• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    «Шйрйна основных магйстралей прйнята:
    а)	для транзйтных магйстралей — 42-52 м.
    б)	для магйстралей обіцегородского значенйя — 35-40м.
    в)	для магйстралей районного значенйя — 2430 м.
    г)	дляулйц местного значенйя — 15-20 м.»154.
    «Особое место занймает проблема реконструкцйй центральной частй города. Как указывалось выше, город в прошлом не ймел ярко выраженного композйцйонного центра, достаточно просторных й удобных плоіцадей. Положенная в основу первого послевоенного генерального плана (1945-1946 г.) композйцйя планнровкй центральной частй города являлась результатом очень большой проектной работы с участйем вйднейшйх градостройтелей СССР. За перйод 4-й сталйнской пятйлеткй в про-
    153 Тамсама. С. 115. Гл: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 126.
    154 Тамсама, разьдзел «Архмтектурно-планнровочное решенне».
    С. 123. Гл.: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 136.
    цессе восстановленйя й реконструкцйй найболее разрушенной цешпралыюй частй города проекпг в значйтельной степенй осуіцествлен в натуре»155.
    «Габарйты плоіцадй Свободы в основномуже сложйлйсь. Расположенные no её перйметру колоколыш церквей й костёлов в прошлом ймелй болымое значенйе в формйрованйй сйлуэта города й замыкалй собой перспектйвы большйнства радйальных подходов внешнйх магйстралей. Современное столйчное значенйе города, центра одной йз передовых соцйалйстйческйх республйк СССР, требует созданйя нового сйлуэта города путём введенйя в него новых современных высотных композйцый, отображаюіцйх й подчеркйваюьцйх могучйй рост народного хозяйства, нацйоналыіой no форме й соцйалйстйческой no содержанйю культуры...
    В генеральном плане предлагается на месте сугцествуюіцйх в центре плогцадй 2-3-этажных адмйнйстратйвных зданйй, ймеюіцйх высокйй процент амортйзацйй, соорубйть высотноезданйе для размегценйя адмйнйстратйвных й хозяйственных органнзацйй»156.
    I пры гэтым ці ня кожны разьдзел генпляну пачынаўся нязьменнымі рэвэрансамі ў бок старажытнасьці беларускай сталіцы — усё тая самая раздвоенасьць мысьленьня:
    «Мйнск относйтся к чйслу очень древнйх городов нашей Родыны. Впервыеупомйнанйе о нем как о
    155 Тамсама. С. 124. Гл.: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 137.
    156 Тамсама. С. 126. Гл.: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 139.
    крупном, сйльно укрепленном поселенйй относнтся к середйне XI векй»157.
    Гэтае ненатуральнае суседзтва фразаў кшталту «очень древнмй город нашей Роднны» з плянамі, якія асуджалі Менск на канчатковае разбурэньне, спараджае пытаньне — нашто казаць пра старажытнасьць, каб пасьля ніводным словам не згадаць пра патрэбу аднаўленьня і рэстаўрацыі? Магчыма, гэта было данінай нейкай уяўнай прафэсійнай прыстойнасьці, своеасаблівым «добрым тонам» тагачасных архітэктараў? Часам здаецца, што згадкі пра старажытнасьць былі праявай эгаістычнага самасьцьверджаньня — чым больш даўні горад, тым больш ганарова ў ім будаваць. А можа тыя словы пісаліся толькі для таго, каб падвесьці «чытача» да гэтага абзацу:
    «Город... в процессе своего йсторнческого развйтйя многократно подвергался пожарам й разрушенйям»153.
    Маўляў, нічога страшнага не адбываецца, адбудуем яшчэ раз.
    Плянуючы татальнае разбурэньне старой часткі гораду, беларускія архітэктары адначасова стваралі ўтапічныя праекты, якія ніколі не былі рэалізаваныя. Архітэктар Аляксандар Воінаў пісаў у 1948 годзе:
    «Мне партыя і ўрад даверылі спраектаваць для вас, дарагія рабяты, Палац піанераў. Гарсавет адвёў для гэтага будынка вялікі ўчастак зямлі, які раскінецца ад вуліцы Кірава праз Гарбарную аж
    157 Тамсама. С. 116. Гл.: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 528, арк. 127.
    158 Тамсама.
