• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга другая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга другая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 374с.
    Мінск 2021
    111.42 МБ
    87.	Так выглядала вуліца Ленінская летам 1942 году.
    88.	Так пасьля пажараў першых дзён вайны выглядаў фронт забудовы паўднёва-заходняга кута Плошчы Свабоды, які прымыкаў да езуіцкага комплексу. Лявей у цэнтры здымку відаць старадаўнія арачныя праёмы. Гэта былі дамы, аснова якіх магла ўзыходзіць да XVI—XVII стагодзьдзяў, калі рэнэсансны гандлёвы пляц Высокага рынку пачынаў забудоўвацца.
    89.	Салдаты нямецкіх інжынэрных войскаў абсьледуюць разбураны ўнутры будынак на рагу Плошчы Свабоды і вуліцы Інтэрнацыянальнай. Сьцены вырашаць не чапаць, і ў такім выглядзе яны дажывуць да пасьляваеннага часу, калі будуць зьнесеныя. Восень 1941 году.
    90.	А вось так гэтыя дамы выглядалі летам 1942 году, калі ўжо поўным ходам ішлі нямецкія разборы і расчысткі. Прыгледзеўшыся, можна ўбачыць і арачныя праёмы, і асновы скляпеньняў, і фрагмэнты саміх скляпеньняў у кавалках друзу. Лявей уверсе відаць патынкаваны ў белае дом з трайным акном. Гэта адзін з будынкаў комплексу францішканскага кляштару, які захаваўся і быў разбураны пасьля вайны. Вуліца Ленінская ўжо ў значнай ступені зьнесеная.
    91.	Нямецкі салдат стаіць на абрынутых скляпеньнях першага паверху дома на рагу Плошчы Свабоды і вуліцы Інтэрнацыянальнай. Такія вось старыя камяніцы мы страцілі. Франтон за сьпінай немца захаваўся да пасьляваенных часоў і быў разабраны разам са скляпеньнямі Трэстам разборкі. Справа — фрагмэнт будынку францішканскага кляштару. 1942 год.
    92.	Выгляд вуліцы Інтэрнацыянальнай са званіцы каталіцкай катэдры. Справа ў цэнтры — кляштар бэнэдыктынак і пазбаўлены вежаў касьцёл сьвятога Войцеха, помнік архітэктуры першай паловы XVII стагодзьдзя, перабудаваны ў грамадзянскі будынак. У цэнтры добра відаць, якой вузкай была траса вуліцы Інтэрнацыянальнай у раёне Плошчы Свабоды. Унізе справа двор, у якім вырасла бабуля аўтара. 1942 год.
    93.	Рог Рэспубліканскай і Інтэрнацыянальнай. (Да 1950-х гадоў вуліца Інтэрнацыянальная працягвалася да турмы, цяпер гэты працяг — ужо вуліца Валадарскага.) Гэты здымак можна лічыць візуальным прыкладам добраўпарадкаваньня гораду, якое ў канцы XIX стагодзьдзя пачаў Караль Гутэн-Чапскі. Брук, рыштокі, пліты на ходніках. 1941 год.
    94.	Траса вуліцы Інтэрнацыянальнай ад рогу з Рэспубліканскай. Зьлева — паварот на Ўрыцкага, уверсе — Пішчалаўскі турэмны замак. Аднапавярховы дом зьлева, які добра відаць на папярэднім здымку, захаваўся і быў зьнесены пасьля вайны. Астатнія дамы пацярпелі ад пажараў першых дзён вайны, але выстаялі і таксама былі разбураныя Трэстам разборкі і аднаўленьня будаўнічых матэрыялаўу пасьляваенны час.
    1941 год.
    95.	Задворкі вуліцы Інтэрнацыянальнай, схіл ад Пішчалаўскага замку да вуліц Рэспубліканскай і Няміскай. Гэтыя дамы згарэлі ў першыя дні вайны і былі разбураныя пасьля вызваленьня, нягледзячы на тое, што ў іншых месцах гораду, напрыклад на вуліцах Урыцкага або Карла Маркса, згарэлыя дамы аднавілі. 1941год.
    96.	Бліжэйшая да Дому ўраду частка вуліцы Савецкай захавалася ў часы акупацыі адносна няблага. Менавіта таму пасьля вызваленьня гораду савецкія акадэмікі архітэктуры прапаноўвалі яе захаваць. 1944 год.
    97.	Цудоўны помнік канструктывізму 1930-х гадоў — Дзяржаўны банк БССР, які перажыў усе бамбаваньні гораду і быў зьнесены пасьля вайны, бо перашкаджаў пашырыць вуліцу Савецкую. Здымак 1944 году. Аўтары генпляну 1951 году ў прадмове хлусілі: «Почтм все обцественные зданмя за время оккупацнм былм полностью разрушены нлн частнчно повреждены. Полностью разрушены: Госбанк, Промбанк, почтамт...»
