Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Але на гэтым справа і спынілася. 1942 год — гэта як бы Рубікон, калі ход вайны зьмяніўся, а нямецкая ваенная машына пачала ўсё болып і больш прабуксоўваць. I гэта не магло не адбіцца на становішчы ў Менску і на лёсе гарадзкой забудовы.
Зімою 1941-1942 гадоў немцы пацярпелі першую буйную паразу пад Масквой і падчас кон-
транаступу савецкіх войскаў адкаціліся амаль да паўночна-заходняй мяжы Беларусі. Паміж гарадамі Вяліж і Ўсьвяты ў лютым 1942 году на стыку групаў нямецкіх арміяў «Поўнач» і «Цэнтар» утварыўся 40-кілямэтровы разрыў у лініі фронту, які праіснаваў да верасьня 1942 году. Гэта паставіла пад пагрозу нямецкі кантроль над усёй Беларусьсю і, у прыватнасьці, іх валоданьне Менскам.
Бэрлін і камандаваньне вэрмахту былі моцна ўстрывожаныя, бо надавалі Беларусі важнае значэньне як пляцдарму, які адкрываў савецкім войскам прамы і кароткі шлях да Нямеччыны. Улада ў Менску як бы троху пераразьмеркавалася паміж акупацыйнымі структурамі на карысьць вайскоўцаў з групы арміяў «Цэнтар», і яны ўзяліся за справу:
«Немецкое командованйе... весной 1942 года... развернуло массовые оборонйтельные меропрйятйя, охватйвшйе в том чйсле u Мйнск. С целью выявленйя этйх меропрйятйй, а также обіцего положенйя в Мйнске й окрестностях 31 марта 1942 года в район Самохваловйчей была десантйрована группа Генштаба РККА, вместе с которой находйлсяуполномоченный Белорусского штаба партйзанского двйженйя Е. Д. Гапеев. В апреле-мае 1942 года ему удалось несколько раз пронйкнуть в Мйнск. В это время немцы подрывалй там разрушенные й сгоревшйе каменные зданйя й йспользовалй іцебёнку для стройтельства укрепленйй»41.
У гэтай цытаце з дасьледаваньня Ірыны Варанковай, прысьвечанага гісторыі Менску ў часы аку-
41 Воронкова 14. Цыт. тв. С. 233.
пацыі, мы ўпершыню сустракаемся зь цьверджаньнем, што немцы пачалі выкарыстоўваць менскія руіны як крыніцу будаўнічага матэрыялу для ваенных умацаваньняў. Гэта адносіцца да красавіка і траўня 1942 году. А далей, як піша Варанкова, справа толькі пашыралася:
«Следуюіцйй этап укрепленйя Мйнска был напрямую связан с контрнаступленйем Красной Армйй под Сталйнградом в ноябре 1942 года. В это время началось стронтельство дзотов с двумя-тремя амбразурамй как в центре города, так й на Комаровке, в Пушкйнском посёлке, в направленйй бывшйх военных городков в Уручье й Красном Урочшце й др., для чего йспользовалй кйрпйч й железный лом йз разрушенных зданйй»42.
Увосень 1943 году, калі савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Беларусі, Менск зазнаў новую хвалю будаўніцтва ўмацаваньняў. У горад былі перакінутыя значныя сілы нямецкай арміі, якія разьмяшчаліся на ўскраінах, шмат жыхароў гэтых раёнаў былі выселеныя са сваіх дамоў. Беларуская цывільная адміністрацыя не пасьпявала забясьпечваць жытлом выкінутых на вуліцу вайскоўцамі менчукоў. У цагляных будынках у цэнтры гораду прабіваліся кулямётныя амбразуры.
I, нарэшце, апошняя хваля зносаў у беларускіх гарадах часоў акупацыі пракацілася вясною 1944 году. У сакавіку Гітлер прысвоіў статус «умацаваных раёнаў» 12 гарадам — Менску, Барысаву, Слуцку, Магілёву, Бабруйску, Віцебску, Воршы, Берасьцю, Баранавічам, Пінску, Лунінцу і Вільні —
42 Тамсама.
што азначала будаўніцтва вакол гэтых населеных пунктаў асабліва моцных умацаваньняў43. Зноў слова Ірыне Варанковай.
«Согласно прйказу командуюіцего группой армйй “Центр”, йзданному в апреле 1944 года, в ходе стройтельства каждого укрепрайона создавалйсь трй рубежа обороны — центральный, окрайнный й внешнйй. Очшцалось поле обстрела, для чего был пройзвебён снос многйх зданйй»44.
Цьверджаньне дасьледчыцы пра зносы 1944 году, што праўда, не падмацаванае спасылкай на крыніцу.
