Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Будуючы новы Мінск, патрэбна ісьці ад вытокаў лепшых узораў рускай класічнай архітэктуры і на яе аснове ствараць сваю беларускую архітэктуру, якая будзе выражэньнем архітэктуры нашага горада, горада эпохі сацыялізма і камунізма, горада эпохі вялікага Сталіна»205.
Толькі на адной зь некалькіх часопісных старонак гэтага артыкулу Асмалоўскі тры разы згадвае пра неабходнасьць звароту беларускіх архітэктараў да «рускіх класічных традыцый». Важна падкрэсьліць — гэты чалавек займаў найвышэйшую архітэктурную пасаду ў крытычны для Старога гораду і наогул для гістарычнага цэнтру Менску час — у 1945-1951 гадах.
Зразумела, што «вузкія і крывыя» вуліцы менскага цэнтру не належалі да «лепшых узораў рускай класічнай архітэктуры», таму іх належала пашыраць і выпростваць. Старыя менскія камяні, як і іншыя здабыткі беларускай культуры, сталі ў той час закладнікамі і ахвярамі ідэалягічнага процістаяньня Масквы з абуджанай нацыянальнай ускраінай. А таксама і зь немцамі.
205 Беларусь. 1948. №7. С. 10.
Ідэалягічныя запазычаньні.
Нямецкія ідэ1 ў генпляне Менску
У 2004 годзе гісторык менскай архітэктуры Расьціслаў Баравы апублікаваў генплян Менску, складзены нацысцкім архітэктарам Рудольфам Вэшэ ў 1942-1943 гадах206. Тэма артыкулу Баравога непасрэдна не датычыла нямецкага пляну, і таму ён абмежаваўся некалькімі заўвагамі агульнага характару. Тым часам плян Вэшэ заслугоўвае на ўважлівы параўнаўчы аналіз.
Апублікаваны чарцёж, паводле Баравога, зроблены зь невялікага нэгатыва. Сярод іншага, гэта можа азначаць і агентурна-выведнае яго паходжаньне — плян мог быць скрадзены савецкай выведкай. Зрэшты, мог ён быць і захоплены ў вызваленым Менску.
У кожным выпадку, ня могуць ня кінуцца ў вочы асноўныя магістралі будучага нямецкага Менску — даўжэзны праспэкт праз увесь горад на лініі Берасьце — Масква і пэрпэндыкулярныя яму: з паўночнага захаду — шаша на Рыгу, з паўднёвага ўсходу — шаша на Магілёў. Няцяжка пазнаць у гэтых лініях сёньняшнія праспэкт Незалежнасьці, праспэкт Пераможцаў (Паркавую магістраль) і праспэкт Партызанскі.
Нельга не заўважыць і дзьве транспартныя кругавыя дарогі — якраз яны ёсьць і ў сёньняшнім Менску: гэта так званае Малое кальцо і Менская
206 Боровой Р. Послевоенная реконструкцня н восстановленяе Мянска (Нсторяя напнсанная н ненапнсанная) II Архнтектура м стронтельство. 2004. №2. С. 7-10.
кальцавая дарога. Плян адрозьніваецца вялікімі ў памерах рэгулярнымі кварталамі-блёкамі. I якраз з такіхдаўжэзныхдамоў-блёкаўпа 100-150 мэтраў складаецца ў сваёй цэнтральнай частцы цяперашні менскі праспэкт Незалежнасьці. Плянаваны Альбэртам Шпэерам Бэрлін, дарэчы, таксама меўся складацца з даўжэзных кварталаў-блёкаў, толькі там іх памеры былі троху большыя — па 200-250 мэтраў.
Асабліва на пляне Вэшэ ўражваюць кальцавыя дарогі. У 30-я гады немцы пабудавалі такія ў некаторых сваіх гарадах. Відавочна, што савецкія ўлады пазычылі гэтую ідэю ў нацыстаў (яшчэ да вайны), і пасьля вайны многія савецкія гарады займелі кальцавыя дарогі — унутрыгарадзкія і вакольныя. А вось у краінах Усходняй Эўропы, якія немцаў не капіявалі (такіх, напрыклад, як Чэхія, Полынча або Славаччына), кальцавыя дарогі ў гарадах пачалі будаваць толькі ў XXI стагодзьдзі.
Ацаніць факт такога перайманьня ў адным канкрэтным генпляне і яго наступствы для лёсу Менску можа дапамагчы кароткі агляд ідэалягічных запазычаньняў паміж нацысцкім і камуністычным рэжымамі.
