Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Найбольш гарачым прыхільнікам ачышчэньня Менску ад старых будынкаў і пабудовы на яго месцы новага сацыялістычнага гораду выявіўся Мікола Лобан. Лобан пэрыядычна друкаваў у часопісе
142 Цыт. паводле: Міцкевіч М. Пад бацькоўскім дахам // Дзеяслоў. 2008. №2. С. 247.
«Беларусь» артыкулы і нарысы пра аднаўленьне Менску, славячы праекты перабудовы сталіцы.
У 1947 годзе Мікола Лобан апублікаваў вялікі нарыс «Мінск заўтра», у якім падрабязным чынам, раён за раёнам, апісаў будучы выгляд Менску паводле генпляну 1946 году, складзенага пад кіраўніцтвам Н. Трахтэнбэрга на падставе «праекту-ідэі» маскоўскіх акадэмікаў. У тым тэксьце можна знайсьці і адсылкі да менскай даўніны:
«Мінск — горад з тысячагадовай гісторыяй. Аб гэтым, акрамя ўсяго іншага, сьведчаць яго вузкія і крывыя вуліцы, выпадковыя плошчы і паркі»;
а можна было ўбачыць і пагарду да той самай даўніны:
«У спадчыну ад мінулага нам не дасталася ні цудоўных палацаў, ніўпарадкаваных плошчаў і вуліц, ні паркаў, ні авеню, чым могуць пахваліцца шмат якія сталіцы»143.
Згадаўшы вузкія і крывыя вулкі як сьведкі мінулага, Мікола Лобан далей захапляецца плянамі іх зносу і пашырэньня, часткова ўжо ажыцьцёўленымі:
«Камсамольская. Выяе не пазнаеце. 3 вузкага васьміметровага крывогазавулкаяна ператварылася ў бульвар, які шырокай паласой зелені, уліваючыся ў спартыўны парк, адчыняе цэнтральны падход да стадыёна “Дынама”»144.
Пра тагачасныя Нямігу і Стары горад Лобан пісаў:
143 Беларусь. 1947. №1. С. 31.
144 Тамсама. С. 34.
«Між іншым тая спецыялышя магістраль ня толькі разгружае Савецкі праспект, яна з’яўляецца і помнікам старадаўнасьці. Планіроўшчыкі беражліва захавалі яе выгнутую трасу. Тут некалі на паверхні тальвега цякла рака Няміга, вядомаяў гісторыі тым, што на яе беразеў 1067 годзе сустрэліся войскі полацкага князя Ўсяслава з войскамі Яраславічаў... Цяпер гэтайракі не відаць, яна глыбока захавана ў грунт пад вуліцай.
Наогул раён Нямігі — гэта самы старажытны раён. Тут ірэшткі старадаўніх замкаў і манастыры, тут ірэшткі сельбішчаў Х-ХІ стагодзьдзяў. Да рэвалюцыі Няміга была ўзорам забытай акраіны. Вузенькая, крывая, забрукаваная вялізным круглым каменьнем, брудная і цёмная. Жыхароў было тут больш чым трэба, a — ні каналізацыі, ні вадаправода, ні асьвятленьня. Толькі крамкі дробнага гандлю па абодва бакі, ды саматужныя майстэрні.
Цяпер гэтая закіданая вуліца ператворана ў трыццаціпяціметровую магістраль, складзеную з вуліц: Мясьнікова, Нямігі, Чырвонай, Лагойскага тракту.. ,»145
Пры чытаньні такіх тэкстаў міжволі ўспамінаецца мэдычная назва псыхічнай хваробы, што азначае раздвоенасьць асобы. I хвароба гэтая, выглядае, празь ціск прапаганды і жах рэпрэсіяў апанавала тады не асобных людзей і не асобных творцаў, але ўсё грамадзтва, усю грамадзкую думку.
Ключ да такіх загадак мэнтальнай раздвоенасьці можна знайсьці ў абавязковых тагачасных заклінаньнях пра Сталіна, яго клопат аб чалавеку, аб
145 Тамсама. С. 33.
«сацыялізме» і «камунізме». Ня быўвыключэньнем і Мікола Лобан:
«Планіроўшчыкі Парыжа імкнуліся стварыць такі “горад, у якім лёгка было б падтрымліваць парадак і сацыяльны мір”. Зусім. іншая сацыяльная ідэя ляжыць у аснове сацыялістычнай рэканструкцыі гарадоў. Савецкая планіроўка не адмаўляе стварэньня архітэктурна стыльнага ярка падкрэсьленага цэнтра. Але гэтае імкненьне нічога агульнага не мае з османаўскім (граф Жорж Э. Осман — аўтар перапляніроўкі Парыжу ў 60-я гг. XIX ст. — С. А.) імкненьнем да паказнога, імпазантнага.
