• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    Але вось пра што думаецца. Я магу зразумець, чаму на нямецкіх аэрафотаздымках 1942 году зьнесена ўжо большая частка руінаў уздоўж вуліцы Ленінскай паміж Савецкай і Плошчай Свабоды і значная частка на самой Савецкай, асабліва ў так званым Новым горадзе — там, дзе цяпер Кастрычніцкая плошча. Гэтыя дамы пераважна будаваліся або перабудоўваліся і надбудоўваліся ў XX стагодзьдзі, у іх канструкцыях ужо былі жалезныя бэлькі і іншыя мэталічныя канструкцыі, што рабіла іх прывабнымі для тых, хто здабываў лом на пераплаўку. Гэтыя жалезныя бэлькі мы і бачым на шматлікіх здымках разбуранага гатэлю «Эўропа», які быўгрунтоўна перабудаваныў 1906-1908 гадах.
    Але дамы Старога гораду і Замчышча будаваліся яшчэ цэхавымі майстрамі ў XVII-XIX стагодзьдзях і ня тое што жалезных бэлек у канструкцыі — яны прыбіральняўу кватэрах ня мелі... Гэта былі старыя камяніцы з цэглы, некаторыя са скляпеньнямі на
    першых паверхах і ў лёхах, іх шмат разоў перараблялі, перабудоўвалі і перапляніроўвалі, з прычыны чаго яны пастаянна абсыпаліся і абрыналіся.
    Таму вэрсія, што немцы зьнесьлі спаленыя руіны Старога гораду, каб здабыць мэтал, таксама мае слабыя месцы — мэталу там якраз было вельмі Ma­na. Хіба што вадасьцёкавыя трубы і рэшта бляхі са спаленых дахаў, дык іх можна было сабраць і бяз зносаў і выбухаў.
    Яшчэ адна вэрсія Рыгора Мурашкі — пошук немцамі золата і іншых каштоўнасьцяў. Як я ўжо казаў, пра знаходкі золата ў руінах расказвалі мне і мае сваякі, што жылі ў вайну ў Менску. Але мне і гэтая вэрсія ўяўляецца малаверагоднай. Сапраўды, раён Замчышча быў месцам вялікай канцэнтрацыі габрэйскага насельніцтва. Але месцамі ня меншай канцэнтрацыі габрэйскага насельніцтва была і Няміга, і вуліца Гандлёвая, і вуліца Астроўскага, і іншыя суседнія зь ёй вуліцы Ракаўскага прадмесьця. Тым ня менш, мураваныя дамы на гэтых вуліцах у пошуках золата ніхто не паліў і ня зносіў.
    Лішні аргумэнт на карысьць гэтых сумненьняў — лёс тых камяніцаў Нізкага рынку і Замчышча, якія не былі закранутыя пажарам і захаваліся ў прыдатным для жыцьця стане. Гэта дом на рагу Нізкага рынку і Дзям яна Беднага (правы бок), які існаваў да 50-х гадоў XX стагодзьдзя, пара дамоў на супрацьлеглым баку рынку, ля кварталу Мясных радоў, і каля дзясятка дамоў на Замкавай, Падзамкавай, Завальнай і Нова-Мясьніцкай. Іх не кранулі ўсе пажары і бамбаваньні, у выніку чаго яны пасьпяхова дажылі да 50-х і нават да 60-х гадоў XX стагодзьдзя. Калі б немцы так зацята шукалі зола-
    та або чорныя і каляровыя мэталы, то чаму ж яны гэтыя дамы сярод поля суцэльных руінаў пакінулі некранутымі? He пасьпелі?
    Чацьвёртае. Пра сьведчаньне Станіслава Сакалоўскага, Ірыны Клышкі і іншых менскіх старажылаў, што раён Замчышча ня раз бамбіла савецкая авіяцыя. Самі гэтыя бамбаваньні вельмі дзіўныя, бо ў тым раёне дакладна не было ніякіх нямецкіх вайсковых аб’ектаў. Можна прапанаваць вэрсію, што савецкая авіяцыя, ратуючыся ад нямецкай зэнітнай артылерыі, бамбавала Менск зь вялікай вышыні, і таму бомбы падалі ўсюды, дзе заўгодна. Можа і так, асабліва калі ўспомніць пра некалькі недакладных спробаў разбамбіць Дом Ураду. Але і тут ня ўсё гладка.
