• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    196 Тамсама. С. 95.
    Пасьля вызваленьня гораду тыя 50 тысяч, што хаваліся ў Беларусі, пачалі паступова вяртацца ў горад. Паўгода было адносна ціха — зьнешне НКВД і СМЕРШ прыглядаліся, а насамрэч актыўна працавалі з мэтай выяўленьня «здраднікаў» зь ліку менчукоў. Вынікам іх працы стала магутная хваля арыштаў, якая пракацілася па горадзе (і па ўсёй Беларусі) у сьнежні 1944 году. Забіралі «калябарантаў» зь ліку навуковай і творчай інтэлігенцыі, інжынэрна-тэхнічных і адміністрацыйных службоўцаў, a таксама членаў Саюзу беларускай моладзі — нават 15-16-гадовых. Арышты цягнуліся да 50-х гадоў.
    Родны брат маёй бабулі Андрэй Лось у першыя дні вайны трапіў у палон і як мясцовы жыхар быў адпушчаны немцамі дадому. У гады акупацыі ён разам са сваёй жонкай Ганнай Астроўскай працаваў на менскім радыё, а пасьля вызваленьня быў арыштаваны 31 сьнежня 1944 году, атрымаў 10 гадоў лягераў і адседзеў поўны тэрмін. He дапамагло і тое, што ён праз сваю маці, маю прабабулю Марыю Францаўну, перадаваў у партызанскі атрад, дзе камандзірам групы падрыўнікоў быў мой дзед Васіль Паўлаў, батарэі для радыёпрымачоў і меў пацьверджаньне аб гэтым.
    Яшчэ адзін прыклад — лёс сям’і мастака Валянціна Волкава, аўтара вядомай карціны «Мінск 3 ліпеня 1944 году». Волкаў жыў у 1941-1944 гадах у акупаваным Менску і браў удзел у мастацкіх выставах таго часу. Яму, аднак, фільтрацыю 1944 году прайсьці ўдалося, і ў лягер ён ня трапіў. Затое фільтрацыю не прайшлі дзьве ягоныя дачкі, Ірына і Ніна — іх асудзілі за супрацоўніцтва зь немцамі і адправілі ў лягеры, дзе адна зь іх (Ніна) памерла.
    Сьведкі тых падзеяў, зь якімі давялося размаўляць, не пазбыліся страху і дагэтуль.
    Акупацыйная калябарацыя беларусаў стала прычынай новай хвалі русыфікацыі, якая пачалася адразу пасьля вызваленьня Менску ў ліпені 1944 году. Пачалі з газэтаў. У кастрычніку 1941 году, калі Беларусь акупавалі немцы, «Советскую Белоруссмю» перавялі на беларускую мову і пачалі распаўсюджваць на фронце сярод беларусаў. 3 ліпеня 1944 году Менск вызвалілі, і праз тыдзень, 11 ліпеня, «Совецкая Беларусь» зноў стала «Советской Белоруссмей».
    Сьледам узяліся за школы. 1944/45 навучальны год пачаўся ў Менску ў два этапы. Вучні пачатковых клясаў пайшлі ў школу 1 верасьня, а старэйшых (ад 5-гаівышэй) — 1 кастрычніка. У вайнуўсе менскія школы былі беларускія, у наступныя за акупацыяй два гады — беларускімі была толькі палова (14 з 28), а ў 1952/53 навучальным годзе з 48 менскіх школ беларускімі былі ўжо толькі 9 — пятая частка, a вучылася ў іх толькі 15% менскіх школьнікаў197.
    Русыфікацыя школы суправаджалася трэскам прапаганды. 22 жніўня 1944 году ў Менску на настаўніцкую канфэрэнцыю зьехаліся 400 настаўнікаў. Паведамляючы пра падзею, «Советская Белоруссля» напісала:
    «Трй года мннскне учнтеля былй оторваны от советской школы, трй года не моглй вестй свою
    197 Лукашук А. Жаркое лето 53-го // Коммуннст Белоруссян. 1990. №8. С. 77; Мазец В. Нацыянальна-дзяржаўная палітыка і змены этнічнай структуры насельніцтва Беларусі ў 1945— 1989 гг. П Беларусь у XX стагоддзі. 2003. Вып. 2. Гл.: http:// www.homoliber.org/indexxx.html
    любймую работу no обученйю й воспйтанйю советскйх детей»19&.
    А назаўтра, заклікаючы пачаць навучальны году своечасова і ў «поўнай гатоўнасьці», выданьне цьвердзіла:
    «Трй года гйтплеровскйе душйтелй культуры разрушалй нашй школы. Трй года детй нашего народа былй лйшены возможностй получать должное образованйе й воспйтанйе»199.
