• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    Сымбалічна і містычна старажытны Менск лёг пад шырокую і якасную дарогу на Маскву.
    Хто і як аднаўляў сталіцу савецкай Беларусі
    У сьнежні 1943 году ў Маскве пры Саўнаркаме БССР было створана Ўпраўленьне па справах архітэктуры. 13 жніўня 1944 году выканаўца абавязкаў начальніка гэтага ўпраўленьня А. Валноў у інтэрвію газэце «Советская Белоруссня» паведаміў аб сытуацыі ў Менску:
    «Подготовйпгельныеработы no планйровке развернулйсь более двух недель назад. Сейчас до 15-тй спецйалйстов проводят сьёмку города с натуры. Эта работа необходйма для созданйя генерального плана реконструкцйй города. В Мйнске создана архйтектурно-планйровочная мастерская; она будет выполнять работу no планйровке городов. Нз Москвы ожйдается прйезд брйгады спецйалйстов для опытно-показательной планйровкй одного йз районов Мйнской областй...»125
    У Масквы, аднак, былі іншыя пляны, і падобна, што А. Валноў — галоўны на той час архітэктар у БССР — пра іх нічога ня ведаў. Бо ўжо праз два дні, 15 жніўня, у Менск прыбыла не «брыгада спэцыялістаў для вопытна-паказальнай пляніроўкі аднаго з раёнаў Менскай вобласьці», але камісія Камітэту па справах архітэктуры пры СНК СССР у складзе вядомых савецкіх акадэмікаў архітэктуры М. Колі, А. Мардвінава, У. Сямёнава, А. Шчусева, члена-карэспандэнта Б. Рубаненкі, а таксама I. Лангбарда і архітэктара зь Беларусі Н. Трахтэнбэрга. I задача ў іх была зусім іншая. Акадэмікі меліся
    125 Советская Белоруссня. 13 жніўня 1944.
    «вопытна-паказальна» сплянаваць вызваленым беларусам новую сталіцу.
    Маскоўскай камісіі хапіла пары тыдняў, каб разабрацца ў сытуацыі і падрыхтаваць эскізны праект «Ндея центра Ммнска», датаваны ўжо 27-м жніўня 1944 году126.
    Сярод прапановаў гэтага праекту была і прапанова захаваць трасу і значную частку забудовы вуліцы Савецкай з увагі на яе вялікую архітэктурную каштоўнасьць — лішні доказ, што вуліца ў 1944 годзе не выглядала так, як гэта цяпер паказваецца на пазьнейшых здымках127. Яе забудова цалкам захавалася ад рога з Камсамольскай да Чырвонага касьцёла, прычым тая яе частка, што знаходзілася на месцы цяперашняй плошчы Незалежнасьці, не была нават спаленая і захавала дахі. Але «беларускія вучні» ня выканалі прапановы расейскіх «настаўнікаў». Прычым, як убачым далей, ня толькі адносна лёсу забудовы вуліцы Савецкай.
    Падрыхтавалі расейскія акадэмікі і «Запмску» да сваёй «ідэі». У гэтым дакумэнце яны, між іншага, канстатавалі, што паводле сваіх архітэктурных вартасьцяў тагачасны (разбураны!) Менск можна параўнаць з такімі гарадамі СССР, як «Внльнюс м Львов», а ў дадатку да эскізу пад назвай «Основные соображенмя о планнровке н восстановленмн города Мннска», акадэмікі пісалі:
    «Расположенный у западных гранйц СССР город Мйнск сочетает в себе образы русскйх городов с
    126 Чернатов В. А могло быть нначе... Однако... П Архлтектура м стронтельство. 2005. №4. С. 62.
    127 Тамсама.
    большйм влйянйем городов Запада; он характерен узкймй, йзломаннымй в плане улйцамй, застроен в центре капйтальнымй зданйямй, средй которых многйе ймеют значенйе как йсторйческйе памятнйкй архйтектуры. ...На возвышенных частях города расположены монументальные зданйя церквей, монастырей й городской ратушй, даюіцйе своеобразную красоту сйлуэту города»Пі.
    Але нягледзячы на захапленьне заходнеэўрапейскім выглядам крывых вуліц менскага Старога гораду расейскія акадэмікі не пакінулі гэтай частцы Менску ніякіх шанцаў уратавацца і быць адноўленай — яны заплянавалі на месцы Замчышча зялёную зону і Паркавую магістраль, як гэта прадугледжвалася і ў даваенным генпляне.
