Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Сярод 15 савецкіх рэспублік Беларусь адзіная, у сталіцы якой зьнесьлі большую частку гістарычнага цэнтру і пабудавалі непадалёк новы цэнтар — сацыялістычны. Падобныя да менскага праспэ-
221 Тамсама. С. 308.
222 Шпеер А. Воспомннанмя. С. 196, 232-233.
кту вуліцы ёсьць і ў Маскве, і ў Кіеве, і ў іншых гарадах былога СССР, але толькі ў Менску такая вуліца стала галоўнай магістральлю сталіцы, яе горадабудаўнічым, візуальным і адміністрацыйным цэнтрам. Сталінскія ампірныя палацы на менскім праспэкце сталі ідэалягічным і эстэтычным сымбалем вяртаньня беларускага народу ў склад савецкай імпэрыі пасьля некалькіх гадоў нямецкай акупацыі.
Частка IV
Роля савецкага таталітарызму ў гісторыі Менску
Культуролягі ў пагонах
Падчас жахлівага антыбеларускага пагрому 30-х гадоў — другога Патопу, які на загад Масквы правялі ЦК КП(б)Б і НКВД БССР, была створана адпаведная ідэалягічная кан’юнктура, якая ў канцы 30-х і ў 40-я гады рабіла ініцыятывы аб рэстаўрацыі і захаваньні помнікаў архітэктуры ў Беларусі вельмі рызыкоўнай, фактычна, немагчымай справай. Прычым — і на гэта ўвагу чытача трэба зьвярнуць асабліва — у этнічнай Расеі такія прапановы несьлі іх аўтарам значна меншую рызыку: там ня толькі заклікі дазваляліся, але і аднаўленьне вялося з ініцыятывы ўраду СССР.
Вядомы факт: пасьля вайны, у лістападзе 1945 году, СНК СССР прыняў пастанову №2722 « Аб мерапрыемствах па аднаўленьні разбураных нямецкімі захопнікамі гарадоў», у якой падаваўся сьпіс з 15 старажытных расейскіх гарадоў, якія падлягалі першачарговаму аднаўленьню223. Сярод іх былі названыя Ноўгарад, Пскоў, Смаленск, Цьвер (Калінін) ды іншыя — Масква архітэктурную спадчыну РСФСР паважала.
Для Беларусі такога сьпісу ніколі ніхто не складаў — тут і ў 30-я, і ў 40-я гады нацыянальная
223 Гл.: http://www.muar.ru/exibitions/2005/exibit_28_04_2005. vozr.htm
культура душылася і зьнішчалася, а на яе месца прыходзіла побытавая расейшчына і ўзоры «сацыялістычнага рэалізму» ў мастацтве і архітэктуры.
У студзені 1937 году «ЛіМ» пісаў пра выставу работ мастакоў БССР:
«Не знайшла адлюстраваньня на выстаўцы вялікая сталінская Канстытуцыя. Hi ў каго з мастакоў ня ўзьнікла чамусьці жаданьня перадаць на палатне ці ў скульптуры гераічныя справы нашай радзімы, вобразы яе герояў. Стаханаўскі рух па сутнасьці не паказаны... Калі тэматычна ёсьць некалькі работ пра сацыялістычную вёску, дык сацыялістычны горад амаль не паказаны на выстаўцы. Характэрна, што на выстаўцы ёсьць нямала “Старых Менскаў”, “Старых Віцебскаў”, але няма ні аднае работы на тэму “Новы Менск” ці “Новы Віцебск”»224.
У 30-40-я гады ў афіцыйных артыкулах прыхаваны сэнс шукалі нават між радкоў. Але ў Беларусі ўсё рабілася адкрыта. Вышэй ужо цытаваўся артыкул Іосіфа Валадзька, прадстаўніка Ўпраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР у Маскве. Якраз той тэкст ня трэба было чытаць між радкоў, бо насамрэч у сакавіку 1944 году, напярэдадні меркаванага вызваленьня Менску, артыкул Валадзька быў адначасова сыгналам і папярэджаньнем для рэшткаў недабітай беларускай інтэлектуальнай эліты. Ужо ў чацьвёртым абзацы на першай старонцы Іосіф Валадзько напісаў (або падпісаў) радкі, якія і былі галоўным зьместам яго артыкулу і якія
224 Літаратура і мастацтва. 16 студзеня 1937.
сьведчаць аб невыпадковым іх зьяўленьні менавіта ў той час:
«... Лічыць кожную старую будыніну здабыткам старажытнай беларускай архітэктуры толькі праз тое, што прастаяла яна колькі com гадоў, было б безразважна»225.