    Сваякі расстраляных партызанамі настаўнікаў і вучні спаленых школаў маглі толькі моўчкі чытаць гэтыя радкі — скардзіцца не было каму, савецкая ўлада вярнулася.
    У сьнежні 1944 году многія менскія настаўнікі і 15-16 гадовыя вучні 8-х клясаў былі арыштаваныя і асуджаныя за ўдзел у Саюзе беларускай моладзі і за іншыя антысавецкія «грахі» часоў акупацыі. Ім не даравалі гэтага нават пасьля вяртаньня зь лягераў — тым, хто хацеў пасьля здабыць вышэйшую асьвету, адмаўлялі ў прыёме. Некаторым з маіх суразмоўцаў-менчукоў зь ліку былых членаў СБМ давялося вучыцца ў ВНУ ў 30-гадовым узросьце пасьля шматлікіх спробаў паступіць туды раней. Некаму гэта ўдалося пасьля заканчэньня профі льных тэхнікумаў.
    Вучні менскіх школаў і студэнты ВНУ першае пасьляваеннае дзесяцігодзьдзе мусілі кожныя тры месяцы запаўняць анкеты, у якіх, сярод іншага, трэба было адказваць на пытаньне, што яны і іх сваякі рабілі ў вайну.
    198 Советская Белоруссмя. 25 жніўня 1944.
    199 Советская Белоруссня. 26 жніўня 1944.
    Пэўнае ідэалягічнае разьняволеньне ў беларускім друку часоў вайны скончылася ў ліпені 1947 году, калі ЦК КП(б)Б прыняў пастанову «Аб рабоце Саюза савецкіх пісьменьнікаў і рэдкалегіяў літаратурна-мастацкіх часопісаў БССР па выкананьню пастановы ЦК ВКП(б) Аб часопісах “Звезда” і “Ленінград”». Зноў пачалося цкаваньне «нацыяналістаў» — такіх, як актыўны тагачасны публіцыст-літаратуразнавец Міхась Ларчанка, пачаліся паўторныя арышты тых, хто ўжо пасьпеў вярнуцца зь лягераў, — зноў забралі Андрэя Александровіча, Сяргея Грахоўскага, Барыса Мікуліча, Алеся Пальчэўскага, Станіслава Шушкевіча ды іншых. Як піша дасьледчык таго часу В. Мазец,
    «барацьба за захаваньне і разьвіцьцё беларускай мовы і культуры ўладамі разглядалася як вялікае злачынства, носьбіты крамольных думак былі арыштаваныя і пакараныя»200.
    На вокладках і першых старонках «літаратурна-мастацкіх часопісаў» з нумару ў нумар зноў пачалі друкавацца розныя вэрсіі партрэтаў Сталіна і здымкі ўдарнага аднаўленьня Менску.
    Апрача арыштаў, судоў і высылак была выкарыстана і так званая сыстэма ратацыі кадраў. Прадстаўнікоў беларускай гаспадарча-прафэсійнай эліты, якія пабывалі пад акупацыяй, разглядалі як ненадзейных і, выкарыстоўваючы ратацыю кадраў, вывозілі ў іншыя рэгіёны СССР. За першае паваеннае дзесяцігодзьдзе зь Беларусі на ўсход вывезьлі 1 мільён чалавек201. Замест іху Беларусь былі
    200 Мазец В. Цыт. тв.
    201 Мазец В. Цыт. тв.
    прывезеныя кваліфікаваныя рабочыя і кіраўнікі з усходніх абласьцей СССР. Ужо ў 1946 годзе было заменена 83% старшыняў калгасаў і больш за 90% кіраўнікоў гарадоў і раёнаў рэспублікі202.
    У такой важнай справе як «нацыянальнае задушэньне» ўлады не забыліся і на архітэктуру. Інфармацыя аб нацыянальным жыцьці ў Беларусі пад акупацыяй павінна была выклікаць раздражненьне і грэблівую пагарду Масквы. У Крамлі і на Лубянцы думалі, што «беларускае пытаньне» вырашана ў 30-я гады канчаткова і незваротна, а тут гэтыя беларусы зноў падымаюць галаву — ствараюць беларускія школы, выдаюць граматыкі, пішуць у акупацыйных газэтах пра разбурэньне Менску савецкім падпальшчыкамі са «зьнішчальных батальёнаў» і савецкімі ж бамбаваньнямі, спрабуюць рамантаваць і кансэрваваць помнікі менскай даўніны і выцягваюць зь немцаў абяцаньні адбудаваць разбураную сталіцу.
