Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
240 Гл.: Петряков Д. Тексты. http://zhurnaI.lib.rU/d/dmitrij. petrjakow/karlowyjgolem-9.shtml
Лаўрэнція Бэрыі. Будучы правай рукой Сталіна і кіраўніком спэцслужбы, на якую завязваліся ўсе сакрэтныя апэрацыі ў СССР, у тым ліку і выкананьне асабістых плянаў і пажаданьняў правадыра, ён ня мог не сутыкнуцца і з такой важнай для Сталіна справай, як архітэктура і яе новае сацыялістычнае аблічча. I ён зь ёй сутыкнуўся, ды так, што стаў галоўнай даверанай асобай Сталіна ў ажыцьцяўленьні сакрэтных праектаўу галіне архітэктуры і горадабудаўніцтва.
21 жніўня 1943 году пры СНК СССР быў створаны Камітэт па аднаўленьні гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі. У склад Камітэту ўвайшлі Г. Малянкоў (старшыня), Л. Бэрыя, А. Мікаян, М. Вазьнясенскі і А. Андрэеў241. Членства Бэрыі ў гэтым Камітэце давала яму фармальную падставу займацца пытаньнямі аднаўленьня разбураных гарадоў. Праз камітэт можна было праводзіць рашэньні, якія мелі для Сталіна і для НКВД зусім іншыя, чым «трывіяльнае» аднаўленьне таго або іншага гораду, мэты і значэньне.
Сам факт удзелу НКВД і яго кіраўніка Лаўрэнція Бэрыі ў плянаваньні і рэканструкцыі гарадоў тлумачыцца ня толькі асабістай блізкасьцю Бэрыі да Сталіна, але і роляй НКВД у тагачаснай сыстэме савецкага кіраўніцтва. Непасрэдны ўдзельнік рэканструкцыі Масквы, у 30-я гады — першы сакратар Маскоўскага гарадзкога камітэту ВКП(б) Мікіта Хрушчоў вельмі яскрава ахарактарызаваў ролю
241 Лаврентнй Бермя. 1953. Стенограмма мюльского пленума ЦК КПСС м другне документы. Масква, 1999. С. 406.
ГПУ-НКВД-МГБ у 30-50-я гады XX стагодзьдзя на шматлікіх старонках сваіх успамінаў
Пра 1937 год Хрушчоў напісаў так:
«Проводйл я Московскую партййную конференцйю в 1937 году. Все кандйдатуры, которые выдвйгалйсь в члены Московского городского н областного комйтетов, заранее просматрйвалйсь й “освяіцалйсь” Наркоматом внутреннйх дел. He ЦК, тем более не члены napmuu решалй, а йменно НКВД... Это он высказывал последнее слово о достойнствах того йлй другого йзбраннйка, о его возможностйработать вруководягцем партййном органе... Органы НКВД ймелй решаюіцее слово прй любых выдвйженйях йлй передвйжках партййных, государственных й хозяйственных кадров, й онй всегда согласовывалйсь с НКВД»242.
А вось сьведчаньне Хрушчова пра 1938 год, калі Бэрыя стаў наркамам унутраных спраў і пачаў дасылаць у рэспублікі сваіх стаўленікаў. У Беларусь на пасаду наркама НКВД ён прыслаў Лаўрэнція Цанаву, які, як і Бэрыя, быў мінгрэлам:
«В me же неделй другой человек Берйй поехал с тем же назначенйем в Белоруссйю. Берйя повсюду рассылал свой кадры. К той nope сложйлась такая сйтуацйя, что все кадры прй выдвйженйй нх на партййную, советскую, хозяйственную й военную работу проходйлй через через “чйстйлшце” в НКВД. Последтш становйлся главным органом страны. A любые ведуіцйе кадры вообіце выдвыгалйсь с предварйтельного согласйя Берйй»243.
242 Хруіцев Н, Воспоммнанля. Масква, 2007. С. 251-252.
243 Тамсама. С. 257.
Урэшце Хрушчоў, які, як мала хто іншы, быў абазнаны з сытуацыяй у савецкім кіраўніцтве, характарызуючы злавесную атмасфэру 30-х гадоў, канстатаваў:
«Над партйей встала ЧК»244.