Душою нашай савецкай планіроўкі зьяўляецца сталінскі клопат аб чалавеку. Наша планіроўка накіравана на тое, каб стварыць горад такі, які б адказваў усім павышаным запатрабаваньням сацыялістычнага грамадзтва. Клопат аб чалавеку: аб яго здароўі, аб жыльлі, аб зручнасьці транспарту, аб адпачынку — вось што ляжыць у аснове ідэі сацыялістычнай планіроўкі»^6.
I сапраўды, вуліцы менскага цэнтру цяпер шырокія і прасторныя, а тыя менчукі, што прагнуць даткнуцца да сівой даўніны і атрымаць эстэтычную асалоду ад старой архітэктуры, цяпер езьдзяць у тыя гарады, дзе ў цэнтрах вуліцы якраз вузкія і старыя, а транспарту цесна.
У 1948 годзе Мікола Лобан выступіў з нарысам «Мінск сёньня», прысьвечаным рэканструкцыі Менску. Тут ужо адсылак да даўніны не было, гэты тэкст — суцэльны панэгірык генпляну 1946 году і «сьветламу сацыялістычнаму заўтру»:
146 Тамсама. С. 31.
«Будаўніцтва ідзе па ўсяму гораду. На нашых вачах з руін уьзнімаюцца манументальныя дамы, праспекты і вуліцы мяняюць свае напрамкі, там, дзе некалі былі густа заселеныя кварталы, узьнікаюць новыя прасторныя плошчы. Генеральны план рэканструкцыі сталіцы — у дзеяньні.
Тое, што год-два назад было яшчэ толькі марай, сёньня прыходзіць да нас у выглядзе рэальнасьці. Гэта даецца нялёгка: патрэбны вялікія затраты грошай, будаўнічых матэрыялаў і працы, але гэта апраўдаецца, калі высакароднаямэта — стварэньне добраўпарадкаванага сацыялістычнага горада — будзе дасягнута... Захады нашай партыі і ўрада накіраваны на тое, каб максімальна аздаравіць нашы сацыялістычныя гарады. Стварэньне высокага дабрабыту для насельніцтва горада з’яўляецца асноўнай задачайупраблеме рэканструкцыі горада»147.
Акідаючы вокам беларускую рэчаіснасьць другой паловы 40-х гадоў, прыходзіш да высновы, што нейкім чынам процістаяць разбурэньням у Менску мог вядомы мастацтвазнавец і гісторык архітэктуры, колішні супрацоўнік-карэспандэнт Міколы Шчакаціхіна ў Інбелкульце Іван Хозераў, які да вайны кіраваў Смаленскім дзяржаўным музэем. У 1946 годзе Хозераў быў прызначаны начальнікам аддзелу аховы помнікаўУпраўленьня па справахархітэктуры пры Савеце міністраў БССР, але празь некалькі месяцаў раптоўна памёр ва ўзросьце 58 гадоў.
Вось так выглядаў беларускі грамадзка-літаратурны пэйзаж у той час, калі ў Менску грымелі сапёрныя выбухі, калі «Трэст» і вулічныя камітэты
147 Беларусь. 1948. №11. С. 26.
здабывалі будматэрыялы на «аднаўленьне» гораду і калі Н. Трахтэнбэрг плянаваў «новы сацыялістычны Менск». Сытуацыя зьмянілася толькі празь дзесяць гадоў. Але ненадоўга. Пра гэта — у пятай частцы кнігі.
Генплян 1951 году і яго ахвяра — Стары горад. Цытаты
Вернемся зараз на некалькі гадоў назад. Чалавеку, якому блізкія і дарагія гісторыя і культура Беларусі, нельга бяз болю чытаць шматлікія старонкі сакрэтных тлумачальных «запісак» да генплянаў 1946 і 1951 гадоў. Вось «Пояснмтельная запяска» да Генпляну 1951 году:
«Район старого Мйнска — так называемая “Немнга”, расположен в пойменной террасе рекй Свйслочь, к северо-западу от плоіцадй Свободы. Он характерен средневековой планйровкой, йзношенным стройтельным фондом, преймуіцественно кйрпйчным, co сроком службы отдельных зданйй свыше 80 лет. Чрезвычайноузкйе (9-12 м) й крйвые улйцы, полное отсутствйе зелены прй плотностй застройкй кварталов, достйгаюіцей в отдельных случаях 80%, создает в этомрайоне неблагопрйятные антйсанйтарные условая.
