• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    Для вэрсіі аб падрывах руінаў з мэтай здабычы мэталаў можна знайсьці і іншыя пацьверджаньні. Гісторык вайны Ірына Варанкова піша:
    «...с городскнх скверов на Советской улйце u на плоіцадй Свободы былй сняты металлйческйе решёткн н перйла»73.
    Згаданы ўжо раней беларускі пісьменьнік і савецкі агент у акупаваным Менску Рыгор Мурашка ў 1944 годзе гэткім чынам падсумаваў сваю аглядную запіску на імя маёра савецкай разьведкі С. Казанцава аб разбурэньнях у горадзе:
    «Такйм образом. выгорел весь центр города случшймй здашіямй, остаткй которых немцы взорвалй, шца золота й драгоценностей, а также собйрая й увозя в Германйю всю арматуру й металлйческйй ЛОМ»7І.
    Застаецца дадаць, што і мае сваякі, якія гады акупацыі правялі ў Менску, ня раз расказвалі пра знаходкі золата ў руінах спаленых дамоў.
    73 Воронкова Н. Цыт. тв. С. 123.
    74 НАРБ, ф. 4п, воп. ЗЗа, спр. 612, арк. 4.
    Супярэчнасьці паміж здымкамі і малюнкамі
    Падсумоўваючы расказ пра лёс Старога гораду часоў акупацыі, нельга не сказаць і пра пэўныя супярэчнасьці ў намаляванай толькі што агульнай карціне.
    Па-першае, нямецкім аэрафотаздымкам 1944 году супярэчаць некаторыя тагачасныя малюнкі. Малюнкі Нізкага рынку (а менавіта той яго часткі, дзе быў уваход у вуліцу Дзям’яна Беднага), якія ў 1944 годзе зрабілі мастакі Мікалай Дучыц і Антон Каржанеўскі, фіксуюць іншую ступень разбурэньняў у дварах левай часткі вуліцы Дзям’яна Беднага і паўднёва-ўсходняга фронту забудовы рынкавага пляцу паміж вуліцамі Дзям’яна Беднага і Гандлёвай. Абодва мастакі працавалі ў акупаваным Менску, Каржанеўскі нават быў пераможцам адной з выставаў у Бэрліне, і абодва пакінулі пасьля сябе цудоўныя выявы ваеннага і паваеннага гораду.
    Асабліва ўважлівым да менскіх разбурэньняў быўМікалай Дучыц. Усю акупацыю ён мэтанакіравана маляваў руіны ў розных частках гораду, але найперш — у старым цэнтры і на Замчышчы. Засталіся дзясяткі яго вялікіх і малых карцін і малюнкаў. I вось якраз на алейнай карціне Дучыца, датаванай яго ўласнай рукой 1944 годам, Нізкі рынак і двары на вуліцы Дзямяна Беднага яшчэ захоўваюць значную частку забудовы, якой няма на нямецкіх здымках з самалётаў. Збольшага тая самая карціна і на малюнку Каржанеўскага.
    Яшчэ адзін малюнак — каляровы лінатып пад назвай «Разбураны Мінск» — зроблены ў 1946 го-
    дзе беларускім графікам Анатолем Тычынам. Гэта выгляд на Верхні горад (дакладней на руіны вуліцы Вольнай пры яе выхадзе на Плошчу Свабоды) з вуліцы Нова-Мясьніцкай — з той яе часткі, што ішла паміж Вольнай і Стара-Мясьніцкай. Вышыня гораў будаўнічага друзу на месцы кварталу паміж Рыбным рынкам і Вольнай і даволі высокія рэшткі муроў с цэлымі каванымі брамамі на самой Нова-Мясьніцкай таксама супярэчаць той карціне, што паўстае зь нямецкіх аэрафотаздымкаў 1944 году.
    I, нарэшце, малюнак Нізкага рынку, зроблены ў 1946 годзе вядомым менскім калекцыянэрам і вялікім патрыётам Менску Васілём Калядой. Гэты малюнак — наогул вялікая загадка. Каляда фіксуе ўжо часткова разбураны і спалены Нізкі рынак з боку Стара-Мясьніцкай — г. зн. у яго той самы ракурс, што і ў Дучыца з Каржанеўскім. На малюнку той самы ўваход у вуліцу Дзям’яна Беднага, толькі мастак стаіць далей ад яго, таму ён захоплівае яшчэ і частку дамоў справа, а зьлева — арачны мур Мясных радоў з бэлькамі для навесаў-маркізаў. У 1944 годзе дамоў справа, калі верыць нямецкім аэрафотаздымкам, ужо не было.
    Але найболын зьдзіўляе той факт, што ў Каляды левы бок вуліцы Дзям яна Беднага выяўлены амаль так сама як і ў Дучыца. Я кажу «амаль» таму, што двухпавярховы белы дом бяз даху ў цэнтры карціны Дучыца, у Каляды... яшчэ мае дах.
    Канечне, мова ідзе пра аўтарскія малюнкі, а не пра фатаздымкі. Мастак можа нешта дадумаць, можа нешта намаляваць ня так, як ёсьць насамрэч, можа, урэшце, намаляваць рэтраспэкцыю. Зрэшты, гэты апошні варыянт тут, здаецца, не падыходзіць,
    бо ў Каляды на малюнку — усё ж зафіксаваныя разбурэньні. Зразумела, што даты, пастаўленыя на малюнках, могуць не адпавядаць сапраўдным датам іх стварэньня. У Каляды нават лічба «6» у даце, здаецца, перапраўленая зь нейкая іншай, магчыма з чацьвёркі. За ўсім гэтым могуць стаяць асабістыя лёсы людзей, якія прайшлі празь цяжкія выпрабаваньні, перажылі вайну і акупацыю.
    Але ўсё ж і не сказаць пра гэтую відавочную супярэчнасьць нельга. Тым больш што і менскія старажылы, прынамсі большая частка зь ліку тых, каго апытаў я, сумненьні не разьвеялі, а, хутчэй, умацавалі. I гэта — другая супярэчнасьць у лёсе Старога гораду ў гады вайны.
    Зь ліку васямнаццаці апытаных старых менчукоў дванаццаць ня ўспомнілі пра нямецкія зносы гарадзкой забудовы на Замчышчы і на Нізкім рынку падчас акупацыі і сьцьвярджалі, што немцы нічога такога не рабілі, яны, маўляў, займаліся толькі расчысткамі завалаў пры дарогах. Тры чалавекі заявілі, што наогул ня маюць на гэты конт ніякай думкі. I яшчэ тры чалавекі сказалі, што на момант прыходу ў горад савецкіх войскаў у ліпені 1944 году большая частка Старога гораду, уключна зь Нізкім рынкам і Замчышчам, была цалкам разбураная.
    Прычым зь ліку апошняй тройкі адной жанчыне ў 1944 годзе было ўсяго 9 гадоў, але затое жыла яна на момант вызваленьня па адрасе Нова-Мясьніцкая, 21. Пра поле на Замчышчы, якое мы бачым на нямецкіх аэрафота 1944 году, яна не казала. Але і пра захаваныя каробкі — таксама. Яна казала: «разваліны...»
    Адзін чалавек казаў, што ў 1944 годзе бліжэйшая да рэчкі і самая высокая частка Замчышча была разбураная і там былі разьмешчаныя дзьве нямецкія зэнітныя батарэі. Сапраўды, пры ўважлівым разглядзе нямецкіх аэрафотаздымкаў 8 і 22 ліпеня 1944 году на бліжняй да Сьвіслачы самай высокай частцы Замчышча можна ўбачыць некалькі круглых аб’ектаў, падобных да пакінутых немцамі ўмацаваных агнявых пунктаў з бруствэрамі75.
    Разбураную вуліцу Энгельса ўспомнілі два чалавекі, астатнія або ня памяталі, або казалі, што яна захоўвала ўсе каробкі ад Савецкай да Інтэрнацыянальнай.
    Але, паўтаруся, з васямнаццаці дванаццаць заявілі, што каробкі на Замчышчы і Нізкім рынку заставаліся да самага вызваленьня гораду ў 1944 годзе — г. зн. што гэтыя 12 старажылаў таксама не згаджаліся зь нямецкімі здымкамі 1944 году.
    Размова са сьведкам
    Вось вытрымкі з расшыфроўкі маёй гутаркі са Станіславам Іванавічам Сакалоўскім (1925-2007), менчуком, які нарадзіўся і першыя 19 гадоўжыцьця (да ліпеня 1944 году) разам з маці жыў на вуліцы Камунальна-Набярэжнай, г. зн. праз рэчку ад Нізкага рынку. Нізкі рынак і Замчышча былі раёнам яго дзіцячых гульняў, падлеткавых захапленьняў і ваеннай маладосьці.
    75 Гл.: NARA. Адзінкі захаваньня пасьлядоўна: dt tm 5 box 68 005-1; gx 1781 sk (2) 009.
    Нягледзячы на паважны век Станіслаў Іванавіч меў вельмі ясны і востры розум, памятаў раён, які мяне цікавіў, у найменшых драбніцах — аж да колеру фарбы на тых або іншых дзьвярах і нумароў дамоў. У пачатку 2007 году мы гутарылі зь ім пра Стары горад чатыры разы — два разы пры асабістай сустрэчы і два разы па тэлефоне. У тым самым 2007 годзе, на жаль, яго ня стала.