Тым ня менш і факт, што ў часе акупацыі нямецкія ўлады зносілі ў Менску руіны спаленых і разбураных дамоў, можна лічыць даказаным. Я знайшоў гэтаму пацьверджаньне і на старых здымках часоў акупацыі, і на кадрах нямецкай відэахронікі. Але пра гэта пазьней. Зараз жа — пра тое, што менавіта зносілі немцы.
Адкуль руіны на Замчышчы
3 самага пачатку акупацыі новыя ўлады ў напаўразбураным Менску сутыкнуліся з дэфіцытам таго, што сёньня мы назвалі б жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Трэба было расьсяляць і шматлікія адміністрацыйныя органы, і вайскоўцаў, і службы бясьпекі, і мясцовых пагарэльцаў.
43 Тамсама. С. 238.
44 Тамсама. С. 238-239.
Дэфіцыт жылой плошчы адчуваўся асабліва востра на працягу ўсяго часу акупацыі. Вышэй ужо згадвалася, што толькі паводле стану на 20 кастрычніка 1941 году ў Менску было выдадзена каля 7 тысячаў ордэраў на новае жытло. Пачынаючы ад 1942 году ў Менску ўвесь час павялічвалася колькасьць вайскоўцаў, што было зьвязана з апэратыўнай абстаноўкай на фронце, адтуль таксама прыбывала шмат параненых. Усё гэта яшчэ болыц павялічвала дэфіцыт жытла.
Аб гэтым дэфіцыце сьведчаць і архівы акупацыйных органаў улады, і тагачасны друк. Многім менчукам у ваенныя гады было загадана пакінуць іх кватэры ў мураваных дамах у цэнтры гораду і перасяліцца ў захаваныя драўляныя дамы на ўскраінах або ў вызваленыя пасьля ліквідацыі гета і забойства яго вязьняў кватэры. Гэтак у 1943 годзе з дому на Інтэрнацыянальнай, 11а выселілі маіх сваякоў, якія там жылі з дарэвалюцыйных часоў — бабулі, яе бацькам і сёстрам загадалі перасяліцца на Ратамскую ў драўляны дом, гаспадары якога ў чэрвені 1941 году змаглі эвакуавацца зь Менску на ўсход СССР.
Дакумэнты аб такіх прымусовых высяленьнях захаваліся ў архівах. Вось адзін з такіх загадаў:
«Гр-цы ІЦемелевай
Вул. Інтэрнацыянальная №10 кв.38
Па распараджэньні Загадчыка Жыладдзела памяшканьне, якое Вы займаеце, прызначана для патрэб гораду. На падставе гэтага Вам належыць не пазьней 8/VI-43 г. 8 гадзін раніцы аслабаніць займаемую Вамі кватэру і перасяліцца на вуліцу Ратамскую №27 кв.З
8 красавіка 1943
Агент кватэрнага пададдзелу М. Г К
(подпіс неразборлівы — С. A J»45.
1 сакавіка 1944 году «Беларуская газэта», расказваючы пра нараду кіраўнікоў аддзелу Менскага гарадзкога камісарыяту, прызнавала наяўнасьць у горадзе вострага жыльлёвага крызісу:
«... Таксама вялікая ўвага была прысьвечаная на прышласьць вырашэньня жыльлёвага пытаньня, якое стварае самыя вялікія цяжкасьцг ў сувязі зразбурэньнямі, якія пацярпеў гораду выніку вайны...»46
А праз паўтара месяца гэтае самае выданьне пісала:
«За час ад 1.1.44 da 1.IV.44 г. было абсьледавана 677 семяў, якія падалі заявы аб паляпшэньні жыльлёвых умоваў. У выніку гэтыя 3836 чалавек атрымалі каля 16 135 кв. м. жыльлёвае плошчы. Апрача гэтага, 10 пакояў атрымалі пагарэльцы. Вялікую дапамогу дае аддзел уцекачам. За апошні час уцекачы атрымалі 1776 пакояў... Адкуль жа бяруцца гэтыя дадапгковыя плошчы?Першзаўсёза коштрамонту і належнага ўладкаваньнязапушчаных і безгаспадарчых кватэраў, а таксама і за кошт адшуканьня дадатковае кватэрнае плошчы...»47
Канстатацыя дэфіцыту памяшканьняўу акупаваным Менску спатрэбі лася мне тут для хоць і простай, але вельмі важнай высновы — зь яе вынікае, што цэлыя, ня спаленыя і не пашкоджаныя бомбамі
45 ДАМн, ф. 688, воп. 1, спр. 64, арк. 8.
46 Беларуская газэта. 1 сакавіка 1944.
47 Беларуская газэта. 12 красавіка 1944.
дамы ў Менску зносіцца не маглі. Зносілі толькі спаленыя або часткова разбураныя будынкі.
Асобна стаіць пытаньне разбурэньняў на Замчышчы.
