• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    на самым версе савецкай уладнай піраміды. Мы бачым, што Бэрыя ў ліпені 1944 году называў лічбу 65%, тым часам як праз два гады менскія ўлады ацэньвалі разбурэньні на 54,2%.
    Насамрэч разбурэньне гістарычнай часткі Менску застаецца сапраўднай «белай плямай» беларускай гісторыі. Калі для савецкай прапаганды і савецкай гістарычнай навукі (як часткі тае прапаганды) у гэтай справе было ўсё ясна і зразумела, дык насамрэч тут не вядома нічога. Няма адказаў на галоўныя пытаньні: колькі разбурана, кім менавіта і калі. I ніхто сярод гісторыкаў ніколі не задаўся мэтай знайсьці на іх адказы.
    Толькі два навукоўцы мімаходзь (адным-двума сказамі) акрэсьлілі наяўнасьць праблемы. Вось што пісаў гісторык менскай архітэктуры Расьціслаў Баравы:
    «...Каменная застройка адмйнйстратйвно-делового центра, сложйвшегося в XIX — первой половйне XX в„ лежала в развалйнах. Более-менее сохранялась только застройка собственно йсторйческого центра Мйнска XVI-XVIII вв. —районов Немйгй, Замчйіца й частйчно плоіцадй Свободы... He напйсана еіце йсторйя архйтектурныхутрат нашего города — йсторйя сноса района Замчшца (1950-1960-е гг.) й Немйгй (1960-1970-е гг.), отказа от сохраненйя й реставрацйй поврежденной гражданской застройкй XVIII-XIX вв. no перйметру плоіцадн Свободы u т. d.»s.
    8 Боровой Р. Послевоенная реконструкцмя н восстановленме Мннска (Нсторня напясанная м ненапнсанная) П Архнтектура м строятельство. 2004. № 2. С. 7-10.
    У сваю чаргу беларускі гісторык у Польшчы Юры Туронак зьвярнуў увагу на паасобныя аспэкты гэтай праблемы і адзначыў наступнае:
    «Асабпіва выяўны характару часе савецкай эвакуацыі набыла дзейнасьць групаў зьнішчэньня, т. зв. “йстребйтельныхбатальонов”, сярод іхзаданьняў значылася, між іншым, руйнаваньне будынкаў агулышграмадзкага ўжытку, жылых дамоў і іншых публічных збудаваньняў. У батальёны набіралі часьцей за ўсё камсамольцаў, якія не падпадалі пад мабілізацыю... На ўсходзе Беларусі... дзейнасьць “йстребйтельных батальонов” падтрымлівалася сіламі арміг... Страты, панесеныя ад дзейнасьці гэтых групаў, ніколі не выяўляліся і не падлічваліся. Пасьля вайны іх сьтсвалі на нямецкіх акупантаў»9.
    I яшчэ адна яго заўвага:
    «Тагачасны Менск (у 1942 гоЬзе — С. А.) быў невялікім горадам — ён налічваў трохі больш як 100 тыс. жыхароў... Налёты нямецкай авіяцыі ды зьнішчальныя акцыі савецкіх войскаў пры адступленьні пакінулі ў ім значныя разбурэньні. Адносна менш пацярпелі прамысловыя прадпрыемствы, якіяразьмяшчаліся на ўскраінах гораду...»10
    Ю. Туронак, пішучы пра дзейнасьць «мстребнтельных батальонов», зьвяртае ўвагу на татальныя спусташэньні, спрычыненыя імі на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Сапраўды, пры адыходзе саветаў былі цалкам спаленыя Віцебск, Полацак, Ворша і іншыя гарады. Згадкі пра гэта можна знайсьці ва
    9 Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1993. С. 46-47.
    10 Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі П Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня, 2006. С. 237.
    ўспамінах расейскіх эмігрантаў з НТС11. Піша пра гэта і сам Туронак.
    Менш вядома, што ў тыя некалькі дзён, калі савецкая адміністрацыя Менск пакінула, а немцы яшчэ не прыйшлі — 25-28 чэрвеня — у горадзе актыўна дзейнічалі савецкія дывэрсанты, дасланыя з пакуль кантраляванай Чырвонай арміяй тэрыторыі Магілёўшчыны. Яны падпальвалі найбольш важныя для саветаў аб’екты — сярод іх была, напрыклад, абласная ўправа міліцыі ў раёне цяперашняй вуліцы Янкі Купалы.
