• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    53.	Гэты здымак вуліцы Дзям'яна Беднагаў музэі Вялікай Айчыннай вайны датуецца 1944 годам, але выглядае, што ён значна ранейшы. Хутчэй за ўсё гэта лета 1941 году. Дом зьлева яшчэ на месцы, і няма навіслых над вуліцай жалезных швэлераў, якія зьявіліся там у выніку далейшых абвалаў і нямецкіх расчыстак.
    54.	А гэта ўжо ачышчаная вуліца Дзям'яна Беднага ў сваёй цэнтральнай частцы позьняй вясной 1942 году. Вельмі характэрная дэталь — арачны праход у двор справа закладзены цэглай. Скляпеньні аркі маглі вытрымаць пажары першых дзён вайны, і менчукі мелі магчымасьць зрабіць там жылое памяшканьне. Здымак пацьвярджае аповеды старажылаў пра тое, што на правым баку вуліцы ў вайну былі адрамантаваныя кватэры, у якіх жылі людзі.
    55.	Вуліца Дзям'яна Беднага пасьля 2 верасьня 1942 году. У верхняй частцы вуліцы ўжо відаць сьляды нямецкіх расчыстак, а, магчыма, і савецкіх бамбаваньняў. Паколькі забудова Замчышча была спаленая і часткова разбураная якраз у выніку савецкіх бамбаваньняў 1942 году, то нейкая бомба магла трапіць і ў верхнюю частку вуліцы Дзям'яна Беднага. Датуецца паводле параўнаньня з аэрафотаздымкам Люфтвафэ 2.09.1942.
    56.	Вуліца Дзям'яна Беднага пасьля 2 верасьня 1942 году ў сваёй верхняй частцы.
    57.	Вуліца Дзям'яна Беднага пасьля 2 верасьня 1942 году, верагодна, у брудную адлігу зімы 1942-1943 гадоў.
    58.	Вуліца Дзям'яна Беднага зімой 1943-1944 гадоў.
    59.	Пачатак вуліцы Дзям'яна Беднага на Нізкім рынку. Старасьвецкі двухпавярховы дом зьлева зьнікне ў 1942 годзе ў выніку савецкіх бамбаваньняў. 1941 год.
    60.	Нямецкі транспарті цывільныя жыхары Менску на Нізкім рынку. Лета 1941 году. Зьвяртае на сябе ўвагу адсутнасьць бруку на значнай частцы гандлёвага пляцу, за выключэньнем трасы вуліцы Стара-Мясьніцкай уздоўж дамоў справа і працягу вуліцы Калініна ўздоўж дамоў зьлева. Можа быць два тлумачэньні гэтаму. Або савецкія ўлады ў рамках выкананьня генэральнага пляну 1936-1939 гадоў паскоранымі тэмпамі рыхтавалі Нізкі рынак да зносу і прыбралі брук, каб выкарыстаць яго ў іншым месцы, або брук прыбралі, каб замяніць яго на новы (што менш верагодна). Вядома, што з дамоў справа перад вайной выселілі жыхароў, патлумачыўшы ім, што чакаецца капітальны рамонт.
    61.	Заходні бок Нізкага рынку і выхад на яго вузкай вуліцы Калініна ў жніўні 1941 году. У цэнтры, ніжэй за ўзровень вуліцы, месца, дзе да вайны былі гандлёвыя рады.
    62.	Паўднёва-заходні фронт забудовы Нізкага рынку. Сяляне па старой звычцы прывезьлі ў Менск для продажу прадукты сваіх гаспадарак. Лявей у цэнтры відаць брукаваную трасу вуліцы Стара-Мясьніцкай. Справа відаць дом на рагу Стара-Мясьніцкай і Нова-Мясьніцкай зь ня спаленым дахам. На Замчышчы пажар першых дзён вайны захапіў толькі правы, цотны бок вуліцы Стара-Мясьніцкай. Астатнія вуліцы не пацярпелі (гл. Здымак №7). Жнівень 1941 году.
    63.	Бліжэй да Замчышча і Мясных радоў гандлёвы дзень на Нізкім рынку выглядаў больш ажыўлена. Цэлы дом з дахам зьлева — адзіны з франтальнай забудовы паўночна-заходняга боку рынку, які застаўся цэлы пасьля даваенных зносаў. Дамы вакол яго і ззаду былі разбураныя яшчэ да вайны ў рамках падрыхтоўкі да зносу ўсяго Старога гораду. Правей у цэнтры на першым паверсе разбуранага будынка можна бачыць старажытнае скляпеньне. Вышэй над ім — муры Мясных радоў пад замкам. 1941 год. Дом справа захаваўся да 1950-х гадоў.