Ключавую ролю ў вызначэньні таго, што менавіта і калі зьнікла ў гістарычным цэнтры Менску, у тым ліку ў Старым горадзе, маюць нямецкія аэрафотаздымкі 1941-1944 гадоў, якія цяпер захоўваюцца ў Нацыянальным архіве ЗША — гэты архіў люфтвафэ пасьля вайны быў вывезены ў Вашынгтон з амэрыканскай зоны акупацыі.
Паводле аэрафотаздымкаўлета 1941 году чатыры вуліцы Замчышча — Замкавая, Падзамкавая, Завальная і Нова-Мясьніцкая не былі пашкоджаныя ні бомбамі, ні пажарамі, а ўсе дахі дамоў, разьмешчаных на гэтых вуліцах — цэлыя. Таксама не былі спаленыя і будынкі на паўднёва-ўсходнім (бліжэйшым да Верхняга гораду) баку Нізкага рынку.
Паводле аэрафотаздымкаў верасьня 1942 году, болын за палову будынкаў на гэтых чатырох вуліцах спаленыя і страцілі дахі48. Асабліва ўражвае, што спаленая амаль уся ўнутрызамкавая частка вуліцы Замкавай, яе цотны правы бок, які быў шчыльна, сьцяна да сьцяны, забудаваны 2-3-павярховымі дамамі.
Здымкі восені 1943 году не фіксуюць нейкіх зьменаў на Замчышчы, будынкі па-ранейшаму ня маюць дахаў, але цэлыя49. Затое на некалькіх здымках, зробленых 28 траўня 1944 году, зафіксаваныя драматычныя зьмены — амаль уся забудова Зам-
48 NARA, адз. зах.: gx 1562 sg 001.
49 NARA, адз. зах.: gx 4274 sk 002.
чышча разбураная, засталося паўтара-два дзясяткі раскі даных у розных месцах Замкавай гары дамоў і гаспадарчых пабудоваў, зь іх дахі захаваліся толькі на 10-12 будынках50.
Вуліцы Стара-Мясьніцкая, Падзамкавая, Замкавая, Завальная і Нова-Мясьніцкая практычна перасталі існаваць — засталіся толькі іх трасы з адзінкавымі будынкамі. Цалкам зьніклі квартал паміж Рыбным рынкам і вуліцай Вольнай, квартал паміж Вольнай і Нізкім рынкам, а самы стары наш мураваны квартал паміж вуліцамі Вольнай і Дзям’яна Беднага разбураны на 35-40 працэнтаў.
Самая значная і самая прыгожая вуліца Старога гораду — Дзямяна Беднага, колішняя Казьмадзям’янаўская — амаль цалкам захавалася да прыходу савецкіх войскаў і (увага!) была зьнесена пасьля вайны. На некаторых дамах вуліцы нават захоўваліся дахі, а ў трох-чатырох дамоў на яе правым баку (калі глядзець зьнізу) абсыпаліся франтоны.
Да прыходу савецкіх войскаў захаваўся і самы вузкі кавалак вуліцы Калініна пры яе выхадзе на Нізкі рынак, а два дамы на гэтым участку вуліцы нават захавалі дахі. Усё гэта было зьнесена ў рамках пасьляваенных расчыстак і рэканструкцыі гораду. Такі стан самага старажытнага мураванага кварталу Менску зафіксаваны на нямецкім аэрафотаздымку 22 ліпеня 1944 году — гэта значыць, праз 19 дзён пасьля вызваленьня гораду51.
50 NARA, адз. зах.: gx 1781 sk (2) 009.
51 NARA, адз. зах.: gx 8142 sd 008.
Улічваючы, што акупацыйныя ўлады разьбіралі толькі пашкоджаныя пажарамі і бамбаваньнямі руіны, а чатыры вуліцы Замчышча ўвосень 1941 году руінамі не былі, засталося адказаць на пытаньні — як яны руінамі сталі і калі былі разабраныя?
Часам разбурэньні ў Старым горадзе памылкова прыпісваюць таму факту, што гэты раён знаходзіўся ў межах Менскага гета. Сапраўды, 19 ліпеня 1941 году новыя нямецкія ўлады выдалі загад аб стварэньні гета. Паколькі раён Замчышча быў месцам вялікай канцэнтрацыі менскага габрэйства, у склад гета ўвайшоў і ён, разам з даволі вялікімі тэрыторыямі на захад ад Старога гораду — у бок Юбілейнага пляцу і вуліцы Шорнай. Замкавая, Падзамкавая, Завальная, Саматужная (Падзамкавая-на-Балоце), Астроўскага (Ракаўская) і Вялікая Татарская апынуліся ў гета. Левы бок Нямігі, частка Нова-Мясьніцкай і Нізкі рынак у гета не ўвайшлі.