Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
232 Тамсама. С. 106-119.
233 Тамсама.
234 Міллер М. Історячно-археологічні музеі в Украіні II На Слідах. 1956. Ч. 4. С. 4-8.
няй Украіны. У 1945-1955 гадах у Нацыянальным музэі ў Львове адбыліся дзясяткі зьнішчальных акцыяў НКВД. Сотні каштоўных карцін і абразоў былі спаленыя або зьнішчаныя мэханічна проста ў двары музэю. А скульптуры, з увагі на іх вялікую вагу, зьнішчаліся проста ў фондах — з абласной управы НКВД у музэйныя сховішчы прыходзілі некалькі асілкаў з кувалдамі, загадвалі паказаць, дзе захоўваюцца працы таго або іншага аўтара, і ўшчэнт іх разьбівалі — музэйным працаўнікам пад вечар адно заставалася прыбраць рэшткі гіпсавых, гліняных або бронзавых скульптур.
Толькі ў адной публікацыі аб гэтым барбарстве ў Нацыянальным музэі ў Львове прыводзяцца імёны больш чым пяцідзесяці мастакоў, каля дзесяці скульптараў і назвы некалькіх сотняў іх зьнішчаных твораў235. Віна многіх была толькі ў тым, што жылі яны ў той час за мяжой — як, напрыклад, вядомы ўкраінскі скульптар Аляксандар Архіпенка — або былі арыштаваныя.
Вышэй ужо ішла гаворка пра дзеяньні савецкіх сапёраў у першы тыдзень пасьля вызваленьня Менску — пра так званыя «сапёрныя выбухі» і дзіўнае «разьмініраваньне» жылых будынкаў. Але тыя выбухі ў старой частцы гораду пачаліся, паводле шматлікіх сьведчаньняў апытаных мной менчукоў, яшчэ да вызваленьня гораду.
У 1998 годзе ў Дзяржаўным архіве Расейскай Фэдэрацыі быў знойдзены важны для менскай гісторыі дакумэнт. Гэта даклад пісьменьніка Ільлі
235 Гречко I. ІЦе раз про втратн Національного музею у Львові II Містецькі студіі. №2-3. 1993. С. 23-28.
Эрэнбурга на паседжаньні Габрэйскага антыфашысцкага камітэту 26 ліпеня 1944 году — г. зн. праз 23 дні пасьля апісаных падзеяў. Вось урывак зь яго:
«... Когда я прйехал в Мйнск, то прошло уже 4 часа после того, как первые советскне танкй вошлй в город. Еіце дома взрывалйсь на улйцах. Прй мне на улйце, где я стоял, упало два дома. Город горел. Как только я столкнулся с первымй жйтелямй, мне сказалй, что некоторые еврей осталйсь в жйвых в Мйнске в помеіценйй СД. Я пошел туда й в кузнйце СД нашел йх. Это было несколько человек в очень тяжелом фйзйческом состоянйй.
Зьвяртае на сябе ўвагу, што абедзьве згадкі Эрэнбурга пра выбухі ў Менску датычаць розных месцаў гораду. У цытаваным раней урыўку з мэмуараў («Я поглядел на длмнную улнцу м обрадовался: почтн все дома невреднмы; четверть часа спустя раздалмсь взрывы, м домов не стало») і прыведзенай толькі што цытаце з выступу перад Габрэйскім антыфашысцскім камітэтам («Прн мне на улнце, где я стоял, упало два дома») гаворка, верагодна, ідзе пра розныя месцы гораду.
У першым выпадку Эрэнбург убачыў цэлую вуліцу, пайшоў у іншы бок і праз 15 хвілін толькі пачуў выбухі, якімі вуліца была разбураная, a вынікі выбухаў пісьменьнік убачыў пазьней. У другім выпадку Эрэнбург стаў непасрэдным сьведкам падрыву і падзеньня двух дамоў. Адсюль вынікае,
236 Сммловяцкйй Л. Нлья Эренбург о преступленнях нацнзма в Белорусснм. http://www.souz.co.il/clubs/read. html?article=790&Club_ID=l
што выбухі 3-4 ліпеня ў Менску не былі адзінкавымі, яны гучалі па ўсім цэнтры Менску на розных яго вуліцах — неацэннае сьведчаньне аб іх нам і пакінуў пісьменьнік. Гэта супадае са сьведчаньнямі некаторых старых менчукоў, якія расказвалі пра выбухі ў Менску і 2 ліпеня.
