Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Пастановай Савета міністраў БССР ад 22 верасьняг. г. у Мінскім мастацкім вучылішчы адкры-
ваецца група прыкладнога мастацтва па ткацтву і вышыўцы.
Пытаньні, узьнятыя ў артыкуле А. Залескага, будуць абмеркаваны ў бліжэйшы час на пасяджэньні калегіі Міністэрства культуры БССР»339.
Гэты тэкст — бліскучы гістарычны дакумэнтсьведчаньне аб ідэалягічных распрацоўках і «контрмерах» савецкага агітпропу і КГБ. Усяго праз 7 (!) дзён пасьля публікацыі Залескага, ужо падчас распачатага навучальнага году, у Менскай мастацкай вучэльні пастановай ураду (!) адкрываецца новая спэцыяльнасьць «па ткацтву і вышыўцы». Арганізоўваецца новы этнаграфічны аддзел у гарадзенскім музэі, а па выніках публікацыі «сьціплага этнографа» і ўсяго толькі кандыдата навук Залескага зьбіраецца засядаць цэлая калегія Міністэрства культуры.
Натуральна, як чытач ужо здагадваецца, акадэмік М. Нікольскі, член-карэспандэнт АН П. Глебка, народныя артысты СССР У. Уладамірскі і Я. Цікоцкі, а таксама пісьменьнік П. Пестрак і прафэсары М. Кацар і М. Ларчанка такога гонару не дачакаліся. Яны наогул не дачакаліся ніякага афіцыйнага адказу на свой зварот.
Акадэмікі і народныя артысты дбалі аб уратаваньні помнікаў высокай культуры — архітэктурных шэдэўраў, гарадзкой забудовы і замкаў. А тым часам, у поўнай адпаведнасьці з ідэалягічнымі пастулятамі адміністратараў колішняга Паўночна-Заходняга краю Расеі, беларусам і ў другой палове XX стагодзьдзя прапаноўвалі замілоўвацца толькі
339 Літаратура і мастацтва. 10 лістапада 1956.
сваёй сярмяжнай этнаграфічнай культурай — лапцямі, вышыванымі кашулямі і «калтуном».
Але гэта было б занадта просталінейна і непрыхавана — ратаваць толькі лапці і партызанскія зямлянкі замест помнікаў «барокко». Таму адказ быў дадзены і на публікацыю пра полацкія помнікі, праўда са значна ніжэйшага ўзроўню — ад полацкіх гарадзкіх уладаў. I гэты адказ — таксама ўзор бюракратычнай адпіскі і «загавораваньня тэмы».
Сьцяпан Александровіч у сваім артыкуле абураўся, што гарадзкія чыноўнікі нават ня ведаюць, якія будынкі ў Полацку ўзятыя пад ахову, старшыня Полацкага гарсавету Несьцярэнка на пытаньне журналіста зь цяжкасьцю прыгадаў два помнікі — Сафійскі сабор і Спаса-Эўфрасінеўскую царкву. Александровіч патрабаваў узяць пад дзяржаўную ахову і адрэстаўраваць тады яшчэ цалкам захаваныя будынкі езуіцкай Акадэміі разам з саборам і іншыя помнікі старой полацкай, у тым ліку грамадзянскай, архітэктуры, а таксама крытыкаваў гарадзкі фінаддзел за недастатковае фінансаваньне краязнаўчага музэю.
У адказе полацкія гарадзкія чыноўнікі абяцалі папрасіць Віцебскі аблвыканкам перадаць будынак езуіцкай Акадэміі дзіцячай бальніцы, выдаткаваць грошы на раскопкі, зьмяніць профіль гарадзкога краязнаўчага музэю на гісторыка-краязнаўчы, закончыць капітальны рамонт музэйнага будынку да 25 сьнежня 1956 году і добраўпарадкаваць «вал Івана Грознага» да 1 чэрвеня 1957 году340. 1 ні слова пра залічэньне ў сьпіс помнікаў, якія ахоўваюцца
340 Літаратура і мастацтва. 15 сьнежня 1956.
дзяржавай, згаданых Александровічам будынкаў культавай і грамадзянскай архітэктуры Полацку.
Так тэму загаварылі, а пасьля і закрылі. 12 студзеня 1957 году орган ЦК КПБ «Звезда» надрукавала артыкул Л. Абэцэдарскага і А. Сідарэнкі «За ідэйную чыстату нашых літаратурных пазіцый», у якім даваўся адлуп усім, хто ў 1956 годзе насьмеліўся ідэалізаваць буржуазнае мінулае Беларусі.
