• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    Зьнішчэньне менскага гета адбылося падчас пяці пагромаў — двух у лістападзе 1941 году, у сакавіку і ліпені 1942 году і ў кастрычніку 1943-га. Сярод амаль 100 тысяч ахвяраў Менскага гета было і некалькі дзясяткаў тысяч карэнных менчукоў.
    Знаходжаньне вялікай часткі Старога гораду ў гета не прывяло да архітэктурных стратаў. Межы гета па меры таго, як нацысты зьнішчалі яго габрэйскае насельніцтва, мяняліся, і працэс гэты адбываўся даволіхутка. Ужоўканцы 1941 году Стары горад апынуўся па-за межамі гета. Таму калі ў кастрычніку 1943 году падчас канчатковай ліквідацыі гета нацысты, шукаючы ўцекачоў у падвалах, пачалі выбухамі разбураць дамы ўнутры гета — гэта адбывалася ўжо ў раёне сучаснай Юбілейнай плошчы.
    Я размаўляў зь некалькімі гісторыкамі Менскага гета — усе яны адмаўляюць факт падрываў і зносаў будынкаў на Замчышы ў той час, калі яно ўваходзіла ў тэрыторыю гета. Я нават званіў у Ерусалім прафэсару Марку Тайсу, які ў сьнежні 1942 году 15-гадовым юнаком разам з бацькам уцёк зь Менскага гета ў партызанскі атрад. Прафэсар Тайс цьвёрда заявіў, што на вуліцы Замкавай на момант яго ўцёкаўусе будынкі былі цэлыя, ніхто там нічога не падрываў, не паліў і ня зносіў52.
    Дык як жа забудова Замчышча ператварылася ў руіны, якія пасьля разабралі? Найбольш верагодны адказ — савецкія бамбаваньні.
    3 пачатку 1942 году яны адбываліся рэгулярна, кожны месяц, а часам і па некалькі разоў на месяц. Дасьледчыца менскай гісторыі часоў вайны Ірына Варанкова сьцьвярджае, што першы савецкі налёт адбыўся ў студзені 1942 году53. Першае вялікае бамбаваньне Менску адбылося, як вядома, на Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка 1942 году, калі Менск бамбіў цэлы полк далёкай авіяцыі пад камандаваньнем славутай савецкай лётчыцы Валянціны Грызадубавай. Сярод мішэняў быў Дом Ураду і іншыя нямецкія адміністрацыйныя аб екты ў цэнтры гораду. Было шмат ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.
    52 Няцяжка заўважыць, што цьверджаньні прафэсара Тайса супярэчаць здымкам верасьня 1942 году, што можа сьведчыць або пра памылку памяці немаладога чалавека, або пра няправільнае датаваньне здымкаў, што менш верагодна.
    53 Воронкова J4. Цыт. тв. С. 234.
    Праз тыдзень «Беларуская газэта» пісала ў нататцы «Дапамога ахвярам бальшавіцкага бамбардаваньня»:
    «Гарадзкі камісар злажыў ахвяру прадуктамі для задавальненьня першае патрэбы сем’ям, якія засталіся пасьля забітых бальшавіцкім бамбардаваньнем»54.
    Наступны савецкі налёт на Менск адбыўся ў ноч з 25 на 26 сакавіка 1942 году, калі ў Менску адзначалі чарговую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Зноў бамбілі ўсю тэрыторыю гораду, зноў цалялі ў Дом Ураду, у выніку чаго зьнішчылі амаль усю вуліцу Бэрсана разам з жыхарамі. Дом Ураду зноў застаўся некрануты. Якраз пра гэты налёт у маім дзяцінстве мне ня раз расказвалі блізкія — раскіданыя выбухамі фрагмэнты чалавечых целаў віселі на тэлеграфных слупах і дратах.
    Значныя па выніках савецкія налёты таксама адбыліся ў канцы траўня 1942 году, 22-23 чэрвеня 1942 году, 20-21 жніўня 1942 году, 19 кастрычніка 1942 году, у ноч з 1 на 2 траўня 1943 году, з 5 на 6 кастрычніка 1943 году, 13 і 14 чэрвеня 1944 году і ў многія іншыя дні і ночы часоў акупацыі55.
    Асабліва менчукам запомніўся начны налёт у ноч з 1 на2траўня 1943 году, у Міжнароднае сьвятапрацы, якое шырока адзначалася ня толькі расейскімі камуністамі, але і нямецкімі нацыстамі. Нацысцкія газэты ў гэты дзень таксама выходзілі з апяваньнем «чалавека працы» і вялікімі гістарычнымі экскур-
    54 Беларуская газэта. 16 сакавіка 1942.
