Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Аднак з далейшага тэксту вынікала, што аўтары дапускалі і разборку зусім захаваных будынкаў:
«Прй разборке... зданйй способом валкй должны соблюдаться следуюіцйе правйла: а) Предварйтельно, йдя сверху внйз, пройзводйтсяразборка кровлй, перегородок, перекрытйй й другйх элементав зданйя с соблюденйем правйл разборкй. Террйторйя возможного паденйямассйва должна быть очйіцена от мусора, матерйалов й т. п. б) Допускается просечка перемычек й подготовка отдельных массйвов к валке путём йх подрубкй...»115
114 Памятка участннку восстановленмя города Ммнска. Разборка разру шенных зданмй м восстановленяе стройматеряалов. Менск, 1945. С. 3.
115 Тамсама. С. 7.
Падрабязнае азнаямленьне з тэкстам брашуры дазваляе зрабіць выснову, што галоўным клопатам і аўтараў, і арганізатараў выданьня было менавіта здабыцьцё будаўнічага матэрыялу на новае будаўніцтва ў Менску:
«Прй разборке зданйй необходймо прйнймать меры для максймального сохраненйя в годном вйде матерйалов й отдельных конструктйвных частей зданйй, как-то: деревянных ы металлйческйх балок, пйломатерйалов, оконных переплётов, дверных полотен, труб й сантехпрйборов, электропроводкй й т. п. Одновременно должны быть прйняты меры к йзвлеченйю сохранйвшегося оборудованйя й йнвентаря»"6.
А далей — як правільна складаць дошкі, як абавязкова перад складаваньнем зь іх трэба выдзіраць цьвікі, як лепш складаць цэглу ў штабялі, як яе ачышчаць ад рошчыны і г. д.:
«Доставленный кместу складйрованйя матерйал должен бытьрассортйрован йуложен вустановленном порядке. Металлйческйе балкй, арматура, a также лесоматерйалы после рассортйровкй укладываются в штабеля на выровненных плоіцадках no деревянным подкладкам»117.
Асаблівая ўвага надавалася транспартыроўцы. I асабліва ўражваюць яе спосабы. Мэханізацыі не прадугледжвалася практычна ніякай. Згаладнелыя і зьнясіленыя ў часы акупацыі, часта хворыя жанчыны і дзеці павінны былі ўсё гэта цягаць на сабе пад страхам пазбаўленьня харчовых картак:
116 Тамсама.
117 Тамсама. С. 16.
«Очйіценный камень носйпкамй йлй на тачках транспортйруется к месту укладкй в штабеля... Бутовый камень сбрасывается в подвал, откуда транспортйруется... носйлкамй... Сыпучйй матерйал: песок, іцебень, строймусор транспортйруется лучше всего на тачках йлй вручную в яіцйках-окорёнках (носйлках), желательно с наплечнйкамй. Транспортйровка кйрпйча пройзводйтся тачкамй, носйлкамй йлй “козамй”. Транспортйровку мелкого металла й кйрпйча удобно пройзводйть на двуколках, ймеюіцйхся в значйтельном колйчестве у населенйя»ш.
Менчукі памятаюць, як спэцыялісты Трэсту хадзілі па старых кварталах гораду, прыглядаліся ня толькі да руінаў, але і да добра захаваных або троху пашкоджаных пажарам дамоў (напрыклад, на вуліцах Камсамольскай або Інтэрнацыянальнай), як аббівалі тынкоўку, ацэньваючы якасьць цэглы і перакрыцьцяў, і калі яна іх задавальняла, то амаль цэлы дом «разьбіралі». Людзі навокал страшэнна пакутавалі ад недахопу жытла і тым ня менш маўчалі — ня той быў час.
А ў новапабудаваныя дамы на вуліцы Савецкай і яе навакольлях засялялі партыйных і савецкіх чыноўнікаў, афіцэраў МГБ, вайскоўцаў і іншых прадстаўнікоў савецкай эліты. Шараговыя менчукі стаялі ў чэргах на атрыманьне жытла да паловы 60-х гадоў.
Напярэдадні вайны на аднаго жыхара гораду прыпадала4,5 квадратныя мэтры жылой плошчы, a ў 1951 годзе, нягледзячы на нібыта гераічныя высіл-
118 Тамсама. С. 12-14.
кі ў аднаўленьні жытла, на аднаго менчука прыпадалі толькі 3,5 квадратныя мэтры119. На практыцы, з улікам рознага рангу гарадзкіх жыхароў і іх прывілеяў, гэта азначала, што нехта жыў на адноўленай Савецкай вуліцы камфортна і прасторна, а нехта зь сям ей з 4-5 чалавек туліўся на 4-6 квадратных мэтрах гарышча ці падвалу.
