Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Нацыянальнае задушэньне абуджаных ускраін
Пасьляваенную трагедыю Менску нельга зразумець бязь веданьня некаторых акалічнасьцяў акупацыі 1941-1944 гадоў і таго, што ёй папярэднічала.
Падзеі 30-х гадоў XX стагодзьдзя беларускай грамадзкай думкай яшчэ не да канца асэнсаваныя. Тады быў учынены такі крывавы разгром нацыянальнай беларускай эліты, што яго можна назваць Другім Патопам. Рэшта беларускага грамадзтва зьнямела ў жаху. Людзі ня ведалі, што рабіць, каб уратавацца, даносілі адно на аднаго. Многія праклялі беларушчыну за пакуты, якія яна ім прынесла.
Падчас размоваў з тымі, хто перажыў вайну ў Менску, я са зьдзіўленьнем сутыкнуўся з водгульлем таго першабытнага страху — дзеці нацдэмаў, унукі праваслаўных сьвятароў дажываюць свой век у Менску палякамі! Сем’і многіх рэпрэсаваных пражылі век у Расеі, нават ня робячы спробаў вярнуцца. Польская і расейкая ідэнтычнасьць пасьля пагрому 30-х гадоў сталі добрымі схованкамі ад страху і спосабам выратаваньня.
Магчыма, чытачу для разуменьня менскай атмасфэры 30-х гадоў дапаможа наступная абсурдысцкая цытата зь ліста выканаўцы абавязкаў старшыні Саюзу савецкіх пісьменьнікаў БССР Міхася Лынькова ад ліпеня 1938 году на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі аб шкодніцкай дзейнасьці нацдэмаў і нацыянал-фашыстаў у галіне літаратуры і мовы:
«Нацйоналйстамй была взята ставка на унйчтоженйе йлй — в лучшем случае — на прозябанйе на-
цйоналыюго йскусства... Тянулось дело с открытйем белорусской оперы, с созданйем оперного репертуара... Сведены былй на нет кадры кйноработнйков, знаюіцйх язык, быт народа й вообіце Белоруссйю... В областй языка проводйлась нацйоналйстамй своего рода двойная бухгалтерйя. С одной стороны он усйленно полонйзйровался... С другой стороны, часть перекрасйвшнхся нацйоналйстов договорйлась до того, чтобы практйческй лйквндйровать белорусскйй язык, нйзводяего до “йспорченной копйй русского языка”...»™5
3 поўнага тэксту гэтага шызафрэнічнага дакумэнту вынікае, што Лынькоў насамрэч бараніў беларушчыну — бараніў так як мог, як дазвалялі ўмовы таго часу, гэта значыць топчучы адначасна сваіх крэўных братоў-калегаў. Бо тыя радкі пісаліся тады, калі паводле абвінавачаньняў у нацдэмаўшчыне ўжо была зьнішчана пераважная большасьць пісьменьнікаў, навукоўцаў, настаўнікаў, a таксама партыйных і савецкіх дзеячоў беларускага паходжаньня.
Вось так тады баяліся нацдэмаў і абвінавачаньняў у нацыяналізьме. I такую вось атмасфэру стварылі ў Беларусі расейскія камуністы на чале са Сталіным і Панамарэнкам напярэдадні вайны. Таму калі віленскія беларускія дзеячы, прыехаўшы пасьля пачатку акупацыі ў 1941 годзе ў Менск, пыталіся на вуліцах нешта ў менчукоў па-беларуску, тыя ў страху адхістваліся або гаварылі па-расейску, кідаючы на суразмоўцу непрыязныя позіркі.
185 Цыт. паводле: Колас Г. Карані міфаў. Жыццё і творчасць Янкі Купалы. Менск, 1998. С. 82-86.
На гэтым фоне кантрастам выглядае беларускае нацыянальнае жыцьцё пад акупацыяй186. Ужо ў першы навучальны год — 1941/42, угенэральнай акрузе Беларусі было адкрыта 3485 школ, у якіх навучалася 346 тысяч вучняў і працавала 9716 настаўнікаў187. Гэта былі пачатковыя сямігодкі. Але галоўнае нават ня самі лічбы, якія бясспрэчна ўражваюць і амаль цалкам ідэнтычныя даваенным (на той самай тэрыторыі). Галоўнае — мова навучаньня: усе гэтыя школы, за выняткам некалькіх польска-беларускіх на захадзе краіны, працавалі па-беларуску.
