• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    Але факт застаецца фактам. Вясной 1944 году ў Менску, перад самым вызваленьнем, была зьнесеная менавіта тая частка Старога гораду, на месцы якой, у адпаведнасьці зь ленінградзкім генплянам 1936-1939 гадоў, меў пралегчы шырокі бульвар у будучы Цэнтральны парк культуры і адпачынку — так званая Паркавая магістраль. Зьнікла менавіта і толькі тая частка Старога гораду. Яна была як бы акуратна выразаная зь цела гораду пад капірку з генпляну, пра што яскрава сьведчаць аэрафотаздымкі люфтвафэ 9 верасьня 1942 году, 7 кастрычніка 1943 году, 28 траўня, 6 чэрвеня, 8 і 22 ліпеня 1944 году168. Вуліца Вольная пашырылася ў тры
    168 Гл. NARA, адзінкі захаваньня пасьлядоўна: gx 1562 sg 001; gx 4274 sk 003; gx 1781 sk (2) 009; gx 10509 sk a 010; dt tm 5 box 68 005-1; gx 8142 sd 008.
    разы, а кварталы паміж Рыбным і Нізкім рынкамі і цэнтральная частка Замчышча ператварыліся ў поле.
    I яшчэ адзін факт, які зноў і зноў прымушае гісторыка задумвацца пра невыпадковы характар зносу вясной 1944 году менавіта той часткі Старога гораду: астатнія захаваныя ва ўнутранай частцы Замчышча дамы на вуліцах Нова-Мясьніцкай і Завальнай, якія не заміналі пракладцы Паркавай магістралі, пачалі зносіць толькі ў 1960-я гады падчас жылой забудовы таго раёну.
    Адпаведна, у іншым сьвятле паўстае і ўжо прыведзенае раней выказваньне першага сакратара ЦК КП(б)Б, старшыні Савету народных камісараў Беларускай ССР Панцеляймона Панамарэнкі на абмеркаваньні генэральнага пляну аднаўленьня і рэканструкцыі Менску 10 сьнежня 1945 году. Панамарэнка тады з палёгкай сказаў:
    «Мы до войны, когда рассматрйвалй генеральный план, много корректйвов внеслй, но тот план был связан з другймй условйямй. Нельзя было решаться на многйе веіцй, потому что вопрос упйрался в густо заселённые дома, хотя й небольшйе, no йх было много. Сейчас мы целый ряд вопросов решаем свободно...»169
    Маштабы культурных стратаў у Кіеве і Менску могуць успрымацца па-рознаму. На першы погляд, адзін падрыў Кіева-Пячэрскай лаўры з Усьпенскім саборам XI стагодзьдзя перавешвае шалі на кіеўскі бок. Зь іншага боку, тыя культурныя страты, якія
    169 Освобождённая Беларусь. Документы п матерналы. Кн. 2. Январь — декабрь 1945. Менск, 2005. С. 400.
    Менск зазнаў пасьля вызваленьня гораду (кляштар францішканаў, кляштар і касьцёл дамініканаў, кляштар і касьцёл бэнэдыктынак, калегіюм езуітаў зь вежай, якая пасьпела стаць сымбалем Менску, палац Сапегаў, палац Чапскіх, будынак Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага і г. д.) маглі б перацягнуць шалі на беларускі бок. Ды ня ў гэтым справа. Культурнае значэньне абодвух гістарычных цэнтраў — і Кіева, і Менску — было для абодвух народаў раўназначнае.
    Лёс старых цэнтраў Менску і Кіева прымушае інакш глядзець на цьверджаньні савецкай прапаганды аб тым, што падчас нямецкага адступленьня гераічныя чырвонаармейцы ратавалі, напрыклад, польскія гарады ад падрыву закладзеных фашыстамі мінаў і перашкодзілі плянам нацыстаў нанесьці непапраўную шкоду культурнай спадчыне эўрапейскіх народаў.
    Таму варта больш уважліва паглядзець на ідэалягічны і палітычны кантэкст, які суправаджаў разбурэньне старога цэнтру Менску.
    Членства БССР у ААН і рэпарацыі
    Некаторыя мае суразмоўцы зь ліку менскіх старажылаў ня раз са скрухай і болем пыталіся: «Чаму Менск так жорстка бамбілі напярэдадні вызваленьня і нават у дзень вызваленьня — 3 ліпеня 1944 году? Чаму сапёры пасьпяхова разьмініравалі Дом Ураду, але падрывалі зусім цэлыя кварталы і дамы? Што ім было мала?..» Дзьве ключавыя часткі
    імавернага адказу на гэтае пытаньне могуць гучаць так — членства БССР у ААН і рэпарацыі.