I далей:
«Новая беларуская архітэктура павінна арганічна вырастаць з новых грамадзкіх форм і дачыненьняў, што злажыліся за дваццацігадовае жыцьцё Савецкай Беларусі. Пакаленьне, узьнятае і вырашчанае Кастрычніцкайрэвалюцыяй, высоўвае pad патрабаваньняў, якія ўзьніклі на аснове новых грамадзкіх дачыненьняў, са зьменай псіхікі і духоўных інтарэсаў. Усё гэта павінна нрадыктаваць архітэктару своеасаблівае вырашэньне планіроўкі горада...»226
Як бачым, у артыкуле Валадзька рэчы названыя сваімі імёнамі: колькісотгадовыя будынкі — ня помнікі, а заклікі да захаваньня нацыянальнага аблічча беларускай архітэктуры былі ня больш чым прапагандысцкім прыёмам — як памятаем, нацыянальнай асаблівасьцю беларускай архітэктуры Валадзько лічыў... арнамэнт.
Тэкст Валадзька нездарма называўся «Важныя пытанні беларускае архітэктуры». Гэта сапраўды былі найважнейшыя для беларускага народу пытаньні, і тыя, хто за плянам зносу Старога гораду і пабудовы беларусам новай сацыялістычнай сталіцы стаяў, гэта добра разумелі і не асабліва хаваліся.
225 Беларусь. 1944. №3. С. 17.
226 Тамсама.
У пошуках і развагах аб лёсе Старога гораду непазьбежна зноў і зноў сутыкаесься з роляй НКВД у гэтай беларускай трагедыі. Удзел гэтага ведамства ў зьнішчэньні беларускіх палітыкаў і дзеячоў беларускай культуры сёньня ўжо даволі добра вядомы. Значна менш вядомая роля НКВД у зьнішчэньні матэрыяльных і духоўных помнікаў беларускай культуры.
Як вядома, падчас арыштаў у пісьменьнікаў і мастакоў канфіскоўвалі іх неапублікаваныя творы і рукапісы. У 90-я гады XX ст. многія дасьледчыкі гісторыі беларускай літаратуры кінуліся ў архівы КДБ шукаць творы рэпрэсаваных беларускіх пісьменьнікаў. I былі расчараваныя — твораў няма, толькі матэрыялы крымінальных спраў.
Надзея нешта ў тых архівах знайсьці выцякае з чыстай людзкой натуры і павагі да культуры, маўляў, і людзі НКВД павінны былі разумець, што такое культура — нават калі аўтара забівалі, то маглі ж хоць яго творы схаваць у «спэцхран». I сапраўды, у НКВД вельмі добра разумелі, што такое культура — асабліва нацыянальная культура на ўскраіне імпэрыі. Творы рэпрэсаваных ніколі ня знойдуцца, іх зьнішчалі ўсьлед за зьнішчэньнем аўтара — ад пэўнай культурнай адзінкі не павінна было застацца і сьледу.
1 жніўня 1937 году група супрацоўнікаў НКВД БССР на чале з намесьнікам начальніка менскай унутранай турмы НКВД Сакаловым у двары «Амэрыканкі» на вялікім вогнішчы спаліла некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў рэпрэсаваных беларускіх
літаратараў227. Так піша ў адной са сваіх кніг гісторык сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі Леанід Маракоў. A вось дакумэнтальнае сьведчаньне беларускага паэта Сяргея Грахоўскага, арыштаванага 19 кастрычніка 1936 году і зьмешчанага ў «Амэрыканку»:
«Рукі назад, сьвіст — і павялі праз вузкі двор, аў ім, якудоўгай трубе, скавыча пранізьлівы вільготны вецер. У канцы двара ляжаць стосы папер, папак, канвэртаў зь лістамі і здымкамі. Іх кідае ў спэцыяльную печ невысокі вайсковец, а другі доўгаю качаргою варочае іразьбівае попел. Колькі тамзгарэла рукапісаў, дакумэнтаў, дысэртацый, здымкаў, дзёньнікаў і лістоў! Год, пакуль быў пад сьледзтвам, не патухала тая страшная печ. А колькі яна палілася да мяне і пасьля мяне?»22Я
Насамрэч рукапісы гараць, і яшчэ як — попелам і дымам пайшлі творчыя парывы сотняў беларускіх творцаў, месяцы і гады напружанай працы: недаспаныя ночы, ня вымаўленыя публічна замілаваньні, захапленьні і сумненьні, не аддадзеная людзям прыгажосьць. Зьбедненай і абкрадзенай засталася беларуская літаратура, неадплачанымі — недагадаваныя дзеці, недакаханыя жонкі і асірацелыя бацькі. У гэтых вогнішчах і печках гарэлі творы арыштаваных мастакоў, чарцяжы расстраляных архітэктараў і навуковыя тэксты зьнішчаных супрацоўнікаў Інбелкульту, а пазьней Акадэміі навук БССР.