    У сьнежні 1943 году Масква стварае Ўпраўленьне па справах архітэктуры пры Савеце народных камісараў БССР. У нетрах гэтага ведамства пачынаюць распрацоўвацца пляны «пабудовы і аднаўленьня» беларускіхгарадоў, найперш Менску. Яшчэ вясновы наступ Чырвонай арміі ў Беларусі толькі плянуецца, яшчэ не вядома, чым ён скончыцца, і яшчэ мураваная частка Менску (за выключэньнем некалькіх вуліц у Новым горадзе) збольшага захоўвае даваенны выгляд, а ў Маскве ўжо ствараюцца пляны пабудовы беларусам новай сталіцы — прыгожай, сацыялістычнай і, галоўнае, «нашай».
    202 Тамсама.
    У сакавіку 1944 году ў часопісе «Беларусь» зьяўляецца артыкул «Важныя пытаньні беларускай архітэктуры», сьціпла падпісаны «архітэктар I. Валадзько». Насамрэч «архітэктар I. Валадзько» быў высокапастаўленым савецкім чыноўнікам — прадстаўніком Упраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР у Маскве. Той артыкул быў знакавы і хаваў у сабе іншы, чым можа падацца на першы погляд, сэнс — гаворка аб гэтым пойдзе ніжэй. А тут варта прыгадаць толькі слоўную патрыятычную завесу, якая была пакліканая той галоўны зьмест схаваць.
    У сваім артыкуле Іосіф Валадзько падрабязна апісаў, якім мае быць адноўлены савецкі сацыялістычны Менск, і аддаў даніну контрапрапагандзе — козыры ў нацыяналістаў трэба было выбіваць з рук:
    «Творчы працэс пабудовы і аднаўленьня беларускага горада павінен быць прасякнут наданьнем нацыянальнае формы яго архітэктурным ансамблям... Трэба помніць, што стандартызацыя не павінна прывесьці да пабудовы нудных аднолькавых вуліц накшталт старое мікалаеўскае казармы. Архітэктура асобных кварталаў горада павінна быць радаснай, разнастайнай і мець выразную нацыяналыіую афарбоўку»203.
    А далей Іосіф Валадзько раскрыў сутнасьць нацыянальных асаблівасьцяў беларускага гораду — ён напісаў, што яны павінны праявіцца ў... разнастайнасьці колераў дамоў і беларускім арнамэнце на сьценах:
    203 Беларусь. 1944. №3. С. 17.
    «Незаслужана забыты арнамент павінен заняць сваё месца ў афармленьні беларускіх сёл і гарадоў. 3 дапамогаю гэтых вельмі простых сродкаў можна ажывіць будынак, надаўшы яму адзнакі нацыянальнага афармленьня»204.
    Гэты артыкул — адзіны тагачасны публічны тэкст, дзе наогул згадваюцца нейкія нацыянальныя асаблівасьці беларускай архітэктуры, хай сабе і ў такой недарэчнай форме. Насамрэч заклік да выкарыстаньня арнамэнту цалкам адпавядае тагачаснай вульгарызатарскай ідэалягічнай мадэлі Масквы, паводле якой беларусам пакідаліся толькі некаторыя этнаграфічныя асаблівасьці кшталту саламяных капелюшоў, вышываных кашуль, лапцей і арнамэнту. Недарэмі-іа палова цытаванага артыкулу I. Валадзька і абедзьве часопісныя ілюстрацыі да яго прысьвечаны архітэктуры «новай» сялянскай хаты.
    Калі ж Менск вызвалілі, умацавалі савецкую ўладу па ўсёй Беларусі і пачалі ажыцьцяўляць складзены ў Ленінградзе даваенны генплян — тады і маскі ўархітэктурнай справе былі скінутыя. У ліпені 1948 году Міхаіл Асмалоўскі, начальнік Упраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР, г. зн. галоўны тагачасны архітэктурны чыноўнік Беларусі, публікуе артыкул «Архітэктура новага Мінска». Асмалоўскі пісаў:
    «Вышыня будынкаў, якімі будзе забудавана цэнтральная плошча, не павінна перавышаць 3-4 паверхаў, з прыгожай і выразнай архітэктурай, якая павінна ісьці ад вытокаў лепшых узораў рускай класічнай архітэктуры...
    204 Тамсама.
    Сістэма вуліц, плошчаў, забудоў, элементаў добраўпарадкаваньня ў нашым горадабудаўніцтве прадугледжвае стварэньне аднаго з самых прыгожых і здаровых гарадоў для жыхароў сацыялістычнага грамадзтва...