Яшчэ да вайны, у 1936 годзе, у НКВД СССР пад назвай «інжынэрна-будаўнічы» і пад кіраўніцтвам А. Лур’е быў створаны архітэктурны аддзел, у якім працавалі прафэсійныя архітэктары «ўпагонах»245. Яны наглядалі за працай праектных інстытутаў, карэктавалі ў выпадку патрэбы дзейнасьць гэтых установаў, зацьвярджалі найбольш важныя рашэньні і нават самі займаліся праектаваньнем грамадзянскіхбудынкаў. Прычым вельмі часта гэта былі праекты ключавых гмахаў савецкіх гарадоў. Мікіта Хрушчоў пісаў у сваіх мэмуарах:
«То же самое могу сказать о зданйй Совнаркома СССР на Охотномряду, напротйв гостйнйцы “Москва”. Тот проект готовйл архйтектор Лангман. Он работал в Наркомате внутреннйх дел СССР у Ягоды»246.
Засьведчыў Хрушчоў і непасрэдны ўдзел Бэрыі ў будаўніцтве і рэканструкцыі гарадоў:
«Шефствовал над Госстроем Берйя. Это усложняло сйтуацйю. Каждый руководйтель госстроевского учрежденйя старался прй любом разговоре сначала заручйться поддержкой Берйй, чтобы потом чувствовать себя более твердо»247.
244 Тамсама. С. 61.
245 Гл.: http://www.memo.ru/HISTORY/NKVD/STRU/by_year.htm
246 Хруіцев Н. Воспоммнання. С. 369.
247 Тамсама. С. 380.
А пішучы пра пасьляваенны ўплыў Бэрыі на архітэктурна-будаўнічыя пытаньні, Хрушчоўтолькі ўсклікнуў:
«А после войны — й говорйть нечего!»™
У сярэдзіне жніўня 1944 году ў Менск з Масквы прыбыла камісія акадэмікаў архітэктуры для стварэньня праекту аднаўленьня беларускай сталіцы. Ужо самі абставіны прыезду акадэмікаў сьведчылі пра іх важную дзяржаўную і сакрэтную місію — у Беларусі пра іх прыезд нічога ня ведалі. Як памятаем, нават кіраўнік Упраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР А. Валноў чакаў зусім іншых людзей і зь іншымі мэтамі.
А вось яшчэ адна дэталь. Сёньняшнія аўтары, пішучы пра маскоўскую камісію, называюць яе кіраўніком акадэміка архітэктуры Аляксея Шчусева249. Тым часам аўтары генпляну 1946-1951 гадоў, якія бясспрэчна валодалі больш поўнай інфармацыяй, чым сучасныя дасьледчыкі, пісалі ў тэксьце пад назвай «Поясннтельная запнска» наступнае:
«... После освобожЬенйя г. Мйнска от немецкой оккупацйй комйссйя под руководством председателя Комйтета no делам архйтектуры npu СНК СССР, действйтельного члена Академйй Архйтектуры СССР тов. Мордвйнова А. Г, в составе Академйка ІЦусева A. В„ Ьействйтельных членов Академйй Архйтектуры СССР тт. Семенова В. Н„ Коллй Н. Я. й члена-корреспондента Академйй Архнтектуры СССР тов. Рубаненко Б. Р. й др. разработала основ-
248 Тамсама. С. 259.
249 Чернатов В. А могло быть нначе... Однако... П Архнтектура н стронтельство. 2005. №4. С. 62.
ные соображенйя о планйровке й восстановленнй г. Мйнска. На основе этйх соображенйй й соответствуюіцйх техно-экономйческнх йзысканйй в 1945-46гг. былразработан новый генеральный план восстановленйя й развйтйя г. Мйнска...»250
Акадэмік Аляксей Шчусеў, аўтар праекту маўзалея Леніна, хутчэй за ўсё быў фармальным (творчым) кіраўніком камісіі, што пацьвярджае і асобнае яго месца ў пераліку членаў камісіі, а рэальна ёю мог кіраваць толькі Анатолій Мардвінаў — галоўны паводле пасады архітэктар у тагачасным СССР і наогул высокапастаўлены дзяржаўны чыноўнік. I, натуральна, акадэмікі падпісалі ўсё тое, што падчас абмеркаваньняў прапанаваў ім зрабіць Мардвінаў. А гэта, сярод іншага, зялёная зона і шырокі бульвар на месцы Замчышча і Старога гораду.
