Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Тое, што адбывалася са старой менскай архітэктурай напярэдадні вызваленьня гораду, не было ўнікальнай зьявай. Такія самыя падзеі мелі месца і ў іншых гарадах СССР, напрыклад, Вільні. У 2015 годзе ў Літве выйшла кніга Антанаса Вяркяліса «Хто разбурыў Вільню». Грунтуючыся на значна
95 Пры гэтым нельга цалкам выключыць, што некаторыя са спаленых летам 1944 году дамоў маглі пацярпець і ў выніку нямецкіх захадаў пры адступленьні.
болын даступных для дасьледчыкаў гэтай краіны архіўных дакумэнтах, аўтар апісаў, як 11 ліпеня 1944 году, за два дні да поўнага вызваленьня гораду, савецкія 33-і асобны батальён ранцавых агнямётаў і 18-ы асобны процітанкавы агнямётны батальён спалілі і разбурылі вялікую частку Старога гораду Вільні абапал вуліцы Нямецкай і паасобныя іншыя кварталы, адкуль немцы на той час ужо сышлі. Пасьля вайны, як паказвае на канкрэтных прыкладах Антанас Вяркяліс, савецкая прапаганда сьцьвярджала, што гэтыя кварталы зь іх помнікамі, у тым ліку Вялікую віленскую сынагогу, разбурылі немцы96.
Але і вызвольны штурм ня стаў найгоршым часам для гістарычных кварталаў Менску.
У вызваленай сталіцы. Дзіўнае савецкае «разьмініраваньне»
Тое, што пачало рабіцца са старой менскай архітэктурай пасьля 3 ліпеня 1944 году, — гэта адна з самых невядомых і загадкавых старонак беларускай гісторыі. Пазьней я прапаную ўвазе чытачоў некаторыя магчымыя тлумачэньні і вэрсіі тых падзеяў, але перш дамо слова відавочцу.
Савецкі ваенны журналіст №1, пісьменьнік Ільля Эрэнбург, які ў 1944 годзе ішоў на захад разам зь перадавымі часткамі Чырвонай арміі, запісаў у сваіх успамінах:
96 Гл.: Verkelis A. Kas sugriove Vilniif. Vilnius, 2015.
«В Мйнск я попал 4 йюля. Танкйсты накануне прорвалйсь s город й тотчасушлй дальше на запад. В южных кварталах еіце шла стрельба. Я поглядел на длйнную улйцу й обрадовался: почтй все дома невредймы; четверть часа спустя раздалйсь взрывы, й домов не стало. Весь день работалй саперы...»97
Ільля Эрэнбург быў надзвычай акуратны і працавіты чалавек. Усё жыцьцё ён падрабязна занатоўваў свае думкі, уражаньні і падзеі ў дзёньніку, які пасьля стаў падставай для яго выдатных шматтомных мэмуараў «Людн, годы, жнзнь». Так што сумнявацца ў гэтым яго сьведчаньні пра выбухі ў Менску і шукаць тут памылак памяці не даводзіцца.
Інфармацыі пра тое, дзе адбываліся гэтыя выбухі, Эрэнбург не пакінуў. Але мы дакладна ведаем, што 3 ліпеня 1944 году і савецкія войскі, і тыя, хто рухаўся ўсьлед за імі па цэнтральнай менскай магістралі, траплялі ў цэнтар Менску праз Стары горад. Мост празь Сьвіслач каля электрастанцыі (цяпер раён цырку) быў разбураны, таму ўсе, хто рухаўся з паўночнага ўсходу, паварочвалі направа і праз ваколіцы Опэрнага тэатру і Траецкае прадмесьце па Хлусавым або Лаўскім мастах траплялі на Нізкі рынак у Старым горадзе. Далей войскі па вуліцы Вольнай і Плошчы Свабоды траплялі на цэнтральную вуліцу сталіцы БССР — Савецкую.
Менавіта так рухаліся першыя савецкія танкі, і менавіта ў такім кірунку перамяшчаліся тыя, хто за гэтымі танкамі ехаў або ішоў у Менск. Сёньня яшчэ жывыя сьведкі першых кантактаў менчукоў з савецкімі танкістамі на Нізкім рынку.
97 Эренбург 14. Людн, годы, жнзнь. Масква, 2006. С. 404-405.