    55 Воронкова й. Цыт. тв. С. 234-236.
    самі ў гісторыю пра схільнасьць і пашану арыйскіх народаў да стваральнай штодзённай працы. «Беларуская газэта» ў артыкуле «Крывавы напад Сталіна на цывільнае жыхарства Менску» сьцьвярджала, што былі забітыя сотні менчукоў:
    «Другога траўня сёпета Сталін ізноў паказаў сваё запраўднае аблічча. Ён, гэты масавы забойца, які не спыняўся перад тым, каб паслаць у магілу аднаго па адным сваіх собскіх супрацоўнікаў, выдаў цяпер загад зьнішчыць нашую ўбогую маёмасьць. Якраз як тады, сумна стаяць і сотні людзей перад дамавінамі сваіх блізкіх, што страцілі жыцьцёў час гэтага тэрарыстычнага налёту..,»56
    Але налёт у ноч на 2 траўня 1943 году быў не адзіны. У наступныя дні адбылося яшчэ некалькі савецкіх бамбаваньняў Менску. Разбурэньні і ахвяры былі такія вялікія, што генэральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ распарадзіўся заснаваць адмысловы «Камітэт помачы» ахвярам гэтых травеньскіх савецкіх налётаў57. У сталоўках Беларускай народнай самапомачы было наладжана бясплатнае харчаваньне для тых, хто застаўся без жытла або кармільца, таксама бясплатныя абеды дастаўляліся ў 1-ы гарадзкі шпіталь, дзе знаходзіліся параненыя менчукі.
    Якраз бамбаваньне 2 траўня стала тым штуршком, у выніку якога беларускі пісьменьнік, мянчук з паходжаньня Антон Адамовіч пад псэўданімам С. Юстапчык напісаў свой славуты твор «Каханы горад» — аповед пра трох сяброў-менчукоў, якія
    56 Беларуская газэта. 6 траўня 1943.
    57 Тамсама.
    сталі савецкімі лётчыкамі і бамбілі Менск на травеньскія сьвяты 1943 году.
    Усе тры героі былі закаханыя ў адну дзяўчыну Веру, якая заставалася ў акупаваным Менску. Адзін зь сяброў, Юрка, разбамбіў, паводле заданьня, вуліцу Падгайную, а пашсьля вырашыў дэзэрціраваць, забіў зь пісталета свайго штурмана і выкінуўся з парашутам пад Менскам, каб сустрэцца зь Вераю. Прыйшоўшы ў Менск, ён даведаўся, што Вера з прычыны разбурэньняў у горадзе перасялілася на новае месца жыхарства, а калі прыйшоў па новым адрасе, даведаўся, што напярэдадні вечарам сам сваю Веру разам зь яе маці і забіў.
    У прадмове да кніжнага выданьня «Каханага гораду» ў 1948 годзе Антон Адамовіч пісаў:
    «“Каханы горад” напісаны ў 1943 г. Найпершым повадам да напісаньня яго былі ўражаньні ад дэманстрацыйнага, “сьвяточнага”, але барбарска-бязьлітаснага бамбардаваньня безбароннага й пазбаўленага ўсялякіх ваенных аб’ектаў Менску саветамі ў ноч на 1 траўня (так у тэксьце — С. А.) 1943 г.»58
    Засталося і яшчэ адно літаратурнае сьведчаньне аб выніках савецкіх бамбаваньняў Менску вясны 1943 году. Яго пакінуў беларускі паэт Лявон Случанін (1914-1995). У гады акупацыі ён працаваў настаўні кам непадалёк ад Менску і, натуральна, часта бываў у сталіцы. Менавіта падчас прыезду ў Менск у чэрвені 1943 году ён напісаў такі верш:
    58 Юстапчык С. Каханы горад. Остэргофэн, 1948. С. 3.
    Сваёй сталіцы
    He пазнаю цябе, мая сталіца. Hi вас, высокія разьбітыя муры, Пасьпелі плесеньню магільнаю ўскрыцца, Залегшы шэрым тварам дагары.
    Усё зруйнована, закінута, забыта, О, родны Менск, сталіца хараства!
    А таму полі каласіцца жыта, Да сонца цягнецца дарожная жарства.
    Людзкому ворагу на згубную пацеху Сьцякла крывёю ты, але твой дух жыве.
    I сьмелы голас твой імчыцца гучным рэхам, I Беларусь да радасьці заве.
