Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Зносы часоў акупацыі
Першыя здымкі, зробленыя нямецкімі салдатамі і афіцэрамі ў Менску ў пачатку ліпеня 1941 году, і здымкі гораду, зробленыя восеньню 1941 году, паказваюць, што сытуацыя шмат дзе моцна зьмянілася. Найперш гэта датычыць вуліц Савецкай і Ленінскай. На здымках ліпеня 1941 году гэтыя вуліцы спаленыя, але большасьць каробак на іх захоўваецца. Увосень 1941 году гэтыя вуліцы ўжо страцілі шмат што са сваёй забудовы.
Фугасная бомба, якая трапілаў гатэль «Эўропа» ў першыя дні вайны, пашкодзіла будынак гатэлю знутры і вытварыла шырокую шчыліну на фасадзе будынка з боку Плошчы Свабоды. Такім гатэль немцы ў першыя дні акупацыі і сфатаграфавалі. A восеньню 1941 году ад «Эўропы» ўжо заставалася толькі гара друзу з пагнутымі жалезнымі бэлькамі. У 1942 годзе зьніклі і жалезныя бэлькі. Лёс гатэлю «Эўропа» зазнала практычна ўся забудова вуліцы Ленінскай і значная частка вуліцы Савецкай.
Апытаныя старажылы памятаюць пераважна пра расчысткі завалаў на дарогах і пры дарогах у першыя месяцы вайны. Болыпасьць зь іх цьвёрда трымаецца думкі, што немцы ў Менску падчас акупацыі нічога ня зносілі.
Mae архіўныя пошукі таксама шмат не далі. Падчас акупацыі ў Беларусі гаспадарылі тры ведамствы нацыстоўскай Нямеччыны: Галоўнае камандаваньне ўзброеных сілаў, Галоўная ўправа імпэрскай бясьпекі ды імпэрскае Міністэрства акупаваных усходніх земляў, якім кіраваў Розэнбэрг.
У сёньняшніх беларускіх архівах захоўваюцца пераважна дакумэнты ведамства Розэнбэрга, дакладней яго мясцовых адміністрацыйных структураў. Дакумэнты нямецкіхустановаў, якія датычаць Менску і Меншчыны, знаходзяцца ў двух архівах — Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным архіве Менскай вобласьці. Увесь гэты комплекс налічвае больш за 5000 справаў з дакумэнтамі розных акупацыйных установаў пераважна на нямецкай мове, але часткова і па-беларуску.
Я ўважліва прагледзеў вопісы ўсіх гэтых справаў, вылучыў зь іх каля 100, якія хоць нейкім чынам датычаць сфэры будаўніцтва або гарадзкой гаспадаркі ці жыльлёвых пытаньняў (у тым ліку забесьпячэньня будаўнічымі матэрыяламі, працы прадпрыемстваў па вырабе будматэрыялаў і інш.), і ўважліва іх прагледзеў.
Як ні дзіўна, ніякіх згадак пра зносы менскай гарадзкой забудовы, пашкоджанай вайной або цэлай, у гэтых справах не ўтрымліваецца. Няма там інфармацыі і пра расчысткі завалаў на гарадзкіх камунікацыях у першыя дні і месяцы акупацыі. Магчыма, гэта тлумачыцца тым фактам, што ў Менску захоўваюцца толькі архівы адміністрацыйных нямецкіх установаў, а не вайсковых структураў, якія шмат што вырашалі на акупаваных тэрыторыях.
Давялося рэканструяваць сытуацыю з гарадзкой забудовай часоў акупацыі паводле нешматлікіх ускосных архіўных дадзеных, небагатай інфармацыі тагачаснага друку, урыўкавых сьведчаньняў відавочцаў і з дапамогай аналізу кінаі фотадакумэнтаў тае эпохі. Балазе, у апошнія гады пераважна за
мяжой знойдзена шмат новых цікавых фатаздымкаў і кадраў відэахронікі. Прыдаліся таксама і некаторыя найноўшыя працы беларускіх гісторыкаў.
У першыя месяцы акупацыі галоўным клопатам новых уладаў сталі ня зносы і расчысткі, але разьмяшчэньне шматлікіх адміністрацыйных і вайсковых структураў, іх супрацоўнікаў і службоўцаў у горадзе. Таксама трэба было забясыіечыць жытлом і мясцовых жыхароў-пагарэльцаў. Гэтым заняліся так званыя жыльлёвыя аддзелы.