    Рыхтавацца да заканчэньня вайны савецкае кіраўніцтва пачало задоўга да яе канца — а менавіта тады, калі канчаткова стала зразумела, што бліцкрыгу ў немцаў не атрымалася. 2 лістапада 1942 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР быўутвораны орган з доўгай назвай — «Надзвычайная дзяржаўная камісія па ўстанаўленьні і расьсьледаваньні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых і прычыненай імі шкоды грамадзянам, калгасам, грамадзкім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР». 16 сакавіка 1943 году аналягічныя камісіі былі ўтвораныя ў рэспубліках СССР.
    Супрацоўнікі камісіяў валодалі шырокімі паўнамоцтвамі і мелі права прыцягваць для складаньня актаў і здабыцьця дакумэнтальных сьведчаньняў ня толькі насельніцтва, але і працаўнікоў савецкіх, гаспадарчых і прафсаюзных органаў ды грамадзкіх арганізацый. У структуры камісіяў было некалькі аддзелаў, у тым ліку і «Аддзел уліку шкоды, прычыненай прамысловасьці, транспарту, сувязі і камунальнай гаспадарцы». За гады сваёй працы Камісія склала каля 4 мільёнаў актаў аб нанесенай немцамі шкодзе.
    Праца гэтай камісіі была шчыльна зьвязаная з пасьляваеннай будучыняй і, адпаведна, тымі органамі, якія той будучыняй займаліся. Адным з такіх органаў была Маскоўская (пазьней Міжнародная) рэпарацыйная камісія. У кастрычніку 1943 году ў Маскве адбылася сустрэча міністраў замежных спраў саюзных дзяржаваў. Паводле яе вынікаў у
    пачатку лістапада 1943 году намесьніку наркома замежных спраў СССР Івану Майскаму даручылі сфармаваць камісію для вывучэньня пытаньня аб пасьляваенных рэпарацыях зь Нямеччыны і распрацаваць плян яе дзейнасьці. Майскі справіўся хутка, плян быў гатовы да 10 лістапада.
    У канцы лістапада таго самага году пры Наркамаце замежных спраў стварылі «Камісію па кампэнсацыі шкоды, нанесенай СССР гітлераўскай Нямеччынай і яе саюзьнікамі»170. Наваствораны орган пачаў вельмі актыўна шукаць аргумэнты для пасьляваеннага спагнаньня зь Нямеччыны рэпарацыяў. Працавала гэтая камісія ў шчыльным супрацоўніцтве з «Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй па ўстанаўленьні і расьсьледаваньні злачынстваў нямецка-фашысцкіхзахопнікаў» іяе філіяламі пры ўрадах акупаваных рэспублік.
    Пытаньне рэпарацыяў і пасьляваеннага ўладкаваньня сьвету Сталіна вельмі турбавала, і ён меў вялікую патрэбу ў аргумэнтах для спрэчак з саюзьнікамі. Адным з галоўных аргумэнтаў якраз і былі разбураныя дамы. На Крымскай (Ялцінскай) канфэрэнцыі ў лютым 1945 году саюзьнікі нават паспрачаліся аб рэпарацыях, і аргумэнтамі ў спрэчцы былі «разбурэньні». Чэрчыль заявіў літаральна наступнае: «Вялікабрытанія вельмі моцна пацярпела ў цяперашняй вайне. Большая частка яе дамоў разбурана або пашкоджана»171. Для дакладу
    170 Кынмн Г. Германскмй вопрос во взанмоотношенпях СССР, США п Велнкобрмтанмн. 1944-1945 гг. II Новая м новейшая нсторпя. 1995. № 1. С. 117.
    171 Санакоев Ш.; Цыбулевскмй Б. Тегеран. Ялта. Потсдам. Масква, 1970. С. 124.