Як вядома, у абедзьвюх краінах сьпявалі аднолькавыя (часта тыя самыя, толькі перакладзеныя) песьні, разьвівалі масавую фізкультуру і спорт, стваралі падобныя дзіцячыя і моладзевыя арганізацыі, праводзілі індустрыялізацыю, мілітарызоўвалі эканоміку. Тыпалягічных падабенстваў у абодвух таталітарных рэжымаў можна налічыць вельмі шмат. Нават ідэю канцэнтрацыйных лягераў на-
цысты запазычылі ў бальшавіцкай Надзвычайнай камісіі (ЧК).
Асабліва ідэалягічнае процістаяньне і ўзаемнае запазычаньне сродкаў прапаган ды ўзмацнілася падчас вайны. Калі немцы, прасоўваючыся на ўсход, увосень 1941 году ўвайшлі на тэрыторыю РСФСР, яны пачалі на цэнтральных пляцах гарадоў ствараць мэмарыяльныя магілы сваіх салдат і афіцэраў, якія загінулі за ўзяцьце гэтых населеных пунктаў.
Калі ж у часе контранаступу Чырвонай арміі зімой 1941-1942 гадоў некаторыя з гэтых гарадоў былі вызваленыя, дык савецкае камандаваньне нават не чакала цёплага надворя — чырвонаармейцы на 40-градусным марозе начамі адчайна дзяўблі зьмёрзлую глебу, каб выкапаць ненавісных фашыстаў. Ільля Эрэнбург пісаў у сваіх успамінах пра пачатак 1942 году:
«Усталые красноармейцы ожесточенно врезалйсь заступамй в промерзшую насквозь землю: вырывалй трупы немецкйх солдат, погребенных на плоіцадй Малоярославца... Немцы заботлйво хоронйлй свойх... в первый год войны онй почему-то хоронйлй свойхубйтых на плоіцадяхрусскйхгородов... может быть хотелй показать, что прйшлй надолго»2т.
Але на гэтым савецкае камандаваньне не спынілася — яно пачало хаваць сваіх забітых на цэнтральных пляцах адваяваных гарадоў. Мэмарыяльныя савецкія магілы зьявіліся і на цэнтральных пляцах многіх вялікіх і малых гарадоў у краінах Усходняй Эўропы. 3 часам большасьць іх былі
207 Эренбург Н. Людл, годы, жнзнь. С. 373.
перанесеныя на вайсковыя могілкі, але некаторыя засталіся некранутыя і да нашага часу.
Найбольшую вядомасьць набыло такое пахаваньне ў цэнтры сталіцы Эстоніі Таліну. Калі ў траўні 2007 году эстонскія ўлады задумалі перанесьці парэшткі савецкіх салдатаў на вайсковыя могілкі — гэтае іх рашэньне выклікала вострую адмоўную рэакцыю Расеі, спарадзіла міждзяржаўны канфлікт і набыло сусьветны розгалас.
У ліпені 1944годузьявілася мэмарыяльнае пахаваньне савецкіх салдатаў і Менску. На тагачасным цэнтральным пляцы гораду — Плошчы Свабоды — савецкае камандаваньне разьмясьціла брацкую магілу некалькіх танкістаў. Праз тыдзень пасьля вызваленьня гораду са штабу танкавай часткі на вуліцы Рэвалюцыйнай (у раёне паваеннай 30-й школы, насупраць былога будынку Інбелкульту і Скарынаўскага цэнтру) на трох танках парэшткі прывезьлі на Плошчу Свабоды і ўрачыста пахавалі пад кананаду халастых танкавых стрэлаў.
Беларускі пісьменьнік Павал Кавалёў пісаў у студзені 1945 году:
«Вось сквер на Пляцы Волі. Тут некалькі могілак воінаў Чырвонай Арміі, якія загінуліў баях за Мінск. Магілы агароджаны, прыбраны кветкамі. 3 пашанай спыняюцца каля іх жыхары сталіцы. Кожны ведае, каму ён абавязаны сваім вызваленьнем»203.
У 1960-я гады, калі Плошча Свабоды перастала быць цэнтральным пляцам гораду, а русыфікацыя Беларусі дасягнула пэўных посьпехаў, савецкія ма-
208 Беларусь. 1945. №1. С. 13.
гілы з Плошчы Свабоды перанесьлі на Вайсковыя могілкі на вуліцы Даўгабродзкай.
У ідэалягічным процістаяньні з нацыстамі і перайманьні сродкаў савецкія ўлады не абышлі ўвагай і сфэру культуры. У пачатку вайны немцы масава рабавалі музэі і бібліятэкі на акупаваных тэрыторыях. Паводле афіцыйных савецкіх ацэнак, немцы вывезьлі з захопленай тэрыторыі СССР чатыры з паловай мільёны тамоў рэдкіх і старадрукаваных кніг.