    Па-першае, не такая ўжо і недакладная была савецкая авіяцыя. Зьвесткі пра дакладныя савецкія бамбаваньні Менску, калі траплялі менавіта туды, куды цэлілі, можна знайсьці і ў працах гісторыкаў. Ірына Варанкова прыводзіць нямала прыкладаў вельмі ўдалых і, галоўнае, трапных савецкіх бамбаваньняў Менску. У сакавіку 1942 году савецкая авіяцыя разбамбіла вайсковыя казармы на Чырвонаармейскай вуліцы, у выніку чаго загінулі 300 літоўскіх паліцыянтаў, у чэрвені 1942 году цалкам разбамбілі мэханічны цэх заводу імя Варашылава, дзе немцы рамантавалі танкі, у кастрычніку 1943 году ў Сьляпянцы была зьнішчаная зэнітная батарэя разам з 47 нямецкімі зэнітчыкамі і інш.79
    Паводле сьведчаньня маіх сваякоў, аднойчы падчас акупацыі ў Траецкім прадмесьці гулялі
    79 Воронкова Н. Цыт. тв. С. 234-235.
    вясельле паліцыянта. Менскія падпольшчыкі далі дакладныя каардынаты, вечарам прыляцеў адзін або два самалёты і прамым пападаньнем зьнішчылі ўвесь дом разам з гасьцямі і маладымі. Менчукі былі так уражаныя здарэньнем, што пра яго гаварыў увесь горад.
    I, па-другое, калі б бомбы на Замчышча траплялі з прычыны высокай вышыні і недакладнасьці, то чаму яны зусім не кранулі суседнія Нямігу, Гандлёвую і іншыя вуліцы?
    Сытуацыя выглядае так, што немцы ў Менску пакінулі цэлым усё, што не было спалена і разбурана. А пытаньне, чаму дашчэнту зьнесьлі менавіта Стары горад, а не, скажам, два кварталы ў прастакутніку паміж Савецкай, Карла Маркса, Камсамольскай і Валадарскага, якія таксама былі цалкам спаленыя і дзе жалезных канструкцыяў з увагі на ўзрост дамоў было значна больш, застаецца пакуль адкрытым.
    Але адну выснову з аповеду менскіх старажылаў і асабліва Станіслава Сакалоўскага зрабіць усё ж можна: тое, што ён, жывучы праз раку ад Нізкага рынку, зусім ня памятаў яго зносу, азначае толькі адно — дамы вакол рынку былі зьнесеныя перад самым прыходам у Менск Чырвонай арміі, у якую мой суразмоўца адразу і быў прызваны. Нізкі рынак і кварталы на Замчышчы зьніклі не раней за вясну 1944 году.
    Сёньня мы дакладна ведаем наступнае. Паводле вусных сьведчаньняў археоляга Ўладзімера Ісаенкі (у размовах з аўтарам) і пісьмовых сьведчаньняў
    археоляга Васіля Тарасенкі80, нямецкія ўмацаваньні на Замчышчы ў самым канцы акупацыі сапраўды зьявіліся. На аэрафотаздымках 28 траўня і 6 чэрвеня 1944 году паміж вусьцем Нямігі і Замчышчам можна ўбачыць круглы бэтонны дот, а на здымках 8 і 22 ліпеня 1944 году на самім Замчышчы з боку Сьвіслачы можна бачыць і круглыя гнёзды зэнітных гарматаў і крывыя лініі акопаў. Вось як пра гэта пісаў Васіль Тарасенка:
    «Вблнзм северного края Замчшца немецко-фашмстскме захватчмкн сооруднлм железобетонный дот, а поперёк плоіцадкн Замчміца вырылм ндуіцме с северо-запада на юго-восток окопы полного профнля. Кроме того в центральной частм плоіцадн Замчніца нмн же былм вырыты две глубокне ямы. В одной нз ннх, более крупной по размерам, оккупанты разместмлн зеннтные пушкн м склад снарядов, а дно заложнлн бнтым кнрпнчом»81.
    На аэрафотаздымку 8 ліпеня 1944 году такіх ям на Замчышчы можна налічыць некалькі, але дзьве зь іх, бліжэйшыя да Сьвіслачы, сапраўды большыя і аточаныя землянымі бруствэрамі. Відавочна, што лінія акопаў была прызначаная для абароны ад наступу савецкіх войскаў з усходу, а зэніткі проста зьявіліся на самай высокай частцы Замчышча.
    Але тут паўстае пытаньне, ці трэба было зносіць болыпую частку Старога гораду, уключна з самым старым мураваным кварталам Менску паміж вуліцамі Дзям’яна Беднага і Вольнай, забудову Нізкага
    80 Тарасенко В. Древнмй Мннск (по пнсьменным нсточнмкам н данным археологяческнх раскопок 1945-1951 гг.) // Матерналы по археологнн БССР. Том 1. Мн, 1957.
    81 Тамсама. С. 195-196.
