• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    134 Гісторыя Мінска. С. 474.
    мантаваць сваё пашкоджанае пажарамі і бомбамі жытло, былі горка расчараваныя пастановай гарадзкіхуладаў Управа галоўнага архітэктара Менску, якая тады месьцілася ў двары дома на вуліцы Рэвалюцыйнай, 1, прыняла «Временные правнла по планмровке н застройке гор. Мннска»:
    «На зданйя й сооруженйя, подлежаіцйе сносу в связй с генеральным планом восстановленйя города, закрепленйе земельных участков не пройзводйтся, а выдается лйшь документ на время йх йспользованйя в соответствйй с очередностью застройкй' города... Запреіцается самовольное какоето нй было новое спгройтельство, восстановленйе зданйй й йспользованйе коробок разрушенных й сгоревшйх сооруженйй (вылучэньне ўсюды — маё, С. А.) без разрешенйя Управленйя Главного Архйтектора города Мйнска»і35.
    Натуральна, што ў тых раёнах, дзе паводле генпляну павінна было весьціся новае будаўніцтва і якія падпадалі пад знос, дазволаў на аднаўленьне будынкаў Управа галоўнага архітэктара не давала.
    Замчышча якраз і было адным з такіх раёнаў. Яго асудзілі на страту.
    У сьнежні 1944 году была прынятая пастанова СНК БССР аб аднаўленьні Менску. У дадатку №1 да гэтага дакумэнту пад назвай «Основные положення восстановлення столнцы Белорусской ССР г. Мннска» гаварылася:
    «Запроектйровать прямую магйстраль, соедйняюіцую плоіцадь Свободы срайоном озера с такйм расчетом, чтобы первая очередь стройтельства
    135 НАРБ, ф. 31, воп. 1, спр. 89, арк. 103аб-104.
    от плоіцадй Свободы до Колхозной улйцы могла быть осуіцествлена в 1945 году»136.
    Вось чаму сьпяшаліся спэцыялісты «Трэсту...» Стары горад ня меў шанцаў. I хоць саму Паркавую магістраль пабудавалі ўрэшце значна пазьней, але месца для яе пачалі «расчышчаць» своечасова.
    Таму адказ на пытаньне «Што рабілася ў Менску пасьля вызваленьня?» можа гучаць зусім коратка: Менск зносілі і называлі знос «аднаўленьнем» сталіцы.
    Ці бараніў нехта Стары Менск
    У часе вайны Сталін зрабіў пэўныя ідэалягічныя саступкі, якія дазволілі савецкай прапагандзе апэляваць да нацыянальнага пачуцьця савецкіх народаў. Пачала вальней адчуваць сябе царква, у вайсковую форму вярнулі некаторыя элемэнты формы царскай арміі, газэты і часопісы на нацыянальных мовах СССР пачалі болей пісаць пра гісторыю і традыцыі сваіх народаў.
    Ня стала выключэньнем і беларуская прапаганда. Тут ідэалягічнае паслабленьне тлумачылася ня толькі патрэбай мабілізацыі патрыятычных пачуцьцяў, але і неабходнасьцю проціпаставіць нешта нацыянальнай прапагандзе ў акупаванай Беларусі.
    У выніку ў 1943-1946 гадах у беларускіх газэтах і часопісах можна было прачытаць артыкулы пра Рагвалода, Рагнеду, Усяслава Чарадзея, паходы «беларуска-літоўскага князя Жыгімонта Карыбутаві-
    136 Тамсама, арк. 36.
    ча» ў Чэхію на дапамогу Яну Жыжку, пра першадрукара Францішка Скарыну, Кастуся Каліноўскага ды іншыя гістарычныя асобы. На агульным фоне асабліва вылучаўся галоўны грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс «Беларусь» — там такія матэрыялы зьмяшчаліся з нумару ў нумар.
    «Беларусь» надавала ўвагу і помнікам даўніны, існавала нават спэцыяльная рубрыка «Архітэктурныя помнікі Беларусі». Але там можна было прачытаць нататкі толькі пра найбольш вядомыя помнікі, кшталту Наваградзкага замку. Спробы адшукаць у беларускім друку 1944-1950 гадоў выступы ў абарону старой менскай архітэктуры аказаліся марныя.
    Толькі аднойчы — у верасьні 1945 году — часопіс «Беларусь» зьмясьціў невялікую нататку «Замкавая гара ў Мінску», у якой сярод іншага некалькімі радкамі згадаў і будынак Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага:
    «Паводле сьцьверджаньняў спецыялістаў, гэты дом, у якім калісьці зьмяшчаўся Гарадзкі суд, быў пабудаваны з рэшткаў фундамента старога замка. У часе вайны гэты дом загінуў. Зараз гара зарасла травой. Яна высіцца сяродруін каля былога ніжняга рынку і маста празь Сьвіслач...»™
    Але ніхто і ніколі ня згадваў пра магчымасьць рэстаўрацыі або аднаўленьня нейкай часткі Менску — вуліцы, кварталу або дома.
    Затое ў друку рэгулярна зьмяшчаліся матэрыялы кшталту таго, што быў апублікаваны ва ўсіх газэтах 5 верасьня 1944 году і займаў цэлую паласу — «Сообіценме Чрезвычайной Государственной
    137 Беларусь. 1945. №9. С. 60.
    Комнссп по установленню н расследованню злодеяннй немецко-фашнстскпх захватчмков н нх сообгцннков “О разрушенмях памятннков нскусства м архнтектуры в городах Петродворец, Пушкнн н Павловск”». У гэтых «паведамленьнях» грунтоўна і з болем расказвалася пра страты, якія панесла расейская культура ў тых або іншых месцах РСФСР.
    I на гэтым фоне «Звязда» аднойчы на першай старонцы зьмясьціла здымак старасьвецкай полацкай камяніцы і радасна паведаміла:
    «У Полацку на Ленінскай вуліцы захаваўся домік, у якім жыў Пётр Iу час свайго прабываньняў горадзе ў 1705 годзе»13&.
    У той побыт у Полацку п’яны расейскі цар разам са сваім памагатым князем Меншыкавым у Сафійскім саборы забіў шасьцёх беларускіх манахаў-базыльянаў і пасек шабляй абразы сьвятога Язафата Кунцэвіча. «Звязда» у лістападзе 1945 годупрагэта напісаць не магла, яна проста радавалася ўратаванаму «доміку Пятра»— а ў той час у Менску ззаду дамініканскага кляштару яшчэ стаяў рэнэсансны дом Сапегаў — найкаштоўнейшы помнік менскай архітэктуры XVII стагодзьдзя.
    Здавалася б, якраз пісьменьнікі і журналісты як самая на той час нацыянальна актыўная частка нешматлікай беларускай эліты маглі выступіць на абарону старой менскай архітэктуры. Аднак гэтага ня сталася. Пісьменьнікі горача падтрымлівалі «аднаўленьне» і нават бралі ў ім актыўны ўдзел. Вось што пісаў у кастрычніку 1944 году драматург Віталь Вольскі:
    138 Звязда. 25 лістапада 1945.
    «С болью в сердце смотрйм мы на руйны. Как йзменйлся облйкродного города! Так могут разрушать только немцы... Кругом работают людй самых разнообразных профессйй... Все онй с одйнаковым рвенйемрегулярно выходят на работы no очйстке Мйнска от развалйн.
    На одном йз участков между улйцамй Володарского, Ннтернацйональной й Революцйонной, работает брйгада пйсателей.
    На неровном выступе полуразрушенной стены вйднеется фйгура высокого человека. Это — йзвестный белорусскйй сатйрйк й драматург Кондрат Крапйва. Мерно й сосредоточенно ударяет онломом о стену. Отскакйвают кускй цемента. Кйрпйч за кйрпйчом отрывается от стены. Груда кйрпйчейу подножйя стены растёт с каждым ударом.
    Внйзу работают другйе. Драматург А. Кучар й поэтА. Платнерразбйрают стройтельный матерйал, очйіцают кйрпйч от раствора й на носйлках относят его в сторону. Поэты Пятрусь Бровка й Максйм Лужанйн складывают кйрпйч в аккуратные штабеля...
    В 2 часа дня подводйтся йтог. Норма выполнена на 134 процента. Брйгадйр Kpanuea делает отметкй в лйчных кнйжках. В первый выход каждый йз пйсателей отработал 8 часов.
    На протяженйй тысячелетйй Мйнск не однажды разрушалй врагй. Но каждый раз он снова возвраіцался к жйзнй. Мз огня й пепла, как фенйкс, воспрянет Мйнск еіцё более прекрасный, гордый, жйвопйсный й благоустроенный»™.
    139 Советская Белоруссня. 22 кастрычніка 1944.