    Татальны пажар Менску ў тыя дні — вынік ня толькі бамбаваньняў нямецкай авіяцыі і адсутнасьці пажарных, але і тых савецкіх падпалаў. Яшчэ зусім нядаўна ў Менску жылі людзі — сьведкі тых падзеяў. Іх сьведчаньні таксама сталі адной з крыніц для напісаньня гэтай кнігі.
    У трэцяй з вышэйпададзеных цытатаў пра маштабы разбурэньняў сярод пераліку цалкам зьнішчаных немцамі аб ектаў некаторыя пазначаны тлустым шрыфтам. Гэта тыя будынкі, якія насамрэч захаваліся — толькі некаторыя зь іх пацярпелі ад пажару. Прынамсі два будынкі з таго пераліку — Управа міліцыі і Дом піянэраў — былі спаленыя савецкімі зьнішчальнымі батальёнамі або дывэрсантамі. Дзяржбанк на Савецкай вуліцы і Клюб будаўнікоў на рагу Энгельса і Камуністычнай захаваліся цэлыя або пашкоджаныя пажарам і былі
    11 «Народно-трудовой союз» — эмігранцкая арганізацыя расейскіх нацыяналістаў. Пра разбурэньні ў Полацку гл.: Ільінскі П. Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі (жыцьцё Полацкай акругі 1941-1944) II ARCHE. 2004. №3. С. 208-248.
    зьнесеныя пасьля вайны. Астатнія можна ўбачыць у Менску і сёньня.
    Ёсьць у трэцяй цытаце ў пераліку зьнішчаных цалкам будынкаў і фраза «ўсе школы». Тым часам вядома, што пад акупацыяй у Менску працавала 21 беларуская школа. Калі ў кастрычніку 1944 году ў вызваленым горадзе пачаўся новы навучальны год і менскія дзеці пайшлі ў наноў адкрытыя савецкія школы, іх зноў было... 21, толькі мову навучаньня ў некаторых зьмянілі на расейскую...
    Гэтыя прыклады дэманструюць ступень ідэалягічнай заангажаванасьці архітэктараў, якія толькі праз 5 гадоў пасьля вайны пісалі тыя радкі. Гэтаксама бессаромна — па доўгу службы, паводле закліку камуністычнага сумленьня або і проста ад дурноты і неабазнанасьці — хлусілі партыйныя прапагандысты, гісторыкі, архітэктары, музэйныя працаўнікі і журналісты. Вынікі тае хлусьні адчувае на сабе і сёньняшняе пакаленьне беларусаў.
    Высьвятленьню і апісаньню прычын і фактараў, якія прывялі да зьнікненьня ў Менску самай старой яго часткі, якая да вайны называлася Старым горадам, прысьвечана гэтае дасьледаваньне.
    Храналягічна другая кніга ахоплівае пэрыяд з 1941-га па 1956 год. У гэтыя паўтара дзесяцігодзьдзя адбыліся самыя значныя падзеі ў гісторыі Старога гораду — вялікая яго частка была спаленая ў першыя дні вайны, пасьля пачатку савецкіх бамбаваньняўу 1942 годзе была спаленая забудова Замчышча, а затым акупацыйныя ўлады падарвалі і разабралі большую частку дамоў на Нізкім рынку і на Замчышчы. У пасьляваенны час былі прынятыя і рэалізаваныя генэральныя пляны рэканструк-
    цыі Менску 1946 і 1951 гадоў, якія грунтаваліся на даваенным генпляне 1936 году. Паводле гэтых плянаў рэшткі забудовы Старога гораду, што перажылі вайну, былі зьнесеныя на працягу 1950-х, 1960-х і 1970-х гадоў. Апошні будынак Старога гораду дом №8 на вуліцы Дзям’яна Беднага (былой Казьмадзям’янаўскай), які зьяўляўся ўнікальным помнікам менскай грамадзянскай архітэктуры XVII-XVIII стагодзьдзяў, быў зьнесены ў 1986 годзе падчас будаўніцтва другой лініі мэтро.
    1956 год выбраны апошнім годам аповеду пра менскі Стары горад невыпадкова. Менавіта тады адбылася малавядомая і вельмі прыгожая спроба дзеячоў тагачаснай беларускай навукі і культуры ўратаваць рэшткі Старога гораду і Замчышча. Спроба, зрэшты, няўдалая. Савецкія ўлады яе вельмі рашуча і жорстка спынілі.
    Частка I
    Стары горад у часе Другой сусьветнай вайны
    Падпалы і пажары першых дзён
    Гісторыя менскай архітэктуры часоў акупацыі поўная недакладнасьцяў, «белых плямаў» і нават загадак і супярэчнасьцяў. Пачынаецца ўсё з падпалаў гарадзкой забудовы першых дзён вайны.
