• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    «выступалі ў ролі пэўнай саступкі Масквы нацыянальным рэспублікам, перш за ўсё рэгіёнам, растрывожаным нацыянальна-вызваленчымі рухамі. Яны меліся зьмякчыць паўторную інкарпарацыю ў склад СССР прыбалтыйскіх краін і заходніх абласьцей Украіны і Беларусі — рэгіёнаў, дзе вялася сапраўдная партызанская вайна»т.
    Улады СССР так сьпяшаліся рэалізаваць свае пляны, што не чакалі нават вызваленьня сталіцаў саюзных рэспублік, каб зацьвердзіць новыя рашэньні на ўзроўні рэспубліканскіх Вярхоўных Саветаў. Таму VI сэсія Вярхоўнага Савету БССР,
    177 Тамсама.
    178 Тамсама.
    якая прыняла аналягічныя законы, адбылася ў сакавіку 1944 году ў Гомелі. 30 сакавіка дэпутаты зацьвердзілі ўраджэнца вёскі Лабковічы Магілёўскай вобласьці, лекара-нэўрапатоляга Кузьму Кісялёва на пасаду першага намесьніка СНК БССР і Народнага камісара замежных спраў.
    Наркама абароны БССР не прызначалі — наступ у Беларусі разгортваўся так імкліва, што неабходнасьць у прапагандзе і заспакаеньні нацыянальных пачуцьцяў вельмі хутка адпала179. Зрэшты прызначаныя для «зьнешнепалітычнага карыстаньня» размовы пра беларускае войска вяліся да самага канца вайны і першы год пасьля яе заканчэньня.
    А далей пачаліся «дыпляматычныя гульні». У жніўні 1944 году на канфэрэнцыі ў Дамбартан-Оўксе (Вашынгтон, ЗША), дзе разглядалася пытаньне аб будучым складзе ААН, кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Грамыка заявіў, што СССР прапануе ўключыць у сьпіс дзяржаваў-заснавальніц усе 16 савецкіхрэспублік. Дачуўшыся пра гэта, Рузвэльт заявіў дараднікам, што будзе дамагацца для ЗША 48 галасоў у ААН — паводле колькасьці штатаў180. Аргумэнтам Вялікабрытаніі таксама была наяўнасьць у яе складзе Шатляндыі ды Ўэльсу.
    Дыпляматычная вайна скончылася ў лютым 1945 году на Крымскай (Ялцінскай) канфэрэнцыі. У пачатку перамоваў Сталін і Молатаў дамагаліся апрача СССР яшчэ трох месцаў — для Ўкраіны, Беларусі і Літвы. Але ўрэшце згадзіліся на двух —
    179 Наркамат абароны быў створаны толькі ў адной рэспубліцы СССР — ва Ўкраіне, але і ён неўзабаве быў ліквідаваны.
    180 Грмневнч В. Цыт. тв.
    Беларусі ды Ўкраіне. I асноўнымі аргумэнтамі тут зноў былі страты і разбурэньні, панесеныя гэтымі рэспублікамі СССР. На адной з нарадаў Молатаў заявіў:
    «Названыя рэспублікі прынесьлі найбольшыя ахвяры ў вайне і былі першымі тэрыторыямі, на якіяўварваліся немцы. Было б справядліва, кабяны апынуліся сярод членаў-заснавальнікаў»т.
    3	гэтым урэшце згадзіліся Рузвэльт і Чэрчыль, які сказаў:
    «Ахвяры, прынесеныя Ўкраінай і Беларусьсю, вядомыя»182.
    Намаганьні савецкіх уладаў аказаліся пасьпяховымі і ў справе здабыцьця ў ААН дадатковых галасоў для Беларусі і Ўкраіны, і ў справе атрыманьня ад пераможанай Нямеччыны максымальна магчымай сумы рэпарацыяў.
    БССР была запрошаная для ўдзелу ва ўстаноўчай канфэрэнцыі дзяржаваў-заснавальніц ААН у Сан-Францыска, якая пачалася 25 красавіка 1945 году. 26 ліпеня таго самага году наркам замежных спраў БССР Кузьма Кісялёў падпісаў ад імя БССР Статут ААН. Членства ў ААН дазволіла БССР падпісаць у сьнежні 1945 году пагадненьне з Адміністрацыяй дапамогі і аднаўленьня Аб’яднаных Нацыяў (ЮНРРА) і атрымацьу 1945-1947 гадахтэрміновую дапамогу для эканамічнага аднаўленьня і забесьпячэньня насельніцтва харчамі, адзеньнем і лекамі.
    181 Санакоев Ш., Цыбулевскнй Б. Цыт. тв. С. 159.
    182 Тамсама.