Як мы ўжо ведаем, 3 ліпеня 1944 году ўсе, хто рухаўся з усходу па цэнтральнай менскай магістралі, з прычыны таго, што мост празь Сьвіслач каля электрастанцыі быў разбураны, паварочвалі на Круглым пляцы направа і праз ваколіцы Опэрнага тэатру і Траецкае прадмесьце па Хлусавым або Лаўскім мастах траплялі на Нізкі рынак у Старым горадзе.
Цытаваны ўрывак дакладу Ільлі Эрэнбурга, a таксама згадка ў яго мэмуарах пра доўгую менскую вуліцу з амаль не пашкоджанымі дамамі, якая была падарваная ўяго на вачах, якраз і прымушаюць думаць, што падрывы дамоў праз 4 гадзіны пасьля захопу гораду савецкімі танкамі адбываліся менавіта недзе ў цэнтры Менску, магчыма, непадалёк ад гістарычнага цэнтру.
Але думаць так прымушае і яшчэ адно меркаваньне. Як члена Габрэйскага антыфашысцкага камітэту і аўтара-складальніка «Чорнай кнігі» пра пакуты габрэйскага народу падчас вайны Ільлю Эрэнбурга ў кожным вызваленым горадзе на захадзе СССР цікавіла найперш гета і месцы масавых расправаў над габрэямі. Таму ён і павінен быў найперш апынуцца на тэрыторыі былога гета ў ваколіцах Замкавай вуліцы і Юбілейнага пляцу.
Якраз непадалёк, на вуліцы Астроўскага, знаходзілася смаленскае СД, дзе Эрэнбург, паводле
яго сьведчаньня, знайшоў жывых вязьняў-габрэяў. Ведаць аб іх існаваньні маглі толькі тыя, хто жыў непадалёку — г. зн. жыхары Старога гораду: да ліпеня 1944 году заселенымі былі Траецкае прадмесьце, Няміга, часткова Падзамкавая, Завальная і Нова-Мясьніцкая.
Што ж гэта былі за выбухі? Аўтарства немцаў выключаць нельга, хоць у крыніцах і гістарычных працах згадваецца мініраваньне імі толькі самых значных аб’ектаўу горадзе — грамадзкіх будынкаўі прамысловыхпрадпрыемстваў. У іх лік, натуральна, не ўваходзілі даўно пакінутыя жыхарамі, напалову спаленыя старажытныя будынкі гістарычнага цэнтру Менску.
Аналіз нямецкіх аэрафотаздымкаў сьведчыць пра істотную розьніцу ў стане забудовы на вуліцах Энгельса, Камуністычнай, Інтэрнацыянальнай, Камсамольскай, Рэвалюцыйнай, Астроўскага, Віцебскай і Плошчы Свабоды паміж 6 чэрвеня і 8 ліпеня. Многія будынкі на гэтых вуліцах, у тым ліку езуіцкі калегіюм зь вежай і дамініканскі касьцёл з кляштарам, аказаліся спаленымі і часткова разбуранымі237. Магчыма, яны сталі ахвярамі ня толькі вызвольнага штурму гораду, але і тых апісаных Эрэнбургам загадкавых выбухаў.
Магчыма таксама, што апісаныя выбухі адбываліся ня ўздоўж трасаў вуліц, а ў захаваных каробках дамоў на ўнутрыквартальнай тэрыторыі гістарычнага цэнтру Менску. Маглі яны гучаць і ў іншых месцах. Так ці іначай, непасрэдна ў Старым
237 Гл.: NARA, адзінкізахаваньня пасьлядоўна: gx 10509 ska 010; dt tm 5 box 68 005-1.
горадзе ў названы прамежак часу нічога не памянялася — там «доўгіх вуліц» не было ўжо зь вясны 1944 году.
У працах гісторыкаў і мэмуарах апрача савецкіх сапёраў, якія ўвайшлі ў Менск разам зь першымі танкамі, згадваюцца яшчэ нейкія савецкія дывэрсійныя атрады.
