Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
Камэра паказвае руку, якая круціць ручку падрыўной машыны, яшчэ імгненьне... і квартал пачынаюць трэсьці выбухі. Хваля з чатырох выбухаў коціцца ад Вольнай да Дзям’яна Беднага, і гэтаксама хваляй падаюць старажытныя нашы камяніцы. Квартал ахоплівае воблака пылу, а калі пыл асядае... на месцы спаленых дамоў застаюцца толькі горы друзу і найбольш моцныя фрагмэнты задніх сьценаў старых камяніцаў.
Плошча Свабоды па пэрымэтры пачала забудоўвацца мураванымі дамамі яшчэ ў XVI стагодзьдзі, няма сумневу, што і ў аснове зьнішчаных тады дамоў былі муры і лёхі XVI-XVII стагодзьдзяў. Здымкі маглі быць зробленыя як восеньню 1943-га, так і вясной 1944 году. Улічваючы той факт, што на іх зафіксавана адносна цёплае надвор’е, а на многіх нямецкіх фатаздымках часоў акупацыі міма разбураных дамоў на паўночна-заходнім баку Плошчы Свабоды ідуць цёпла апранутыя людзі, можна зрабіць выснову, што падрывы там адбыліся ўвосень 1943 году. Зь іншага боку, цёпла апрануцца людзей маглі змусіць марозныя ночы красавіка 1944 году, калі тэмпэратура нярэдка апускалася да мінус 5-7 градусаў па Цэльсію.
Зрэшты, два нямецкія аэрафотаздымкі ад 7 кастрычніка 1943 году, якія мне ўдалося знайсьці
ў Нацыянальным архіве ЗША, з прычыны сваёй якасьці хоць і не дазваляюць зусім дакладна вырашыць, ці быў на той час паўночна-заходні фронт забудовы ІІлошчы Свабоды ўжо разбураны, але ўсё ж схіляюць шалі на бок станоўчага адказу — так, хутчэй за ўсё тыя дамы былі падарваныя яшчэ да 7 кастрычніка 1943 году64.
Якімі б матывамі ні кіраваліся тыя, хто аддаваў загад аб гэтых падрывах, гэта было барбарства і дзікунства, гэта была зьнявага і пагарда да нашай культуры. Тым больш прыкра, што людзі, якія ажыцьцяўлялі падрывы, маглі быць беларускімі супрацоўнікамі гарадзкой управы65.
Гэта наогул двойчы сумная старонка акупацыйнай рэальнасьці, і пра гэта мне ня раз думалася, калі я нумар за нумарам чытаў поўны камплект «Беларускай газэты» за 1941-1944 гады. Са сьведчаньняў беларускіх дзеячоў, якія працавалі ў акупацыйным Менску, я ведаў, што зьмест газэты
64 Гл.: NARA., адз. зах.: gx 4274 sk 002; gx 4274 sk 003.
65 Вось імёны менскіх будаўнікоў часоў акупацыі, якія займалі пасады ў адпаведных установах. Загадчыкам будаўнічага аддзелу Менскай акругі быў Іван Шакура, яго намесьнікам — Аляксей Волкаў. У гэтым аддзеле працавалі інжынэр-пляніроўшчык Віталі Шафранскі, інжынэр-архітэктар Яўген Мазалеўскі, інжынэры-канструктары Мікалай Галіёта і Кацярына Проніна, інспэктар забесьпячэньня Іван Муха, чарцёжніца Ванда Юдкевіч. (НАРБ, ф. 370, воп. 6, спр. 91, арк. 36) Таксама інжынэрам будаўнічага аддзелу працаваў і пазьнейшы дзяяч беларускай эміграцыі Іван Касяк (НАРБ, ф. 688, воп. 4, спр. 2, арк. 9). Дырэктарам будаўніча-рамонтнай канторы будаўнічага аддзелу быў нехта Хількевіч, тэхнічным кіраўніком гэтай канторы нехта Стральчэня. (НАРБ, ф. 688, воп. 1, спр. 64, арк. 12). Ну і вядомы факт: у 1941-1942 гадах у гарадзкой управе працаваў даваенны галоўны архітэктар Менску Герасім Якушка.
вызначаўся нямецкімі прапагандысцкімі органамі, што ўсе матэрыялы жорстка цэнзураваліся, што нават вышэйзгаданы «Каханы горад» Адамовіча «Беларуская газэта» у 1943 годзе не змагла надрукаваць з прычыны нямецкай цэнзуры66.1 ўсё ж было вельмі сумна ўсьведамляць, як мала магчымасьцяў мелі беларусы ў XX стагодзьдзі пісаць самі пра сябе тое, што лічаць патрэбным і што хочуць. Амаль праз цэлае стагодзьдзе трэба было ідэалягічна абслугоўваць гаспадароў-заваявальнікаў.