    Падчас канфэрэнцыі дзяржаваў-заснавалы-ііц ААН у Сан-Францыска, 23 траўня 1945 году, упершыню на ўвесь сьвет была агучаная лічба, якая дагэтуль застаецца агульнапрынятаю, калі гаворка заходзіць пра нямецкія разбурэньні ў Менску падчас вайны. У той дзень у «каляніяльнай залі» гатэлю «Сан-Францыска» адбылася прэсавая канфэрэнцыя дэлегацыі БССР на чале з наркамам замежных спраў Кузьмом Кісялёвым.
    Замежныя журналісты задавалі каварныя пытаньні — наколькі Беларусь самастойная ў складзе СССР, якія ў яе дачыненьні з Полыпчай, ці абмяняецца яна карэспандэнтамі з ЗША, ці аднаўляе даваенныя ўмовы жыцьця габрэйскага насельніцтва і ці праўда, што ў Беларусі закрываюць беларускія школы, што патрыётаў саджаюць у турмы і г. д. Адказваў Кісялёў на беларускай мове і, натуральна, арышты і ўціск адмаўляў, а самастойнасьцю БССР хваліўся, абяцаў нават хуткае зьяўленьне беларускай арміі і Камітэту абароны. Ён нават расказваў пра афіцыйны статус беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім і пры гэтым назваў ВКЛ «Беларускім княствам».
    I вось, гаворачы пра страты Беларусі ад нямецкай акупацыі, Кісялёў заявіў:
    «Нямецкія барбары разбурылі гарады: Менскразбураны на 80 працэнтаў, Віцебск — на 90, Гомель — на 80, Ворша — амаль цалкам зьнішчаная»ж.
    3	таго часу афіцыйная прапаганда ніколі не мяняла гэтай лічбы. Сёньня ёй апэруюць ужо і гісторыкі. А ў сакрэтным генпляне Менску ў 1951
    183 Цыт. паводле: Советская Белоруссня. 26 траўня 1945.
    годзе, як памятаем, сьцьвярджалася са спасылкай на дадзеныя інвэнтарызацыйнага бюро Менгарвыканкаму, што паводле стану на 1 студзеня 1946 году ў Менску было разбурана 54,2% усяго жыльлёвага фонду — і гэта ўжо пасьля сапёрных «разьмініраваньняў» і «подзьвігаў» «Трэсту па разборцы разбураных будынкаў і аднаўленьні будаўнічых матэрыялаў».
    Пра рэпарацыі саюзьнікі канчаткова дамовіліся на канфэрэнцыях у Ялце (люты) і Патсдаме (ліпеньжнівень) у 1945 годзе. Паводле пагадненьня, праграма спагнаньня рэпарацыяў была разьлічаная на 10 гадоў пасьля заканчэньня вайны. СССР атрымаў 10 мільярдаў даляраў. Гэта была роўна палова ад усёй сумы накладзеных на Нямеччыну рэпарацыяў памерам 20 мільярдаў даляраў. Рэпарацыі Масква брала культурнымі каштоўнасьцямі, станкамі, сыравінай і працоўнай сілай. 10 мільярдаў даляраў — астранамічная па тым часе лічба; увесь «Плян Маршала» для адбудовы эканомік 16 эўрапейскіх краінаў каштаваў Злучаным Штатам 17 мільярдаў.
    Зразумела, што для такой архіважнай справы і для дасягненьня такога посьпеху былі прыдатныя ўсе магчымыя спосабы здабыцьця аргумэнтаў — кінаі фотаматэрыялы, дакумэнты і адпаведныя статыстычныя дадзеныя.
    У архіве «Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленьні і расьсьледаваньні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (НДзК) толькі па Менску і Менскай вобласьці было сабрана каля 92 тысяч здымкаў і складзены дзясяткі тысяч актаў аб шкодзе. Пры гэтым у сёньняшніх сур езных дасьледчыкаў не выклікае сумненьня факт, што
    Камісія маніпулявала сваімі дадзенымі і лічбамі на загад Масквы.
    Адзін зь вядучых беларускіх дасьледчыкаў вайны Аляксей Літвін адкрыта ставіць пад сумненьне дадзеныя НДзК што да людзкіх стратаў Беларусі падчас вайны — іх камісія на загад кіраўніцтва СССР зьмяншала.
    «Необходйм тіцателыіый. йсточнйковедческйй аналйз всех сведенйй, особенно тех, которые ложйлйсь в основу офйцйальных сведенйй. В первую очередь это относйтся к матерыалам ЧГК. Очевйдно, что не случайно до последнего временй онй являлйсь закрытымй... Есть все основанйя счйтать, что ЧГК, вйдймо no определенному указанйю сверху, йскусственно занйжала колычествоунйчтоженных как мйрных жйтелей, так й военнопленных»ім.