    98.	Касьцёл сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў на рагу вуліц Інтэрнацыянальнай і Энгельса. 1942 год. Каб не савецкія бамбаваньні чэрвеня 1944 году, гэты храм мог застацца цалкам непашкоджаным.
    99.	Нямецкія афіцэры ўнутры касьцёлу Тамаша Аквінскага. Справа — Вільгельм Кубэ. 1942 год. Драўляныя перакрыцьці ў храме былі зробленыя яшчэ ў 1860-я гады, калі ён быў канфіскаваны Міхаілам Мураўёвым і перароблены на вайсковыя казармы. У 1918 годзе перакрыцьці пачалі разьбіраць, каб вярнуць касьцёлу першапачатковы ўнутраны выгляд, але перашкодзіла вайна. У 1929-1930 гадах савецкія генэралы, у распараджэньні якіх быў храм, хацелі яго разбурыць і пабудаваць з атрыманай цэглы сучасную казарму, але гэтаму перашкодзіла Акадэмія навук. Так і захаваліся драўляныя перакрыцьці да бамбаваньняў і пажараў чэрвеня 1944 году.
    100-101. Летам 1943 году акупацыйныя ўлады гораду пачалі выбухамі разбураць самы стары мураваны квартал Менску паміж вуліцамі Дзям'яна Беднага і Вольнай. Закладка толавай шашкі ў прасьвідраваную адтуліну на сьцяне аднаго з дамоўу Старым горадзе. Кадры нямецкай кінахронікі.
    102.	Кіраўнік падрываў, супрацоўнік цывільнай адміністрацыі Менску, стоячы на вуліцы Вольнай пры яе выхадзе на Плошчу Свабоды, падае каманду на прывядзеньне выбухоўкі ўдзеяньне. Заручальны пярсьцёнак на правай руцэ можа азначаць, што гэта беларус, расеец або паляк. Тэарэтычна яго можна апазнаць, бо ёсьць фота і ў анфас. Будынак, насупраць якога ён стаіць — родны дом беларускіх гісторыкаў Анатоля і Валянціна Грыцкевічаў. Празь некалькі хвілін ён будзе падарваны. Кадар нямецкай кінахронікі.
    103.	Прывядзеньне выбухоўкі ў дзеяньне. Кадар нямецкай кінахронікі.
    104.	Паўночна-заходні фронт забудоввтттошчы Свабоды за імгненьне да выбуху. Кадар нямецкай кінахронікі.
    105.	Момант першага выбуху, бліжэй да вуліцы Вольнай. Задняя сьцяна гэтага дому характэрнай формы (на здымку справа) захаваецца да пасьляваенных часоў. Кадар нямецкай кінахронікі.
    106.	Пасьля другога выбуху, бліжэй да цэнтру кварталу ў бок вуліцы Дзям'яна Беднага. Франтальная забудова перастала існаваць. Але дом на рагу з Вольнай.у якім да вайны жыла сям'я Грыцкевічаў (на здымку зьлева), часткова ацалеў. Кадар нямецкай кінахронікі.
    107-108. Нямецкі апэратар наблізіў фокус так, што ствараецца ўражаньне падрыву вялікіх будынкаў. Насамрэч гэта падрыў апошняй часткі ўсё таго самага першага дому на вуліцы Вольнай з боку Плошчы Свабоды, дзе жылі Грыцкевічы. Наступным выбухам будзе ўзарваны і другі дом з прыгожым франтонам (на здымку зьлева). Кадрз нямецкай кінахронікі.
    109-111. Так выглядаў пасьля падрываў паўночна-заходні бок Плошчы Свабоды восеньню 1943 году.
    ■■
    ♦
    112.	2 верасьня 1942 году. Фрагмэнт нямецкага аэрафотаздымку. Пасьля пачатку савецкіх бамбаваньняў вясной 1942 году большая частка забудовы Замчышча аказалася спаленай. Страцілі дахі амаль усе дамы на Замкавай, Падзамкавай, Завальнай і левым баку Нова-Мясьніцкай вуліц. На Плошчы Свабоды спаленыя гандлёвыя рады «Віленчукі». Малы гасьціны двор, езуіцкі комплекс, Камсамольская і Няміская вуліцы пакуль не пацярпелі.
    113.	Стары горад 7 кастрычніка 1943 году. Фрагмэнт нямецкага аэрафотаздымку. На Замчышчы захоўваецца статус-кво — за год ад часу папярэдняга здымку нічога не зьмянілася. A вось самы стары мураваны квартал Менску паміж вуліцамі Дзям'яна Беднага і Вольнай зазнаў зьмены. Значная частка яго франтальнай забудовы з боку Плошчы Свабоды падарваная. Але забудова вуліц Вольнай і Калініна пакуль на месцы.
    114.	28 траўня 1944 году. Фрагмэнт нямецкага аэрафотаздымку. У Старым горадзе — драматычныя зьмены. Зьнесеныя два кварталы паміж колішнімі Рыбным і Нізкім рынкамі, уся вуліца Вольная, квартал паміж Нова-Мясьніцкай і Замкавай, амаль уся вуліца Калініна, палова самага старога мураванага кварталу Менску паміж вуліцамі Вольнай і Дзям'яна Беднага. Уражвае, што тую частку забудовы Замчышча, якая не перашкаджала пракладцы задуманай у генпляне 1936-1939 гадоў Паркавай магістралі, нямецкія ўлады чамусьці не кранулі. Тры дамы на Няміскай вуліцы ўжо спаленыя, пасьля вайны іх разьбяруць. Трапіла бомба і ў Малы гасьціны двор, дах на яго паўднёвым баку спалены.
    Езуіты і Камсамольская пакуль цэлыя.
    115.	б чэрвеня 1944 году. Фрагмэнт нямецкага аэрафотаздымку. Тут лепш відаць забудова Замчышча, якая засталася некранутая нямецкімі падрывамі. Унізе здымку добра відаць, што дамініканскі кляштар і касьцёл Тамаша Аквінскага захоўваюць дахі. Цэлыя таксама бэнэдыктынскі жаночы кляштар з касьцёлам на Інтэрнацыянальнай і езуіцкі комплекс на Плошчы Свабоды.
    116.	8 ліпеня 1944 году. Стары горад у вызваленым Менску. Фрагмэнт нямецкага аэрафотаздымку. Добра відаць, што жылы комплекс з трох дамоў на стыку вуліц Калініна і Дзям'яна Беднага цудам захаваў дахі. Бліжэй да ніжняга левага кута разбомбленая і спаленая забудова Ракаўскага прадмесьця пры стыку вуліц Вызваленьня, Віцебскай і Астроўскага. Спалены хлебазавод №1. Спаленыя езуіцкі і дамініканскі комплексы з касьцёламі, спалены правы бок вуліцы Камсамольскай і ўвесь стары мураваны квартал паміж Камсамольскай, Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і Рэспубліканскай. Вельмі важна, што цалкам захаваўся паўднёва-ўсходні фронт забудовы Плошчы Свабоды, там, дзе цяпер Акадэмія музыкі, а былы гарадзкі тэатар, які ў часы Рэчы Паспалітай быў менскім палацам Радзівілаў, нават захаваў дах.
    117.	22 ліпеня 1944 году. Фрагмэнт нямецкага аэрафотаздымку. Тут яшчэ лепш відаць стан самага старога мураванага кварталу Менску, які захаваў больш за палову сваёй забудовы. У любой нармальнай сытуацыі квартал падлягаў бы аднаўленьню і рэгенэрацыі. Але не ў Беларусі ў складзе СССР. Добра відаць, што дамы XVII—XVIII стагодзьдзяў на паўднёва-ўсходнім баку Плошчы Свабоды (там, дзе цяпер кансэрваторыя) цалкам захаваліся і былі пасьля зьнесеныя Трэстам разборкі разбураных будынкаўі аднаўленьня будаўнічых матэрыялаў.
    118.	Фрагмэнт папярэдняга здымку. Цудам захаваная ў вайну самая старая мураваная вуліца Менску— Казьмадзям'янаўская (Дзям'яна Беднага), якая праіснавала 480 гадоў. Па ёй да вайны любілі менавіта хадзіць. «Машыны езьдзілі па Школьнай, a па Казьмадзям'янаўскай людзі проста хадзілі», — казала бабуля аўтара. Мабыць і немцы, якія бясконца фатаграфавалі Казьмадзям'янаўскую, і менчукі, якія там шпацыравалі, інстынктыўна адчувалі сымпатыю да старых муроў.
    119-120. Існуе сэрыя зь пяці савецкіх авіяздымкаў цэнтру вызваленага Менску. На іх добра відаць дым ад пажару ў дамах на вуліцах Рэвалюцыйнай і Камсамольскай. Лічыцца, што іх зрабіўз кабіны савецкага самалёта ваенны фотакарэспандэнт Леў Бэрнштэйн. У розных архівах гэтыя здымкі датуюцца па рознаму — ад 3 да 11 ліпеня. Тут прыводзяцца зь іх. На першым добра відаць, што ўжо даўно, яшчэ ў чэрвені 1944 году, бамбаваньнямі спалены ўвесь левы бок вуліцы Камсамольскай і езуіцкі калегіюм зь вежай. На маю думку, гэта 3 ліпеня 1944 году.