    аб рэпарацыях з савецкага боку Сталін даў слова Майскаму, і той заявіў:
    «Савецкі ўрад прыйшоў да высновы, што калімы хочам быць рэалістычнымі, то з усіх відаў шкоды павінен быць аплачаны толькі той від, які можа быць ахарактарызаваны як прамыяматэрыяльныя страты — разбурэньні або пашкоджаньні дамоў, заводаў, чыгунак...»172
    Як бачым, у абодвух бакоў галоўнымі аргумэнтамі былі разбураныя дамы. У Ялце саюзьнікі вырашылі ўтварыць «Міжнародную рэпарацыйную камісію» зь сядзібай у Маскве і дамовіліся, што яе праца будзе сакрэтнай173. Але спрэчкі бакоў і падспудная барацьба, якія вяліся перад стварэньнем «Міжнароднай рэпарацыйнай камісіі», працягваліся і пасьля яе ўтварэньня. Адпаведна намесьнік наркама замежных спраў Іван Майскі раз-пораз ствараў і накіроўваў Молатаву сакрэтныя дакумэнты кшталту «Пазыцыі ЗША і Ангельшчыны ў рэпарацыйным пытаньні і нашы магчымыя контраргумэнты», дзе, вядома ж, гаворка вялася аб разбурэньнях174.
    Другой важнай для Сталіна справай было стварэньне ААН.
    Упершыню саюзьнікі па антыгітлераўскай кааліцыі Сталін, Рузвэльт і Чэрчыль утрох сустрэліся на Тэгеранскай канфэрэнцыі 28 лістапада — 1 сьнежня 1943 году. Падчас сустрэчы са Сталіным сам-насам 29 лістапада Рузвэльт прапанаваў утварыць пасьля
    172 Тамсама. С. 123.
    173 Тамсама. С. 125.
    174 СССР п германскнй вопрос. 22 ітня 1941 г. — 8 мая 1945 г. Масква, 1996. С. 555-559.
    вайны новую арганізацыю накшталт даваеннай Лігі Нацый, Сталін згадзіўся, і гэта быў галоўны штуршок да зьяўленьня Арганізацыі Абяднаных НацыйІ75.У СССР пачалася вялікая падрыхтоўчая праца, якая скончылася ўступленьнем у ААН ня толькі СССР, але і Беларусі ды Ўкраіны. Прычым, як напісаў украінскі гісторык Уладзіслаў Грыневіч пра ўступленьне БССР і ЎССР у ААН, «гісторыя вакол гэтых падзеяў адзначалася скрайняй сакрэтнасьцю»176.
    Сталін спачатку задумаў уключыць у ААН усе савецкія рэспублікі як асобныя дзяржавы. 28 студзеня 1944 году было апублікавана паведамленьне аб пленуме ЦК ВКП(б), які разгледзеў прапанову СНК СССР «Аб пашырэньні правоў саюзных рэспублік у галіне абароны і зьнешніх дачыненьняў» і ўхваліў іх для вынясеньня на наступную сэсію Вярхоўнага Савету СССР. Гэты быў адзіны пленум ЦК за гады вайны, а «наступная» сэсія Вярхоўнага Савету адкрылася ў той самы дзень — 28 студзеня.
    1 лютага сэсія прыняла два законы, якія ўразілі назіральнікаў ва ўсім сьвеце. Адзін зь іх называўся «Аб утварэньні вайсковых фармаваньняў саюзных рэспублік і пераўтварэньні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыяту абароны з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі», другі — «Аб прадстаўленьні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у сфэры зьнешніх дачыненьняў і пераўтварэньні ў сувязі з
    175 Санакоев Ш., Цыбулевскнй Б. Цыт. тв. С. 57-58.
    176 Грмневмч В. Как Украмну к вступленню в ООН готовмлн. Сталннская «констнтуцнонная реформа» военной поры. II http://www.zerkalo-nedeli.com/nn/show/569/51558/
    гэтым Народнага камісарыяту замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі»177.
    Іншымі словамі, у саюзных рэспубліках ствараліся свае ўзброеныя сілы і наркаматы абароны, а таксама наркаматы замежных спраў. Прыняцьце законаў афіцыйна тлумачылася ўзмацненьнем абарончай магутнасьці СССР і ўзрослай патрэбай саюзных рэспублік ва ўстанаўленьні непасрэдных дачыненьняў з замежнымі дзяржавамі.
    Але на Захадзе ніхто не падманваўся з прычыны сталінскай «дэцэнтралізацыі»: 8 з 16 саюзных рэспублік яшчэ цалкам або часткова былі акупаваныя нацысцкай Нямеччынай; да таго ж усе ведалі, што насамрэч у СССР кіруе партыя, а не наркаматы. Рэальных мэтаў у гэтых пераўтварэньняў было дзьве: ААН і заспакаеньне ўзрослай пад акупацыяй нацыянальнай сьвядомасьці народаў СССР. Рашэньні X сэсіі ВС СССР