    64.	Калёна жанчын-вязьняў гета на Нізкім рынку. Восень 1942 году. Разбомбленыя савецкай авіяцыяй дамы ў цэнтры ўжо разабраныя,і гэта адкрыла ўнутраныя канструкцыі будынкаў, у тым ліку арачныя праёмы і апоры старажытных скляпеньняў. На сьценах — сьляды шматлікіх перабудоваў. Некалі на гэтым месцы быў касьцёл сьвятога Яна і кляштар баніфратраў, пабудаваныя ў XVIII стагодзьдзі. Расейскія ўлады іх зачынілі і дазволілі мясцовым жыхарам у першай палове XIX стагодзьдзя разабраць касьцёл на будаўнічыя матэрыялы. А яшчэ раней, у XVII стагодзьдзі, тут была ўніяцкая царква Кузьмы і Дзям'яна з кляштарам базыльянаў.
    65.	Від з паўночнага кута Нізкага рынку. Меркавана 1943 год. Фронт забудовы самага старога кварталу паміж вуліцамі Дзям'яна Беднага і Вольнай на Плошчы Свабоды ўжо падарваны, ад яго відаць толькі ўнутраная сьцяна аднаго з дамоў характэрнай формы з чатырма аконнымі праёмамі.
    66.	На наступных трох здымках — выгляд забудовы Старога гораду з боку Замчышча з панарамай Нізкага рынку і Верхняга гораду. Кожнае фота, калі фатограф стаіць на тэрыторыі Замчышча, бясцэннае. Спачатку самы каштоўны з гэтай сэрыі здымкаў. Двор былога Гродзкага суду. Справа — першы мураваны паверх суду, упрыгожаны клясычнай рустыкай, бяз спаленага другога драўлянага паверхуі мансарды. Яшчэ правей — руіны дамоў нумар 8 і 10 па Стара-Мясьніцкай вуліцы. А зьлева ад Гродзкага суду — руіны старых замкавых будынкаў, якія могуць датавацца канцом XVII — пачаткам XVIII стагодзьдзяў. Усе тры здымкі зробленыя перад самым зносам амаль усяго гэтага раёну, за выключэньнем вуліцы Дзям'яна Беднага. He раней за другую палову 1943 году.
    67.	Тая самая пэрспэктыва крыху зь іншага ракурсу. На пярэднім пляне вельмі каштоўная рэч — траса былога вузкага завулку, які ішоў ад Стара-Мясьніцкай вуліцы да схілу над Сьвіслаччу. Завулак гэты можна бачыць на шматлікіх аэрафотаздымках. He раней за другую палову 1943 году.
    68.	На гэтым здымку добра адчуваецца шчыльнасьць забудовы Старога гораду. На пярэднім пляне ў цэнтры — муры Мясных радоў, якія падпіралі Замкавую гару з усходу. Далей у цэнтры — уваход у вуліцу Дзям'яна Беднага. Добра відаць, што пасьля пажараў першых дзён вайны адзін дом разбурыўся і ў ніжняй частцы вуліцы справа. He раней за другую палову 1943 году.
    69.	Панарама Старога гораду з акна Другой савецкай лякарні (колішняга жаночага базыльянскага кляштару сьвятой Тройцы). Зьлева вышэй відаць вузкую трасу вуліцы Калініна, справа — спалены правы бок вуліцы Стара-Мясьніцкай на Замчышчы. Але галоўная каштоўнасьць здымку ў яго цэнтры — паўночна-ўсходні бок кварталу арачных Мясных радоў, патынкаваны ў белы колер. 1941 год.
    70.	Сытуацыя ў паўночна-ўсходнім куце Плошчы Свабоды летам і восеньню 1941 году нагадвала даваенныя часы. Два бэрнардынскія касьцёлы, Малы гасьціны двор і гандлёвыя рады Высокага рынку «Віленчукі» яшчэ не кранутыя вайной. Калі меркаваць па гэтым здымку, то ствараецца ўражаньне, што гандлёвыя рады ў XXI стагодзьдзі былі адноўленыя троху ў зьменшаным маштабе — арыгінал выглядае больш высокім.
    71.	Малы гасьціны двор з боку тагачаснай вуліцы Бакуніна. Аўтэнтычныя камяніцы менскіх купцоў і мяшчан XVIII стагодзьдзя з закрытымі мураванымі сьценамі дварамі, з дубовымі брамамі і контрфорсамі. 1941 год.
    72.	I зімой 1941-1942 гадоў паўночна-заходні бок Плошчы Свабоды выглядаў зусім як у мірны час.
    73.	У цэнтры Плошчы Свабоды, калі не азірацца па баках, сытуацыя магла не нагадаць пра вайну. Як бачым, летам 1942 году ў Менску нават расьлі пальмы.