    Будынак езуіцкага калегіюму з гадзіньнікавай вежай у тыя часы многія неабазнаныя памылкова лічылі менскай ратушай. Вельмі характэрна, што сярод неабазнаных аказаліся ня толькі маскоўскія акадэмікі, але і ўраджэнец мястэчка Бахмач на Чарнігаўшчыне, адзін з аўтараў праекту дэталёвай пляніроўкі Менску 1939 году, галоўны архітэктар генплянаў 1946 і 1951 гадоў Навум Трахтэнбэрг — адзіны прадстаўнік БССР у складзе маскоўскай камісіі. 3 такімі «ведамі» менскай даўніны ён з калегамі неўзабаве і прыступіў да «рэканструкцыі» гораду паводле маскоўска-акадэмічнай «Нден центра Мннска».
    У кастрычніку 1944 году Н. Трахтэнбэрг, тады яшчэ начальнік аддзелу пляніроўкі Ўпраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР, выступае
    128 НАРБ, ф. 903, воп. 1, спр. 18, арк. 92.
    ў беларускім друку з артыкулам «О будуіцем нашей столнцы». Нягледзячы на тое, што артыкул меў падзагаловак «В порядке обсужденмя», ніякіх пярэчаньняў у тагачасным друку выявіць не ўдалося — толькі падтрымка. У сваім артыкуле Н. Трахтэнбэрг пісаў:
    «Задачй восстановйтельного стройтельства очень сложны, так как город не только должен быть восстановлен, но должны быть йсправлены все недостаткй прежней планйровкй й застройкй, созданы найлучшйе условйя городской жйзнй й благоустройства, разрешены архйтектурно-планйровочные задачй, связанные с йсторйческйм й обіцественным значенйямй Мйнска как столйцы Белоруссйй...
    Основные недостаткй городского плана сводятся к следуюіцему: отсутствйе архйтектурно-выраженного обіцественного центра города, соответствуюіцего значенйю Мйнска как столйцы республйкй; обйлйе узкйх, йзломанных в плане улйц, не удовлетворяюіцйх нй архйтектурным, нй транспортным требованйям... Мйнск не ймелхарактерного, запомйнаюіцегося архйтектурного облйка»п9.
    Вынесшы прысуд «безаблічнаму» Менску і заявіўшы пра неадпаведнасьць вузкіх і крывых вуліц «архітэктурным і транспартным» патрабаваньням, Н. Трахтэнбэрг перайшоў да апісаньня эскізнага праекту будучага генпляну сталіцы. Ён пісаў пра новыя шырокія вуліцы і плошчы, пра паркі і бульвары, пра архітэктурныя ансамблі будучага Менску, і яшчэ тады, у кастрычніку 1944 году, практычна
    129 Советская Белоруссня. 21 кастрычніка 1944.
    ні ў чым не памыліўся. Намаляваную ім карціну будучага Менску сёньня можна бачыць наяве.
    He «пацэліў» тады Трахтэнбэрг толькі ў цэнтральны пляц гораду — ён (разам з маскоўскімі акадэмікамі) плянаваў перабудаваць у яго Плошчу Свабоды, але пазьней узьнікла ідэя пабудовы такога пляцу насупраць гарадзкога сквэру.
    Пішучы пра сыстэму трох гарадзкіх кольцаў і транспартных дублёраў, Н. Трахтэнбэрг паведаміў:
    «Улйцы, трактуемые планом как основные городскне магйстралй, расшйряются... Дляразгрузкй Советской улйцы от грузового транспорта проектйруется оублйруюшая магйстраль. Начйная от плспцадй у железнодорожного моста, грузовое двйженйе, направляюіцееся в район Комаровкй, переключается на улйцы Мяснйкова, Немйгу й Торговую, которые выпрямляются й расшйряются до габарйтов, удовлетворяюгцнх пгранспортное значенйе этой магйстралй. Упроіцается й выпрямляется улйчная сеть района Немйгй»130.
    Пляны Н. Трахтэнбэрга адносна Нямігі былі выкананыя праз 28 гадоў. У сваім артыкуле ён, фактычна, пераказваў эскіз-праект «Ндея центра Млнска», створаны зь яго ўдзелам маскоўскімі акадэмікамі архітэктуры. А сам праект «Ндея центра Мпнска» быў тады строга засакрэчаны і пакладзены ў спэцхран, стаўшы даступным для дасьледчыкаў толькі ў 90-я гады XX стагодзьдзя131.