У 1942 годзе было адкрыта 30 сярэдніх школаў — агульнаадукацыйных (гімназіяў і прагімназіяў) і спэцыяльных (тэхнікумаў і вучэльняў). Было распачата выданьне мэтадычнай літаратуры для настаўнікаў і выкладчыкаў, а таксама мэтадычнага часопісу. Колькасьць беларускіх пэрыядычных выданьняў дасягала некалькіх дзясяткаў.
Была распачатая падрыхтоўка да адкрыцьця ў Менскуўнівэрсытэту. У красавіку 1943 годубыў адкрыты Менскі мэдычны інстытут пад кіраўніцтвам беларускага прафэсара Мікалая Сьцяпанава — у траўні таго самага году гэтая ўстанова пераехала ў Магілёў188. Яшчэ будучы студэнтам-мэдыкам, у пачатку 20-х гадоў, Мікалай Сьцяпанаў выкладаў фізыку ў адной з дзьвюх менскіх беларускіх школаў.
186 Пры пераліку фактаў зь беларускага нацыянальнага жыцьця ў часе акупацыі нельга забывацца і пра пакуты ды ахвяры беларускага сялянства ад карных акцыяў СС. 100 тысяч чалавек, пераважна старых, жанчын і дзяцей, загінула ў спаленых вёсках. Гл. Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі Н Мадэрная гісторыя Беларусі. С. 245.
187 Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 76.
188 Тамсама. С. 134.
Адным зь яго вучняў быў будучы прафэсар гісторыі Мікалай Улашчык.
Беларуская мова атрымала статус афіцыйнай. Толькі на ёй дапускаліся друк, школьніцтва і тэатар. На захадзе краіны, дзе быў значны працэнт польскага насельніцтва, у 1942 годзе ў некаторых акругах было ўведзена грашовае пакараньне за выкарыстаньне ў працоўны час іншых моваў.
Была адноўленая цэхавая арганізацыя рамесьнікаў у гарадах. Былі створаныя беларускія прафсаюзы, беларускія суды, Цэнтральны каапэратыўны саюз, Ліга жанчын189. У Менскім гарадзкім тэатры працавалі тры трупы — драматычная, балетная і опэрная. Навукоўцы ў 1943 годзе абядналіся ў Беларускае навуковае таварыства (БНТ). У склад яго прэзыдыюму ўвайшлі прафэсары ІПыперка, Шкуцька, Трысмакоў, Кавалёў і Бухвалаў. Старшынём быў абраны прафэсар Вацлаў Іваноўскі, яго намесьнікамі — прафэсары Лыноўскі і Масевіч. Менскі гарадзкі музэй пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця займаўся аховай помнікаў архітэктуры, іхрамонтам і кансэрвацыяй. Адным з супрацоўнікаў музэю быў будучы народны пісьменьнік Беларусі Янка Брыль.
У 1943 годзе доля беларусаўу адміністрацыйным апараце складала 80%, а ў паліцыі — да 60%190.
Сярод усіх суседніх краінаў толькі ў Беларусі было дазволена выкарыстаньне Пагоні, бел-чырвона-белага сьцяга і гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» — украінцы і літоўцы з зайздрасьцю гля-
189 Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі II Мадэрная гісторыя Беларусі. С. 239.
190 Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 156.
дзелі на, як яны казалі, беларускі рэнэсанс. У Літве і ва Ўкраіне не былі створаныя нават патрыятычныя саюзы моладзі кшталту беларускага СБМ.
Літоўскі ксёндз Зянонас Ігнатавічус, які працаваў літоўскім капэлянам у Менску, настолькі быў уражаны тым, што адбывалася ўгорадзе ў апошнія месяцы акупацыі, што ў адным з допісаў ацаніў убачанае як прызнаньне поўнай незалежнасьці Беларусі і шкадаваў, што Літва ад немцаў такога не дачакалася191.
Выбух нацыяналізму працягваўся да самага ліпеня 1944 году.
«Варта абзначыць і тое, — пісаў Юры Туронак, — што рост нацыяналістычных настрояў адбываўся падчас адступленьня вэрмахту на Ўсходнім фронце, калі ў грамадзтве расло перакананьне, што немцам няўдасца пазьбегнуць паражэньня»'92.