А праз 11 дзён, 23 студзеня, адбыўся разгром «ЛіМу» — галоўны рэдактар Васіль Вітка і большасьць членаў рэдкалегіі былі звольненыя. Газэту ўзначаліў М. Ткачоў, і калі пачытаць яе падшыўку за 1957 год — дык ніякай згадкі пра праблемы захаваньня помнікаў высокай культуры ў Беларусі вы ня знойдзеце.
Далей ужо праводзіліся толькі ідэйная падчыстка і прэвэнтыўныя захады. Адным зь іх стаўся перавод Беларускага дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай айчыннай вайны з былой цэнтральнай плошчы гораду (Плошчы Свабоды) на новую Цэнтральную.
Чытач, верагодна, заўважыў у адказе Міністэрства культуры Адаму Залескаму згадку пра «новаарганізуемы Дзяржаўны музей, будаўніцтва якога будзераспачатаўнаступнымгодзе». 1 сьнежня 1956 году «ЛіМ», якім яшчэ кіраваў Васіль Вітка, зьмясьціў нататку «Гісторыка-краязнаўчы музей БССР»:
«На Цэнтральнай плошчы Мінска, побач з Палацам культуры прафсаюзаў будаўнікі паставілі агароджу. Нямногія мінчане ведаюць, што тут праз два гады будзе ўзвышацца прыгожы будынак гісторыка-краязнаўчага музея, праект якога склалі беларускія архітэктары Г. Бенядзіктаў і Г. Заборскі.
Будынакмузея будзе адным з прыгажэйшыху Саюзе. У сярэдзінеягоўпрыгожаць мармуровыя калоны. Паверхі злучаць мазаічныя лесьвіцы, а вестыбюлі, экспазіцыйныя заяы і пакоі будуць прыгожа аддзеланы. На першым паверсе музея разьмесьціцца аддзел прыроды. На другім і трэцім — аддзел гісторыі Беларусі»341.
Нататку суправаджаў малюнак будынку, які 50 гадоў быў вядомы менчукам як Музэй гісторыі Вялікай айчыннай вайны на Кастрычніцкай плошчы сталіцы (зьнесены ў 2014 годзе).
Як бачым, будынак той прызначаўся для Дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музэю, які цяпер месьціцца на вуліцы Карла Маркса ў Менску. I адмова разьмясьціць яго на Цэнтральнай плошчы таксама стала адным з адказаў на нацыянальнае ажыўленьне 1956 году.
Пабудаваць новы музэйны будынак змаглі не праз два гады, а праз цэлых сем. I ў 1966 годзе туды з памяшканьняў былога мужчынскага кляштару базыльянаў на Пляцы Волі перасялілася ўстанова, для якой будынак не прызначаўся — Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай айчыннай вайны.
Тады ж з Плошчы Свабоды на Вайсковыя могілкі былі вынесеныя і пахаваньні савецкіхсалдатаў. Стары цэнтар — Плошча Свабоды — страціў сваё значэньне, таму і галоўныя ідэалягічныя сымбалі пасьляваеннага савецкага рэжыму ў Беларусі зь яго прыбралі.
Што датычыць патрабаваньняў 1956 году ратаваць помнікі архітэктуры, у тым ліку і менскае Замчышча — дык лёс іх вядомы. Замчышча, як і сотні
341 Літаратура і мастацтва. 1 сьнежня 1956.
іншых каштоўных помнікаў па ўсёй рэспубліцы, уратаваць не ўдалося.
Адзін з падпісантаў ліста Міхаіла Кацара Пятро Глебка ў 1957 годзе быў абраны акадэмікам і прызначаны дырэктарам Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Там ён дапамог прафэсару Кацару рапачаць цяжкую і доўгую працу па падрыхтоўцы да складаньня будучага Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — падставы для стварэньня дзяржаўнага рэестру гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.
У 1957 годзе быў складзены новы Дзяржаўны сьпіс помнікаў, якія падлягаюць ахове дзяржавы. Увайшла туды і тэрыторыя цалкам зьнішчанага Менскага замчышча. I знаходжаньне яе ў тым сьпісе не ўратавала былы Менскі замак ад забудовы яго ў 60-я гады.