    Тут падаюцца вытрымкі з расшыфроўкі дзьвюх асабістых размоваў са Станіславам Сакалоўскім 4 і 5 лютага 2007 году ў 6-м клінічным шпіталі Менску.
    Гутарка 4 лютага 2007 году:
    — Вось глядзіце, Станіслаў Іванавіч, пазнаяце гэтую вуліцу?
    — Что-то знакомое... А ну да, это Ново-Мяснмцкая. Тут уже рускне едут, это 1944 год.
    — Слушна. А ззаду ў іх Замкавая. На ліпень 1944 году на ёй дамы захоўваліся?
    — Конечно.
    — Чакайце, але на ўсіх вядомых здымках у 1944 годзе там ужо чыстае поле...
    — He знаю, какое поле, но дома на Замковой былм.
    — Давайце паглядзім іншы здымак. Гэта здымак пачатку ліпеня 1941 году зь нямецкага самалёта — першыя дні вайны. Пазнаяце? Самалёт над Савецкай вуліцай, лётчык здымае ў бок Замчышча. Тут ужо многія дахі на схіле ад Плошчы Свабоды да Нізкага рынку і Нямігі згарэлі, але ўся Замкавая цалюткая — ніводзін дах не пашкоджаны. Як доўга яна была ў такім выглядзе?
    — Может так м была всю войну...
    — Як? I пажару там ніякага не было?
    — В 1941-м не помню я там ннкакого пожара. У меня там друг жмл. Я к нему в гостм ходлл после прнхода немцев. Вся улнца была целая. Ну а потом там устроллн гетто, н ходмть туда уже было нельзя.
    — Ну дык, можа, калі гета ліквідоўвалі, там дамы падрывалі або пажар здарыўся?
    — Нет, не было там нл взрывов, нн пожара.
    — Чаму ж пад канец вайны, калі ўжо гета там не было, там людзі не сяліліся?
    — Знаешь, Серёжа, как-то людн не хотелн там селлться после гетто. Так н стоялл те дома заброшенные н незаселённые до конца войны.
    — Ну там былі яшчэ суседнія вуліцы — Завальная, Падзамкавая. У якім стане была Падзамкавая?
    — Целая. Все дома стоялл.
    — А дамы там былі пераважна драўляныя?
    — Нет, нормальные, кнрплчные. Деревянных было всего несколько.
    — А мураваныя высокія? Колькі паверхаў?
    — Два обычно.
    — Падзамкавая была забрукаваная?
    — Да, булыжнлком. Тротуары тоже былн.
    — Давайце яшчэ вернемся да Нізкага рынку. Значыць, усе дамы на ім захаваліся?
    — Да. Ну что-то там было сожжено, крыш не было, но дома вокруг былл целые. Правда в войну Нмжннй базар не действовал, нлкто там не торговал.
    — Ну вось на здымку №2 відаць, што доўгі дом на Нізкім рынку з боку вуліцы Калініна бяз даху,
    спалены...
    — Да-да, я же говорю, пожар там был, но коробкм стоялм все. Этот дом как раз перед войной отселмлм, собмралнсь ремонт делать.
    — А Стара-Мясьніцкую вуліцу памятаеце? Яна зь Ніжняга базару на Замкавую вяла. Там усё было цэлае?
    — Знаешь, там блмже к Замковой несколько домов тоже сгорело, справа, блнже к речке. А так улмца была целая. Там на углу, на Ново-Мясннцкой прн базаре, фольксдойчм жнлн. Былн ассенмзаторамм, а сталн полмцней, сразу форму оделм, пнстолеты... Отношенме мзменнлось, сталм важные...
    [•••]
    — Паглядзіце цяпер, калі ласка на гэты здымак. Гэта таксама здымаў нямецкі лётчык. Тут ён над Нямігай, здымае ў бок Пляцу Волі. Бачыце, вось Няміга, Рыбны рынак, а вось вуліцы Вольная і Калініна, на іх спаленыя каробкі. У якім стане гэтая мясьціна была, калі вярнуліся саветы?
    — Всё было так, как на сннмке. Этн коробкн сохранплнсь до конца оккупацмн. Только вверху на Школьной дома обсыпалнсь...
    — Станіслаў Іванавіч, чаму вы называеце гэтую вуліцу Школьнай? Яна ж была ўжо перайменавана ў Вольную, яшчэ перад вайной, у пачатку 30-х гадоў...