    да Сьвіслачы. Тут запруджаная рэчка ўтворыць штучнае возера, дзе пабудуецца дзіцячая водная станцыя. У вялікгм парку Палаца будзе адбудован летні тэатр, разьмесьцяцца аранжэрэі, майстэрні юных механікаў і станцыі юнатаў»159.
    А ў выніку ўсё, што замінала Н. Трахтэнбэргу і М. Андросаву, усё, што паводле іх было вузкае, крывое, ламанае, маламернае, што перашкаджала разьвіцьцю гарадзкога транспарту і не адпавядала «сучасным» патрабаваньням — усё гэта зносілася, спрашчалася і пашыралася. I якраз усё гэта трэба было дбайна і ашчадна захоўваць і рэстаўраваць. Але для разуменьня важнасьці рэстаўрацыі трэба ня толькі мець дастаткова культуры, ведаў і густу, каб дацэньваць каштоўнасьць той або іншай будыніны, трэба яшчэ мець свабоду выказваць свае погляды і свабоду ўвасабляць іх у жыцьцё.
    А вось, да прыкладу, якую свабоду і якія эстэтычныя погляды мог выказаць у 1948 годзе Міхаіл Асмалоўскі, які ў 1945-1951 гадах (гэта значыць, у крытычны і найважнейшы для менскай даўніны час) працаваў начальнікам Упраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР і браў актыўны ўдзел у праектаваньні будучага Менску. Менавіта Асмалоўскі спраектаваў забудову галоўнага праспэкту сталіцы і цяперашняга Кастрычніцкага пляцу:
    «Гістарычныя рашэньні Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі бальшавікоў абмастацтве і музыцы цалкам адносяцца і да архітэктуры. ЦК партыі асудзіў сумбурнасьць, антынароднасьць, дысананс у музыцы, прапанаваўшы савецкім кам-
    159 Піонер Беларусі. 14 красавіка 1948.
    пазітарам стварыць музыку, зразумелую для народа...
    Архітэктура таксама прайшла свой складаны шлях і нарадзіла многа стыляў і напрамкаў. Адным з іх быў такзваны канструктывізм — гэта сумныя, неласкаючыя вока чалавека, не натхняючыя яго, а, наадварот, адштурхваючыяяго каробкі. Няменшай небясыіекай чым канструктывізм зяўляецца фармалізм. Як іў музыцы, ён чужы нам і антынародны. Фармалізм неўлічвае пытаньня абзручнасьці жыцьця для савецкага чалавека, ён адрывае сутнасьць ад формы... Наша архітэктура заўсёды павінна адпавядаць ідэі сацыялістычнага рэалізма»160.
    Такі быў час, такія людзі і такія густы. Зрэшты, у Вільні помнікі пачалі рэстаўраваць з 1950 году. Кіраўніцтва ж Беларусі і аўтары генпляну мысьлілі іншымі «эстэтычнымі» катэгорыямі. Маштаб таго мысьленьня добра выяўляе мэта «созданме нового смлуэта города путём введення в него новых современных высотных композмцнй» (гаворка ідзе пра Плошчу Свабоды!!) і яе вынік — банальны і звыродлівы ў тым асяродзьдзі будынак праектнага інстытуту на схіле ад Плошчы Свабоды да Нямігі на месцы старажытных муроў Школьнага двара, якія яшчэ Павал Шпілеўскі называў «особенно замечательнымм».
    Некалькі вышэйпададзеных цытат зьяўляюцца даволі вымоўнымі аргумэнтамі на карысьць «ненаўмыснага» варыянту адказу на пытаньне «Чаму разбурылі Стары горад?» Нізкі культурны ўзровень, пагарда да ўсяго беларускага і «заходняга», палон камуністычных ідэяў «сьветлага заўтра» і адпавед-
    160 Беларусь. 1948. №7. С. 10.
    най яму новай архітэктуры штурхалі аўтараў генпляну і яго заказчыкаў у кіраўніцтве БССР да канчатковага зносу Старога гораду. I яны гэта зрабілі.
    Ведаючы сапраўдную гісторыю Менску, яго колішні эўрапейскі выгляд, цяжка пагадзіцца з фактам, што цяпер на месцы Замкавай гары зь дзясяткам старадаўніх вуліц і камяніцамі былой замкавай адміністрацыі на стромым беразе Сьвіслачы роўнае поле зь некалькімі навабудамі.