Якую дакладна вуліцу падарвалі савецкія сапёры 4 ліпеня — мы ня ведаем. Затое са сьведчаньня апытаных менчукоў вынікае, што выбухі ў цэнтры гораду працягваліся і ў наступныя дні. Але ваенны карэспандэнт «Красной звезды» Ільля Эрэнбург гэтага ня ведаў — пабываўшы ў ксяндза Ганусевіча ў Ракаве і ў Трасьцянцы, ён хутка накіраваўся далей на захад усьлед за савецкімі войскамі.
Савецкія сапёры ўехалі ў Менск на досьвітку 3 ліпеня разам зь першымі савецкімі танкамі. Вось як пра гэта напісаў маршал Георгі Жукаў:
«По данным белорусскйх партйзан, действовавшйх в районе Мйнска, нам стало йзвестно, что сохрашівшйеся в Мйнске Дом Правйтельства, зданйе ЦК партіш Белоруссйй й окружной Дом офйцеров спешно мйнйруются н готовятся к взрыву. Чтобы спастйэтй крупные зданйя, былорешеноускорйть бвйженйе в Мйнск танковых частей й послать вместе с нймй отрядыразмйнырованйя. Цель заключалась в том, чтобы прорваться в город, не ввязываясь в бой на nodcmynax, й захватйть этй правйтельственные зданйя. Задача была блестягце выполнена. Зданйя былй размйнйрованы й сохранены»9&.
11 ліпеня 1944 году начальнік вайсковага аддзелу Саўнаркаму БССР I. Куцейнікаў накіраваў старшыні СНК П. Панамарэнку дакладную запіску «0 ходе разммнмрованмя Мннска»:
«Город Мйнскразмйнйрует йнженерная брйгада в/ч (полевая почта 26740) команднр брйгады полковнйкЖелезных. Кразмшшрованйюг. Мйнска прйстугшла 3 йюля 1944 г. В размшшрованйй участвует
98 Жуков Г. Воспоммнанйя л размышлення. С. 565.
3 батальона йнженерной брйгады — 850 чел., рота спецйального размйнйрованйя — 150 чел., батальон разгражденйя Белорусского военного округа — 200 чел. Батальон Белорусского военного округа ймеет 10собакмйнойскателей. СЗпо 10йюлявключйтельно йнженерной брйгадой проверено й размйнйровано предпрйятйй — 25, здашш учрежденйй й органйзацйй 48 й 65 кварталов...»99
Пасьля гэтага ў тэксьце ідзе сьпіс з 30 менскіх прадпрыемстваў і найбуйнейшых будынкаў гораду, у 16 зь якіх, паводле I. Куцейнікава, зусім не было знойдзена ніякіх выбуховых прыладаў.
Далей начальнік вайсковага аддзелу СНК БССР I. Куцейнікаў пісаў:
«В остальных проверенных домах й жйлых кварталах также обнаружена взрывчатка, главным образом “донорйт”, прйнадлежностй для взрыва, зажйгательные снаряды й боепрйпасы. Всего с 3 no 10 йюля снято й обезврежено: фугасов — 97, взрывчаткй в нйх — 9341 кг, авйабомб 100 кг — 384 штукй, протйвопехотных мйн — 49, протйвотанковых — 5, сюрпрйзов — 69, обнаружено складйрованного протйвнйком на meppumopuu города: взрывчаткй (главным образом “донорйт”) 13 831 кг, капсюлей-детонаторов — 15 004, детонйруюіцего шнура — 6000 м, зажйгательных трубок — 1080, мйн мйнометных — 952 шт., артснарядов — 3014 шт„ ампул с горючей жйдкостью — 27»100.
99 Освобождённая Беларусь. Документы н матермалы. Кн. 1. Сентябрь 1943 — декабрь 1944. С. 111.
100 Тамсама. С. 114.
Пасьля чыноўнік просіць узмацніць брыгаду разьмініраваньня яшчэ адным батальёнам і прыцягнуць на дапамогу сапёрам 1000 дапаможных работнікаў, бо
«Лйчной проверкой основных обьектов — зданйя ЦК КП(б)Б, Дома Правйтельства, тйпографйй йм. Сталйна, радноузла й ряда другйх зданіш н предпрйятйй установлено, что работу размннеров no этнм зданйям й предпрйятйям нельзя счйтать законченной...»101
Як бачым, сам I. Куцейнікаў асабіста наведаў асноўныя будынкі і заводы і вызначыў, што работа па разьмініраваньні яшчэ не закончаная.
Пры ўважлівым разглядзе гэтага дакумэнту гісторык знойдзе шмат супярэчнасьцяў і ня знойдзе адказаў на некаторыя пытаньні, напрыклад, чым у Менску займалася «рота спецмального размннмрованмя — 150 чел.» і чым яе дзейнасьць адрозьнівалася ад астатніх сапёраў?