Актыўнымі памочнікамі «Трэсту разборкі разбураных будынкаў і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў» былі члены і старшыні вулічных камітэтаў, якія былі створаныяўжо праз два-тры дні (!) пасьля вызваленьня. Такая хуткасьць не пакідае сумненьня, што гэта была заплянаваная і добра прадуманая яшчэ да вызваленьня гораду стратэгія. Яшчэ не было вядома, колькі і чаго ў Менску разбурана, яшчэ ішлі налёты на «чыгуначныя вузлы» і «аэрадромы» праціўніка, а савецкія ўлады ўжо добра ведалі, як яны будуць аднаўляць сталіцу БССР.
У абавязкі вулічных камітэтаў, якіх у Менску было больш за 100, уваходзіла і арганізацыя выхаду жыхароў пэўнага кварталу на прымусовыя працы, і агітацыя ў гэтым самым квартале. Таму дырэктывы аб «узмацненьні» і «падвышэньні» прыходзілі ня толькі ў райкамы і выканкамы, але і ў вулічныя камітэты.
Той самы намесьнік наркама жыльлёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР В. Каменскі рапартаваў, што паводле стану на 15 лістапада,
«разобрано, очшцено й уложено в штабеля свыше 4 мйллйонов штук кйрпйча, заготовлено 2230
119 Генплан Мннска. 1951 год. Раздел «Домовой фонд города». С. 24, 26. Гл: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528.
кубометров іцебня, 4972 тоны разного металла й другйе матерйалы»120.
1 красавіка «Советская Белоруссня» паведаміла, што з кастрычніка 1944-га па сакавік 1945-га на «восстановленлм» Менску адпрацавана 800 000 «человеко-часов» і сабрана болып за 6 мільёнаў цаглінаў121. Пасьля былі наступныя рубяжы — 8 мільёнаў штук цэглы, 10 мільёнаў...
Вось як зносы старых будынкаў у першыя месяцы пасьля вызваленьня гораду апісаў іх сьведка — менскі расейскі пісьменьнік Аляксандар Станюта:
«Здесь, в центре города, вернее того, что от него осталось, взрывалй й сносйлй полуразрушенные зданйя. Лучшего зрелшца нельзя было прндумать. Солдаты с краснымн флажкамй оцеппялй пустырь вокруг й пересвйстывалйсь мйлйцейскймй свйсткамй. Мальчйшкй йз блйжайшйх улйц, все прохожйе рассажйвалйсь на камнях, на грудах кйрпйчей. Все ждалй — долго, терпелйво.
Н вот тяжелая каменная глыба глухо бухала нутром, окутывалась пылью, дымом, вздрагйвала, оседала й рассыпалась в прах.
Долго неуходйло огромное облако на месте взрыва. Долго не удавалось увйдеть груды камней там, где только что стоялй толстенные стены. Все смотрелй какзавороженные, каксмотрят на огонь, пожар. Все молчалй й не спешйлй расходйться. He спешйлй мальчйшкй й женш,йны, немецкйе военнопленные в своей оборванной й выцветшей, когда-то
120 Советская Белоруссмя. 22 лістапада 1944.
121 Советская Белоруссмя. 1 красавіка 1945.
армейской одежде. He спешйлй военные, направлявшйеся перед этйм кДому Красной Армйй...»п2
Аляксандар Станюта ў часе, які ён апісвае, жыў у будынку езуіцкага калегіюму на Плошчы Свабоды і, адпаведна, бачыў тое, што адбывалася ў яго навакольлі. У гэтай цытаце словы «толстенные стены» недвухсэнсоўна сьведчаць, што выбухамі зьнішчаліся старадаўнія будынкі XVII-XIX стагодзьдзяў, бо ў XX стагодзьдзі сьцены будаваліся ўжо вузейшыя, дый не было, фактычна, у старым цэнтры Менску камяніцаў новых.
Асаблівым дзікунствам уладаў БССР трэба прызнаць знос практычна цалкам захаванай самай старой мураванай вуліцы Менску — Дзям’яна Беднага (Казьмадзям’янаўскай), і захаванай паловы дамоў паміж Дзямяна Беднага і Вольнай — самага старога мураванага кварталу Менску, які існаваў у горадзе з XVII стагодзьдзя.