Пасьля прыходу немцаў у Менску разьмяшчаліся адміністрацыйныя органы Генэральнай акругі Беларусь — генэральны камісарыят, а таксама менскі акруговы і менскі гарадзкі камісарыяты. Паралельна пры іх былі створаныя беларускія адміністрацыйныя структуры. Напрыклад, пры гарадзкім нямецкім камісарыяце існавала гарадзкая ўправа на чале з бургамістрам, а пры генэральным камісарыяце — так званае Беларускае кіраўніцтва.
Дачыненьні паміж гэтымі структурамі зразумець проста: немцы кіравалі, беларусы выконвалі загады або бралі нямецкую згоду на выкананьне нейкіх сваіх рашэньняў. Значна цяжэй зразумець структурную герархію гэтых установаў. Напрыклад, у архівах можна сустрэць паперы, датычныя жыльлёвага аддзелу Менскай гарадзкой управы і паперы, датычныя жыльлёвага аддзелу Менскага гарадзкога камісарыяту. Былі гэта два розныя органы або адзін і той самы пад рознымі назвамі, зразумець цяжка.
Як бы там ні было, гарадзкая ўправа мела ў сваім складзе жыльлёвы аддзел, якому, у сваю чаргу, падпарадкоўвалася рамонтна-будаўнічая кантора.
Гэтая апошняя кіравала рамонтна-будаўнічымі канторамі ў складзе ўсіх домакіраўніцтваў гораду. А ў складзе Беларускага кіраўніцтва пры генэральным камісарыяце існаваў асобны будаўнічы аддзел.
Жыльлёвыя аддзелы Беларускага кіраўніцтва пры генэральным камісарыяце і гарадзкой управе былі створаныя ў пачатку жніўня 1941 году. Задача рамонтна-будаўнічай канторы гарадзкой управы была сфармуляваная гэткім чынам:
«Рамонтна-будаўнічая кантора жыльлёвага Аддзелу ажыцьцяўляе вытворчасьць рамонтаў жылфонду на тэрыторыі гор. Менску па існуючым нарматывам ірасцэнкам і састаіць на гаспадарчым разьліку»32.
А вось вытрымка з пляну гэтай канторы на жнівень-сьнежань 1941году:
«Вытворчы плян Канторы... прадугледжвае наступныя віды работ:
1) Рамонт жылых будынкаў аварыйнага характару і папсаваных бамбардыроўкай
2) Перакрыцьцё дахаў на існуючых будынках
3) Розныярамонтна-буЬаўнічыяработы (бягучыя і капітальныя)
У аснову пляна ўзяты наступныя паказчыкі:
1) Аб’ём работ на справаздачны пэрыяд у тыс. руб. — 450.00
2) Патрэбная колькасьць раб. сілы ў ч/бн. — 10 000.00
3) Колькасьць рабочых дзён — 100
32 ДАМн, ф. 688, воп. 1, спр. 64, арк. 5.
4) Сярэдне-дзённая вырабатка на аднагорабочага ў дзень у руб. — 45.00
5) Фонд зарплаты рабочыху тыс. руб. — 120.00
Адбор дамоў і другіхрамонтаў па сістэме Жыльлёвага аддзелу вытвараецца домакіраўніцтвамі і зацьвярджаецца галоўным інжынерам Жыльлёвага аддзелу...»33
Паводлестануна20кастрычніка 1941 годужыльлёвы аддзел гарадзкой управы выдаў 6918 ордэраў на новае жыльлё, у тым ліку 5377 ордэраў — пагарэльцам34.
Пляны рамонтаў таксама выконваліся. Паводле адной з тагачасных справаздачаў, у сакавіку 1942 году рамонтна-будаўнічая кантора гарадзкога камісарыяту, сярод іншага, адрамантавала наступныя будынкі ў мураваным цэнтры гораду:
«2. Гарбарная 37
8. Царква
9. Савецкая 19
10. К. Маркса 72
13. Камсамольская 8
17. Энгельса 50
18. Камсамольская 3
20. Савецкая 24
26. Агульнажыцьцё на Гандлёвай
30. Камсамольская 20
31. Пляц Волі 17а
32. Энгельса 1/3»35.
33 Тамсама.
34 Менская газэта. 28 кастрычніка 1941.
35 ДАМн, ф. 688, воп. 1, спр. 64, арк. 12.
Можна падсумаваць, што архіўныя дакумэнты рамонтна-будаўнічых кантораў за 1941-1942 гады ня ўтрымліваюць доказаў, што гэтыя структуры бралі ўдзел у разборцы або зносе руінаў у горадзе.
