• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    С глубокйм уваженйем М. Кацар»329.
    Знайшоў М. Кацар падтрымку і ў рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва», якая тады выходзіла як поўнафарматнае выданьне на чатырох старонках. 2 чэрвеня 1956 году «ЛіМ» пад рубрыкай «Пісьмо ў рэдакцыю» надрукаваў артыкул Кацара «Патрэбны тэрміновыя меры». Навуковец пісаў:
    «... У свой час мінскае Замчышча было аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам, паколькіяномела вялікае гістарычна-навуковае значэньне. Замчышча было ўключана ў сьпіс помнікаў, якія павінны асабліва ахоўвацца. На выканком Мінскага гарадзкога Савета быўускладзены абавязак паставіць агароджу вакол Замчышча. Аднак мінскае Замчышча, г. зн. месца, дзеўзьнік іразьвіваўся уХІ-ХШ стагодзьдзях Мінск, зыйшчаецца.
    Для пабудовы спартыўнага будынка на Замчышчы выкапаны катлаван плошчай каля 500 квадратныхметраў, глыбінёй ад чатырох да васьмі метраў. Калі не спыніць работу экскаватараў, будзе зьнішчаны каштоўны помнік культуры СССР. Са зьнішчэньнем Замчышча мы не будзем мець маг-
    329 Копія ліста з асабістага архіву У. Дзянісава.
    чымасьці вывучаць і што-небудзь ведаць аб старажытным Мінску...»330
    Паколькі ў той час барбарскае абыходжаньне зь беларускімі помнікамі мела месца ня толькі на менскім Замчышчы, Кацар, карыстаючыся нагодай, вырашае ў сваім артыкуле прыцягнуць увагу грамадзтва і да лёсу астатніх помнікаў. Ён малюе бязрадасную карціну татальнага пагрому помнікаў гісторыі і культуры па ўсёй рэспубліцы:
    «На вялікі жаль, у нашай рэспубліцы многія каштоўныя творы мастацтва і культуры не ахоўваюцца, а ў радзе выпадкаў зьнішчаюцца.
    Нават ня ўсе помнікі ўлічаны, хаця было адпаведнае ўказаньне Савецкага ўрада закончыць складаньне іх сьпісаў на працягу 1948-1949 гг. Да гэтага часу зацьверджаны сьпісы толькі на 300 з лішнім помнікаў культуры, што ахапляе толькі невялікую частку іх. Heўключаныў сьпісы многія каштоўныя архітэктурныя і культурна-гістарычныя помнікі.
    УМагілёве неўключаныў сьпісы па ахове будынак ратушы, пабудаваны ў XVII стагодзьдзі народнымі беларускімі майстрамі, і Ўсьпенская царква. Адсутнічаюць у сьпісах слонімская капліца і касьцёл XVII стагодзьдзя, палац і парку Альберціне (паблізу Слоніма), рэдкі па архітэктуры жылы будынак XVII стагодзьдзя ў Жыровічах Слонімскага раёна, драўляная царква ў Смальянах на Віцебшчыне і многія іншыя.
    Пераважная большасьць помнікаў не ахоўваецца, а некаторыя і разбураюцца.
    330 Літаратура і мастацтва. 2 ліпеня 1956.
    У Мінску на плошчы Свабоды зьнішчаны выдатны будынак архітэктуры барока XVIII стагодзьдзя — вежа ратушы... Зьнішчаецца старажытнае гарадзішча Віцебска. На ім таксама выкапан катлаван для будаўніцтва тэатра. Зьнікае вядомае Банцараўскае гарадзішча. На ім пабудавана дача. Разбураюцца гарадзішчы ў Оршы, Тураве, Полацку і інш.... Разбураюцца такія каштоўныя помнікі, як замкі ў Лідзе, Крэве, у Навагрудку, Смальянах...»331
    Урэшце Міхаіл Кацар, спаслаўшыся на пастановы савецкага ўраду, якія сьцьвярджалі, што
    «усе помнікі культуры, якія знаходзяцца на тэрыторыі СССР і маюць навуковае, гістарычнае ці мастацкае значэньне, зьяўляюцца недатыкальным усенародным здабыткам і знаходзяцца пад аховай дзяржавы»,
    пераходзіць да бескампраміснай крытыкі беларускіх уладаў і заклікае ўратаваць менскае Замчышча і іншыя помнікі культуры:
    «Безадказныя адносіны да старажытнай культуры Беларусі выклікаюць законнае абурэньне. Неабходна тэрмінова палепшыць работу аддзелаў Міністэрства культуры БССР, якія закліканы займацца аховай помнікаў, ажывіць работу навукова-метадычнага савета Акадэміі навук БССР. Павіны быць прыняты тэрміновыя меры для аховы і аднаўленьня помнікаў культуры»332.