    Тым ня менш канцэпцыя Н. Трахтэнбэрга была амаль цалкам рэалізаваная ў генплянах Мен-
    130 Тамсама.
    131 Чернатов В. Цыт. тв. С. 62.
    ску 1946 і 1951 гадоў. Гэтаму спрыяла становішча Трахтэнбэрга як начальніка аддзелу пляніроўкі Ўпраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР, а ад 1953 году — як кіраўніка майстэрні генпляну ў інстытуце «Белдзяржпраект». Да таго ж ад 1954 да 1976 году Н. Трахтэнбэрг рыхтаваў сабе пасьлядоўнікаў, выкладаючы на архітэктурным факультэце Беларускага палітэхнічнага інстытуту.
    У 1945 годзе быў абвешчаны конкурс на архітэктурнае вырашэньне цэнтру Менску, у якім узяло ўдзел шмат архітэктараў з усіх куткоў СССР. У верасьні 1945 году Н. Трахтэнбэрг апублікаваў у часопісе «Беларусь» артыкул «Будучы Мінск», у якім пазнаёміў чытачоў з праектамі, якія выйшлі ў фінальную стадыю. Гэта праект беларускіх аўтараў Асмалоўскага, Казімірава і Савіцкага, а таксама праект Андрэева і Цігачова, праект Алтаржэўскага і праект акадэміка архітэктуры Собалева.
    Тым ня менш графічныя матэрыялы да гэтых праектаў і сёньняшні выгляд Менску сьведчаць, што Н. Трахтэнбэрг не скарыстаўся з прапановаў калегаў і няўхільна рэалізаваў толькі свае ідэі, выкладзеныяўкастрычніку 1944 году. У артыкуле 1945 году Н. Трахтэнбэрг зноў назваў езуіцкі калегіюм зь вежай «ратушай» («Плошча Свабоды... аформленая будынкам б. Ратушы») і пагардліва напісаў:
    «Мінск не мае ні закончаных архітэктурных ансамбляў, ні архітэктурных традыцый...»132
    Генпляны 1946 і 1951 гадоў, створаныя пад кіраўніцтвам Н. Трахтэнбэрга, мала чым адрозьніваліся — другі быў больш распрацаваным Ba-
    132 Беларусь. 1945. №9. С. 46-49.
    рыянтам першага, самі аўтары называлі яго новай «рэдакцыяй». Аўтары — гэта Н. Трахтэнбэрг, М. Андросаў ды іншыя спэцыялісты з інстытуту «Белдзяржпраект»133. Насамрэч, як мы ўжо ведаем, гэты генплян быў заснаваны на генпляне Менску 1936 году, распрацаваным у Ленінградзе спэцыялістамі Дзяржаўнага інстытуту праектаваньня гарадоў РСФСР.
    Пра генплян 1946-1951 гадоў, які стаў фатальным для Старога гораду і наогул для гістарычнага цэнтру нашай сталіцы, у «Гісторыі Менску» сьціпла напісалі наступнае:
    «Паводле яго прадугледжвалася стварэньне новага аблічча горада пры захаваньні толькі самых ацалелых будынкаў (да адной пятай даваеннай забудовы)...»134
    А менчукі ў канцы 40-х гадоў пра гэта гаварылі проста: «Вырашылі ўсё зьнесьці і пабудаваць новы горад». Гэтую фразу я ня раз чуў ад сваякоў, а пазьней і ад старажылаў, зь якімі гутарыў, рыхтуючы гэтую кнігу.
    Яшчэ ў 1944 годзе, хутка пасьля вызваленьня Менску, жыхары Старога гораду зразумелі, што ім давядзецца перабірацца ў іншыя месцы. I тыя, хто жыў у захаваных дамах, і тыя, хто спадзяваўся адра-
    133 Поўны сьпіс аўтарскага калектыву (паводле расейскамоўнага арыгіналу генпляну 1951 году) выглядае так: Н. Трахтенберг, М. Андросов, Д. Ескевмч, Н. Перлмн, А. Леках, К. І4ванов, Г. Кавокнн, Г. Пекеллс. Быў яшчэ нейкі Сьмірноў (без ініцыялаў, адказны за энэргазабесьпячэньне). У генпляне 1946 году ў разьдзеле «архітэктары» апрача Трахтэнбэрга і Андросава пазначана: «пры ўдзеле Добрецова В., Парсаданова Г.» (так у арыгінале).