3 архіўных фатаздымкаўмы ведаем, што на разборцы завалаў у першыя месяцы акупацыі працавалі вязьні менскага гета і палонныя савецкія вайскоўцы. Тым часам увосень 1941 году пра нястачу працоўнай сілы на разборцы завалаўу Менску пісаў тагачасны друк. «Менская газэта» зьмясьціла ў верасьні нататку «Упарадкуем горад»:
«Шырока разгарнуліся работы над упарадкаваньнем гораду. Распачаліся і будаўнічыя работы. Адбудавана 1-я бойня, рамантуецца тэатр Опэры і Балету ды інш. Нарасчыстцыруін і пажарышчаў заняты цяпер некалькі com чалавек. Работа над упарадкаваньнем гораду затрымліваецца нястачай рабочай сілы. Паводле пляну Аддзелу Ўпарадкаваньня на ўборцы гораду павінны працаваць штодня 700-800 чалавек, а працуе 300-350 чал. Біржа Працы ня можа задаволіць патрэбнай колькасьці рабочых»36.
Тут мы ўжо даведваемся, што за разбор завалаў і расчыстку руінаў у першыя месяцы акупацыі адказваў «аддзел упарадкаваньня» гарадзкога камісарыяту.
У верасьні 1941 году генэральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ апублікаваў адозву «Да жыхароў Беларусі», у якой, сярод іншага, дэкляравалася і адбудова ваенных разбурэньняў37.
36 Менская газэта. 21 верасьня 1941.
37 Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 76.
Архіўныя матэрыялы і тагачасны друк наводзяць на думку, што па першым часе немцы сапраўды плянавалі шырока адбудаваць Менск. Пры генэральным камісарыяце з пачатку жніўня 1941 году існаваў будаўнічы аддзел, а ў 1942 годзе было заснаванае і плянава-будаўнічае бюро. У лістападзе 1941 году ў справаздачы будаўнічага аддзелу за пэрыяд з 15 жніўня па 1 лістапада згадвалася:
«1. Адшукан у былых савецкіх установах праэктна-каштарысны матэрыял...
8. Вытварана папярэдняя работа к пляніроўцы спаленыху час вайны гарадоў...»33
27 красавіка 1942 году Генэральны камісарыят Беларусі выдаў цыркуляр аб заснаваньні «Беларускай службы будаўніцтва», якая павінна была пераняць у свае рукі ўсю будаўнічую справу, і вельмі хутка набраў штат кваліфікаваных супрацоўнікаў гэтай службы39. У кастрычніку 1942 году ў Менску былі арганізаваныя архітэктурна-будаўнічыя курсы для падрыхтоўкі прафэсійных пляніроўшчыкаў і будаўнікоў40.
Урэшце ў 1942 годзе нацысцкі архітэктар Рудольф Вэшэ стварыў новы генэральны плян Менску. Часам сьцьвярджаецца, што арыгінал гэтага дакумэнту ў нашы дні захоўваецца ў Рызе, дзе ў часе акупацыі былі цэнтральныя органы Райхскамісарыяту Остлянд, у склад якога разам з Генэральнымі акругамі Эстонія, Латвія і Літва ўваходзіла і Генэральная акруга Беларусь. Мне там папрацаваць не
38 ДАМн, ф. 688, воп. 4, спр. 2, арк. 12.
39 НАРБ, ф. 370, воп. 6, спр. 69, арк. 1-2.
40 НАРБ, ф. 370, воп. 1, спр. 1174, арк. 1-3.
давялося. Копію гэтага дакумэнту, паводле беларускага друку, перадаў у 1988 годзе ў Музэй гісторыі Вялікай айчыннай вайны прафэсар архітэктуры Леанард Маскалевіч — ён працаваў у Дзяржбудзе БССР і знайшоў той плян у архівах гэтай установы. На пляне ёсьць расейскамоўныя надпісы, мова і зьмест якіх могуць сьведчыць пра іх пасьляваенны прапагандысцкі характар.
У беларускім друку часам зьвяртаецца ўвага на злавесны характар гэтага генпляну на той падставе, што па цэнтры гораду былі раскіданыя будынкі, як бы мы сёньня сказалі, сілавых структураў — жандармэрыі, СД, казармы і нават крэматорый з пляцоўкай для расстрэлаў у раёне вуліцы Карла Лібкнэхта.
Насамрэч гэта і ёсьць прапаганда, паколькі і ўсе савецкія карныя і вайсковыя ўстановы ў Менску таксама былі разьмешчаныя ў цэнтры гораду. Там яны застаюцца і ў нашы дні — і Міністэрства абароны, і турмы, і МУС, і КДБ, і шматлікія вайсковыя гарадкі і казармы на вуліцах Маякоўскага, Якуба Коласа, Куляшова і іншых. I гэта ніхто злавесным не называе. Як бы там ні было, нейкі плян Менску быў распрацаваны ў агульных рысах, што сьведчыць аб сур езных намерах немцаў адносна сталіцы Беларусі.