    У гэтым апошнім закліку Міхаіла Кацара зьвяртае на сябе ўвагу фраза «аднаўленьне помнікаў». Гэта сьведчыць пра яго бескампраміснае стаўленьне
    331 Тамсама.
    332 Тамсама.
    да страчаных помнікаў культуры — Кацар марыў аб іх аднаўленьні, рэгенэрацыі. А найпершы клопат гэтага выдатнага беларускага навукоўца менавіта аб менскім Замчышчы тлумачыцца яго глыбокім разуменьнем вялікага значэньня Старога гораду для беларускай культуры і беларускай нацыянальнай сьвядомасьці.
    У 1956 годзе, калі Кацар пачаў свой няроўны бой за Замкавую гару, у заходняй частцы Замчышча яшчэ захоўвалася гістарычная забудова — пяць мураваных камяніц на абодвух баках вуліцы Замкавай у межах унутранай тэрыторыі старога Замку, a таксама значная частка дамоў на вуліцах Завальнай і Нова-Мясьніцкай. Захаваньне Замкавай гары ў некранутым стане пакідала магчымасьць пазьнейшага аднаўленьня і гістарычнай забудовы на ёй — гэта значыць вяртаньня менчукам Старога гораду і яго ваколіцаў.
    Роўна праз тыдзень пасьля публікацыі артыкулу Кацара, 9 чэрвеня 1956 году «ЛіМ» зьмяшчае чарговы ліст на тую самую тэму — на гэты раз з Магілёва. У лісьце пад назвай «Шанаваць помнікі» навуковы супрацоўнік абласнога краязнаўчага музэю В. Коган і мастакі А. Балдзянкоў, Э. Карповіч і Д. Старалаўнікаў пісалі:
    «У сваім пісьме “Патрэбны тэрміновыя меры” доктар мастацтвазнаўчых навук М. Кацар узьняў выключна важнае пытаньне, якое мае вялікае значэньне для вывучэньня гісторыі Беларусі, — аб архітэктурных помніках — каштоўнай культурнай спадчыне беларускага народа.
    У пісьме прыводзіўся факт і з Магілёўскай ратушай. На вялікі жаль, будынак Магілёўскай ратушы
    разбураны вясной 1956 года. На яго месцы засталася толькі вежа, якую зьбіраюцца зьнішчыцьу бліжэйшыя дні. Такое ж становішча і з іншымі помнікамі старажытнасьці.
    Абласное ўпраўленьне культуры не прымае ніякіх мер да захаваньня помнікаў мінулага. Інспектар упраўленьня культуры па музеях і помніках апраўдваецца тым, што ў яго сыіісах гэтых помнікаў няма...
    Час пакончыць з безадказнымі адносінамі да аховы гістарычных і кульпгурных помнікаў рэспублікі»333.
    Аднак ні пратэст Міністэрства культуры СССР, ні аналягічныя пратэсты з інстытутаў Акадэміі навук у Маскве, ініцыяваныя Міхаілам Кацарам, плёну ня мелі — за лета 1956 году Замкавую гару скапалі цалкам і пасьпяхова працягвалі будаўніцтва на яе месцы дому спорту «Трудовые резервы», а таксама вялі падрыхтоўку для закладкі на Татарскіх агародах стадыёну таго самага спартовага таварыства.
    Але і Міхаіл Кацар не супакойваўся. Ён працягваў рассылаць лісты з заклікам аб дапамозе, грукаўся ва ўсе магчымыя ўладныя кабінэты — трэба было ратаваць тое, што яшчэ можна было ўратаваць. Увосень 1956 году ён арганізаваў збор подпісаў пад новым лістом пратэсту сярод найбольш знакамітых дзеячоў беларускай культуры і навукі таго часу.
    Далёка ня ўсе, да каго Кацар зьвяртаўся, той ліст падпісалі, але тыя, хто падпісаў, пакінулі прыгожае
    333 Літаратура і мастацтва. 9 ліпеня 1956.