    I для беларусаў, і для іх сталіцы гэта рана, якая пакуль не загаілася.
    Кожны горад павінен разьвівацца, расьці і разбудоўвацца. У пэўных выпадках для арганізацыі патокаў транспарту можна ісьці і на зносы ня самай важнай пэрыфэрыйнай забудовы старых цэнтраў. Але для гэтага зусім не абавязкова зьнішчаць сам гістарычны цэнтар і пракладаць па ім дублёры галоўных транспартных артэрый гораду, як гэта было зроблена ў сталіцы Беларусі ў сярэдзіне — другой палове XX стагодзьдзя.
    Стары цэнтар Менску складаўся з дзьвюх частак, якія былі і застаюцца яго гістарычнымі лёгкімі — гэта Верхні горад, з аднаго боку, і Нізкі рынак з Замчышчам, з другога. Сёньня адно гістарычнае лёгкае выдалена, Менску не хапае гістарычнага паветра і энэргіі, каб зрабіць магутны рывок у пасьпяховую культурную і палітычную будучыню, каб вярнуцца ў тую цывілізацыйную прастору, да якой ён належаў у вяках.
    Гэта важна для краіны, для народу і для астатніх старых гарадоў Беларусі, якія таксама страцілі гістарычныя цэнтры.
    Таму рэгенэрацыя Нізкага рынку і Замчышча з дэмантажам навабудаў і адсяленьнем іх жыхароў ва ўзьведзеныя непадалёк за дзяржаўны кошт новыя жылыя дамы, напрыклад, на той самы схіл ад Пішчалаўскага замку да вуліц Гарадзкі вал і Няміга, усё яшчэ зьяўляецца актуальнай задачай нацыянальнага парадку дня.
    Беларусы павінны вярнуцца да сябе.
    Частка III
    Палітычны кантэкст зьнікненьня Старога гораду
    Ці мог Стары горад быць разбураны наўмысна
    Лёгіка разважаньняў пра лёс Старога гораду ў вайну непазьбежна прыводзіць да пытаньня, ці не маглі разбурэньні на Замчышчы, прынамсі часткова, насіць наўмысны характар? Ці не маглі савецкія бамбаваньні Старога гораду ў часе акупацыі, жорсткія бамбардыроўкі напярэдадні вызваленьня і пасьляваенныя падрывы дамоў быць часткай нейкай задумы? Ці ня зьвязаныя бамбаваньні і сапёрныя падрывы з жаданьнем савецкага кіраўніцтва займець, напрыклад, аргумэнты ў пасьляваеннай антынацысцкай прапагандзе або дадатковыя падставы для атрыманьня пасьляваенныхрэпарацый?
    На першы погляд такія разважаньні гучаць як фантастыка або блюзьнерства. I ўсё ж.
    Ніякіх дакумэнтаў на гэты конт апублікавана не было. У беларускіх архівах яны таксама адсутнічаюць. Калі такія дакумэнты ўсё ж існуюць, то яны дагэтуль застаюцца засакрэчаныя. Зь іншага боку, іх магло і ня быць. У ваенны час загады аддаюцца ня толькі пісьмова, але і вусна, а выканаўцы — афіцэры і генэралы — людзі вайсковыя, зьвязаныя прысягай і кодэксам гонару, яны даюць розныя падпіскі і звычайна іх сумленна трымаюцца.
    Думкі пра наўмысны характар некаторых разбурэньняў у савецкіх гарадах ужо шмат дзесяціго-
    дзьдзяў зьяўляюцца часткай незалежнага інтэлектуальнага дыскурсу ў былым СССР. Адным з тых, хто іх агучыў, зьяўляецца аўтар сусьветна вядомай кнігі «Бабмй Яр», кіеўскі пісьменьнік Анатоль Кузьняцоў. Таму нам тут не абысьціся без абшырнага цытаваньня гэтага важнага тэксту.
    У адрозьненьне ад Менску, які быў здадзены немцам усяго празь некалькі дзён пасьля пачатку вайны, Кіеў гэткай долі пазьбегнуў. Немцы ўвайшлі ў яго толькі 19 верасьня 1941 году — гэта значыць, амаль праз тры месяцы пасьля пачатку вайны. Тут у савецкіх уладаў было дастаткова часу, каб падрыхтавацца да арганізаванай эвакуацыі з гораду. Але ня толькі да яе.