Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
У Гітлера былі спэцыяльныя сакрэтныя памяшканьні, дзе на перасоўных сталах з колцамі на ножках знаходзіліся макеты перабудаванага Бэрліну. Фюрэр з ліхтарыкам вадзіў туды абраных гасьцей, ссоўваў і рассоўваў цэлыя вуліцы і кварталы, захоплена расказваў і паказваў будучую сталіцу, імітуючы пражэктарам узыход сонца над дахамі дамоў. Узорамі для фюрэра былі Парыж і Вена — ён толькі хацеў перасягнуць гэтыя гарады шырынёй і вышынёй. Пышная вуліца была задуманая шырынёй 120 мэтраў толькі таму, што Элізэйскія палі мелі ўшыркі 90 мэтраў.
Усьлед за Бэрлінам нацысты прыступілі да масавай рэканструкцыі іншых гарадоў — кожны гаўляйтэр меў за гонар пакінуць па сабе помнік у выглядзе перабудаванай ім сталіцы той або іншай часткі Райху. У пачатку вайны Гітлер падпісаўуказ, якім да ўжо рэканструяваных Бэрліну, Мюнхэну, Нюрнбэргу і Лінцу далучыў яшчэ 27 гарадоў, у тым ліку Гановэр, Аўгсбург, Брэмэн і Ваймар211.
Зразумела, што савецкае кіраўніцтва было добра паінфармаванае аб будаўнічай дзейнасьці і грандыёзных архітэктурных плянах Гітлера, маскоўскія кіраўнікі, у тым ліку Молатаў, наведваліся перад вайной у Бэрлін і бачылі сапраўдныя маштабы перабудовы гораду. Няма сумневу, што ідэалягічны аспэкт новага будаўніцтва прыцягваў і іншага тырана — крамлёўскага. Праблема была толькі ў недахопе сродкаў.
Ведала пра тое, што адбываецца ў Нямеччыне, і архітэктурная «грамадзкасьць» СССР — цяжка было не паддацца спакусе перайманьня, асабліва калі ёй і ня надта супраціўляліся.
Сталін, як і Гітлер, хварэў на мэгаляманію. У пачатку 30-х гадоў Гітлер пачынае захады для пабудовы ў Бэрліне грандыёзнай спаруды — Купальнага палацу вышынёй 290 мэтраў. Тады ж у Маскве задумваецца грандыёзны Палац саветаў — толькі вышыня яго мелася быць ужо 500 мэтраў. Для расчысткі пляцоўкі пад Палац саветаў зносяць храм Хрыста Збаўцы. Побач з палацам мелася стаяць высачэзная вежа: толькі статуя Леніна на яе вяршыні плянавалася вышынёй да 100 мэтраў! Абодва
211 Тамсама. С. 252.
праекты не былі ажыцьцёўленыя — дыктатарам не хапіла гістарычнага часу. Але пасьпелі абодва шмат.
У 1934-1936 гадах Сталін быў задумаў пабудаваць на Краснай плошчы гіганцкую вежу Наркамату цяжкага машынабудаваньня і, паводле аднаго з праектаў, зьнесьці для расчысткі тэрыторыі сабор Васіля Блажэннага. Быў абвешчаны конкурс на найлепшы праект, але ніводзін зь іх правадыра не задаволіў. А ўрэшце зьмянілася ўнутрыпалітычная кан’юнктура: у лютым 1937 году скончыў жыцьцё самагубствам (паводле афіцыйнай вэрсіі) наркам цяжкага машынабудаваньня Сярго Арджанікідзэ, наркамат стаў дзяліцца на драбнейшыя структуры, яго значнасьць зьменшылася, і вежу так і не пабудавалі.
Калі Гітлер плянаваўу новым Бэрліне ды іншых нямецкіх гарадах кожную драбязу аж да шырыні вуліц, вышыні дамоў і працягласьці кварталаў, то і Сталін ад яго не адставаў. Вось цытата з аповеду акадэміка архітэктуры Аляксея Шчусева пра ўдзел Сталіна ў абмеркаваньні генпляну Масквы ў палове 30-х гадоў:
«Он (Сталін — С. А.)... детально проаналйзйровал вопросы планйровкй отдельных магйстралей, вопросы шйрйны той йлй йнойулйцы йлй плоьцадн... важнымй былй замечанйя товаршца Сталйна о высоте домов на тех йлй йныхулйцах й плоіцадях, о мостовых, о парковых зеленых насажденнях»212.