Почтй ежегодно в перйод весеннего паводка часть района затаплйвается водамй р. Свйслочь, аручей “Немйга”— прйтокр. Свйслочь (частйчно заключенный в трубу), протекаюіцйй через этот район, в перйод наводненйя й сйльных дождей подтаплйвает подвалы зданйй... Стройтельный
фонд района также серьезно пострадал, хотя й в меньшей мере, чем в центральном районе. Сплошь разрушены кварталы, расположенные на пойменной террасе й склонах холма»148.
Прайшло ўсяго 3 гады пасьля поўнага зносу часткова захаваных пасьля пажараў і разборак часоў акупацыі Нізкага рынкуі кварталу паміжвуліцамі Дзям яна Беднага і Вольнай, а архітэктары ўжо называюць гэтыя кварталы «сплошь разрушеннымн» падчас вайны.
Але ў гэтай цытаце галоўнае ня гэта. Галоўнае — стаўленьне да беларускай даўніны, адсутнасьць усялякай павагі да гісторыі. Пра старажытныя Замчышча і Нізкі рынак у генпляне абыякава пішуць як пра «пойменную террасу», а тысячагадовую рэчку беларусаў Нямігу, апетую аўтарам «Слова пра паход Ігара», архітэктары пагардліва называюць «ручей» і бяруць яго назву ў двукосьсе.
У гэты самы час па ўсёй Польшчы на вуліцах і ва ўстановах стаялі скарбонкі для збору сродкаў на адбудову цалкам зруйнаванага варшаўскага Starego Miasta. А ў Празе на Бэтлеемскім пляцы аднаўлялі гатычную Бэтлеемскую капліцу, дзе ў пачатку XV стагодзьдзя служыў Ян Гус. Капліца ў XVIII стагодзьдзі была перабудаваная ў жылы дом, і для яе аднаўленьня дом давялося разбурыць.
Яшчэ цытаты. Гэтым разам з асноўнага суправаджальнага тэксту да генпляну 1951 году.
«Улйчная сеть города йзобйлует узкймй, йзломаннымй в плане направленйямй (в найболее ста-
148 Пояснмтельная запнска к Генплану Міінска. 1951 год. Гл: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 529, с. 10.
рых районах города), затрудняюіцймй развйтйе городского транспорта й органызацйю внутрйгородскйх магйстральных связей, й поэтому нуждается в радйкальной реконструкцйй»149.
«Одновременно co стройтельством основныхмагйстралей города проведена значйтельная работа no благоустройству й реконструкцйй сетй суіцествуюіцйх жйлых улйц. Часть йз нйх расшйрены в свойх габарйтах (улйцы Комсомольская, Энгельса, Ннтернацйональная, Кйрова u dp.) й получйлй усовершенствованные покрытня»150.
«Характерной особенностью плана города Мйнска являетсямаломерность его кварталов й в связй с этйм густота улйчной cemu. В процессе новой застройкй центральной частй города кварталы укрупнены й некоторые улйцы сталй внутрйквартальнымй проездамй (Сергеевская, Оборонная, Свердловскйй переулок, Почтовая, частйчно Урйцкого й др.), что также улучшает условйя работы внутрйгородского транспорта»151.
«Сохранйвшйеся зданйя дореволюцйонного стройтельства — конца XIX й начала XX вв„ своей невыразйтельной архйтектурой повторялй обычные прйемы, характерные для архйтектуры провйнцйального губернского города»152.
149 Генплан Мкнска.1951 год. Раздел «Архмтектурно-планмровочная характернстнка современного города». C.110. Гл: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 121.
150 Тамсама. С. 111. Гл: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 122.
151 Тамсама. С. 111-112. Гл: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 122; 123.
152 Тамсама. С. 114. Гл: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 125.
«В результате массйрованных воздушных налетов й сйстематйческого разрушенйя, пройзведенных немецко-фашйстскймй захватчйкамй, подавляюіцее большйнство капйтальных зданйй, особенно в центре, полностью былй разрушены, н поэтому с началом восстановйтелыюго й нового стройтельства начался перйод формйрованйя городского органйзма столйчного города, отвечаюіцего современным требованйям градостройтельства с максймально целесообразным учетом сохранйвшейся улйчной сетй, стройтельного фонда й йнженерного оборудовашія городской meppumopuu»153.