• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    Вместе с A. А. Новйковым, A. Е. Головановым, С. М. Руденко u К. А. Вершшшным (камандуючыя паветранымі арміямі — С. А.) мы подробно обсудйлй обстановку, целй, задачй й планы прйменешія воздушных армйй й взаймодействйе йх с авйацйей дальнего действйя, удары которой нацелнвалйсь no штабам, узлам связй оператйвных обьедйненйй, no резервам й другйм важнейшйм целям.
    Кроме того, былй рассмотрены вопросы маневра авйацйы фронтов в обіцйх ннтересах. Для поддержкй действіш 3-го Белорусского фронта в распоря-
    82 Аўдыёзапіс з архіву Радыё Свабода за 7 ліпеня 2006 году.
    жешіе A. М. Васйлевского было выделено около 350 тяжелых самолетов...»^
    А вось сьведчаньні самога камандуючага савецкай авіяцыяй далёкага дзеяньня маршала Аляксандра Галаванава, якога згадвае Жукаў.
    «В преддверйй готовйвшегося пятого удара авйацйя дальнего действйя в йнтересах 1-го й 2-го Белорусскйх фронтов начала действовать no железнодорожным узлам... В первой половйне мая былй нанесеныудары no Брестскому, Люблйнскому, Хелмскому, Мйнскому, Барановйчскому железнодорожным узлам...»
    «В йюне, в подготовйтельный перйод u в первые днй самой операцйй, мы пройзвелй в йнтересах указанных выше фронтов 6053 самолето-вылета. За этот перйод авйацйя ДД, унйчтожала скопленйя железноЬорожных эшелонов, разрушала путй й станцйонные сооруженйя на железнодорожных узлах, станцйях й перегонах на участках Орша — Мйнск — Барановйчй...
    Ударам с воздуха подвергалйсь железнодорожные узлы Мйнск, Барановйчй, Молодечно, Осйповйчй, Орша, Лунйнец, Полоцк...
    Удары, как правйло, наносшшсь массйрованно, й в завйсймостй от загруженностй узлов эшелонамй колйчество самолетов в каждом йз нйх доходйло до двухсот й более»м.
    Больш за два месяцы ўся цяжкая авіяцыя СССР разам з франтавой авіяцыяй бамбавала разьмеш-
    83 Жуков Г. Воспомннання м размышлення. Масква, 1969. С. 559.
    84 Голованов А. Дальняя бомбарднровочная. Москва, 2007.
    С. 446, 453-454.
    чаныя ў беларускіх гарадах і мястэчках нямецкія аб’екты. Наступствы былі жахлівыя.
    Баі за вызваленьне Беларусі — так званая Беларуская апэрацыя — цягнуліся з 23 чэрвеня да 29 жніўня. Але ўжо зь сярэдзіны чэрвеня практычна кожны дзень «Совлнформбюро» падавала зводкі з фронту і, асобна, зводкі «Дзеяньні нашай авіяцыі»:
    «У ноч на 13-га і ў ноч на 14-га чэрвеня наша авіяцыя дальняга дзеяньня наносіла масіраваныя ўдары па аэрадромах праціўніка. Бамбардыроўцы былі падвергнуты аэрадромы ў раёнах — Брэста, Беластока, Баранавіч, Пінска, Мінска, Бабруйска, Оршы... У выніку бамбардыроўкіўзьніклі шматлікія пажары... 8 нашых самалётаў не вярнуліся на свае базы»35.
    «У ноч на 18-га чэрвеня наша авіяцыя дальняга дзеяньня наносіла масіраваныя ўдары па аэрадромах праціўніка ў раёне Баранавічы, Пінск, Мінск... Узьніклі масавыя пажары...»66
    «Наша авіяцыя ў ноч на 28-га чэрвеня нанесла моцныя ўдары па чыгуначных вузлах Баранавічы, Лунінец, Мінск, Полацк і чыгуначнай станцыі Барысаў... Пажары наглядаліся экіпажамі пры ўходзе ад цэлі з адлегласьці 150 кілометраў...»37
    «У ноч на 29 чэрвеня наша авіяцыя зрабіла масіраваныя налёты на чыгуначныя вузлы Баранавічы, Мінск і Полацк... Асабліва інтэнсіўны налёт наша авіяцыя зрабіла на чыгуначны вузел Мшск...»т
    85 Совецкая Беларусь. Ібчэрвеня 1944.
    86 Совецкая Беларусь. 20 чэрвеня 1944.
    87 Совецкая Беларусь. 29 чэрвеня 1944.
    88 Совецкая Беларусь. 30 чэрвеня 1944.