Сярод тых прадпрыемстваў, што не былі замінаваныя і захаваліся, у дакумэнце Куцейнікава названы станкабудаўнічы завод імя Кірава, які ў цытаванай у пачатку кнігі сакрэтнай запісцы Бэрыі на імя Сталіна пад памылковай назвай «станкостромтельный завод нменн Кагановнча» названы ў ліку спаленых і разбураных.
У сьпісе I. Куцейнікава не супадаюць некаторыя лічбы. Так ён піша, што ў горадзе было знойдзена «зажнгательных трубок — 1080», а старонкай раней у пераліку з 30 прадпрыемстваў і галоўных будынкаў сьцьвярджае, што на электрастанцыі №2 была
101 Тамсама.
знойдзеная скрыня запальных трубак, а на радыёвузьле — аж 10 тысяч такіх трубак102. Ёсьць там і іншыя супярэчнасьці, якія сьведчаць і аб прыпісках, і аб тэндэнцыйнасьці, і аб дэзінфармацыі.
Маё ж пытаньне да справаздачы I. Куцейнікава такое — калі немцы не замінавалі нават больш за палову асноўных прадпрыемстваў і найбуйнейшых грамадзкіх будынкаў гораду, то чаму яны «замінавалі» пераважна напаўразбураныя, спаленыя каробкі дамоў старога менскага цэнтру? Ды яшчэ і так, што савецкія сапёры не маглі іхразьмініраваць і былі вымушаныя падрываць?
Адказы на гэтыя пытаньні я паспрабую даць ніжэй, тут жа дарэчы будзе зноў прыгадаць успамін Ільлі Эрэнбурга пра 4 ліпеня 1944 году ў Менску, якім гэты разьдзел пачынаўся:
«... Я поглядел на длйнную улйцу й обрадовался: почтй все дома невредймы; четверть часа спустя раздалйсь взрывы, й домов не стало. Весь день работалй саперы...»
Тое дзіўнае савецкае «разьмініраваньне» першага тыдня ў вызваленым Менску трапіла нават у кінахроніку — кадры падрываў сёньня можа атрымаць у дзяржынскім архіве кінафотадакумэнтаў кожны ахвочы. Вясёлыя людзі ў вайсковай форме з усьмешкамі закладаюць у дамы звычайныя круглыя пяхотныя або процітанкавыя міны, выходзяць вонкі і торгаюць за вяроўку... Выбух — і дом «разьмініраваны».
Гэтыя кадры перамяжоўваюцца зь іншымі, больш стрыманымі — сапёры ходзяць зь мінашу-
102 Тамсама. С. 113.
кальнікамі па шыкоўным клінкерным бруку, перацягваюць нейкія скрыні і г. д. Агулам у неабазнанага чалавека ствараецца ўражаньне звычайнага разьмініраваньня.
Паралельна з сапёрамі ў горадзе працавалі вайсковыя прапагандысты з брыгадамі кінахронікі. Праз два тыдні пасьля вызваленьня скінутую з Дому Ўраду свастыку зноў вярнулі на старое месца, прагналі побач калёну танкаў і зьнялі на стужку, як свастыка бразгаецца вобзем. 6 ліпеня на паўразбураных дамах паабапал вуліцы Вольнай, у верхняй яе частцы пры выхадзе з Плошчы Свабоды брыгада саюзнай кінахронікі напісала вялікія лёзунгі «Смерть немецкмм оккупантам», «Смерть немецкнм захватчнкам» і, кінуўшы ў дамы пару дымавых шашак для адпаведнага антуражу, зьняла свае надпісы як доказ «гераічнага супраціву» менчукоў нямецкім захопнікам.
На працягу першага году пасьля вызваленьня здымкі псэўдахронікі адбываліся ў Менску нека лькі разоў. Прапагандысты НКВД нават не абцяжарвалі сябе дакладнасьцю дэталяў. Гэтак танкі ля Дому Ўраду падчас падзеньня свастыкі праехалі амэрыканскія лэндлізаўскія, а не савецкія Т-34, якія першымі ўвайшлі ў Менск. На такіх змантаваных пазьней «хроніках» здараецца бачыць, як «калябаранты» пачынаюць дэманстрацыю ў зімовай вопратцы, а заканчваюць — у летняй. Трапляюцца таксама і зусім ня менскія краявіды.