    I пройдзе час, свае загоіш раны Нальюцца радасьцю людзкія галасы, I будзеш ты, як залацісты ранак, Сталіца любая народнае красы.
    Менск. 27.6.43.59
    Відаць адразу, які боль выклікаў у душы паэта разбураны бамбаваньнямі, пажарамі і нямецкімі расчысткамі Менск — «сталіца хараства». Дата напісаньня верша красамоўна сьведчыць і пра вынікі савецкіх бамбаваньняў вясны 1943 году.
    Наогул, зьвестак аб савецкіх налётах у архівах і тагачасным друку даволі шмат, але друк зьвяртаў
    59 Беларуская газэта. 17 ліпеня 1943.
    увагу найперш на людзкія ахвяры, а зьвесткі падпольшчыкаў і іншых савецкіх агентаў аб выніках бамбаваньняў, што захоўваюцца ў архівах, канцэнтруюцца найперш на шкодзе, нанесенай нямецкім установам, камэндатурам, казармам, асабоваму складу нямецкіх фармаваньняў і г. д.
    Аналіз фатаздымкаў люфтвафэ, а таксама ўсё выкладзенае вышэй, дазваляюць зрабіць выснову, што большая частка забудовы Замчышча з вуліцамі Замкавай, Стара-Мясьніцкай і Падзамкавай была спаленая падчас савецкіх бамбаваньняў у 1942 годзе.
    Такі стан забудовы — цэлыя каробкі дамоў бяз дахаў — зафіксаваны на здымку люфтвафэ 2 верасьня 1942 году60, бязь зьменаў ён заставаўся і на здымку 7 кастрычніка 1943 году61. Здымкі 28 траўня62 і 6 чэрвеня63 1944 году сьведчаць, што на той час амаль уся спаленая забудова Нізкага і Рыбнага рынкаў, а таксама Замчышча ўжо зьнесеная і перастала існаваць.
    Такім чынам, поўны знос паловы Старога гораду адбыўся ў часе акупацыі паміж 7 кастрычніка 1943 году і 28 траўня 1944 году.
    60 NARA, адз. зах.: gx 1562 sg 001.
    61 NARA, адз. зах.: gx 4274 sk 002; 2 gx 4274 sk 003.
    62 NARA, адз. зах.: gx 1781 sk (2) 009.
    63 NARA, адз. зах.: gx 10509 sk a 010.
    Як і хто зносіў Стары горад
    Падчас сваіх архіўных росшукаў я, натуральна, ня мог абысьці і нямецкую кінахроніку часоў вайны, якая захоўваецца ў беларускіх і замежных архівах. I вось аднойчы, седзячы перад праектарам у дзяржынскім архіве кінафотадакумэнтаў і праглядаючы прапагандысцкія нямецкія кадры аб урачыстых мітынгах і дэманстрацыях у Менску з нагоды Міжнароднага дня працы 1 траўня або «Дня вызваленьня Беларусі» 22 чэрвеня, я раптам убачыў тое, што, у прынцыпе, ніколі і нікому не пажадаў бы ўбачыць — лепш бы гэтай страшнай рэальнасьці ў нашай гісторыі не было.
    Нямецкі апэратар бясстрасна фіксуе, як у Менску падрываюць спаленыя дамы — спачатку адзін дом ня надта старой архітэктуры ў невядомым мне месцы, пасьля другі, ужо значна прыгажэйшы, стылёвы, канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, і раптам вока пазнае адзін з кварталаў Старога гораду — старажытны брук, муры і магутныя дубовыя брамы... Нейкія людзі ў цывільным сьвідруюць сьцены, закладаюць у сьвідравіны толавыя шашкі. Зробленыя ў розных месцах і ў розны час кадры, відавочна, пазьней змантаваныя. У адным месцы рэльеф брукаванай вуліцы побач з брамай і брукаваны пляц за рогам ад яе, самі муры пераконваюць у тым, што гэта дзеецца недзе на вуліцы Калініна пры яе сутыку зь Нізкім рынкам або і на самім Замчышчы.
    Тым часам людзі на экране папіхаюць шашкі кіямі глыбей у сьвідравіны, злучаюць выбухоўку дратамі, пасьля чалавек у капелюшы, відаць,
    кіраўнік работаў, падае сыгнал драўляным ражком... I раптам паказваецца фронт забудовы самага старога нашага мураванага кварталу паміж вуліцамі Дзямяна Беднага і Вольнай з боку Плошчы Свабоды — старадаўні дом на рагу Вольнай і прылеглы да яго доўгі трохпавярховы Дом Гайдукевіча, абодва спаленыя ў першыя дні вайны.