• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    Як бы там ні было, прысутнасьць у горадзе нямецкіх дывэрсантаў сапраўды магла мець месца, як і іх спробы ажыцьцявіць дывэрсійныя акты і акты сабатажу. Гэта — клясыка вайны і, так бы мовіць, адзін бок праўды пра першыя дні вайны ў Менску.
    Другі бок праўды прадстаўляюць цьверджаньні акупацыйныхуладаўі беларускіх выданьняўчасоў акупацыі, што актыўны ўдзел у падпалах Менску
    прымалі і савецкія дывэрсанты. У сваім першым нумары 21 верасьня 1941 году «Менская газэта» ў артыкуле «Сапраўдныя разбуральнікі гораду» пісала:
    «Гнілыя будынкі, фабрыкі, заводы гораду Менску становяць сабой руіны. Хто ж спаліў іх? Жыхары, якія вяртаюццазь вёсак, думаюць, што горад спалены нямецкімізапальнымі бомбамі... Але спытайцеся ў сумленнага грамадзяніна Менску, які быў падчас бамбардыроўкіў горадзе, і ён вам скажа, што горад спаліла не нямецкая пераможная армія, якая нясе вызваленьне нашаму народу, а жыды ды бальшавікі.
    У той час, калі некаторыя дамы (дарэчы, іх было вельмі мала) сапраўды гарэлі ад запальных бомбаў, жыды ды бальшавікі падпальвалі іншыя, псавалі на фабрыках, заводах, лябараторыях каштоўныя варштаты, машыны і прылады.
    Каб замесьці крывавыя сьляды свае больш чым дваццацігадовае злачыннае дзейнасьці, адкормленыя народным хлебам сталінскія сабакі з НКВД падпалілі 24 чэрвеня зь сярэдзіны той будынак, дзе пад катаваньнямі, зьдзекамі загінулі сотні сапраўдных патрыётаў свае бацькаўшчыны, культурных адукаваных людзей Беларусі.
    Адступаючы, балыйавікі падпалілі будынак штабу Заходняй асобнай ваеннай акругі. Агонь са штабу перакінуўся далей, абняў Чырвонаармейскую вуліцу, і ўсё навокал згарэла...
    У гатэль “Беларусь” трапіла фугасная бомба. Янаразбурыла толькі частку яго. Але бальшавіком гэтага было замала. Яны падпалілі зь сярэдзіны — і гатэль згарэў.
    Пасьля бамбардыроўкі 23 і 24 чэрвеня шмат якія пажары на вуліцах Ульянаўскай, Інтэрнацыянальнай, Энгельса і інш. спыняліся, алежыды і бальшавікі зноў падпальвалі...»14
    Тут важна зьвярнуць увагу, што выданьне сьмела апэлюе да жыхароў Менску як сьведак падпалаў. Наўрад ці гэта было б магчыма, калі б падпалаў зусім не было.
    I вясною 1944 году «Беларуская газэта» ўсё яшчэ пераконвала чытача ў адказнасьці савецкіх агентаў за падпалы і разбурэньні першых дзён вайны:
    «У чэрвені 1941 г. у часе свайго адступленьня, a лепш сказаць уцёкаў, жыда-бальшавіцкія камісары і іхныя лёкаі ператварылі значную частку Менску ў руіны...»15
    Гэтыя самыя цьверджаньні ўтрымліваліся і ў нямецкамоўных выданьнях, прызначаных для саміх немцаў, у прыватнасьці, у газэце «Minsker Zeitung». 22 чэрвеня 1942 году гэтае выданьне надрукавала ўспаміны аб першых днях вайны нейкай менскай немкі, якая, будучы замужам за расейцам, насіла прозьвішча Іванова і працавала тады лябаранткай у шпіталі. Вось кароткія фрагмэнты:
    «Между тем сйльный огонь уже держал в свойх руках белорусскую столйцу. Начало поджогам положйлй перед свойм бегством коммунйсты, а затем зажйгательные бомбы завершйлй дело... Наступйло 26 йюня. Пламя прйблйзйлось к зданйю клйнйкй. Напротйв загорелся родйльный дом... Между почерневшймй от копотй руйнамй только несколько
    14 Менская газэта. 21 верасьня 1941.
    15 Беларуская газэта. 29 сакавіка 1944.