Таксама ў гады кіраваньня К. Мазурава, а пасьля П. Машэрава ў Беларусі была зьнішчана і большасьць тых помнікаў, пра якія ў 1956 годзе пісалі ў сваіх пратэстах беларускія інтэлектуалы. Сярод зьнішчанага аказаліся і згаданыя ўжо царква Дабравешчаньня XII стагодзьдзя ў Віцебску, і будынкі полацкай езуіцкай Акадэміі, і захаваная забудова заходняй часткі менскага Замчышча — яе разбурылі падчас забудовы новай Паркавай магістралі ў 60-я гады. А ў 80-я гады падчас пашырэньня рэчышча Сьвіслачы зьнікла паўночна-ўсходняя частка Замчышча разам са старым вусьцем Нямігі.
Справу давяршыла крывадушная пастанова Савету міністраў Беларускай ССР ад 13 сьнежня 1982 году «Аб мінскім Замчышчы». Вось вытрымкі з гэтага трагічнага дакумэнту:
«Учйтывая особую йсторйческую й археологйческую ценность meppumopuu мйнского Замчйіца й в целях обеспеченйя ее охраны й йзученйя Совет мйнйстров Белорусской ССР постановляет:
1. Обьявйть мйнское Замчшце йсторйко-культурной заповедной террйторйей обіцей плоіцадью 3 га. в гранйцах: с востока набережная рекй Свйслочь, с запада — средняя школа №44, с севера — край стадйона “Трудовые резервы” й жйлой дом №5 no проспекту Машерова, с юга — плоіцадь 8 Марта отрекй Свйслочь до Белорусского Республйканского Дома моделей.
2. Мйнскому горйсполкому с участйем Мйнйстерства культуры БССР й Академйй наук БССР установйть й обозначйть на местностй в соответствйй с настояіцйм постановленйем гранйцы meppumopuu мйнского Замчйіца, а также совместно с Академйей наук БССР разработать no согласованйю с Мйнйстерством культуры БССР й утвердйть Положенйе обуказанной йсторйко-культурной заповедной meppumopuu.,.»342
А вось чым тая пастанова заканчвалася — гэта і ёсьць сапраўдная мэта яе прыняцьця. Савет міністраў Беларускай ССР вырашыў:
«Разрешйть частйчное размеьценйе на meppumopuu мйнского Замчйіца станцйй метрополйтена “Немйга”, перегонных тоннелей, йнженерных сетей в соответствйй сутвержденнымй проектамй...»343
342 Архіў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Пастанова Савету міністраў Беларускай ССР ад 13 сьнежня 1982 году №369. Урадавы адбітак.
343 Тамсама.
Так закончылася гісторыя менскага Замчышча.
У 80-я гады спробу перашкодзіць будаўніцтву наЗамчышчы станцыі мэтро «Няміга» рабіўЗянон Пазьняк, і гэта яму, з дапамогай Дзяржбуду СССР, на нейкі час удалося. Але менскія чыноўнікі, як аказалася, зрабілі ў другой палове 80-х гадоў толькі часовае адступленьне. Станцыя была пабудаваная і ўрачыста адкрытая 31 сьнежня 1990 году. Падчас яе будаўніцтва былі зьнішчаныя падмуркі старасьвецкіх дамоў Нізкага рынку і прылеглых вуліц, а пад імі — археалягічныя пласты старажытнага Менску.
Заключэньне
У часы падрыхтоўкі, абвяшчэньня і змаганьня за БНР у 1917-1920 гадах беларускія публіцысты і палітыкі зрабілі беларускую гісторыю галоўнай крыніцай і духоўным апірышчам барацьбы за дзяржаўнасьць беларускага народу.
Тагачасныя грамадзкія дзеячы, навукоўцы і журналісты імкнуліся выпрацаваць у грамадзянаў будучай незалежнай Беларусі гонар за сваю мінуласьць і за сваю гістарычную спадчыну. Сьведчаньнем гэтаму — сотні газэтных і часопісных публікацый, а таксама многія пастановы ўраду БНР, якія болей нагадваюць гістарычныя лекцыі з апісаньнем далёкай і блізкай гісторыі Беларусі. Усё гэта дазваляе зрабіць выснову, што адной з асноўных прыкметаў ідэалёгіі БНР быў гістарызм.
Найвышэйшай сілы гістарызм БНР набраў у 1919-1920 гадах, у часы польскай акупацыі Беларусі, калі ў беларускіх дзеячоў існавалі надзеі (як высьветлілася пасьля — ілюзорныя) на хуткае адраджэньне дзяржаўнасьці з дапамогаю Полынчы.