Савецкі партызанскі рух у Беларусі і савецкае падпольле, як вядома, цалкам знаходзіліся пад кантролем НКВД. Значная частка каманднага складу партызанскіх атрадаў і злучэньняў былі кадравымі афіцэрамі НКВД. I вось сьведчаньне аднаго з такіх кадравыхэнкавэдзістаў, камандзіра партызанскага атраду «Мясцовыя», які дзейнічаў у Менскай вобласьці, Станіслава Ваўпшасава238:
«26 октября 1943 года горком запысал в своем постановленйй: “Органйзовать на всех предпрнятйях й в учрежденйях города дйверсйонные й повстанческйе боевые группы с задачей проведенйя дйверсйй й сохранення предпрйятйй й учрежденйй города прй отступленйй немцев. Нмекпцймся в городе дйверсйонным й повстанческйм группам, наряду с проведеныем дйверсйй, унйчтоженйем складов й технйкй протйвнйка, в связй с прйблйженйем фронта поставйть новые задачй no вопросу захвата й со-
238 С. Ваўпшасаў, літовец паводлепаходжаньня, служыўуорганахз пачатку 1920-х да 1958году,у 1920-1925 гг. кіраваўантыпольскай партызанкай у Заходняй Беларусі, з 1925 году — у Маскве, у НКВД. Быў у Гішпаніі ў 1936-1939 гг. У верасьні 1941-га — камандзір батальёну асобнай мотастралковай брыгады спэцпрызначэньня, з сакавіка 1942-га — камандзір партызанскага атраду «Мясцовыя» ў Менскай вобласьці. У органах НКВД-КДБ да 1958 году. Герой Савецкага Саюзу (1944).
храненйя технйкй врага, сохраненйя оборудованйя заводов, зданйй предпрйятйй йучрежденйй города”...
Партйзаны с большйм. воодушевленйем узналй о созданйй подпольного горкома й сталй энергйчно выполнять его решенйя... Брйгаде “Беларусь” было, напрймер, поручено органйзовать на 18 промышленных обьектах подпольные группы для дйверсйй, наблюденйя за мйнйрованйем зданйй й предотвраіценйя взрывов вражескйх мйн...
А в январе горком сообгцал в докладной запйске Мйнскому подпольному обкому, что в городе органйзовано 79 боевых гругт, в которые вошлй 326 подполыцйков»239.
Магчыма, менавіта дзейнасьцю гэтых дывэрсійных групаў і тлумачацца многія незразумелыя выбухі ў Менску 2 і 3 ліпеня 1944 году, якія так запомніліся старым менчукам і пра якія двойчы напісаў Ільля Эрэнбург.
Члены дывэрсійных атрадаў маглі атрымаць заданьне ўчыняць выбухі менавіта ў цэнтры Менску і выконвалі яго, думаючы, што дэстабілізуюць сытуацыю ў горадзе, дэзарганізуюць немцаў, сеюць сярод іх паніку і хаос і тым самым дапамагаюць Чырвонай Арміі хутчэй вызваліць сталіцу Савецкай Беларусі. Так ці іначай арганізатары такіх акцый (што ў Менску, што ў Кіеве) заўсёды будуць называць іх «дывэрсіямі супраць ворага».
У Менск маглі быць дасланыя і непасрэдныя выканаўцы такіх дывэрсій. Якраз у 1944 годзе ў
239 Цыт. паводле: Ваупшасов С. На тревожных перекрестках: Запнскч чекнста. Масква, 1988 http://militera.lib.ru/memo/ russian/vaupshasov/39.html
складзе НКВД СССР быў створаны аддзел спэцзаданьняў пад кіраўніцтвам генэрал-маёра Ўладзіміра Егнарава. Праз год гэтую структуру падзялілі, і ўзьнік яшчэ аддзел «С» пад кіраўніцтвам П. Судаплатава. Дык вось сфэрай інтарэсаў аддзелу Егнарава і былі якраз нацыянальныя ўскраіны СССР.
Гісторыкі цьвердзяць, што большасьць дакумэнтаў аб апэрацыях аддзелу спэцзаданьняў НКВД ня будзе рассакрэчаная ніколі. Тым ня менш сюжэты пра ўдзел ведамства генэрала Егнарава ў рашэньні менавіта ідэалягічных задачаў у нацыянальных рэспубліках СССР, такіх як устаноўка помнікаў і пахаваньне савецкіх салдатаў у цэнтры вызваленых гарадоў (у тым ліку і на пагорку Тынісмягі ў Таліне), і нават удзел у цэнзуры вынікаў археалягічных раскопак сталі ўжо сюжэтамі расейскай літаратуры240.
Цалкам магчыма, што калі дакумэнты некалі ўсё ж будуць рассакрэчаныя, то і беларускіх гісторыкаў чакае шмат незвычайных адкрыцьцяў. Магчыма, тады і стане вядома, хто дакладна арганізаваў і правёў сэрыю выбухаў у цэнтры Менску летам 1944 году.
Бэрыя і Менск
Пішучы пра магчымую ролю НКВД у разбурэньні Менску, нельга абысьці ўвагай і злавесную постаць кіраўніка гэтага ведамства — усёмагутнага