    Павал Кавалёў называў прымусовыя выхады менчукоў на здабыцьцё будаўнічага матэрыялу «патрыятычным рухам»:
    «Угорадзе шырока разгарнуўся выдатны патрыятычны рух за хутчэйшае аднаўленне роднай сталіцы. У ім бяруць удзел усе ад старшыні Саўнаркома Беларусі да хатняй гаспадыні. На вуліцах Мінска плакаты, выпушчаныя дзяржаўнай літаграфіяй. Адзін з іх пытае: “Ці ўкладаеш ты сваю частку працы ў аднаўленне Мінска?”»і4°.
    Пералічыўшы далей імёны вядомых людзей накшталт партызана Мачульскага, старшыні СНК БССР Панамарэнкі або актора Грыгоніса, якія самааддана працуюць на разборы руінаў і даюць па 180, 200 і нават 300 працэнтаў нормы, Павал Кавалёў намаляваў будучыню сталіцы:
    «У Мінск прыяжджала група вядомых архітэктараў краіны — акадэмікі архітэктуры Мардвінаў, Шчусеў, Сямёнаў, Колі і іншыя. Імі распрацаваны план аднаўленьня Мінска. Гэты план будзе ператвораны ў жыцьцё. Горад-герой, непакораны немцамі, зноўуьзнімеццаўвысь і будзе будавацца на радасьць і шчасьце беларусам»м.
    Беларускія пісьменьнікі ў тыя гады спалучалі павагу да даўніны ў іншых гарадах СССР і поўную няўвагу да даўніны менскай. Хіба толькі Пімен Панчанка ў 1942 годзе ў вершы «Мінску» прадэманстраваў інтуітыўнае адчуваньне гістарычнасьці сталіцы і замілаваньне яе старадаўнім абліччам:
    140 Беларусь. 1945. №1. С. 15.
    141 Тамсама.
    Хачу аднаго я: па бруку шурпатым
    Прайсьціся яшчэ раз, зірнуць на муры...
    «Брук» і «муры» тут выступаюць паэтычнымі атрыбутамі гістарычнага старасьвецкага Менску. Але ўжо ў 1945 годзе ў вершы «Падяжджаючы да Мінска» Панчанка злучае боль і роспач ад убачаных разбурэньняў са стэрэатыпамі тагачаснай савецкай прапаганды:
    ...Грукоча цягнік...
    Праз якую гадзіну
    Ты сыдзеш, мой верш, у журбе на руіны Ты горкага многа ў Мінску пабачыш Бязь сьведак, цішком, можа нават паплачаш...
    ...Стань Мінскмой, такім, якхачу я навекі...
    ...Мінск стольны.
    Мінск сьветлы.
    Мінск бела-зялёны.
    Няма тут завулкаў пакрыўленых, вузкіх.
    Тут горад навукі, паэзіі, музыкі.
    Далей «пакрыўленымі завулкамі» і «мурамі» Пімен Панчанка захапляўся ўжо толькі ў суседзяў. Наведаўшы Вільню, ён у жніўні 1946 году апублікаваў вершы «Сустрэча зь Вільняй»;
    А навокал такі прастор!
    Такая прыгажосьць!
    Касьцёлаў, цэркваў, пэўна, сто
    На дзьвесьце вуліц ёсьць.
    Муроў і вежаў не зьлічыць...
    А ў гэты час у Менску разьбіралі самую старажытную мураваную вуліцу — Дзям’яна Беднага і рэшту самага старога рынку — Нізкага, зь яго гатычнай пляніроўкай і купецкімі камяніцамі па пэрымэтры. У гэты час рэнэсансны пляц Верхняга гораду яшчэ захоўваў грамадзянскую і культавую забудову на трох са сваіх чатырох бакоў, і стаялі цэлыя або троху пашкоджаныя ўсе культавыя помнікі старога менскага цэнтру — 10 кляштараў, 5 касьцёлаў, царква, сынагога і татарская мячэць...
    Падпаў пад уплыў савецкай прапаганды нават Якуб Колас, які, як чытач ужо ведае, мог быць добра абазнаны аб значэньні Старога гораду для беларускай культуры і гісторыі. У сьнежні 1944 году ў лісьце да жонкі зь Менску Колас напісаў:
    «... Мінск разбураны, але твар горада застаўся. Мінск ёсьць Мінск, хоць ён страшны ў сваіхруінах... I страшна прызнацца — я нават задаволен, што пры аднаўленьні сталіцы мы зробім яе больш разумнай, больш планавай і выправім тыя агрэхі, якія з’явілісяў выніку бяспланавага, непрадуманага будаўніцтва...»і42