    74.	Яшчэ адно спакойнае месца каля комплексу езуітаў на Плошчы Свабоды, дзе ў 1942 годзе пра вайну нагадвалі толькі заклееныя паперай для аховы ад ударнай хвалі вокны.
    75-76. А ззаду езуіцкага комплексу летам 1942 году менчукі заснавалі вялікі гарод. Тут таксама сытуацыя нагадвала зусім спакойныя мірныя часы. Здымак дае вельмі каштоўныя дэталі культавайі грамадзянскай архітэктуры Менску XVIII—XIX стагодзьдзяў, якая, бясспрэчна, мела эўрапейскі характар. Асабліва шкада ўнутрыквартальнай забудовы, што прымыкала да езуіцкага комплексу (на здымку справа); яна цалкам захавалася і была зьнішчаная пасьля вайны. За 50 мэтраў адсюль, за сьпінай фатографа ўправа, і цяпер стаіць дом, у якім да восені 1943 году жыла сям'я маёй маці.
    77.	Але іншыя часткі Высокага рынку, які ў XX стагодзьдзі назвалі Плошчай Свабоды, жорстка нагадвалі пра вайну. Гэтак выглядаў паўночна-заходні бок плошчы летам 1941 году. Дакладная прычына пажару ў самым старым мураваным квартале Менску невядомая, алеўдом Царфіна на вуліцы Вольнай (на здымку другі зьлева з абрынутай сьцяной) у першыя дні вайны сапраўды трапіла бомба.
    78.	Бліжэйшая да вуліцы Дзям'яна Беднага частка паўночназаходняга фронту забудовы Плошчы Свабоды летам 1941 году. Зьвяртае на сябе ўвагу беларускамоўная назва ўстановы ў Вялікім гасьціным двары, якая засталася з даваенных часоў — «Фарбарня».
    79.	Так выглядаў паўночны кут Плошчы Свабоды і выхад на яе вуліцы Дзям'яна Беднага позьняй зімой 1941-1942 гадоў.
    80	.1 на другім баку Высокага рынку вайна адразу паказала сваё вусьцішнае аблічча. Паўднёвы кут Плошчы Свабоды ў першыя дні акупацыі. Большая частка спаленых падчас пажараў 25-26 чэрвеня дамоў на вуліцы Ленінскай яшчэ захоўваюць свае каробкі. Захаваную ў такім стане старую ФранцішканскуюГубэрнатарскую яшчэ можна было аднавіць. Але неўзабаве немцы пачнуць яе зносіць, зрабіўшы выснову, што каробкі пагражаюць абвалам. Аднапавярховы дом на рагу Ленінскай і Інтэрнацыянальнай пасьля пажару рассыпаўся ўшчэнт.
    81.	Ліпень 1941 году. Бомба ў гатэль «Эўропа» трапіла 25 чэрвеня. Пакладзеныя на жалезныя швэлеры драўляныя перакрыцьці згарэлі, і частка будынку абрынулася.
    82.	Восеньню 1941 году немцы пачалі выбухамі разбураць небясьпечныя, на іх думку, руіны спаленых менскіх дамоў. На гэтым унікальным фота — нямецкія сапёры падрываюць старажытныя дамы на вуліцы Ленінскай. 3 боку Плошчы Свабоды выстаўлена вайсковае ачапленьне. 10 кастрычніка 1941 году.
    83.	У 1942 годзе разбомбленая частка гатэлю «Эўропа» была ўжо разабраная.
    84.	Імправізаваны сялянскі кірмаш на Плошчы Свабоды. У канцы лета 1942 году. Разборка гатэлю «Эўропа» працягвалася. 3 боку плошчы відаць, што ад гатэлю заставалася ўжо невялікая частка.
    85.	Выгляд паўднёва-ўсходняга боку Плошчы Свабоды са званіцы каталіцкай катэдры. 1942 год.
    86.	Вясной 1943 году славуты гатэль «Эўропа» ў Менску перастаў існаваць. Застаўся толькі будынак гарадзкога тэатру (у цэнтры), які быў зьнесены ў 1984 годзе нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці (у 1852 годзе ў ім была пастаўленая першая беларуская опэра — «Сялянка» Станіслава Манюшкі). На здымку — жонка генэральнага камісара Беларусі Вілыельма Кубэ Аніта і нямецкі афіцэр, верагодна, Яахім Ройшэр, які быў супрацоўнікам Кубэ. Ройшэр пакінуў па сабе 171 здымак з жыцьця акупаванай Беларусі, афіцыйнага і прыватнага жыцьця сям'і Кубэ.