• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    «Аднаўленьне» «нашего родного Ммнска»
    У тым, што адбывалася ў Менску ў першыя дні і месяцы пасьля вызваленьня, зьдзіўляюць зацятасьць і мэтанакіраванасьць, зь якімі ўлады схапіліся за «аднаўленьне» гораду. Чытаючы тагачасныя газэты, цяжка пазбыцца адчуваньня, што ты — сьведка нейкай добра прадуманай і зрэжысэраванай акцыі. Інакш цяжка паверыць у такую спрытнасьць менскіх уладаў і нечуваны імпэт зьнясіленых акупацыяй людзей, якіх зь першых дзён ліпеня 1944 году пачалі гвалтам ганяць на разборы ўтвораных вайною завалаў.
    Прапаганда працавала напоўніцу — газэты ледзь не штодзень выходзілі зь лёзунгамі «Возроднм родную столнцу», «Быстрее возродмм, подымем мз пепла н румн нашу любнмую столнцу», «Восстановмм наш родной Ммнск», «Все на восстановленме Мннска», «Восстанавлмвать Мннск ежедневно, по графнку». Друкаваліся і расклейваліся плякаты «За работу. Все на восстановленне родного Ммнска». А «восстановленнем» (калі гаворка ідзе пра гістарычны цэнтар і Стары горад у прыватнасьці) называўся татальны і вульгарны разбор усяго, што было хаця б троху пашкоджана ці спалена.
    Кожны здымак у газэце, на якім «разьбіралі» і амаль цэлы дом, і кучу друзу, нязьменна называўся «На восстановленнм Мннска». I няважна, якога стагодзьдзя быў чарговы разьбіраны падмурак — XVI-ra або ХХ-га. Журналісты пісалі пра патас адраджэньня і новай мірнай стваральнай працы, a на тварах удзельнікаў тых расчыстак, зафіксаваных газэтнымі фатографамі, шчасьця мне ўбачыць не
    ўдалося. He расказвалі мне пра пачуцьцё шчасьця і сваякі — удзельнікі тых разбораў.
    Энцыкляпэдычная гісторыя Менску, напісаная навукоўцамі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук, сьцьвярджае, што першы суботнік па разборы менскіх руінаў адбыўся 8 кастрычніка 1944 году103. Афіцыйна — так. Але апытаныя мной старыя менчукі ў адзін голас сьцьвярджалі, што «разбор завалаў» пачаўся ўжо праз два-тры дні пасьля прыходу ў горад савецкіх войскаў, яшчэ пад выбухі сапёрных мінаў.
    Вось фрагмэнт інтэрвію старшыні менскага гарсавету К. Бударына газэце «Советская Белоруссмя» за 11 ліпеня 1944 году, якая пацьвярджае сьведчаньні старажылаў:
    «Тысячй жйтелей освобождённого Мйнска вышлй наработы no очйстке города. Ужеубран й вывезен мусор, улйцы й дворы прйведены в соответствуюйрш вйд. Прйступйло к работе более ста улйчных комйтетов. Пройзведён учёт населенйя, оставшегося после трехлетнего хозяйнйчанйя немецкйх бандйтов. Повсюду ремонтйруются помеіценйя... В горсовет, горком napmuu й другйе учрежденйя прйходят женіцйны, старйкй й молодёжь, предлагаюіцйе услугй no восстановленйю родного Мйнска»'04.
    Удзел у «расчыстцы» і «разборцы» завалаў быў абавязковым. Сэсія Менскага гарсавету ў кастрычніку 1944 году прыняла пастанову, паводле якой кожны дарослы мянчук павінен быў штомесяц адпрацаваць 30 гадзін, а студэнты і школьнікі
    103 Гісторыя Мінска. С. 438.
    104 Советская Белоруссмя. 11 ліпеня 1944.
    старэйшых клясаў — 15105. Гэта быў звычайны савецкі прымус. Для кантролю за ўдзелам менчукоў у разборы завалаў былі ўведзеныя спэцыяльныя «асабістыя кніжкі», іх атрымалі нават школьнікі. За парушэньне правілаў запаўненьня кніжак — жорстка каралі.
    «Советская Белоруссня» у кастрычніку 1944 году пісала ў рэдакцыйным артыкуле:
    «Лйчная кнйжка — важнейшйй документ, свйдетельствуюіцйй обучастйй труЬяіцйхся s восстановленйй города. Между тем во многйх органйзацйях лйчные кнйжкй заполняются небрежно. В запйсях ймеются грубые нарушенйя: учйтываются не фактйческй отработанные часы, a no выполненйю норм выработкй. Зачастую веденйе запйсей поручается второстепенным лйцам. Это недопустймо. Партййные органйзацйй, днректоры предпрйятйй й учрежденйй, председапгелй фабзавкомов должны сйстематйческй проверять отметкй в кнйжках участнйков восстановленйя города...»106
    Празь месяц намесьнік наркама жыльлёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР В. Каменскі паўтаРаў:
    «Очень важный ы серьёзный момент в работе десятнйка й брйгадйра — отметка в лйчной кнйжке участнйка восстановленйя. Есть случай, когда колйчество отработанных часов определяется выполненйем нормы. Скажем, выполнйл гражданын в одйн час две нормы, а запйсывают ему два часа.
    105 Советская Белоруссня. 1 красавіка 1945; Гісторыя Мінска. С. 450.
    106 Советская Белоруссня. 22 кастрычніка 1944.
    Это является совершенно неправйльным й недопустймым. Запнсывать в кнйжку нужно фактйческое колйчество выработанных часов, добйваясь максймальной выработкй в час»107.
    Дзе ж тут энтузіязм і добры працоўны настрой? Мужчын мабілізавалі ў войска ў першыя дні. Засталіся жанчыны, старыя і дзеці. Зьнясіленых цяжкай працай на прадпрыемствах і голадам часоў акупацыі людзей прымушалі працаваць фізычна ў выхадныя і нават у працоўныя дні без увагі на стан здароўя і век. Менчукі сталі парабкамі XX стагодзьдзя. Таму і працавалі без энтузіязму.
    Зноў цытата з рэдакцыйнага артыкулу «Советской Белорусснм»:
    «Необходймо всяческй усйлйть массово-разьяснйтельнуюработу средй населенйя. Вряде партййных органйзацйй агйтаторы побывалй на прйкреплённых улйцах только одйн-два раза й сочлй на этом свою мйссйю законченной. Агйтаторы должны сйстематйческй работать средй домашнйх хозяек, органйзовывать йх на актйвное участйе в восстанозйтельных работах»109.
    Але агітацыя і нават прымус не спрацоўвалі, і праз паўгода «Советская Белоруссня» зноў патрабавала:
    «Райкомы должны выделйть постоянных агйтаторов для работы средй домашнйх хозяек».109
    Менчукі рэгулярна зрывалі графікі выхаду на прымусовыя працы.
    107 Советская Белоруссмя. 22 лістапада 1944.
    108 Советская Белоруссяя. 22 кастрычніка 1944.
    109 Советская Белоруссмя. 1 красавіка 1945.
    «В последнйе днй уменьшйлся выход на работу коллектйвов предпрйятйй, учрежденйй й домашнйх хозяек. Графйкй выхода срываются, а пропуіценные днй не отрабатываются. Это, конечно, нй в коей мере не означает, что у населенйя уменьйшлось желанйе работать на восстановленйй своего города...»110
    Для таго, каб «энтузіязм» не зьмяншаўся, газэты паведамлялі, што кожны раз побач з «арганізаванымі» працаўнікамі, на разборы руінаў працуюць і «неарганізаваныя» добраахвотнікі. Напрыклад, з выйшаўшых 14 лістапада 1944 году на вуліцы Менску 16 тысяч менчукоў, як паведамлялі газэты, было каля 3 тысяч добраахвотнікаў111.
    Сёньня людзі ўспамінаюць, што добраахвотнікі сапраўды былі, але ня так шмат. Пераважна хадзілі тыя, хто натхняўся чуткамі пра знойдзенае ў руінах золата. Менчукі памяталі пра выпадкі часоў акупацыі — тады сапраўды пры разборы некаторых руінаў на вуліцы Ленінскай, прыблізна там, дзе цяпер аптэка, са сьценаў сыпаўся дождж з залатых манэтаў. Летам і восеньню 1944 году добраахвотнікі, шукаючы «габрэйскае золата» на тэрыторыі былога гета, ахвотна разьбіралі руіны на Замкавай і Падзамкавай.
    Надзвычай актыўна выкарыстоўвалася праца школьнікаў. Дзяцей ганялі на разбор менскіх дамоў пасьля заняткаў, таму гэта звычайна адбывалася непадалёк ад школы. Гэтак вучні 42-й школы, якая месьцілася ў былым будынку езуіцкага кляштару
    110 Советская Белоруссня. 22 лістапада 1944.
    111 Советская Белоруссмя. 14 лістапада 1944.
    (Дом губэрнатара, сёньня — музычная школа на Плошчы Свабоды), разьбіралі старыя дамы на вуліцах Ленінскай і на Вольнай.
    3 наступленьнем халадоў працы стыхійна сталі прыпыняцца. He дапамагалі ні вымовы, ні пазбаўленьне прагулыпчыкаў часткі харчовых картак. I беларускі ўрад паставіў перад працоўнымі новую задачу:
    «В ряде мест пытаются обьяснйть снйженйе выхода населенйя на работу наступйвшймй холодамй, дождямй, метелью. Безусловно, зймаусложняет работу, но не должна прекратйть. Необходймо перестрайваться на работу в зймнйх условйях, подбйрать вйды работ, позаботйться о соответствуюіцем йнструменте й т. д.»т.
    I ні слова пра тое, дзе ўзяць цёплае адзеньне.
    Трэст разборкі і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў
    Ужо празь некалькі тыдняў пасьля вызваленьня быў створаны «Трэст разборкі разбураных будынкаў і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў» і яго раённыя канторы.
    Спэцыялісты трэсту курыравалі ўсю працу, зьвязаную са здабыцьцём будаўнічага матэрыялу на «аднаўленьне» Менску. Яны забясьпечвалі «разборшчыкаў» адпаведным начыньнем, вызначалі месцы працы, аб’ёмы заданьняў і нормы выпрацоўкі, а таксама разьмеркаваньне здабытага
    112 Советская Белоруссмя. 22 лістапада 1944.
    будматэрыялу. Трэст нават арганізоўваў нешта накшталт «курсаў падвышэньня кваліфікацыі» — удзельнікі «аднаўленьня» маглі авалодаць нескладанымі будаўнічымі прафэсіямі. Былі прыдуманыя спэцыяльныя тэхналёгіі для ачышчэньня цэглы ад рошчыны з выкарыстаньнем саматужныхпрыладаў і аднаўленьня іншага будаўнічага матэрыялу.
    Паколькі сродкаў на аднаўленьне цагельняў і стварэньне новых будаўнічых камбінатаў у ваенных умовах не хапала, трэст стаў па першым часе асноўным пастаўшчыком будаўнічых матэрыялаў. I яго праца, натуральна, выклікала незадавальненьне высокага партыйнага начальства — патрэбныя былі новыя адміністрацыйныя будынкі і кватэры на Савецкай вуліцы. Пленум ЦК КП(б)Б у ліпені 1945 году прыняў пастанову «О ходе стромтельно-восстановнтельных работ в Белорусской ССР». Адзін з пунктаў пастановы гучаў так:
    «Предложйть Наркомгражданжйлстрою, обкомам іі горкомам КП(б)Б, облйсполкомам й горйсполкомам улучшйть работу областных й городскйх стройтрестов no разборке разрушенных зданйй й сооруженйй в городах й восстановленйю стройтельных матерйалов. Создать прй трестах мастерскйе no восстановленйю стройматерйалов й склады готовой пробукцйй»т.
    За некалькі месяцаў да заканчэньня вайны, у студзені 1945 году, у Дзяржаўным выдавецтве БССР у Менску выйшла брашура Л. Бірукова і А. Ісаевіча «Памятка участнмку восстановлення города Мнн-
    113 Коммуннстмческая партмя Белорусснн в резолюцнях м решенмях сьездов н пленумов ЦК. Т. 4. Менск, 1986. С. 28.
    ска. Разборка разрушенных зданчй м восстановленме стройматермалов». У якасьці ўстановаў, пад патранажам якіх ажыцьцёўлена выданьне, фігуравалі Наркамат жыльлёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР і Менскі трэст разборкі разбураных будынкаў і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў.
    У прадмове аўтары сфармулявалі крытэрыі, паводле якіх павінны разьбірацца разбураныя будынкі:
    «Разборке подлежат: 1. Зданйя, совершенно разрушенные прямым попаданйем бомб ылй врезультате пожара. 2. Зданыя с выгоревшймй перекрытйямй, перегородкамй н кровлей, стены й простенкй которых ймеют крупные треіцйны no всей высоте, кладка стен выветрылась й неспособна воспршшмать нагрузку. 3. Разрушенные отдельные частй зданйя, которое в целом прйгодно к восстановленйю»пі.