    гістарычнае сьведчаньне сваёй глыбокай чалавечай прыстойнасьці і адданасьці сваёй зямлі. Новы пратэст прафэсара Кацара разам зь ім падпісалі (парадак паводле апублікаванага тэксту) член-карэспандэнт AH СССР і акадэмік АН БССР гісторык Мікалай Нікольскі, член-карэспандэнт АН БССР паэт Пятро Глебка, пісьменьнік Піліп Пестрак, народны артыст СССР кампазытар Яўген Цікоцкі, народны артыст СССР Уладзімер Уладамірскі і доктар філялёгіі, дэкан філфаку БДУ Міхась Ларчанка.
    Іх зварот «У абарону помнікаў культуры» быў апублікаваны ў «ЛіМе» 20 кастрычніка 1956 году. Вось вытрымкі зь яго:
    «Беларускі народ за сваю шматгадовую гісторыю стварыў багатыя скарбы ў галіне архітэктуры, жывапісу, скульптуры іў іншых відахмастацтва...
    На вялікі жаль, пераважная большасьць помнікаў беларускай культуры загінула ў час многіх войнаў, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі...
    He захавалася ў Беларусі ніводнага жылога будынка, а таксама ніводнага драўлянага збудаваньня, узьведзенага раней XVI стагодзьдзя. Зьнішчана пераважная большасьць твораў народнай разьбы па дрэву, багата аформленых кніг, выдадзеныху беларускіх друкарнях у XVI-XVIII стагодзьдзях, твораў жывапісу, скульптуры і народнай творчасьці.
    Нашы музеі бедныя экспанатамі беларускай культуры дасавецкага перыяду. Мы вельмі слаба ведаем сваё мінулае, сваю старажытную і сярэдневяковую культуру. Усё гэта абавязвае нас старанна зьбіраць, беражліва захоўваць і ўважліва вывучаць помнікі беларускай культуры.
    Міжтым, работа па ахове помнікаў старажытнасьці пастаўлена ў нас вельмі дрэнна. Асобы, якія адказваюць за гэтую работу ў Міністэрстве культуры БССР і Дзяржаўным Камітэце Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва і архітэктуры, па сутнасьці бязьдзейнічаюць. Да гэтага часу не складзена поўнага сьпіса помнікаў, якія падлягаюць ахове дзяржавы, не наладжаны кантроль за тымі помнікамі, якія знаходзяцца пад аховай, не праводзіцца работа па іх аднаўленьню і рэстаўрацыі»™.
    У якасьці доказу сваёй рацыі аўтары звароту прывялі ўнушальны сьпіс архітэктурных і археалягічных помнікаў, якія на той час у Беларусі разбураліся або нядаўна былі разбураныя. Увайшлі ў гэты сьпіс помнікі Віцебску, Горадні, Ліды, Магілёва, Міра, Наваградку, Пінску. Пісалі яны, напрыклад, пра зьнішчаны выбухамі езуіцкі касьцёл XVIII стагодзьдзя ў Пінску, пра магілёўскую ратушу, пабудаваную «беларускімі народнымі майстрамі Фескай і Ігнатам у XVII стагодзьдзі», пра магілёўскія Ўсьпенскую і Пакроўскую цэрквы, якія якраз у той час разбураліся, і яшчэ пра шмат якія помнікі культуры. Але пачалі свой пералік яны, натуральна, зь Менску:
    «У выніку такога безадказнага стаўленьня на нашых вачах гінуць многія каштоўныя помнікі культуры... У Мінску на плошчы Свабоды зьнесена нядаўна ратушная вежа — выдатнае архітэктурнае збудаваньне XVIII стагодзьдзя. Па-варварску
    334 Літаратура і мастацтва. 20 кастрычніка 1956.
    зьнішчаюцца гарадзішчы (замчышчы) у Мінску і Віцебску.. .»335
    У канцы свайго звароту Кацар з паплечнікамі прапанавалі канкрэтныя захады, якія, на іх думку, павінны былі палепшыць становішча з аховай помнікаў у БССР:
    «... Калі такзлачынна нядбайна, як цяпер, будзе працягвацца ахова помнікаў старажытнасьці, дык большасьць і тых нямногіх, захаваных да нашых дзён помнікаў культуры, загінеў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі. Усёгэта прымушае нас сур’ёзна падумаць абгэтым і прыняць радыкальныя меры, кабспыніць зьнішчэньне помнікаў культуры і арганізаваць іх ахову і вывучэньне...
    Мы лічым, што для гэтага ў першую чаргу неабходна правесьці наступныя мерапрыемствы: