Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
А далей пачаліся нечаканыя падзеі. Бэрыя стаў надзвычай актыўна і наступальна працаваць у галіне ўнутранай і зьнешняй палітыкі. Ён вы-
272 Лаврентнй Бермя. 1953. Стенограмма нюльского пленума ЦК КПСС н другяе документы. С. 403.
ступіў зь ініцыятываю прыняцьця многіх важных і незвычайных для тагачаснага СССР рашэньняў. Памочнікі з сакратарыяту Бэрыі адзін за адным нараджалі праекты пастановаў Прэзыдыюму ЦК, а Бэрыя ўмела арганізоўваў іх прыняцьце.
Пачаліся масавыя рэабілітацыі рэпрэсаваных, справы якіх былі сфальшаваныя ў пэрыяд, калі Бэрыя не кіраваў НКВД. Шмат хто пачаў вяртацца з ГУЛ АГу. Бэрыя прапанаваў Прэзыдыюму ЦК КПСС скасаваць пашпартныя абмежаваньні і рэжымныя вобласьці ў СССР, пачаў размовы аб правядзеньні новай эканамічнай палітыкі, якую пазьней Хрушчоў назаве «адмовай ад сацыялізму», і аб магчымым абяднаньні дзьвюх нямецкіх дзяржаваў273. Бэрыя выступаў за аслабленьне кантролю Масквы над краінамі так званага сацыялістычнага лягеру.
Але найбольш шырока і пасьлядоўна Бэрыя заняўся распрацоўкай новай нацыянальнай палітыкі ў СССР. 26 траўня 1953 году ён ініцыяваў прыняцьце пастановы Прэзыдыюму ЦК КПСС аб палітычным і гаспадарчым стане заходніх абласьцей Украінскай ССР, a 12 чэрвеня 1953 году — пастановы Прэзыдыюму ЦК КПСС аб становішчы ў Беларускай ССР274.
Зьмест гэтых дакумэнтаў быў нечуваны — у іх крытыкавалася насаджэньне расейскай мовы і расейскіх кадраўу названых рэспубліках і зьмяшчаліся заклікі да апоры на нацыянальныя кадры і пашырэньня сфэры ўжываньня ўкраінскай і бела-
273 Тамсама. С. 97.
274 Тамсама. С. 46, 49.
рускай моваў. Першыя тры пункты пастановы па Беларусі гучалі так:
«1. Освободйть т. Патолйчева Н. С. от обязанностей первого секретаря ЦК КП Белоруссйй, отозвав его в распоряженйе ЦК КПСС.
2. Рекомендовать первым секретарем ЦК КП Белоруссйй т. Зймянйна М. В., члена ЦК КПСС, бывшего второго секретаря ЦК КП Белоруссйй, освободйв его от работы в Мйнйстерстве йностранных дел СССР.
3. Обязать ЦК КПБелоруссйы выработать необходймые меры no йсправленйю отмеченных йзвраіценйй й недостатков й обсудйть йх на Пленуме ЦК КП Белоруссйй»275.
Мікіта Хрушчоў успамінаў:
«Следуюіцая запйска Берйй касалась прйбалтов, потом Белоруссйй. Р1 все — той же направленностй. В его предложенйях далеко не все было неправйльно. ЦК КПСС й сам к тому временй взял курс на выдвйжепйе нацйональных кадров. Нмы прйнялйрешенйе, что в республйках пост первого секретаря ЦК должен занймать местный человек, а не прйсланный йз Москвы русскйй.
Вообіце жеу Берйй ймелась антйрусская направленность. Он проповедовал, что на местах царйт засйлье русскнх, что надо йх осадйть. Так все й понялй й началй громйть не только русскые, но й нацйональные кадры, которые не боролйсь срусскйм “засйльем”. Это пройзошло во многйх партййных органйзацйях нацйональныхреспублйк...
275 Тамсама.
Он поставйл этот вопрос под резкнм углом антйрусской направленностй в выраіцйванйй, выдвйженші й подборе кадров. Он хотел сплотйть нацйоналов й обгедйнйть йх протйв русскнх»276.
А далей — болей. Згаданыя пастановы сталіся толькі падставай для далейшых дзеяньняў. Хутка быўзьняты з пасады першы сакратар ЦК кампартыі Ўкраіны Леанід Мельнікаў. На чарзе быў першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі Мікалай Патолічаў. Для яго замены ў Менску 25 чэрвеня 1953 году быў скліканы пленум ЦК КПБ. Вытрымкі з матэрыялаў таго пленуму і фрагмэнты ўспамінаў удзельнікаў у беларускім друку ўпершыню зьявіліся толькі ў 1990 годзе277.
Напярэдадні пленуму за сьпінаю Патолічава на загад Масквы адказныя супрацоўнікі ЦК КПБ пачалі апрацоўваць абласных і раённых партыйных сакратароў, асобна размаўлялі з прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку зь Якубам Коласам.
Незадоўга да пленуму Бэрыя пазваніў Міхаілу Зімяніну, які натой час, пакінуўшы пасадудругога сакратара ЦК КПБ, каля двух месяцаў працаваў у Маскве ў МЗС СССР. Намесьнік старшыні Савету міністраў СССР пацікавіўся, ці размаўляе Зімянін па-беларуску і паведаміў яму аб плянах прапанаваць яго на пасаду першага сакратара беларускага ЦК. Зімянін паехаў у Менск, маючы з сабой тэкст
276 Хрушев Н. Воспомннання. С. 274, 280.
277 Гл.: ЛукашукА. Жаркое лето 53-го II Коммуннст Белоруссш-і.
1990. №7, 8.
узгодненага з Бэрыям і яго апаратам дакладу на пленуме ЦК КПБ.
На пленуме Зімянін выступіў з рэзкай крытыкай палітыкі партыйнага кіраўніцтва Беларусі ў нацыянальным пытаньні, асабліва ў заходніх абласьцях БССР. Ён заявіў, што сярод партыйных і савецкіх кіраўнікоў там пераважаюць небеларусы — з 1175 партыйных чыноўнікаў беларусаў толькі 121 HanaBex; з 1408 супрацоўнікаў аблвыканкамаў мясцовымі беларусамі былі толькі 114, з 321 супрацоўніка гарвыканкамаў мясцовых было толькі 25 чалавек278.
Асабліва рэзка Зімянін гаварыў аб становішчы ў органах НКВД-МУС: у цэнтральным і абласных апаратах МУС беларусаў — адзінкі, з 173 начальнікаў райаддзелаў МУС беларусаў было толькі 33; у заходніх абласьцях з 840 апэратыўных супрацоўнікаў органаў МУС мясцовых ураджэнцаў толькі 17 чалавек; у органах міліцыі заходніх абласьцей з 150 кіраўнікоў беларусам быў толькі 1, а з 92 начальнікаў гаррайаддзелаў міліцыі ўраджэнцаў заходніх абласьцей было толькі 5279.
Далей Зімянін перайшоў да пытаньня мовы друку, мовы выкладаньня ў школах і мовы працы партыйных і савецкіх органаў улады. Назваўшы незадавальняючыя лічбы суадносінаў накладу расейскіх і беларускіх газэтаў і часопісаў, колькасьці расейскіх і беларускіх школаў, Зімянін адназначна заявіў, што справаводзтва партыйных і савецкіх органаў павінна быць неадкладна пераведзена на
278 Зеньковнч Н. Чья Белоруссмя? (Граннцы, споры, обііды) Масква, 2002. С. 151.
279 Тамсама. С. 151-152.
беларускую мову; на гэтай мове павінны абслугоўваць насельніцтва ўстановы культуры і гандлю280.
А тыя, — сказаў Зімянін, — хто за гады працы ў Беларусі ня змог або не захацеў вывучыць беларускую мову, атрымаюць магчымасьць перавесьціся ў адпаведныя рэспублікі і вобласьці СССР281.
Ухвальныя выступы ўдзельнікаў пленуму з падтрымкай ідэі неадкладнай беларусізацыі і крытыкай ранейшых парадкаў пачаліся адразу пасьля выступу маскоўскага пасланца ў поўнай адпаведнасьці з традыцыямі тых часоў.
Тым ня менш кідаецца ў вочы, што адназначна падтрымалі Зімяніна менавіта этнічныя беларусы зь ліку партыйнай намэнклятуры. Большасьць удзельнікаў прамаўлялі па-беларуску. Даклад горача падтрымалі першы сакратар Палескага абкаму Ўладзімер Лабанок, першы сакратар Берасьцейскага абкаму Ціхан Кісялёў, першы сакратар Менскага гаркаму Іван Варвашэня і многія іншыя выступоўцы.
Варвашэня, паведаміўшы, што ў Менску на той момант па-беларуску навучаліся толькі 15% вучняў, заклікаў скасаваць практыку, калі выпускнікі беларускіх школ здаюць выпускны экзамэн з расейскай мовы і літаратуры, а выпускнікі расейскіх школаў — зь беларускай мовы і літаратуры — не282.
Варвашэня таксама заклікаў вярнуць выкладаньне па-беларуску ў БДУ дзе, паводле яго, да 1941 году па-беларуску чыталіся курсы матэматычнага
280 Тамсама. С. 152.
281 Тамсама. С. 153.
282 Лукашук А. Жаркое лето 53-го Н Коммуннст Белорусснн.
1990. №8. С. 77.
аналізу, дыфэрэнцыяльных вылічэньняў, агульнай фізыкі, асноў дарвінізму, анатоміі і марфалёгіі расьлін, а да 1946 году — курсы аналітычнай і дыфэрэнцыяльнай геамэтрыі283.
Кісялёў казаў:
«Можна не сумнявацца, што чарговыя пленумы абкамаў партыі, таксама як і гэты пленум ЦК, будуць праходзіць на беларускай мове, і таксама, як і ў ЦК, будзе весьціся і справаводзтва на беларускай мове. I калі мы пачнем практычна карыстацца беларускай мовай, будзем пісаць іразмаўляць па-беларуску, і ў школах зьменяцца адносіны да беларускай мовы, і гэты недахоп або, больш правільна, памылкі ў гэтых пытаньнях будуць ліквібаваныя»2М.
Гэтыя падзеі так уразілі расейца Патолічава, што ў сваіхуспамінах, апісваючы сытуацыю на пленуме, ён працытаваў кавалак Зімянінавага дакладу, зробленага яшчэ перад пленумам, на паседжаньні Бюро ЦК КПБ, і паставіў у адпаведным месцы клічнік:
«Конечно, сейчас русскйм труднее буЬет работать в Белоруссйй, не все онй хорошо знают белорусскйй язык. Русскйе товаршцй вомногом помоглй нам, белорусам. Земной поклон йм за это. А сейчас, кому нз нйх будет очень трудно, мы йм поможем переехать (!) в другое место»285.
Цяжка меркаваць, як бы разгортвалася гісторыя Беларусі пасьля гэтага пленуму, але перамагчы Бэрыі наканавана не было. 26 чэрвеня, на другі дзень працы пленуму ЦК у Менску, Бэрыя быў
283 Тамсама.
284 Цыт. паводле: Зеньковмч Н. Цыт, тв. С. 161.
285 Цыт. паводле: Зеньковмч Н. Цыт. тв. С. 178.
арыштаваны спэцыяльна выкліканай групай вайскоўцаў на чале з маршалам Г. Жукавым.
Партыйнае кіраўніцтва СССР, найперш Малянкоў і Хрушчоў, баючыся, што Бэрыя за гады працы ў НКВД назапасіў дастаткова кампрамэтуючага матэрыялу аб іх удзеле ў рэпрэсіях, а таксама апасаючыся падрыву вядучай ролі Расеі і расейскага народу ў СССР, нанесла па сваім канкурэнце ў бойцы за ўладу прэвэнтыўны ўдар.
Бэрыя быў пасаджаны ў адзін з маскоўскіх бункераў і праседзеў там паўгода. 23 сьнежня 1953 году Спэцыяльная судовая калегія Вярхоўнага суду СССР пад старшынствам маршала I. Конева прысудзіла былому наркаму НКВД найвышэйшую меру пакараньня, і ў той самы дзень у тым самым бункеры яго расстралялі.
У дзень арышту Бэрыі ў партыйнага кіраўніцтва Беларусі з ініцыятывы Масквы адбылося некалькі размоваў з Хрушчовым і Малянковым. У выніку пленум у Менску даў задні ход і скончыўся 27 чэрвеня без асаблівых вынікаў — Патолічава пакінулі на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ, Зімяніна рэкамэндавалі на пасаду Старшыні Савету міністраў БССР (адмовіўся — С. А.)> а беларусізацыя так і не пачалася.
Тым ня менш некаторыя зрухі ўсё ж былі: вядома, напрыклад, што першы сакратар ЦК КПБ Кірыла Мазураўуканцы 50-хгадоўвёўпленумы ЦК па-беларуску — ён таксама ўдзельнічаў у чэрвеньскім пленуме ў рангу першага сакратара Менскага абкаму.
Можна не сумнявацца, што не апошнім матывам дзеяньняў Хрушчова і Малянкова была якраз
іх як расейцаў нязгода з аслабленьнем кантролю Масквы над нацыянальнымі ўскраінамі. Недарэмна на тэрмінова скліканым для асуджэньня «варожай дзейнасьці» Бэрыі пленуме ЦК КПСС 2 ліпеня 1953 году Малянкоў і Хрушчоў неадкладна прапанавалі скасаваць пастановы Прэзыдыюму ЦК па Ўкраіне, Беларусі, Латвіі і Літве.