У Мардвінава ў складзе дэлегацыі быў яшчэ адзін важны памочнік — аўтар першага савецкага праекту пляніроўкі Менску 1926 году, акадэмік архітэктуры Ўладзімір Сямёнаў, які мог забясьпечыць пераемнасьць даваенных генплянаў з праектам-ідэяй цэнтру Менску, якая ўрэшце выйшла з-пад пяра акадэмікаў.
Анатолій Мардвінаў яшчэ ў 20-30-я гады праявіў сябе як блізкі да НКВД адданы камуніст. У 30-я гады з пазыцыяў дагматычнага марксізму ён браў актыўны ўдзел у арганізаванай Сталіным барацьбе супраць незалежных архітэктурных плыняў, у прыватнасьці, у 1935 годзеўдзельнічаўу цкаваньні
250 Поясннтельная запнска к Генплану Мннска. 1951 год. Гл: БДАНТД, ф. 3, воп. 4, спр. 529, арк. 7.
таленавітага архітэктара Міхаіла Ахітовіча, які ў выніку быў арыштаваны і загінуў251.
Пасьля вайны Анатолій Мардвінаў паводле пасады наогул быў непасрэдным падначаленым Лаўрэнція Бэрыі, які зьяўляўся ня толькі наркамам НКВД, але і намесьнікам старшыні Савету народных камісараў СССР — куратарам «Дзяржбуду». Калі ў 1946 годзе Сталін даручыў Бэрыю арганізацыю і выкананьне новага сакрэтнага праекту ў галіне архітэктуры — пабудову ў Маскве васьмі хмарачосаў для падтрыманьня прэстыжу СССР у вачах іншаземцаў, то з усіх членаў камісіі, што вырашала будучыню Менску, сярод аўтараў тых «высотак» аказаўся толькі Мардвінаў.
Тэкст падпісанага маскоўскай камісіяй дакумэнту пад назвай «Основные соображенмя о планнровке м восстановленмм города Мннска» сьведчаць пра яго выключна ідэалягічны і заказны характар. 3 васьмі старонак тэксту толькі 10 радкоў на першай старонцы гавораць пра Менск як пра заходні горад. Астатні тэкст прысьвечаны задачы... архітэктурна-пляніровачнай і будаўнічай ліквідацыі гэтага заходняга аблічча беларускай сталіцы:
«До Велйкой отечественной войны... скученность застройкй, особенно в центральной частй города, не позволйла провестй радйкальных меропрйятйй no реконструкцйй сложйвшегося средневекового плана города e coomeemcmeuu с требованйямй современного столйчного города й его
251 Hugh D. Hudson, Jr. Blueprints and Blood: The Stalinization of Soviet Architecture, 1917-1937. Princeton: Princeton: Princeton University Press, 1994. C. 152-153.
санйтарного оздоровленйя путем проветрйванйя й аэрацйй... С точкй зренйя йх шйрйны болымйнство улйц города не удовлетворяло нн архйтектурным, нй транспортным требованйям»252.
Менавіта гэтыя словы і гэтыя аргумэнты пра вузкія і крывыя вуліцы ды іх неадпаведнасьць транспартным патрабаваньням пазьней шматкроць паўтараліся ў пасьляваенных генплянах Менску.
Цяжка паверыць, што архітэктары старой школы Колі і Шчусеў ня ведалі, што для любога эўрапейскага гораду азначае цэнтральны рынкавы пляц з ратушай, і не разумелі, чым для Менску зьяўляецца амаль цалкам захаваная на той момант Плошча Свабоды. Акадэмік Колі падчас побыту ў Менску нават зрабіў шэсьць малюнкаў розных фрагмэнтаў менскай каталіцкай катэдры, зь любоўю выводзячы на іх барокавыя архітэктурныя дэталі помніка. Тым ня менш абодва акадэмікі паставілі свае подпісы пад тэкстам, дзе да асноўных недахопаўМенску адносілася і «отсутствме архятектурно-выраженного обіцественного центра... в соответствнн с требованмямн, пред'ьявляемымм к крупному столнчному городу»253.
Далей дакумэнт утрымліваў інструкцыю:
«Город Мйнск должен быть восстановлен как современный столйчный центр одной йх крупнейшйх союзныхреспублнк. Дляэтого, прежде всего, должен быть создан ярко выраженный обіцественно-адмйнйстратйвный центр, на котором будут сооружены лучшйе монументальные зданйя города. В этйх
252 БДАНТД, ф. 3, воп. 1, спр. 1, арк. 171, 171 аб.
253 Тамсама, арк. 171 аб.