    сохранйвшйхся зданйй, которых не коснулйсь рукй коммунйстйческйх поджйгателей... »16
    Праз тыдзень «Minsker Zeitung» зноў вярнулася да гэтай тэмы. Газэта апублікавалаўспаміны салдата-сувязіста Р. Кенігера, які са сваёй часткай уступіў у Менск 29 чэрвеня 1941 году:
    «Через Мйнск война прошла как йзверженйе вулкана — огнём й пеплом. Мы первыйраз вйдйм такйе разрушення. На Западемыуже вйделйразрушенные города, но разрушенйя такого масштаба — нет! Однако только часть йх явйлась результатом военных действйй. В большйнство строенйй большевйкй бросалй зажжённые факелы. Этй безумные разрушенйя в Мйнске — дело рук большевйков»17.
    Але ня толькі немцы цьвердзілі, што вялікія разбурэньні ў Менску — справа рук савецкіх агентаў. Пра гэта пісалі і многія тагачасныя заходнія выданьні. Інфармацыя пра падпалы ў Менску дакацілася нават за акіян. У верасьні 1941 году амэрыканскі часопіс «Life» апублікаваў два нямецкія здымкі Менску першых дзён вайны, на адным зь якіх была выяўленая спаленая каменная забудова 1930-х гадоў у зарэчнай частцы гораду, а на другім — Савецкая вуліца ў раёне яе перакрыжаваньняў з вуліцамі Ўрыцкага і Валадарскага. Камэнтар да гэтых здымкаў часопіс даў такі:
    «Наўрад ці хоць адна бомба ўпала на гэтыя два пацярпелыя раёны Менску, сталіцы Беларусі з насельніцтвам 200 000 беларусаў, габрэяў і палякаў.
    16 Цыт, паводле: Воронкова й. Цыт. тв. С. 226-227. Пераклад на расейскую I. Варанковай.
    17 Цыт. павдодле: Воронкова Н. Цыт. тв. С. 229. Пераклад на расейскую I. Варанковай.
    Самірасейцы спалілі горадумежах тактыкі “выпаленай зямлі”, якую яны выкарыстоўваюць яшчэ з часоў абароны ад Напалеона. Чыстыя вуліцы Менску, без варонак ад бомбаў або друзу, паказваюць, што гэтыяразбурэньні былі вынікам тактыкі “выпаленай зямлі”. Пажары былі пачатыя расейцамі праз падпалы на лесьвічных пляцоўках сучасных каменных будынкаўз мэтай пашкодзіць іхнастолькі, каб зрабіць непрыдатнымі для выкарыстаньняўякасьці казармаў для нямецкіх войскаў»™.
    Кіраўніцтва БССР пакінула Менск у ноч на 25 чэрвеня 1941 году. Але ў горадзе яшчэ два дні — 25 і 26 чэрвеня — заставаліся значныя сілы канвойных войскаў НКВД СССР, у прыватнасьці, аддзелы 226-га менскага палка 42-й брыгады, а таксама некаторыя іншыя аддзелы і часткі іншых палкоў, у тым ліку і спэцыяльныя апэратыўныя групы. Вось данясеньне камбрыга НКВД А. Пляханава, датаванае 25 чэрвеня:
    «24.06.41 частй РККА, правйтельственные учрежденйя й наркоматы НКГБ й НКВД оставйлй город Мйнск. В городе царйт беспорядок. Сброшенные парашютные десанты террорнзйруют населенйе. На брйгаду началышк гарнызона возложйл задачу no очйстке города от выброшенных десантов. Для очйсткй города мною в разлйчных районах города высланы войсковые оператйвные группы йзработнйков НКГБ, оставшйхся одйночек, переходяіцнх через город Мйнск йз Западных областей БССР. За
    18 Life. 22 верасьня 1941. С. 34.
    24 й 25.06 задержано в городе разлйчных подозрйтельных лйц 8 человек»19.
    Часткі НКВД СССР пакінулі Менск у 18.00 26 чэрвеня і накіраваліся ўраён Сьмілавічы—Чэрвень. Адтуль яшчэ 29 чэрвеня адна стралковая рота, a таксама аддзел пагранічнікаў і група апэратыўных работнікаў на аўтамашынах былі накіраваныя ў Менск
    «для охраны военгородка 226 полка, наведенйя порядка в городе й борьбы с парашютнымй десантамй протйвнйка»20.