    Для савецкіх гісторыкаў, як і для тых постсавецкіх, што застаюцца пад уплывам клясычнай савецкай гістарыяграфіі, тут пытаньняў не паўстае. Гаворка вядзецца выключна аб нямецкіх дывэрсантах, якія пры дапамозе вадкага фосфару падпальвалі дамы менчукоў яшчэ да прыходу ў горад асноўных нямецкіх частак.
    «Сброшенные с самопетов дйверсйонные банды немецкйх фашйстов, в органйзацйй которых прйнймалй актйвное участйе варшавскйй й берлйнскйй центры белорусской эмйграцйй, в городах советской Белоруссйй вйделй основную опасность для агрессйвного фашйзма н потомуудар свой направшш почтй йсключйтельно протйв городов.
    Мйнск главным образом йспытал на себе тяжесть дйверсйонного террора. Зажйгательные бомбы й спецйальные зажйгательные пакеты с самолетов, жйдкйй фосфор в руках дйверсантов на земле — все было йспользовано, чтобыунйчтожйть сердце города — его центр.
    Немецкне фашйсты вйделй в унйчтоженіш центра города, где расположены былй самые круп-
    ные зданйя, средство одновременно с пополненйем запасов стратегйческого сырья (черные й цветные металлы) лйшенйя белорусского народа также матерйальных й культурных ценностей, что помогло бы сломйть его волю к сопротйвленйю, лйшйть его возможностй актйвной борьбы й наконец помогло быунйчтожйть в основном й самый народ, превратйть остаткй его в послушных фашйзму рабов.
    Одновременно же можно было основательно пограбйть й поднажйться. Мйнск жеявлялся однйм йз богатейшйх городов Советского Союза й особенно за годы советского сугцествованйя накопйл громадные матерйальные й культурные ценностй, что немецкйм фашйстам было хорошо йзвестно.
    Пожарамй первых дней войны унйчтожено множество отлйчных зданйй, в которых как в кнйге можно было чйтать йсторйю города. Унйчтожены зданйя, ймеюіцйе прямое отношенйе к ucmopuu нашей napmuu u ucmopuu непосредственнореволюцйонного двйженйя в Белоруссйй...»12
    Гэты тэкст належыць беларускаму пісьменьніку Рыгору Мурашку (1902-1944), які да вайны загадваў кабінэтам маладога аўтара ў Доме пісьменьнікаў, a ў вайну жыў у акупаваным Менску. Лічыцца, што ў жніўні 1943 году ён быў завэрбаваны дэсантаванай у раёне Менску групай спэцыяльнага прызначэньня Цэнтральнага штабу партызанскага руху пад камандаваньнем маёра С. Казанцава і стаў яе менскім агентам13.
    12 НАРБ, ф. 4п, воп. ЗЗа, спр. 611, арк. 13.
    13 Воронкова Н. Цыт. тв. С. 120.
    Увосень 1943 годуМурашкасышоўупартызанскі атрад на Лагойшчыне і ў пачатку 1944 году падрыхтаваў на імя маёра Казанцава шэраг рукапісных нататак, у якіх ацэньваў матэрыяльную і культурную шкоду, нанесеную немцамі сталіцы Беларусі. Вышэйпрыведзеная цытата якраз і ўзятая з адной з такіх нататак.
    Загінуў Рыгор Мурашка ў красавіку 1944 году падчас прарыву блякады. Быў ён членам партыі з 1920 году, у 1919-1920 гадах, падчас польскай акупацыі, арганізоўваў антыпольскі партызанскі рух на Случчыне, у 20-я гады служыў у Чырвонай арміі, быў на партыйнай рабоце, пасьля працаваў адказным сакратаром часопісу «Бальшавік Беларусі».
    Вопыт кадравага партыйца і камуністычнага прапагандыста вельмі добра адчуваецца і ў прыведзенай цытаце, асабліва ў яе першых радках. Адно з пытаньняў, якое паўстае пры іх чытаньні — адкуль Мурашка, ня маючы доступу да зьвестак савецкай контравыведкі, мог ведаць, што ў падрыхтоўцы нямецкіх дывэрсантаў першых дзён вайны бралі ўдзел «варшавскнй н берлмнскнй центры белоруской эмнграцмм», асабліва калі ўлічыць той факт, што немцы праз увесь час акупацыі наогул не прызнавалі ўдзелу сваіх дывэрсантаў у падпалах Менску.