2Z1 Маракоў Л. Ахвяры і карнікі. Менск, 2007. С. 10.
228 Грахоўскі С. Зона маўчання П Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2.
Крыжавы шлях. Менск, 1994. С. 39.
Гісторыкі, шукаючы творы беларускай літаратуры ў архівах КДБ, думалі пра рэпрэсіі як пра трагічную памылку, а яны не былі памылкай — гэта была добра прадуманая сыстэма зьнішчэньня беларускай культуры і русыфікацыі народу. Выслужваючыся перад начальствам або проста датрымліваючыся інструкцыяў, выканаўцы пакінулі па сабе шматлікія акты аб спаленьні рукапісаў арыштаваных.
Але спальваліся ня толькі рукапісы. 3 чэрвеня 1937 году прыпісаная да Наркамату асьветы структура НКВД пад назвай «Галоўліт» выдала загад №33 пад назвай «Спнсок лнтературы, которая подлежнт конфнскацнн мз бмблнотек обіцественного пользовання, учебных учрежденмй м кнмготорговлм»229.
Сьпіс кніг, якія падлягалі канфіскацыі і зьнішчэньню на мовах народаў СССР заняў 111 старонак. Беларускі разьдзел дакумэнту займаў 12 старонак і налічваў 421 пазыцыю, але выданьняў і твораў, якія належала спаліць паводле гэтага сьпісу, было значна болей — насупраць 53 прозьвішчаў дзеячоў беларускай навукі і культуры стаяў грыф «все кнлгн»230.
Загад прадпісваў:
«Пройзводйть унйчтоженйе путем пропуска через резальные машйны тітографйй. Макулатуру в мелкопорезанном вйде сдавать вутйль. Враііцентрах, где в тнпографйях нет резальных машйн, прйнятую лйтературу сжйгать с отметкой на акте сожженйя»23\
229 Лукашук А. «За кіпучай чэкісцкай работай». 3 жыцьця катаў.
Менск, 1997. С. 103.
230 Тамсама. С. 105.
231 Тамсама. С. 104-105.
Сярод тых 53-х, чые кнігі належала зьнішчаць усе — г. зн. выданьні і перавыданьні ў поўным наборы, былі Ф. Аляхновіч, А. Бабарэка, В. Ластоўскі, А. Цьвікевіч, С. Некрашэвіч, М. Гарэцкі, У. Дубоўка, С. Дарожны, Я. Лёсік, А. Дудар, А. Луцкевіч, У. Пічэта, Дз. Прышчэпаў, Я. Пушча, С. Рак-Міхайлоўскі, А. Смоліч, Я. Скрыган і іншыя232. Трапілі ўгэты трагічны сьпіс і выдатныя беларускія гісторыкі, якія мелі дачыненьне да прыцягненьня ўвагі грамадзтва да лёсу Старога гораду ў Менску ў10-20-я гады XX стагодзьдзя: М. Доўнар-Запольскі, Дз. Даўгяла і В. Друшчыц233.
Зьнішчальная дзейнасьць Крамля і яго карных органаў не абмяжоўвалася толькі помнікамі духоўнай культуры. Зьнішчаліся і помнікі культуры матэрыяльнай. Украінскія дасьледчыкі апярэджваюць беларускіх у вывучэньні і кансалідацыі такіх фактаў. У 30-я гады па ўкраінскіх музэях пракацілася хваля зьнішчэньня экспанатаў, якія былі зьвязаныя з украінскай нацыянальнай гісторыяй. Напрыклад, у Днепрапятроўскім музэі быў цалкам ліквідаваны аддзел Запароскай Сечы, a яго экспанаты — старажытныя партрэты казацкіх дзеячоў, старыя абразы, зброя з дарчымі надпісамі на ўкраінскай мове і казацкае адзеньне — фізычна зьнішчаныя234.
Асабліва моцны ўдар па матэрыяльных помніках украінскай культуры НКВД-МГБ нанёс падчас пасьляваеннага нацыянальнага задушэньня Заход-