    Гэтая група пасьпела дасягнуць толькі Чырвонага Ўрочышча (цяпер раён аўтазаводу) і была адкліканая назад, бо Менск ужо цалкам быў заняты немцамі. Вось што пра гэтую спробу спэцатрадаў НКВД вярнуцца ў Менск піша сучасная беларуская дасьледчыца вайны Ірына Варанкова:
    «Офйцйальная трактовка задач отряда представляется неубедйтельной, поскольку нйкойм образом не обгясняет внезапного решенйя вернуть военных в город, который только что был планово покйнут. Скорее всего, основной целью отряда было унйчтоженйе оставленного ймуіцества 226-го полка. Рйскнём также предположйть, что этот отряд й был той самой группой, посланной П. К. Пономаренко для унйчтоженйя архнвов СНК, хотя даты в документах указаны разные»21.
    У сваёй кнізе Варанкова расказвае пра цьверджаньне Панамарэнкі, што ён 27 чэрвеня дасылаў
    19 Цыт. паводле: Воронкова 14. Цыт. тв. С. 202.
    20 Цыт. паводле: Воронкова Н. Цыт. тв. С. 203.
    21 Воронкова й. Цыт. тв. С. 203.
    у Менск спэцатрад НКВД для зьнішчэньня архіву Савету народных камісараў БССР, які ня быў эвакуаваны.
    Мне ж тут дзьве апошнія цытаты спатрэбіліся для таго, каб, з аднаго боку, паказаць, што сілы НКВД заставаліся ў Менску да 26 чэрвеня і што ў горадзе ў гэты час дзейнічалі апэратыўныя групы НКГБ, а з другога — паказаць, што афіцыйныя пісьмовыя трактоўкі і фармулёўкі задач вайскоўцаў і энкавэдзістаў далёка не заўсёды супадалі зь іх рэальнымі задачамі. Напрыклад, цьверджаньне камбрыга НКВД А. Пляханава, што ён даслаў у розныя раёны Менску для барацьбы з дывэрсантамі «оставшмхся однночек, переходяіцмх через город Ммнск нз Западных областей БССР», таксама можа не адпавядаць сапраўднасьці. Якраз «адзіночак» лепш пасылаць на падпалы і для іншых актаў сабатажу.
    Колькасны склад апэратыўных групаў НКВД і НКГБ, якія на працягу 25 і 26 чэрвеня дзейнічалі ў Менску і пакінулі горад разам з асноўнымі сіламі канвойныхвойск НКВД СССР, паводле афіцыйных архіўных дакумэнтаў, налічваў ІбОчалавек22. Даведацца пра іх рэальныя задачы ў гісторыкаў цяпер шанцаў вельмі мала.
    Але ёсьць яшчэ і трэці бок, трэцяя крыніца інфармацыі пра падзеі першых дзён вайны ў Менску — старажылы, іх памяць і аповеды. Успаміны гэтых людзей таксама нельга абсалютна браць на веру, паколькі памяць людзкая — рэч ня надта дакладная і да таго ж выбарачная. Апрача таго
    22 Тамсама. С. 202.
    ўспаміны могуць быць дэтэрмінаваныя палітычнымі поглядамі чалавека і яго канкрэтным лёсам.
    Я падрыхтаваў выбарку з 39 малавядомых фатаздымкаў цэнтру Менску 1885-1950 гадоў, якую паказваў васямнаццаці менскім старажылам. Яны далі мне неацэнныя зьвесткі аб стане забудовы цэнтральнай часткі гораду ў 1941-1944 гадах, а таксама і ў некалькі наступных гадоў. Усе апытаныя жылі ў старой частцы гораду або працавалі ці вучыліся там у вайну.
    Зь ліку 18 апытаных мною старых менчукоў шэсьць чалавек сьцьвярджалі, што бачылі, як супрацоўнікі НКВД падпальвалі дамы на вуліцах Савецкай, Ленінскай і некаторых іншых. 3 гэтай колькасьці ўспаміны чатырох чалавек, у прыватнасьці, расказ вядомага беларускага археоляга Ўладзімера Ісаенкі, не выклікаюць у мяне ніякіх сумненьняў23.
    Уладзімер Ісаенка на свае вочы бачыў як 25 або 26 чэрвеня апранутыя ў цывільнае, але з кабурамі на паясах людзі падпальвалі будынак абласной управы НКВД на сёньняшняй вуліцы Янкі Купалы і некаторыя іншыя будынкі ў той самай частцы гораду. На думку Ісаенкі, гэта адназначна былі савецкія дывэрсанты, бо немцы якраз былі зацікаўленыя ў захаваньні тых будынкаў, якія раней належалі савецкім карнымі органам.
    Іншыя старажылы сьцьвярджалі, што бачылі, як людзі ў савецкай вайсковай форме ў першыя дні вайны з дапамогай агнямётаў падпальвалі будынкі на Савецкай і Ленінскай вуліцах. Гэтыя старажылы