Напярэдадні набліжэньня Чырвонай арміі да Менску гарадзкі камісар Бэкер быў уражаны фактам, што 8 тысяч менчукоў добраахвотна, без прымусувыйшлі напабудову абарончых умацаваньняў вакол гораду193. Той самы Бэкер канстатаваў, што 80% менчукоў не віталі набліжэньня савецкіх войскаў. Юры Туронак у гэтай сувязі зазначыў, што жыхары Менску
«лепш згаджаліся жыць у акупацыйных умовах і мець перад сабой імглістую нацыянальную пэрспэктыву, чым апынуцца зноў у савецкай рэчаіснасьці»194.
191 Тамсама. С. 200.
192 Тамсама. С. 154.
193 Тамсама. С. 188.
194 Тамсама.
У такой сытуацыі і Масква займала вельмі актыўную пазыцыю. 3 аднаго боку, зрабіўшы ідэалягічныя паслабленьні, яна дазваляла патрыятычную рыторыку ў беларускім савецкім друку, а зь іншага — пры дапамозе дывэрсантаў НКВД, падпольшчыкаў і партызанаў — імкнулася ўсяляк аслабіць беларускі нацыянальны рух пад акупацыяй.
Як вядома, савецкія партызаны вялі вайну на два фронты — яны змагаліся зь немцамі і зь беларускімі нацыяналістамі. Фактычна, гэта было дзьве вайны, якія Масква вяла ў Беларусі. Дзейнасьцю партызанаў фармальна кіраваў Штаб партызанскага руху, a насамрэч гэты рух кантраляваўся НКВД СССР. Як піша Юры Туронак, у ліпені 1942 году нямецкае кіраўніцтва ў Беларусі са зьдзіўленьнем адзначыла, што савецкія партызаны распраўляюцца з прадстаўнікамі беларускай адміністрацыі і беларускім актывам і пры гэтым усяляк ашчаджаюць польскія кадры і польскіх сьвятароў195.
Але адной з галоўнай «мішэняў» засланых у акупаваную Беларусь партызанскіх групаў НКВД і створаных імі пазьней партызанскіх злучэньняў было беларускае школьніцтва. Сёньня ў Беларусі жывуць яшчэ тысячы сьведкаў жорсткіх расправаў партызанаў з настаўнікамі і спальваньня школаў — беларускія дзеці вучыцца ў «нацыяналістычных» школах, паводле Масквы, ня мелі права. Настаўнікаў-«здраднікаў» належала караць сьмерцю.
Афіцыйнай гістарычнай навукай гэтая старонка акупацыі замоўчваецца і беларускай грамадзкай думкай не асэнсаваная дагэтуль. Толькі ў 90-я гады
195 Тамсама. С. 100.
XX стагодзьдзя два выдатныя беларускія пісьменьнікі — Васіль Быкаўі Вячаслаў Адамчык — напісалі апавяданьні, у якіх апісалі забойства савецкімі партызанамі беларускіх настаўніц. У 1999 годзе Адамчык апублікаваў навэлу «Леанарда», а ў 2000 годзе Быкаў — апавяданьне «На балотнай сьцяжыне».
Змагаліся партызаны і зь беларускім актывам. Паводле сьведчаньня на Нюрнбэрскім працэсе нямецкага міністра ўсходніх тэрыторыяў Розэнбэрга, за час акупацыі ў Беларусі ад рук партызанаўзагінула 500 «бургамістраў» разамзь сем’ямі196. Ня трэба тлумачыць, што гэты былі непапраўныя для Беларусі і беларушчыны страты, бо на пасады старастаў і войтаў народ абіраў самых паважаных, разумных і сумленных.
У 1944 годзе насельніцтва Менску складала 100 тысяч чалавек. Напярэдадні прыходу саветаў з гораду ўцякло 70 тысяч жыхароў. 20 тысяч зь іх эмігравалі на Захад, 50 тысяч схаваліся ў навакольных вёсках ад вызвольнага штурму і магчымых рэпрэсіяў. Уцёкі насельніцтва перад вызвольным штурмам — адна з прычынаў цьмянасьці інфармацыі аб разбурэньнях у цэнтры гораду: амаль не засталося сьведкаў.
Маштабы так званай «калябарацыі», з пункту гледжаньня Масквы, былі сапраўды вялікія — усе жыхары недзе працавалі, паўтары сотні заводаў і фабрык былі ўкамплектаваныя ня толькі работнікамі, але і інжынэрамі ды майстрамі, цалкам функцыянавала гарадзкая камунальная гаспадарка.