Менавіта Сталін быў аўтарам ідэі сацыялістычнай перабудовы гарадоў СССР і стварэньня для
212 Цыт. паводле: Хмельнлцкяй Д. Зодчнй Сталнн. Масква, 2007. С. 207-208.
гэтай мэты генплянаў іх разьвіцьця, ён наогул быў аўтарам усіх значных горадабудаўнічых ідэяў і нават фактычным аўтарам найбольш значных архітэктурных праектаў у СССР 30-50-х гадоў. Менавіта ён выбраў для савецкай архітэктуры стылістыку позьняга клясыцызму, вядомую сёньня пад назвай «сталінскі ампір». Захавалася шмат дакумэнтальных крыніцаў, у тым ліку, перапіска членаў Палітбюро ЦК ВКП(б), якія пераканаўча сьведчаць аб гэтым213.
Расейскі гісторык Дзьмітры Хмяльніцкі, аўтар грунтоўнай працы «Зодчнй Сталнн», піша:
«... Формальные вождй Союза архйтекторов й Академйй архйтектуры — Алабян, Мордвйнов, Чечулйн, Власов, Вйктор Веснйн — нйкак не моглй реально управлять советской архйтектурой й прйнймать самостоятельные решенйя... нйтй управленйя архйтектурой сходйлйсь в ту же точку, что й все остальные — в Полйтбюро. To есть — лйчно к Сталйну...»ш
Прааналізаваўшы на некалькіх сотнях старонак эвалюцыю савецкай архітэктуры 20-50-х гадоў, Хмяльніцкі падмацоўвае свае папярэднія высновы гэткай канстатацыяй у заключэньні кнігі:
«Нйкакйх самопройзвольных стйлеобразуютйх процессов начйная с весны 1932 г. e СССР не наблюдается. Формйрованйе советского государственного стйля в 30-50 гг. было только йллюзйей процесса естественной художественной эволюцйй. Этот
213 Гл.: Сталмн м Кагановнч. Перепнска 1931-1936 гг. Масква, 2001.
214 Хмельннцклй Д. Зодчмй Сталнн. С. 7-8.
процесс совершенно не завйсел от волй, вкуса й художественных взглядов архнтекторов. Он не был результатом йзмененйя профессйональных взглядов архйтектурного сообіцества в целом. Наоборот, он был йх прйчйной.
Это был процесс формйрованйя вкусов й художественных концепцйй самого Сталйна, й более нйкого... Путем отбора образцовых проектов... й прямого участйя в проектйрованйй самых важных обьектов, Сталйн руководйл формйрованйем сталйнского художественного стйля. Образцы тйражйровалйсь, обеспечйваяудйвйтелыюе едйнство стйля no всей стране»215.
А што можа падабацца маскоўскаму дыктатару з замашкамі бізантыйскага імпэратара ў XX стагодзьдзі? Тое, што і дыктатару ў Бэрліне з замашкамі Напалеона і Аляксандра Македонскага. Сталін загадаў выкарыстоўваць толькі элемэнты клясычнай архітэктуры — дазвалялася пазычаць формы ў старажытных Грэцыі і Рыму, італьянскага Рэнэсансу і расейскага клясыцызму, дакладней, яго апошняй, пышнай фазы — ампіру.
Пабудаваны ў Маскве ў 1929-1930 гадах маўзалей Леніна злучае ў сабе рысы кубістычнага канструктывізму, які панаваў у СССР у часы змаганьня Сталіна з апазыцыяй (1920-я гады), і клясыцызму. Да эстэтыкі маўзалея вельмі блізкі стадыён для партыйных зьездаў нацысцкай партыі ў Нюрнбэргу (1937 г.).
Пасьля ўмацаваньня абодва рэжымы адчулі цягу да клясыцызму. Сталін канчаткова замацаваў сваю
215 Тамсама. С. 307-308.
ўладу да 1930-га году. I ўжо ў красавіку 1932-га ўсе незалежныя суполкі архітэктараўу СССР забараняюцца і ствараецца адзіны Саюз архітэктараў. Тады ж усе архітэктурныя кадры Крамлём арыентуюцца на адраджэньне «клясычнай спадчыны».
Готыка і барока як эстэтычныя канцэпцыі пэрыядаў рэакцыі трапілі пад забарону. Тое самае сталася з мадэрнам і канструктывізмам-функцыяналізмам — першы паплаціўся за «ўпадніцтва», другі — за «буржуазнасьць».
