваліся лічаныя адзінкі помнікаў грамадзянскай або культавай архітэктуры, якія былі збудаваныя да Патопу.
    Гэтая традыцыя захавалася і ў XX стагодзьдзі. I Іольскі пісьменьнік Рышард Капусьцінскі пакінуў гэткае сьведчаньне аб першым дні пасьля ўваходу Чырвонай арміі ў Пінск у верасьні 1939 году:
    «...Як толькі расейцы ўвайшлі ў горад, дык перш чым яны адсапліся, перш чым разгледзеліся, дзе якая вуліца, перш чым паелі і перш чым зацягнуліся махоркай, адразу ўстанавілі на пляцы гармату, прывезьлі боепрыпасы і пачалі страляць у касьцёл. Паколькі ўся артылерыя паехала на фронт, ім засталася толькі адна гармата. Стралялі зь яе бяз ладу. Калі траплялі, зь вежыўзьнімаліся клубы цёмнага пылу, часам бліскаўязык полымя. Вакол пляцу ў глыбокіх брамах хаваліся людзі, якія глядзелі на гэтае бамбардаваньне панура, але і зь цікаўнасьцю. Жанчыны кленчылі і адмаўляліружанец. Па пустым пляцы хадзіў пяны артылерыст і крычаў: “Бачыце, страляем у вашага Бога! А ён нічога, ціха сядзіць!
    Баіцца, ці як?” Сьмяяўся, а потым на яго нападала ікаўка...»ж
    Гэтак Рышард Капусьцінскі задакумэнтаваў факт зьнішчэньня вежаў аднаго з надзвычайных архітэктурных шэдэўраў стылю барока на Палесьсі — Пінскага касьцёла Панны Марыі кляштару езуітаў. Гэты храм быў і застаўся самым вялікім у Рэчы Паспалітай, якая перастала існаваць у 1795 годзе. Канчаткова яго зьнесьлі ў 60-я гады XX стагодзьдзя ўлады БССР.
    I ў тыя самыя 60-я гады 20-гадовы заходнебеларускі хлопец Валеры Фінюк у якасьці камандзіра танка браў удзел ва ўварваньні савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну. Танк Фінюка займаў пазыцыі на ўзвышшы за 500 мэтраў ад паўднёвачэскага гарадка Тын-над-Влтавай. 3 таго часу ў архіве спадара Фінюка захавалася схема стральбы, намаляваная яму камандзірам роты. У выпадку атрыманьня каманды пачынаць абстрэл, танк Фінюка павінен быў разбурыць 5 галоўных будынкаў гораду і... касьцёл XIII стагодзьдзя. Гэта сьведчыць аб тым, што і савецкія афіцэры былі адпаведным чынам навучаныя і падрыхтаваныя да разбурэньня архітэктурных дамінантаў і нанясеньня менавіта культурных стратаў праціўніку.
    А ў 1661 годзе жыхары захопленага расейцамі Магілёва паўсталі супраць акупантаў, цалкам выразалі расейскі гарнізон колькасьцю 2000 жаўнераў і вярнулі свой горад у склад Вялікага Княства Літоўскага. За гэты гераічны чын сябры гарадзкога
    303 Цыт. паводле: Капусьцінскі Р. Імпэрыя // Дзеяслоў. 2007. №5. С. 142.
    магістрату згодна з пастановай Сойму атрымалі шляхецтва, а на гербе Магі лёва зьявіўся дзяржаўны герб ВКЛ — Пагоня.
    Менавіта ў справе Магілёва мы ўпершыню сустракаемся з помстай расейцаў непакорным беларусам, якая выявілася ў разбурэньні помнікаў архітэктуры. 47 гадоў маскоўцы марылі пра адплату. Нарэшце, у першай палове 1708 году Магілёў занялі расейскія войскі на чале з Аляксеем Меншыкавым, які адразу пачаў плянаваць татальнае разбурэньне гораду304. Аднак з розных прычынаў яму гэта не ўдалося. Падчас другой акупацыі Магілёва восеньню 1708 году справа была зробленая.