Вуліца Дзямяна Беднага цудоўным чынам перажыла вайну, страціўшы вонкавыя фасады толькі 3-4 будынкаў, пра што пераканаўча сьведчаць нямецкія аэрафотаздымкі 8 і 22 ліпеня 1944 году123. Спаленыя дахі на гэтай вуліцы можна было лёгка аднавіць, як гэта было зроблена на многіх іншых спаленых у вайну будынках, што захаваліся да нашага часу, напрыклад, на вуліцахУрыцкага, Валадарскага і шмат дзе яшчэ.
На правым баку ў ніжняй частцы вуліцы Дзямяна Беднага вайну перажыла камяніца XVII-XVIII
122 Станюта А. Городскме сны. Менск, 2009. С. 312-313.
123 Гл.: NARA, адзінкі захаваньня пасьлядоўна: gx 10509 sk a 010; gx 8142 sd 008.
стагодзьдзяў, якая некалі належала менскаму бурмістру Мацею Бальцаровічу, у верхняй частцы вуліцы зьлева ў перабудаваным выглядзе захаваўся будынак, дзе з XVII стагодзьдзя былі аптэка і пошта. Ва ўнутранай частцы кварталу паміж вуліцамі Дзям яна Беднага і Вольнай яшчэ захоўваліся значныя фрагмэнты камяніц Валадковічаў.
Масавыя разборкі і зносы працягваліся да 1947 году, выбарачныя — і ў наступныя гады. Былі разабраныя асобныя дамы і цэлыя кварталы з франтальнай і ўнутрыквартальнай забудовай на вуліцах Валадарскага, Інтэрнацыянальнай, Калініна, Камсамольскай, Камуністычнай, Леніна, Астроўскага, Рэвалюцыйнай, Рэспубліканскай, Урыцкага, Энгельса і іншых.
Мэце хутчэйшага разьмяшчэньня партыйна-савецкай намэнклятуры і камуністычнай карнай машыны ў новых будынках былі прынесеныя ў ахвяру дзясяткі помнікаў грамадзянскай і культавай архітэктуры Менску, напрыклад, добра захаваны першы мураваны паверх Гродзкага суду XVIIXVIII стагодзьдзяў на Замчышчы (беларускія навукоўцы 1920-х гадоў лічылі, што менавіта ў гэтым будынку ў 1862 годзе знаходзілася друкарня Кастуся Каліноўскага124), мураваныя фрагмэнты Мясных радоў Нізкага рынку, езуіцкі калегіюм зь вежай на Плошчы Свабоды, самы вялікі храм гораду — дамініканскі касьцёл сьвятога Тамаша Аквінскага XVII стагодзьдзя з кляштарам на вуліцы Энгельса, Францішканскі кляштар XVII стагодзьдзя на рагу вуліц Камуністычнай і Леніна, палац Сапегаў (XVII
124 Гл.: Савецкая Беларусь. 14 красавіка 1925.
стагодзьдзе) на Кастрычніцкай, палац Чапскіх (XIX стагодзьдзе) на Савецкай, камяніцы Катніцкага і Жыжэмскага XVIII стагодзьдзя на паўднёва-ўсходнім баку Плошчы Свабоды пры яе стыку з вуліцай Энгельса і многія іншыя каштоўныя будынкі, якія захаваліся да XX стагодзьдзя ў перабудаваным выглядзе і маглі быць адноўленыя ў наш час.
Першымі справілі ўлазіны супрацоўнікі беларускага МГБ — дом, дзе КГБ месьціцца і сёньня, стаў першым пабудаваным гмахам на новай Савецкай вуліцы. Гэта адбылося ў 1947 годзе. Ніхто сёньня не падлічыць, колькі пры муроўцы яго сьцен было выкарыстана цэглы XVII або XVIII стагодзьдзяў. У пэўным сэнсе — гэта таксама помнік менскай даўніны.
Зрэшты, значным помнікам даўніны трэба лічыць усю галоўную вуліцу беларускай сталіцы. Па-першае, і іншыя будынкі на ёй узьведзеныя з выкарыстаньнем будаўнічага матэрыялу з разабраных старых дамоў. Па-другое, сёньняшнія менчукі не маглі не заўважыць якасьць асфальтавага пакрыцьця праспэкту Незалежнасьці, якое амаль ніколі не псуецца. Абазнаныя ў будаўніцтве дарог людзі ведаюць, што гэта тлумачыцца добрай «падушкай». I гэта праўда. Пры рэканструкцыі вуліцы Савецкай пад палатно будучага праспэкту быў выкапаны даволі глыбокі катлаван, і ў яго засыпалі тысячы тон будаўнічага друзу, які застаўся пасьля працаў, арганізаваных сапёрамі і «Трэстам разборкі разбураных будынкаў і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў» у старой частцы гораду.