Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
121. Яшчэ адзін здымак пажару на Рэвалюцыйнай, зроблены з паўднёвага ўсходу.
122. Таксама існуе сэрыя з чатырох здымкаў гэтага пажару, зробленых зь зямлі. Менчукі ратуюцца самі і ратуюць свае сьціплыя пажыткі або ўжо назіраюць за пажарам, седзячы на ўратаваных крэслах на Рэвалюцыйнай. Вось адзін з такіх здымкаў. На вуліцы Рэвалюцыйнай людзі ўцякаюць у бок былога Інбелкульту. Цікава, што некаторыя са спаленых тады дамоў (напрыклад, дом зьлева на здымку) пасьля вайны былі адноўленыя, а іншыя — на рагу з Камсамольскай — зьнесеныя.
123. 1 нарэшце, 7 ліпеня савецкія інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі за мяжой некалькі радыёздымкаў гэтага пажару, у камэнтары да якіх сьцьвярджалася, што гэта «жыхары вызваленага Менску глядзяць на свае дамы, падпаленыя нацыстамі перад тым, як яны пакінулі горад». На маю думку, калі 6 гэты пажар быў вынікам нямецкіх бамбаваньняў Менску ў ночы на 4 і на 5 ліпеня, то савецкая прапаганда 7 ліпеня так бы і пісала. Хутчэй за ўсё гэты пажар стаў вынікам яшчэ савецкіх налётаў і абстрэлаў Менску 2-га і ў ноч на 3-га ліпеня, што адпавядае сьведчаньням старажылаў.
A4e-M-7-7.44- . ' гт T ... \
О1&ІЫй ілЬг»3 і.: .? 'Л.Іі Bz, іА ’ L. ІгЗ * г&ЙХУл’ 'S > . :L~< •.. > ‘j :
^ГНЗК LC'IK A7 -• :-,r? ’^S-S ••,-•...•. . J.'' . „
ішхыі.цма: st: ;i»; a.;.:-
124-125. Такой убачыў панараму гістарычнага цэнтру Менску фотакарэспандэнт БЕЛТА Ўладзімер Лупейка ў ліпені 1944 году. Здымак зроблены з будынку Дзяржаўнага банку БССР, што стаяў на рагу вуліц Савецкай і Ленінскай. Лявей уверсе — напалову разбураныя і спаленыя будынкі бэнэдыктынскага жаночага кляштаруі касьцёлу сьвятога Войцеха. Яшчэ 6 чэрвеня 1944 году яны былі абсалютна цэлыя і непашкоджаныя, пра што сьведчыць прыведзёны раней здымак люфтвафэ. На вуліцы Ленінскай мураваныя дамы стаялі ўжо ў XVIII стагодзьдзі.
= ІІН
126. А вось так выглядала месца панарамнага здымку Ўладзімера Лупейкі ў 1946 годзе пасьля сапёрных выбухаў і працы Трэсту разборкі і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў.
127. Праца сапёраў. Закладка пад сьцены ўнутраных памяшканьняў таго або іншага будынку пяхотных або процітанкавых мін і торганьне за вяроўку, каб вырваць запал. Кадар з савецкай кінахронікі.
128. Момант выбуху. Але тым разам выбухоўкі аказалася недастаткова і дом устаяў. Давялося мініраваць зноў. Кадар з савецкай кінахронікі.
129. Так выглядала вуліца Юраўская, якую бальшавікі назвалі Камуністычнай, у ліпені 1941 году. На здымку яе адрэзак паміж вуліцамі Энгельса (за сьпінай фатографа) і Ленінскай. Шыкоўны клінкерны брук. Белы двухпавярховы дом на Ленінскай, у які ўпіраецца Камуністычная, і паўразбураны дом зьлева ад яго маглі быць рэшткамі мураванага кляштару марыявітак, які існаваў на тым месцы ў XVIII стагодзьдзі. На рагу абедзьвюх вуліц справа стаяў францішканскі кляштар, а побач зьім, далей па Ленінскай — францішканскі касьцёл сьвятога Антонія Падуанскага.
130. Той самы кавалак вуліцы Камуністычнай, зьняты з вуліцы Энгельса. 1941 год. У дамоў справа былі вельмі стромыя эўрапейскія дахі — адрэстаўраваныя, яны былі б упрыгожаньнем старой часткі гораду. Немцы тут нічога ня зносілі, бо вуліца ня мела для іх транспартнага значэньня. Дом, які стаяў на рагу Камуністычнай і Энгельса на месцы пусткі справа, быў зьнесены яшчэ да вайны. У такім выглядзе Камуністычная дажыла да вызваленьня гораду і была зьнесеная ў 1945-1946 гадах.
131. Паўразбураны францішканскі кляштар XVIII стагодзьдзя на рагу вуліц Камуністычнай (справа) і Ленінскай. Так ён выглядаў пасьля нямецкіх расчыстак восені 1941 году і ў такім стане перажыў вайну. Ходнікі і палатно вуліцы не пашкоджаныя. На здымку добра відаць арачныя праёмы першага і другога паверхаў, тоўстыя муры і аконныя праёмы старажытных лёхаў. Вокны на другім паверсе тарцовага боку аднаго з кляштарных будынкаў (справа) маюць арачныя праёмы, першы паверх і брама ўпрыгожаныя клясычнай рустыкай. 1942 год.
132. Знос дамоў на левым баку таго, што і на папярэдніх здымках, участку вуліцы Камуністычнай Трэстам разборкі і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў з прымусовым выкарыстаньнем працы менчукоў. Зьлева, магчыма, відаць рэшту скляпеньня першага паверху. Правая частка панарамнага здымку. 1945 год.
133. Левая частка папярэдняга панарамнага здымку. Знос старажытных камяніц на рагу Камуністычнай і Энгельса. Здымак сьведчыць, наколькі каштоўнаю была старая забудова ў раёне Новага гораду — кайламі разьбіваюць рэшты скляпеньняў, арачныя праёмы і таўшчэзныя старажытныя муры. 1945 год.
134. А вось так выглядаў той самы кавалак вуліцы Камуністычнай у 1946 годзе, пасьля сапёрных выбухаў і працы Трэсту разборкі. Верагодны старасьвецкі фрагмэнт кляштару марыявітак на вуліцы Леніна (так вуліца Ленінская пачала называцца ад 1945 году) пакуль не паддаўся ні пажарам, ні сапёрным выбухам, ні разборкам. Справа відаць спалены ў чэрвені 1944 году касьцёл жаночага бэнэдыктынскага кляштару на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
135. Экскаватар разьбірае кучу друзу на месцы кляштару францішканаў XVIII стагодзьдзя і недабудаванага мураванага касьцёлу Антонія Падуанскага (1802 год). Так закончылася гісторыя будынку, у якім пасьля яго канфіскацыі ў 1832 годзе пасьлядоўна былі каталіцкая духоўная сэмінарыя, каталіцкая кансысторыя і менская гарадзкая ўправа. У 1920 годзе тут выступаў Юзэф Пілсудзкі. Здымак 1948 году.
136. Задворкі спаленага ў чэрвені 1944 году дамініканскага кляштару. Дамы на вуліцы Камуністычнай (у цэнтры і зьлева) усю акупацыю 6ылі цэлыя і захоўвалі няспаленыя дахі. Ліпень 1944 году.
137. Унікальны здымак унутраных памяшканьняў дамініканскага кляштару XVII стагодзьдзя пасьля таго, як у чэрвені 1944 году ў яго трапіла савецкая авіябомба. Рэшты вялікіх скляпеньняў першага паверху, арачныя праёмыі гісторыя шматлікіх пераробак і перабудоваў на сьцяне касьцёлу Тамаша Аквінскага. 1945 год.
138. Усходні кут Плошчы Свабоды ў 1945 годзе. Увесь паўднёваўсходні фронт забудовы плошчы, за выключэньнем гатэлю «Эўропа», у вайну захаваўся і мог быць адноўлены. Касьцёл Тамаша Аквінскага чорны ад куродыму. У цэнтры — ужо часткова падарваныя сапёрамі руіны вельмі старых дамоў (не пазьней за XVIII стагодзьдзе), якія, паводле створанага ў пачатку XX стагодзьдзя пляну Тадэвуша Корзуна, належалі Ігнату Катніцкаму і падкамораму менскага ваяводзтва Міхалу Жыжэмскаму.
139. Практычна ачышчаныя ад забудовы вуліцы Савецкая, Камуністычная і завулак Луначарскага ў раёне Новага гораду. Яшчэ троху нязьнесеных руінаў застаецца на вуліцы Энгельса. Зіма 1946-1947 гадоў. Да зносу дамініканскага комплексу — тры з паловай гады.
A
140. Знос гандлёвых радоў «Віленчукі» і паўднёва-ўсходняй паловы Малога гасьцінага двара XVIII стагодзьдзя. Працуюць спэцыялісты Трэсту разборкі разбураных будынкаў і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаўі менчукі. 1946 год.
141. Пасьля зносу Малога гасьцінага двара і гандлёвых радоў. 1947 год. У цэнтры Плошчы Свабоды адліпеня 1944 году знаходзілася пахаваньне савецкіх танкістаў, што загінулі ў баях за Менск. Зьлева відаць агароджу пахаваньня. У 1960-я гады магілы перанесьлі на Вайсковыя могілкі.
142. Ліпень 1944 году. Абоз параненых нямецкіх салдатаў, узятых у палон пад Менскам, рухаецца па вуліцы Калініна. Так выглядаў самы стары мураваны квартал гораду пасьля нямецкіх падрываў і расчыстак і да пачатку савецкіх падрываў і расчыстак. 50-60% пашкоджанай забудовы кварталу яшчэ заставалася. У подпісе да здымку казалася: «Сярод 35 тысячаў палонных зь "менскага катла" шмат недагледжаных параненых. 70 тысячаў забітых застаюцца ляжаць у лясах. Гэткім чынам Група армій "Цэнтар" за дзесяць дзён страціла тры з сваіх чатырох арміяў. Агульная колькасьць стратаў: 350 тысячаў чалавек». Натуральна, што пры такім маштабе наступу савецкім генэралам было не да старой архітэктуры Менску.
143. Выгляд на тое самае месца (і далей на Замчышча) зь вежы езуіцкага касьцёлу на Плошчы Свабоды. Яшчэ захоўваецца вуліца Дзям'яна Беднага, руіны кварталу паміж ёй і Вольнай, некалькі дамоў на Нізкім рынку, вялікі фрагмэнт муру Мясных радоў і ўвесь першы мураваны паверх будынка Гродзкага суду на Замчышчы. Такой гэтую частку Старога гораду немцы пакінулі саветам. Лета 1944 году.
144. Руіны паміж вуліцай Калініна і Плошчай Свабоды ў раёне былога Школьнага двара, далей уверх ад яго. Людзі паварочаюць направа, на Вольную, каб падняцца на Плошчу Свабоды. Зьлева відаць адну зь вежаў касьцёлу жаночага бэрнардынскага кляштару, сёньня праваслаўную катэдру. Справа відаць старажытныя скляпеньні цокальнага паверху адной са старых камяніцаў, якія апявалі Шчакаціхін і Касьпяровіч. Зіма 19451946 гадоў.
145. Руіны самага старога мураванага кварталу Менску з боку вуліцы Вольнай. Муры захаваліся, нягледзячы на нямецкія падрывы 1943 году. У XVIII стагодзьдзі прыблізна тут, троху вышэй, паводле пляну Тадэвуша Корзуна, знаходзіўся цэлы комплекс камяніцаў менскага стольніка Францішка Валадковіча. Зіма 1945-1946 гадоў. На доме справа можна разгледзець рэшты арачных праёмаў і скляпеньняў.
146. Людзі ідуць па некалі самым вузкім кавалку вуліцы Калініна зь Нізкага рынку ў бок Няміскай вуліцы і Біржавога завулку. Справа — захаваны дом пры выхадзе вуліцы на Нізкі рынак. 1945 год.
147. Так выглядаў самы вузкі адрэзак вуліцы Калініна і пляц колішняга Рыбнага рынку ў 1945 годзе. Як сьведчаць аэрафотаздымкі, спаленыя каробкі дамоўу Старым горадзе ператварыліся ў руіны паміж 7 кастрычніка 1943 году і 28 траўня 1944 году. Іх падарвалі нямецкія ўлады.
148. Зіма 1945-1946 гадоў. Здымак зроблены ўнутры самага старога мураванага кварталу Менску ў бок вуліцы Калініна і Нізкага рынку. На Калініна пры яе выхадзе на рынак яшчэ стаяць тры дамы рознай ступені захаванасьці. Значная частка самай старой мураванай вуліцы Менску Казьмадзям'янаўскай (Дзям'яна Беднага) ужо разбураная, так што адкрываецца простая пэрспэктыва на вуліцу Гандлёвую.
149. Пасьля разборак 1945-1946 гадоў савецкія ўлады на некалькі гадоў забыліся пра Нізкі рынак. Уся іх увага была прыцягнутая да рэканструкцыі Савецкай вуліцы і забудовы яе новымі палацамі. У 1947 годзе першым пабудаваным там гмахам стаў новы будынак галоўнай савецкай карнай установы — КДБ. Нізкі рынак тым часам зарастаў бур'янам і затоптваўся менчукамі. 1949 год.