Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Вось чаму цьверджаньні савецкай прапаганды пра разбурэньне Менску на 80 і болей працэнтаў нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас нападу і акупацыі трэба лічыць прадуктам савецкай прапаганды. Насамрэч да гэтага прычыніліся абодва бакі ваеннага канфлікту, а савецкія ўлады дадаткова прыклалі да гэтага руку і пасьля вызваленьня гораду.
323 Аўдыёзапіс з архіву аўтара, зроблены 24 лістапада 2006 году.
Частка V
Лёс Замчышча ў 50-я гады XX ст.
Спробы абароны. Міхаіл Кацар
Пасьля сапёрных выбухаў і працы «Трэсту разборкі і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў» тэрыторыя амаль дашчэнту разбуранага Старога гораду затоптвалася менчукамі і зарастала палыном да 1949 году, калі ўгарадзкіхуладаўдайшлі, нарэшце, рукі і да яе. Добраўпарадкаваньне гэтай тэрыторыі цягнулася аж да 1956 году, калі пачаліся падзеі, аб якіх гаворка пойдзе далей.
Летам 1951 году Менгарвыканкам зацьвердзіў «План осенне озеленмтельных работ на 1951 год по Фрунзенскому району г. Мннска». Пад нумарам 10 у ім было запісана:
«Сквер на плоіцадй 8-го Марта. План посадок: деревья 70 й кусты 2200. Кем выполняется работа: фабрйка йм. Кагановйча»324.
Вось так сіламі работнікаў абутковай фабрыкі, што месьцілася на Нямізе, быў закладзены сквэр на тэрыторыі былых Нізкага і Рыбнага рынкаў. У наступныя гады пасадкі працягваліся.
У тыя часы ўсе менскія паркі мелі прымацаваных да іх спэцыялістаў, пераважна з Акадэміі навук. Парк на тэрыторыі Старога гораду, відавочна, ня меў для ўладаў вялікага значэньня, яго не зьбіраліся рабіць творам садова-паркавага мастацтва, таму
324 ДАМн, ф. 354, воп. 9, спр. 15, арк. 156.
і навукоўца-садоўніка да яго не прымацоўвалі. У 1952 годзе адказным за «Сквер на пл. 8-го Марта м плоіцадм по ул. Вольная» быў прызначаны супрацоўнік Міністэрства лясной (!) гаспадаркі БССР С. Лічко325.
Менскія ўлады, ня маючы яшчэ канкрэтных плянаў забудовы таго або іншага месца, настойліва зносілі часта зусім цэлую гістарычную забудову і закладалі там зялёныя зоны. Так сталася зь левым бокам Няміскай вуліцы ў раёне той самай абутковай фабрыкі. Там уздоўж Нямігі і ўверх на схіле аж да Пішчалаўскага замку заставаўся цэлы квартал цалкам захаваных мураваных дамоў з дахамі. Уздоўж вуліц Валадарскага і Рэспубліканскай заставаліся спаленымі каробкі, якія цалкам надаваліся да аднаўленьня. Але ў 1951-1952 гадах іх разбурылі, а ў 1956-м вырашылі стварыць там зялёную зону і пасадзіць дрэвы. Так і стаіць тая мясьціна да нашага часу незабудаваная.
25 красавіка 1956 году ў беларускім друку была апублікаваная пастанова Савету міністраў Беларускай ССР і ЦК КПБ «Аб жыллёвым і культурна-бытавым будаўніцтве, развіцці гарадской гаспадаркі і добраўпарадкаванні г. Мінска ў 1956 г.» He апошняе месца ў ёй было адведзена і тэрыторыі Старога гораду:
«Правесьціработы паачыстцыр. Сьвіслачзразборкай старога маста і перакладкай кабеляў сувязі на суму 200 тыс. руб...
325 Тамсама, арк. 12.
Абавязаць Упраўленьне камунальнай гаспадаркі Мінгарвыканкома (тав. Талочку) і будупраўленьне №131 (тав. Нікіценку):
а) Закончыць работы па добраўпарадкаваньню вул. Калініна на суму 300 тыс. рублёў з пакрыцьцём асфальта-бетонам праязной часткі плошчай 4,6 тыс. кв. м. і будаўніцтвам асфальтавых тратуараў 4,8 тыс. кв. м. у ліпені.
б) Выканаць работы па добраўпарадкаваньню сквера на набярэжнай р. Сьвіслач па вул. Калініна на суму 200 тыс. рублёўу верасьні»326.
Праца закіпела, і апошнія сьляды Нізкага рынку зьніклі незваротна.
Але ня гэта было галоўным у пастановах таго году адносна тэрыторыі Старога гораду. Галоўным стала рашэньне будаваць на Замчышчы Дом спорту «Трудовые резервы» і стадыён таго самага спартовага таварыства на Татарскіх агародах.
1956 год быў незвычайны. Абцугі савецкай прапаганды і яе ідэалягічная маналітнасьць троху аслаблі пасьля XX зьезду КПСС, які адбыўся ў лютым 1956 году і на якім М. Хрушчоў зрабіў свой гістарычны даклад «О культе лйчностм м его последствмях». У чэрвені таго самага году ЦК КПСС прыняў пастанову «О преодоленмн культа лнчностн й его последствнй».
Так ненадоўга, менш чым на год, была аслаблена пільнасьць савецкай ідэалягічнай машыны, і гэтага аказалася дастаткова, каб тэма Старога гораду і Замчышча зноў загучала ў Беларусі на публічным узроўні.
326 Звязда. 25 красавіка 1956.
Гэта быў апошні ўсплёск — зьнясілены вайной і рэпрэсіямі, запалоханы народ, купка сумленных прадстаўнікоў яго эліты і, здаецца, сама менская даўніна на містычным узроўні зрабілі апошнюю і, на жаль, няўдалую спробу захаваць менскае Замчышча і рэшткі яго забудовы. Спроба гэтая была загадзя асуджаная на паразу, бо што тады магло канкураваць з усёмагутнасьцю савецкай сыстэмы?
Аўтарам гэтай спробы стаў выдатны беларускі гісторык мастацтва і архітэктуры, прафэсар Міхаіл Кацар. Яшчэ юнаком ён зазнаў на сабе ўплыў патрыятычных поглядаў Максіма Гарэцкага — у 1925 годзе знакаміты пісьменьнік жыў у сялянскай хаце Кацараў у вёсцы Клімавічы Сеньненскага раёну.
У сакавіку 1945 году Міхаіл Кацар, працуючы ў Міністэрстве культуры БССР начальнікам Інспэкцыі па ахове помнікаў архітэктуры, склаў пратаколы аб пашкоджаньнях менскіх помнікаў даўніны. Сярод тых пратаколаў былі і акты аб пашкоджаньнях менскага палацу Сапегаў, дамініканскага кляштару і гарадзкой вежы былога кляштару езуітаў.
Наступны іхзнос (пасьля атрыманьня ад Нямеччыны адпаведных рэпарацыяў) дапамог Кацару лепш зразумець і адчуць цынізм савецкай сыстэмы і каляніяльны статус Беларусі — у той час, напрыклад, у Пскове аднаўлялі разбураныя да падмуркаў храмы XII стагодзьдзя.
I вось калі вясной 1956 году на менскім Замчышчы зьявіліся бульдозэры і экскаватары, якія пачалі скопваць Замкавую гару і рыць у яе цэнтры гіганцкі катлаван, Міхаіл Кацар пачаў самы гераічны і адчайны бой свайго жыцьця. Бой гэты вёўся ў
форме лістоў пратэсту і лістоў з просьбамі аб дапамозе ва ўсе магчымыя інстанцыі тагачаснага СССР і органы друку — і аўтар іх дакладна ня ведаў, чым яго эпісталярная і публіцыстычная актыўнасьць скончыцца: перамогай і ўратаваньнем Замчышча або звальненьнем з Акадэміі навук і высылкай у Сыбір. Тым ня менш годнасьць і сумленьне не дазвалялі маўчаць.
Летам 1956 году Міхаіл Кацар даслаў дзясяткі лістоўз просьбай аб дапамозе аўтарытэтным савецкім навукоўцам пэрсанальна, у розныя навуковыя ўстановы і органы ўлады Савецкага Саюзу.
У пачатку чэрвеня 1956 году Кацар зьвярнуўся з адчайным лістом да намесьніка міністра культуры СССР М. Міхайлава:
«Уважаемый Нйколай Нйколаевйч. Взываю к Вам о помоіцй. В БССР творйтся страшное варварство. На Мйнском замчшце, в самом его центре вырыт котлован плоіцадью около 100 на 50 метров, глубйной от 4 до 6 метров. Здесь решйлй стройть спортзданйе для “Труд. резервов”. Несмотря на протесты стройку не прекраіцают. Одновременно с двух сторон Замковую гору разрывают экскаваторы й погружают на автомашйны. Т. е. скоро гора будет совершенно ушічтожена. Ведь это страшное варварство.. ,»327
Кацар прасіў М. Міхайлава зьвярнуцца да дзяржаўных установаў БССР з пратэстам.
3 наступнага ліста, таксама датаванага чэрвенем 1956 году, да славутага савецкага археоляга М. К. Каргера, вынікае, што намесьнік міністра куль-
327 Копія ліста з асабістага архіву У. Дзянісава.
туры СССР М. Міхайлаўу адказ на зварот прафэсара Кацара запатрабаваў ад Міністэрства культуры БССР і менскіх гарадзкіхуладаў спыніць будаўніцтва на Замкавай гары, але яго пратэст праігнаравалі:
«Здесь в Мйнске мне удалось провестй совегцанйе четырех секторов (йскусства, ucmopuu, лйтературы, отдела стройтельства БССР й сектора археологйй й этнографйй Ннстшпута ucmopuu). Протокол й резолюцйй шлю Вам.
Напйсал статью в белорусскую газету ‘Дітаратура і мастацтва” й другйе. Весь этот матерйал я передал Н. Мйхайлову в Мйнйстерство культуры СССР. Н. Мйхайлов направйл пйсьмо в Мйнкультуры БССР u в горсовет с требованйем прекратйть унйчтоженйе памятнйков культуры.
Но все же дом на Замковой горе в Мйнске строят й ее разрушают.
Дело также еіце, очевйдно, u в том, что председатель Совета мйнйстров БССР Мазуров подпйсал постановленйе о стройтельстве здесь дома. Поэтому нйкто не желает выступйть npomue “авторйтета”. Даже спасовалй й нашй археологй, что крайне непрйлйчно.
К Вам такая просьба. Напйсать npomecm npomue этого вареарстеа й послать его в газету йлй прйслать в Совет мйнйстров БССР йлй в ЦК КПБ. Думаю, что это Вы можете сделать с другймйученымй-археологамй. Ведь Вы тожезайнтересованы в спасенйй этйх ценнеіішйх памятнйков культуры. He забудьте й Вйтебск.
С глубокйм уваженйем М. С. Кацар»328.
328 Копія ліста з асабістага архіву У. Дзянісава.
У Менску супраць аўтарытэту Кірылы Мазурава сапраўды ніхто ісьці не хацеў, тым больш, што празь некалькі месяцаў яго прызначылі першым сакратаром ЦК КПБ. Гэты чыноўнік вылучаўся поўнай абыякавасьцю да праблемаў захаваньня гістарычнай спадчыны. Менавіта ў часы яго кіраваньня ў Беларусі канчаткова зьнесьлі менскую Замкавую гару і рэшткі забудовы на ёй, у Віцебску выбухамі падарвалі Дабравешчанскую царкву XII стагодзьдзя, а ў Полацку зьнішчылі частку былога езуіцкага калегіюму разам з саборам.
14 чэрвеня 1956 году Міхаіл Кацар зьвярнуўся з заявай да Навуковай рады Інстытуту матэрыяльнай культуры AH СССР, у якой пісаў ужо ня толькі пра менскую трагедыю, але і пра іншыя факты барбарскага абыходжаньня з помнікамі культуры ў Беларусі:
«В БССР варварскй унйчтожаются памятнйкй археологйй й вообіце культуры. На мйнском Замчшце для постройкй спортйвного зданйя под “Трудовые резервы” вырыт котлован размером 100 на 50 метров прй глубйне 4-6 метров. Кроме того Замковая гора разрушается й с другой стороны, культурный слой экскаваторамй погружается на автомашйны.
В Вйтебске на Замковой горе строят новый театр, прокладывают через нееулйцу. Унйчтожаются Банцеровское, Туровское й другйе городш-ца.
Взываю к вам о помоіцй — еслй не прекратйть этот вандалйзм, то все этй памятнйкй будут уннчтожены. Просьба поставйть этот вопрос на Ученом совете, высказать свое мненйе no этому вопросу.
Матерйалы no унйчтоженйю памятнйков культуры мною посланы в Мйнйстерство культуры СССР тов. Мйхайлову. Просьба оказать нам помошь в этом деле. Дело в том, что me, кто no Ьолгу службы должны заіцшцать от унйчтоженйя памятнйкй культуры, этого не делают. Следовательно толькоученыемогут стать назалцйту памятнйков культуры. Задача ученых — заіцйтйть памятнйкй культуры от унйчтоженйя.