    «Наша авіяцыяў ноч на 1 ліпеня зрабіла масіраваныя налёты на чыгуначныя вузлы Яглевічы, Баранавічы, Лунінец, Маладзечна, Мінск, Полацк. У вынгку бамбардыроўкі... узьніклі шматлгкія пажарыУ4.
    Чытачу, відаць, ня трэба тлумачыць, што «чыгуначным вузлом» можна назваць ня толькі ўласна станцыю, але і шырэй — сам горад. Немцы мелі ў Менску, як і ў іншых беларускіх гарадах, цяжкія 88і 105-мілімэтровыя зэнітныя гарматы, шчыльны агонь якіх мог не даваць савецкім самалётам зьніжацца на дастатковую для прыцэльнага «бомбамятаньня» вышыню.
    Рэгулярныя нямецкія часткі і адміністрацыя пакінулі горад за некалькі дзён да 3 ліпеня. 2 ліпеня менчукі бачылі ў горадзе савецкую франтавую разьведку на трафэйных аўтамабі лях. I пасьля данясеньняў разьведчыкаў аб тым, што немцаўу горадзе ўжо няма, Менск зноў цэлую ноч жорстка бамбілі, прычым самы цэнтар. Мне давялося гутарыць з жанчынай, якая тады жыла на Нова-Мясьніцкай вуліцы на Замчышчы — асколак ад савецкай бомбы, уляцеўшы праз акно, засеў у падушцы на яе ложку.
    2	ліпеня сярод менчукоў пайшла пагалоска, што на пакінутым немцамі хлебазаводзе на вуліцы Астроўскага можна здабыць хлеб і муку. Мая цётка Ірына Грамыка разам са сваёй старэйшай сястрой Ганнай Шавель (прозьвішчы мужоў, дзявочае ў абедзьвюх — Лось) спрабавалі туды схадзіць. Расказваючы пра гэта, цётка Ірына расплакалася. Яна казала што з вуліцы Ратамскай, дзе тады жыла
    89 Совецкая Беларусь. 2 ліпеня 1944.
    выселеная немцамі з Інтэрнацыянальнай уся мая сям’я, яны з Ганнай паўзьлі да заводу, там набралі поўную навалку мукі, бо хлеба ўжо не засталося, і пасьпяхова прыпаўзьлі назад.
    Калі я спытаў, чаму яны паўзьлі, цётка адказала:
    «Што ты, Сярожа, гэта было пекла. Менск страшэнна бамбавалі і абстрэльвалі. Выбухі вакол, над галавой усё сьвістала. Я думала, што не дапаўзу, памру ад страху...»90
    А вось што пісаў пра тыя дні журналіст Пётра Васілеўскі:
    «Камандаваньне Чырвонай Арміі мела дакладныя зьвесткі, што ўжо 2 ліпеня ў Мінску не было ніводнага немца. Таму 3 ліпеня савецкія танкісты, перасьледуючы імкліва адыходзячага ворага, нямелі часу кабладзіць імправізаваныя мітынгі і прымаць кветкі ад нібыта шчасьлівых мінчукоў — быўзагад: не спыняцца! Танкі абмінулі горад або, не спыняючыся, прайшліўскраінамі. Немцаўжа Чырвоная Армія дагнала толькіўраёне Валожына. А вось навошта 3 ліпеня, якое сёньня адзначаюць якусенароднае сьвята, савецкая авіяцыя нанесла па Менску (дзе, нагадаю, немцаўужо не было) масіраваны бомбавыўдар?
    Гісторыкі ўцямна патлумачыць гэтага факту ня могуць і з гэтай прычыны маўчаць. Дзякуй вызваліцелям, такбымовіць — ім зьверху лепей бачна. Так што 3 ліпеня мінчукі не мітынгі ладзілі, a no. склепах хаваліся ад “родных” бомбаў»9\
    90 Аўдыёзапіс размовы 6 лютага 2007 году. Архіў аўтара.
    91 Васілеўскі П. Перформанс «Проіцай СССР» на прыступках Нацыянальнага мастацкага музэя. Артыкул апублікаваны ў «Народнай Волі» ў 2006 годзе. Тут цытуецца з электроннай копіі, ласкава дасланай аўтарам.