    і Рыбнага рынкаў і палову Замчышча, каб вырыць адну кароткую лінію акопаў у голым полі на паўночна-ўсходнім краі Замчышча? Ці ня лепш бараніцца сярод руінаў дамоў, якія перашкаджаюць танкавым кідкам, і ці ня лепш хаваць зэніткі ў тых самых руінах?
    3 акопаў на пагорку сапраўды было зручна абстрэльваць праціўніка за ракой. Але зьнесеная забудова Нізкага і Рыбнага рынкаў наадварот адкрывала шлях савецкім войскам праз горад у заходнім кірунку. Выглядае, што вэрмахт напярэдадні прыходу ў Менск Чырвонай арміі сытуацыйна разьмясьціў гэтую даволі слабую лінію абароны, прызначаную хутчэй за ўсё для тактычнай, кароткатэрміновай затрымкі праціўніка, на месцы ўжо зьнесенай забудовы Замчышча. I зьнесенай ня ім.
    Пытаньне ж, чаму гэтым займалася гарадзкая адміністрацыя, пакуль застаецца адкрытым. Адзін з многіх верагодных адказаў — здабыцьцё будаўнічага матэрыялу для пабудовы абарончых умацаваньняў. Калі Менск стаў прыфрантавым горадам, ён трапіў у юрысдыкцыю нямецкіх генэралаў. У такім выпадку гэта магло быць зроблена на загад вэрмахту. Вэрсія вельмі праўдападобная, ёй замінае толькі факт дзіўнага супадзеньня — разбурыць для здабыцьця будаўнічага матэрыялу акупанты чамусьці вырашылі менавіта Стары горад, які быў прызначаны пад знос яшчэ ленінградзкім генплянам 1936 году. А зь іншага боку, раён Старога гораду, у прыватнасьці забудову Нізкага рынку, гарадзкія ўлады пачалі зносіць задоўга да вясны 1944 году, і вэрмахт тут ні пры чым. Так што пытаньні пакуль застаюцца без адказаў.
    Частка II
    Стары горад пасьля вайны
    3 ліпеня 1944 году — савецкія бомбы над Менскам
    Падчас маіх сустрэчаў зь менчукамі, якія жылі ў вайну ў самым цэнтры гораду, многія зь неўразуменьнем расказвалі пра жорсткія савецкія бамбаваньні Менску ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1944 году.
    Вось аповед менскай пэнсіянэркі, спадарыні Ларысы:
    «Гісторыкам задаюць пытаньні, наколькі Менск быўразбураны падчас вайны 41-га году. Я, карэнная мянчучка, у 41-м годзе скончыла першы кляс, хачу падзяліцца сваімі дзіцячымі ўспамінамі. Менск да вайны быў утульны горад з вузкімі вупачкамі, у асноўным былі прыватныя дамы. Цэнтар — гэта вуліцы Савецкая, Ленінская, Карла Маркса. А далейужо Татарскія агароды, Няміга, Ніжні базар, Кальварыя. Нашая вуліца, дзе былі прыватныя дамы, цягнулася ўздоўж Сьвіслачы ў раёне Опэрнага тэатру...
    Нашы самалёты вельмі часта бамбілі Менск, бамбілі тыя месцы, дзе знаходзіліся немцы, — гэта раён Опэрнага тэатру і штаб, які знаходзіўсяў канцы нашай вуліцы. Там пабудавалі да вайны шматпавярховы дом. Дыкмыякраз быліў гэтым цэнтры, куды кідалі бомбы (вылучэньне маё — С. А.).
    Аднойчы ў час такога налёту, гэта было амальу канцы вайны, было вельмі страшна. У той час па-
    раніла майго дзядзьку, бо бомба разарвалася побач з нашым домам, а дом, куды накіроўвалі бомбы, так і цяпер стаіць»62.
    Рашэньне аб летнім наступе ў Беларусі Сталін прыняў у канцы красавіка 1944 году. Падчас абмеркаваньня хады апэрацыі маршал Жукаў прапанаваў выкарыстаць для бамбаваньня Беларусі ўсю (!) цяжкую авіяцыю далёкага дзеяны-ія, якая была ў СССР. Сталін згадзіўся. Вось як сам Жукаў пісаў пра гэта ў сваіх успамінах:
    «Я предложйл Верховному также в предстояіцей операцйй йспользовать всю авйацйю дальнего действйя, отнеся на более позднйе срокй ее налеты на обьекты, расположенные на meppumopuu Германйй. Верховный согласйлся с этйм й тут же прйказал послать ко мне маршала авйацйй A. А. Новйкова й маршала авйацші, командуюіцего авнацйей дальнего действйя A. Е. Голованова, с которымй мне лйчно прйходйлось много работать во всех важнейшйх предыдуіцйх операцйях...