Выснова Дзьмітрыя Хмяльніцкага адназначная:
«...Архйтектурой Сталйн управлял не менее решйтельно, чем лйтературоіі. Более того, йменно он й был Главным Архйтектором сталйнской архйтектуры, а вовсе не бесправные марйонеткй, возглавлявшйе Союз архйтекторов»216.
Як і Гітлер, Сталін бязьлітасна ставіўся да гістарычных помнікаў архітэктуры, якія заміналі ажыцьцяўленьню яго плянаў. У1932 годзе ён асабіста загадаў зьнесьці частку старых дамоў на Смаленскім бульвары ў Маскве для лепшага руху транспарту217. У 1933 годзе для пашырэньня вуліцы вырашыў зьнесьці вядомы маскоўскі помнік архітэктуры — Сухараву вежу218. Пасьля публікацыі ў жніўні 1933 году паведамленьня аб маючым адбыцца зносе вежы да Сталіна зь лістом пратэсту зьвярнуліся архітэктары I. Грабар, I. Жалтоўскі і I. Фамін, якія пісалі, што
216 Тамсама. С. 10.
217 Сталпн м Кагановнч. Перепмска 1931-1936 гг. С. 259.
218 Тамсама. С. 348.
«унйчтоженйе высокоталантлйвого пройзведенйя йскусства, равносйльно унйчтоженйю картйны Рафаэля»219.
Але вежу ўсё ж зьнесьлі ў пачатку 1934 году.
Тады група архітэктараў яшчэ адважылася Сухараву вежу бараніць. А вось калі ў 1936 годзе задумвалі зьнесьці храм Васіля Блажэннага для пабудовы вежы Наркамату цяжкага машынабудаваньня, ужо ніхто не пратэставаў. Тым больш ніхто не пратэставаў і ў 1947 годзе, калі на Краснай плошчы пачалі праектаваць манумэнт Перамогі, і для гэтага, паводле адной з прапановаў, прадугледжваўся знос Гістарычнага музэю.
На шчасьце для маскоўскай архітэктуры, час дыктатара скончыўся — неўзабаве ён памёр. На няшчасьце для беларускай архітэктуры, ён дажыў аж да 1953 году... Стары горад у 30-50-я гады бараніць не наважыўся ніхто, ды ніхто і ня мог. Расейскі гісторык Дзьмітры Хмяльніцкі не без падставаў канстатаваў:
«Убедйть Сталйна, что современная архйтектура вполне может сосуіцествовать с йсторйческой, было невозможно»220.
Пасьля ўсяго вышэйсказанага можна сьмела сьцьвярджаць, што лёс Менску да вайны, у вайну і пасьля яе вырашаўся ў Маскве. Найбольш яскрава пра гэта сьведчыць... сам сёньняшні Менск, а дакладней — архітэктурнае аблічча яго цэнтральнай часткі. Цытаваны раней Дзьмітры Хмяльніцкі піша:
219 Цыт паводле: Хмельнмцкнй Д. Зодчмй Сталнн. С. 106; Гл. таксама: Нзвестмя ЦК КПСС. 1989. №9. С. 110.
220 Хмельннцкнй Д. Зодчнй Сталлн. С. 168.
«... В1931-1933 гг... Сталйн пройзвел резкую смену тйпологйческйх npuopumemoe. Вместо современного массового жйлья й новых городов советскйм архйтекторам было предпйсано разрабатывать йсключйтельно престйжные государственные обьекты —мйнйстерства, дворцы правйтельств, театры, очень дорогне дворцового тйпа жйлые дома для номенклатуры. Все советскйе архйтекторы внезапно й на несколько десятйлетйй сталй спецйалйстамй no дворцово-храмовым ансамблям»221.
Кожны жыхар Менску ў пераліку дазволеных правадыром будынкаў пазнае ўсе найбольш значныя пабудовы Менску 30-х гадоў, а таксама створаныя пасьля вайны ў новым менскім цэнтры — Дом Ураду, Опэрны тэатар, Акадэмію навук, Дом афіцэраў, шматлікія адміністрацыйныя дамы-палацы ўздоўж шырокай трасы на Маскву — Паштамт, КДБ, Нацбанк, ГУМ і суседнія зь імі жылыя будынкі ў выглядзе італьянскіх палацца.
Застаецца прыгадаць, што стыль новага Бэрліну яго аўтар-праектыроўшчык Альбэрт Шпэер вызначыў як «разьняволены ампір» або нэа-ампір222. Ну а стыль палацаў адбудаванай у 40-50-я гады XX стагодзьдзя галоўнай вуліцы беларускай сталіцы таксама вызначаюць як «ампір», а больш дакладна — «сталінскі ампір».