    Якім жа быў вынік тых налётаў на «аэрадромы» і «чыгуначныя вузлы»? Дамо слова відавочцам. Вось аповед старшыні Менскага гарвыканкаму ў 40-я гады Канстанціна Бударына:
    «Сюды (у Менск — С. А.) я прыехаў 3 ліпеня з апэратыўнай групай гаркома і абкома. Мы сустрэлі страшную забруджанасьць Мінска: трупы людзей і коней, пажары. Насельніцтваў цэнтралышй частцы горада амаль не было. Наўскраінах насельніцтва захавалася. Потым пачалг вяртацца людзі з сёлаў, з лясоў...»92
    А вось якім убачыў Менск у першыя дні ліпеня 1944 году беларускі пісьменьнік Міхась Лынькоў:
    «... Навокал папялішчы, руіны. Адны яшчэ дымяцца, другія парасьлі ўжо травой, быльнягом... На сьвежых папялішчах знаходзім абгарэлыя чалавечыя косьці. На агародах адзіночныя магілы. Наўцалелых дамах надпісы “замініравана”. Бітае аконнае шкло ўеласяў падатлівы асфалып — тратуары парабіліся мазаічныя...»93
    «Трупы людзей» і «абгарэлыя чалавечыя косьці», натуральна, не валяліся ў Менску з 1941 году. Іх убачылі менавіта на «сьвежых папялішчах».
    Цяпер гісторыкі сьцьвярджаюць, што баі за Менск былі. Гэта не зусім адпавядае сапраўднасьці. Савецкія танкавыя арміі сапраўды Менск абышлі і замкнулі так званы «Менскі кацёл» далёка на захад ад гарадзкіх межаў. Hi 1, ні 2, ні 3 ліпеня за Менск ніхто ня біўся ў клясычным сэнсе, калі вакол гораду ёсьць умацаваная лінія абароны, яе займаюць
    92 Цыт. паводле: Гісторыя Мінска. С. 437.
    93 Лынькоў М. На Радзіме II Беларусь. 1944. №6. С. 17.
    войскі аднаго праціўніка, а вайсковыя злучэньні іншага праціўніка гэтую лінію штурмуюць, прарываюць і ўваходзяць у горад. He, гэта быў імклівы наступ савецкіх войскаў і хаатычныя ўцёкі немцаў. Горад абстрэльвалі з розных бакоў, менчукі хаваліся хто дзе мог. Сьведкі падзеяў 3 ліпеня, зь якімі мне давялося гаварыць, проста расказвалі, што ў адзін момант на Нізкім рынку спыніліся савецкія танкі, якія рухаліся з боку вуліцы Камунальнай, зь іх вылезьлі насьцярожаныя танкісты, а да іх паступова пачалі падыходзіць таксама насьцярожаныя менчукі жыхары Нова-Мясьніцкай, Завальнай і Няміскай вуліц, якія спачатку не былі ўпэўненыя ў тым, што брудныя, закуродымленыя танкі сапраўды савецкія. Так адбылася тая сустрэча.
    Баі на ўскраінах гораду былі ў наступны тыдзень, калі рэшткі аточанай на паўднёвым усходзе нямецкай групоўкі спрабавалі ўскраіннымі вуліцамі прарвацца на захад. 7 ліпеня немцы нават прарваліся ў цэнтар гораду, але былі адтуль выбітыя94.
    Пра тыя «трупы людзей», «абгарэлыя чалавечыя косці» і шматлікія пажары, якія ўбачыў 3 ліпеня К. Бударын, варта памятаць — гэта быў вынік савецкіх «масіраваных» бомбавыхудараўнапярэдадні вызваленьня гораду.
    Сёньня здымкі таго дня можна ўбачыць у шматлікіх кнігах, альбомах і на выставах — палаючы Дом афіцэраў і яго ваколіцы, пажары на вуліцы Камсамольскай, менчукі з клункамі ў паніцы ратуюцца ад агню і спрабуюць выратаваць сямейныя пажыткі на вуліцы Рэвалюцыйнай. Толькі пад здымкамі
    94 Воронкова Н. Цыт. тв. С. 258.
    даюцца несапраўдныя тлумачэньні, кшталту, «фашмсты подожглм...» або «мннчане возвраіцаются в свон дома».
    Ахвярамі савецкіх налётаўчэрвеня-ліпеня 1944 году сталі ня толькі людзі, але і старыя менскія дамы. Менавіта тады быў разбомблены і згарэў правы бок вузкай і выгінастай вуліцы Камсамольскай, у выніку чаго пасьля вайны яна была выпрастана і пашырана. Такі самы лёс спасьціг і ўвесь квартал паміж Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай.
    Былі разбомбленыя і згарэлі езуіцкі калегіюм з гарадзкой вежай, касьцёл і кляштар дамініканаў, дом Сапегаў, пазасталы цэлы квартал на Камуністычнай у раёне кляштару дамініканаў пры яе стыку з Энгельса, касьцёл і кляштар бэнэдыктынак на Інтэрнацыянальнай, значная частка старых дамоў паміж вуліцамі Астроўскага і Віцебскай у Ракаўскім прадмесьці, і многія іншыя будынкі. Згарэлі вялікія кавалкі франтальнай і ўнутрыквартальнай забудовы на вуліцах Інтэрнацыянальнай, Камсамольскай, Рэвалюцыйнай, Віцебскай, Астроўскага і ў іншых месцах95.