Вось фрагмэнт артыкулу «Разбуральнікі культуры» зь ліпеня 1943 году:
«Даўно ведама, што ангельска-амэрыканскі паветраны тэрор ня толькі скіроўваецца на бязьвіннае ціхамірнае жыхарства, але ён у сваім зьверсьцьве руйнуе й культурныя здабыткі. Штораз больш ангельска-амэрыканскія паветраныя піраты сумысьля нішчаць гістарычныя каштоўнасьці Эўропы.
Апошнім часам цывілізаваны сьвет быў глыбока ўражаны барбарскім налётам на горад Кельн, дзе, як ведама, ёсьць сьвятыні вялікае гістарычна-культурнае вартасьці. Гэтыя сьвятыні неміласэрнаразбураюцца барбарскайрукой амэрыканска-ангельскіх летуноў... У Кельне разбурана 31 сьвятыня. Паміж іх ведамая ва ўсім сьвеце гістарычна-мастацкая каштоўнасьць — Кельнская катэдра.
Злыяразбуральнікі культуры не абмяжоўваюцца ў сваім руйнавальным інстынкце, яны штораз усё больш нішчаць вартасныя каштоўнасьці, якія нічога супольнага ня маюць із вайной. Мы, беларусы, уважаем эўрапэйскія культурныя каштоўнасьці
66 Юстапчык С. Каханы горад. С. 3.
таксама й сваймі каштоўнасьцямі і з абурэньнем глядзімо на гэты праяў дзікасьці “гуманітарна-дэмакратычных” зьвяроў...»67
Немцы загадвалі беларусам плакаць па іх помніках і прымушалі маўчаць аб зьнішчэньні сваіх.
Неяк «Беларуская газэта» напісала, што як нельга ўявіць сабе нямецкага гораду бяз готыкі, гэтак нельга ўявіць сабе беларускага гораду без барока. Гэта, безумоўна, слушная канстатацыя. Але вось пра разбурэньні помнікаў культуры ў Нямеччыне ёй пісаць было дазволена, а пра разбурэньні помнікаў беларускай культуры (хай сабе і не такіх значных, як у Нямеччыне, але для нас вельмі дарагіх і каштоўных), яна напісаць нічога не магла. Падрыў амаль цэлага боку рэнэсанснага пляцу Верхняга гораду газэта магла назваць толькі «разборкай старых дамоў» або «расчысткай руінаў».
Зрэшты, 22 верасьня 1942 году генэральны камісар Беларусі распарадзіўся заснаваць у Менскай акрузе Службу аховы гістарычных помнікаў68. Паводле загаду, забаранялася разбурэньне або пашкоджаньне гістарычных помнікаў і ўводзілася сыстэма пакараньняў за гэта. У статуце гаварылася, што без дазволу службы нельга праводзіць ніякія зьмены помнікаў і збораў, а таксама ня могуць весьціся ўсялякія земляныя работы; у выпадку знаходкі археалягічных рэчаў падчас земляных работаў яны павінны спыняцца, знойдзеныя рэчы павінны быць накіраваныя ў службу, а месца знаходкі — агаро-
67 Беларуская газэта. 10 ліпеня 1943.
68 НАРБ, ф. 370, воп. 1, спр. 756, арк. 29.
джанае69. Забудову менскага Замчышча гэты загад Кубэ, аднак, абараніць ня змог.
1 сакавіка 1944году, г. зн.прыблізнаўтойчас, Kani адбываліся апісаныя вышэй выбухі, газэта зьмясьціла вялікую справаздачу з нарады кіраўнікоў аддзелаў гарадзкога камісарыяту пад назвай «Паступовая адбудова Менску». Быў у ёй і такі прапагандысцкі пасаж:
«Мае быць таксама адбудаваны шэраг руінаў, што наЬаюцца яшчэ да адбудовы. Праца гэтаяраспачынаецца ўжо ў хуткім часе...»70
Спалены ў першыя дні вайны старажытны дом на рагу Вольнай і Плошчы Свабоды паводле свайго стану вельмі нават надаваўся на адбудову, але яго падарвалі... I быўён такі моцны, што пасьля апісаных выбухаў упала толькі яго ўнутраная палова, a зьнешняя, уздоўж вуліцы Вольнай, з паловай франтона, што выходзіў на Плошчу Свабоды, засталася. Яе давялося разбураць дадатковымі выбухамі.
Паколькі ў архівах і тагачасным друку адсутнічаюць зьвесткі аб выканаўцах гэтых выбухаў, разборак і зносаў, мне застаецца толькі выказаць верагодныя меркаваньні і прыпушчэньні.
Людзі на відэакадрах апранутыя ў звычайную цывільную вопратку, на правай руцэ ў кіраўніка падрываў — заручальны пярсьцёнак; усё гэта наводзіць на думку, што перад намі — звычайныя працаўнікі будаўнічага аддзелу гарадзкога камісарыяту. Зрэшты, кіраўнікамі такіхработ маглі быць і цывільныя немцы, якіх таксама было нямала ў аку-
69 Тамсама, арк, 30.
70 Беларуская газэта. 1 сакавіка 1944.
паванай Беларусі. Маглі беларускія інжынэры і работнікі працаваць і ў нямецкіх будаўнічых фірмах.
Напрыклад, у Менску дзейнічалі аддзяленьне вядомай нямецкай будаўнічай фірмы «Тодт», вытворчы ўчастак будаўнічай фірмы «Канстанцін Борман» і іншыя. Паперы, зьвязаныя зь дзейнасьцю гэтых кампаніяў, часта сустракаюцца ў беларускіх архівах. Але там нічога ня пішацца пра выбухі, разборкі руінаў і атрыманыя пры гэтым будаўнічыя матэрыялы. Зноў даводзіцца канстатаваць, што патрэбныя зьвесткі могуць захоўвацца ў архівах вэрмахту, якія цяпер знаходзяцца ў Нямеччыне.
Але вось ускоснае сьведчаньне ўсё той жа «Беларускай газэты». 25 сакавіка 1944 годуўразьдзеле «Менская хроніка» зьявілася даволі вялікая нататка пра структуру і дзейнасьць «Гарадзкога Будаўлянага аддзелу». У склад гэтага аддзелу ўваходзілі пададдзелы (у тэрміналёгіі арыгіналу):
1) гарадзкой архітэктуры і гарадзкога будаўлянага кантролю,
2) цывільнага будаўніцтва,
3) гарадзкіх дарогаў,
4) ачысткі гораду,
5) транспартнага парку,
6) інвэнтарызацыйнае бюро,
7) гарадзкіх паркаў і садоў, а таксама яму падпарадкоўваліся Гарадзкі будаўляны двор, Водная станцыя і Аўтапарк аддзелу71.
I вось сярод функцый і задач Пададдзелу гарадзкой архітэктуры і будаўнічага кантролю згадваліся і такія:
71 Беларуская газэта. 25 сакавіка 1944.
«Гэты пададдзел назіраеза становішчам будынкаўугорадзе, заразборкай старых дамоў, выдаедазвол на рамонт будынкаў, наглядае за ім, праводзіць пляніроўку гораду, выдае і правярае пляны гарадзкіх зямельных вучасткаў, зацьвярджае новае будаўніцтва і наглядае за ягоным выкананьнем. У гэтым годзе намечаны рамонт 11 будынкаў...»72
Магчыма, «разборка старых дамоў» — гэта і ёсьць знос руінаў?
Ну і аддзел «ачысткі гораду» таксама мог прычыніцца да «разборкі дамоў».
У кожным выпадку, адзін зь менскіх старажылаў, які падчас вайны 13-14-гадовым падлеткам вучыўся ў школе, што месьцілася на Нямізе ў тым будынку, які выходзіў тарцом на Школьны двор, успомніў пра разборкуруінаўу квартале паміж Вольнай і Дзям’яна Беднага. Паводле старажыла, у руінах гэтага кварталу яшчэ ў верасьні-кастрычніку 1943 году працавалі зваршчыкі зь менскага гета — магчыма, яны здабывалі мэтал у руінах, разразаючы аўтагенам мэталічныя дэталі канструкцыяў. У працэсе працы яны нярэдка прыходзілі на Школьны двор, дзе ў іх было нешта накшталт базы, для зарадкі зварачных апаратаў карбідам. Ну а хлопцы са школы часта выпрошвалі карбід у зваршчыкаў.
Паводле ўспамінаў гэтага чалавека, у тым самым верасьні і кастрычніку 1943 году ўнізе Вольнай вуліцы, пры яе стыку з вуліцай Калініна яшчэ заставаліся сьцены дамоў вышынёй ня менш за два паверхі. Зваршчыкі працавалі ва ўнутранай частцы кварталу паміж Вольнай і Дзям яна Беднага і, Mar-
72 Тамсама.
чыма, у квартале паміж Вольнай і Нізкім рынкам. Як сьведчаць нямецкія аэрафотаздымкі восені 1943 году, у абодвух гэтых кварталах цэлымі, неразбуранымі заставаліся спаленыя каробкі практычна ўсіх старых дамоў.