Калі ж Чырвоная армія набліжалася да Бэрліну ў складзе Дзяржаўнага камітэту абароны СССР у лютым 1945 году стварылі Асобы камітэт для ажыцьцяўленьня рэпарацыяў. У складзе Асобага камітэту працавала і Камісія культуры. У яе былі адкамандзіраваныя вядомыя савецкія бібліёграфы і музэйныя працаўнікі, напрыклад, дырэктарка Дзяржаўнай цэнтральнай бібліятэкі замежнай літаратуры Маргарыта Рудаміна і дырэктар НДІ музэйнай і краязнаўчай працы Аляксей Малеўскі. Спэцыялісты атрымалі высокія вайсковыя званьні і былі накіраваныя ў Нямеччыну для пошуку і вяртаньня скрадзеных кніг і вывазу нямецкіх у якасьці кампэнсацыі.
Колькасьць вывезеных зь Нямеччыны кніг толькі адной групай Рудаміна дасягала 2 мільёнаў тамоў, агулам жа СССР вывез да 10 мільёнаў старадрукаваных і рэдкіх кніг зь нямецкіх сховішчаў209. Лёс гэтых помнікаў трагічны — большасьць зь іх
209 Больш падрабязна пра гэта гл.: Рудоммно А. Полвека в плену // Наше наследне. 1994. №32; Яе ж: Кннгм войны: Пнсьма М. 14. Рудомнно нз Германлм 1945-1946 годов н некоторые документы того временм Н Наше Наследме. 1999. №49.
да нашых дзён схаваная ў «спэцхранах» і недаступная дасьледчыкам і студэнтам. Было знойдзенае і многае са скрадзенага немцамі ў Беларусі і Ўкраіне, аднак вывезена яно было зь Нямеччыны ў Маскву, Ленінград і некаторыя глыбінныя гарады Расеі, а не туды, адкуль было скрадзена.
Да сфэры культуры належала і архітэктура. I тут процістаяньне зь немцамі і запазычаньне іх досьведу праявілася вельмі моцна, а для Менску і Кіева — трагічна.
Гітлер, як вядома, надаваў велізарнае значэньне архітэктуры і яе сымбалічным магчымасьцям. 3 успамінаў галоўнага архітэктара Трэцяга Райху Альбэрта Шпэера паўстае яскравая карціна будаўнічай мэгаляманіі фюрэра — на думку Шпэера, мэсіянства Гітлера і яго жарсьць да архітэктуры былі неразрыўныя.
Архітэктар намаляваў у сваіх успамінах шмат сцэнаў, калі Гітлер захоплена аддаваўся сваім архітэктурным марам. Поўную перабудову Бэрліну Гітлер сам задумаў і сплянаваў яшчэ ў 20-я гады; у 1925 годзе ён пасьля шэрагу палітычных паразаў намаляваўэскізы Трыюмфальнай аркі і Купальнага палацу, якія некалі меліся ўвянчаць яго вялікія дасягненьні. Галоўны тэзіс Гітлера:
«Бэрлін павінен зьмяніць сваё аблічча, каб адпавядаць сваёй новай місіі»™.
Шпэер расказвае, як Гітлер захоплена станавіўся наўсколенцы ля стала з макетамі і падоўгу на іх глядзеў. У канцы 30-х ён прыступіў да выкананьня
210 Шпеер А. Воспомннання. Масква, 1997. С. 204.
сваіх плянаў, дзеля чаго была зьнесеная ці не nanoBa Бэрліну.
Гітлер задумаў пабудаваць у Бэрліне так званую Пышную вуліцу шырынёй 120 мэтраў і даўжынёй 5 кілямэтраў, якая мелася заканчвацца Трыюмфальнай аркай, Купальны палац вышынёй 290 мэтраў з пляцам Адольфа Гітлера перад ім (у галоўнай залі гэтай спаруды меліся зьмяшчацца 180 тысяч чалавек), новую Райхсканцылярыю, новы Райхстаг, гіганцкі палац Герынга, Палац салдацкай славы, некалькі гіганцкіх вакзалаў зь велізарнымі п ляцамі перад імі, гандлёвыя дамы па 150 мэтраў даўжынёй ды іншыя гмахі.
Для расчысткі месца пад гэтыя навабуды плянаваліся (і былі ажыцьцёўленыя) масавыя зносы. Калі ў 1938 годзе пачалі будаваць новую Райхсканцылярыю, то для расчысткі месца зьнесьлі цэлую бэрлінскую вуліцу Фосштрасэ. Для так і не пабудаванага Купальнага палацу расчысьцілі пляц, разбурыўшы сотні старых дамоў.