    Мой параўнаўчы аналіз апублікаваных і неапублікаваных здымкаў, нямецкіх мапаў Менску часоў акупацыі і аповедаў менскіх старажылаў пераканаўча сьведчыць, што Н ДзК фальсыфікавала весткі і аб разбурэньнях. Для камплектацыі адпаведнага дасье прыдатнымі аказаліся ня толькі вынікі нямецкіх разбурэньняў, але і савецкіх бамбаваньняў часоў акупацыі і вызвольнага штурму, а таксама і савецкіх разбурэньняў у першыя пасьляваенныя месяцы і гады.
    «Надзвычайная дзяржаўная камісія па ўстанаўленьні і расьсьледаваньні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў» працавала ў шчыльным
    184 Лнтвнн A. К вопросу о колнчестве людскнх потерь Беларусм в годы Велнкой Отечественной войны (1941-1945) II Беларусь у XX стагоддзі. 2002. Вып. 1. Гл. http://www.homoliber.org/ indexxx.html
    кантакце з прапагандысцкімі структурамі, што было выклікана ня толькі зьнешнімі патрэбамі (ААН і рэпарацыі), але і ўнутранымі.
    У верасьні 1943 году ў Маскве ствараецца Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай айчыннай вайны. У кастрычніку 1944 году ён адкрываецца ў Менску і паказвае наведнікам сваю першую экспазыцыю. На найбліжэйшыя пасьляваенныя гады музэй робіцца галоўнай установай, якая (у публічнай прасторы) мае манаполію на зьбіраньне фактаў і асьвятленьне гісторыі вайны ў Беларусі. Менавіта ў гэтым музэі дагэтуль сканцэнтраваная асноўная колькасьць фотаматэрыялаў па гісторыі вайны і акупацыі ў Беларусі. I, натуральна, музэй ВАВ побач з НДзК быў асноўным пастаўшчыком аргумэнтаў для савецкіх дзяржаўных органаў у іх міжнароднай палітыцы і прапагандзе.
    Зразумела, што музэй Вялікай айчыннай вайны мог тады працаваць толькі пад кантролем усёмагутнага НКВД — гэты факт не выклікае сумненьня і не патрабуе асаблівых камэнтароў. Калі ўтагачасным СССР былі мастацтвазнаўцы і літаратуразнаўцы ў пагонах, дык тым больш у такой важнай дзяржаўнай справе, як зьнешнепалітычная дзейнасьць, а таксама прапаганда і выхаваньне насельніцтва, мусі лі працаваць музэйшчыкі і архівісты ў пагонах.
    Супрацоўнікі Музэю скамплектавалі спэцыяльныя тэматычныя фотаальбомы. «Разрушенмя в населенных пунктах Белорусснй. Преступленмя немецко-фашмстскнх захватчнков», «Мннск, Внтебск, Жлобнн, Гомель, Бобруйск, Полоцк, Мозырь, Брест, Барановнчм, Гродно в 1940-1944 гг.», «Экономмческне, полмтнческне н соцнальные проявленмя
    оккупацнонного режнма», «Подборкп фотодокументов для агмтацмонно-пропагандмстскйх целей», «Зверства врагов» — так гучаць некаторыя з тэмаў тых падборак і калекцый.
    Самі альбомы ўяўляюць сабой вялікія тоўстыя кнігі памерам прыблізна 30 на 60 сантымэтраў, у цьвёрдых блакітных вокладках. Іх колькасьць ідзе на многія дзясяткі, колькасьць сабраных у іх здымкаў — на тысячы.
    На кардонных старонках наклеены старанна адабраныя і сыстэматызаваныя здымкі — некаторыя добра вядомыя, але большасьць ніколі не публікавалася. Разбураныя фрагмэнты гарадоў або прамысловых прадпрыемстваў даюцца пераважна без навакольнай пэрспэктывы, пярэднім плянам і зблізку — часта гэта фрагмэнты большых выглядаў. I вельмі часта здымкі не паддаюцца дакладнай атрыбуцыі — руіны, горы друзу, рэшткі муроў і подпісы «Завод “Ударннк”», «Завод нм. Кмрова» і гэтак далей.
    Калі альбомы выканалі сваю ролю, Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай айчыннай вайны перадаў іх на захаваньне ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумэнтаў. Адбылося гэта ў 1957 годзе — якраз тады, калі была скончаная праграма спагнаньня зь Нямеччыны рэпарацыяў. Але асноўны комплекс здымкаў па тэмах «Акупацыйны рэжым у Беларусі» або «Разбурэньне населеных пунктаў Беларусі ў гады ВАВ» па-ранейшаму захоўваецца ў музэі Вялікай айчыннай вайны і па-ранейшаму ня надта даступны дасьледчыкам.