Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга другая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 374с.
Мінск 2021
150. Так выглядала менскае Замчышча ў другой палове 1940-х гадоў з боку вусьця Нямігі. Справа відаць захаваную частку забудовы.
151. Вуліца Гандлёвая пры яе выхадзе на Нізкі рынак. Уражваюць старыя муры зьлева з арачнымі праёмамі і клясычнымі «замкамі» надімі. 1950 год.
152. Рукі да Старога гораду дайшлі ў 1949 годзе, калі было вырашана ўпарадкаваць схіл да вуліцы Калініна і забрукаваць пашыраную вуліцу Вольную як трасу да сквэру, пасаджанага ў 1950-1951 гадах паміж Нізкім і Рыбным рынкамі. Самыя старыя менскія муры даручылі разьбіраць не археолягам, a экскаватаршчыкам. У той самы час польскі народ плакаў над сваімі руінамі ў гістарычным цэнтры Варшавы і пачынаў збор сродкаў на іх аднаўленьне. 1949 год.
153. Брукаваньне новай шырокай вуліцы Калініна, якую працягнуць да моста празь Сьвіслач. 1949 год. Сам Нізкі рынак, які знаходзіцца за сьпінай фатографа, яшчэ доўга ня будуць чапаць.
154. Упарадкаваньне новай шырокай вуліцы Вольнай. На месцы кварталаў паміж былымі Рыбным і Нізкім рынкамі ўжо пасаджаны сквэр. У наступным годзе да дрэваў дададуць кусты. 1950 год.
155. Панарамны выгляд пазасталых фрагмэнтаў забудовы вуліц Нова-Мясьніцкай, Завальнай і Замкавай у сярэдзіне 1950-х гадоў. На пярэднім пляне — добраўпарадкаваная тэрыторыя самага старажытнага мураванага кварталу Менску. Пасаджаны пяць гадоў перад тым сквэр на месцы кварталаў паміж Рыбным і Нізкім рынкам — даўняя мара камгасу НКВД — ужо дастаткова добра разросься. Над драўляным павільёнам крамы «Мебель» відаць татарскую мячэць.
156. Працяг папярэдняга панарамнага здымку ў бок Нізкага рынку. Справа — паўразбураны комплекс дамоў, якія стаялі на рагу Нізкага рынку і правага цотнага боку вуліцы Дзям'яна Беднага. Над імі — некалькі камянічак паўночнага кута Нізкага рынку. У цэнтры — паўразбураная і часткова перабудаваная пад часовае жытло, накрытая дахам камяніца, якая цалкам можа быць колішнім будынкам Гродзкага суду або суседнім зь ім фрагмэнтам Мясных радоў.
157. Нізкі рынак у сярэдзіне 1950-х гадоў. Выгляд зь месца былога кварталу паміж вуліцамі Дзям'яна Беднага і Гандлёвай. Па пэрымэтры рынку яшчэ заставалася некалькі захаваных будынкаў, якія былі прыстасаваныя для жыльля і іншых патрэбаў. Адзін са старажылаў сьцьвярджаў, што пасьля вайны на рынку нават быў разьмешчаны ваенкамат.
158. На былым Рыбным рынку парадку было больш, бо вакол яго, у адрозьненьне ад усходняй часткі Замчышча і Нізкага рынку, была шмат жылых дамоў і віравала жыцьцё. 1 траўня 1958 году.
159. Сквэр у Старым горадзе. Выгляд на вуліцу Вольную і Верхні горад. 1950-я гады.
160. Але галоўныя падзеі ў 1950-я гады ў Старым горадзе разгортваліся на Замчычшы. Там вясной 1956 году вырылі катлаван пад дом спорту «Трудовые резервы». Уверсе справа ўражвае цёмная паласа глебы пад паверхняй — гэта магутны культурны слой старажытнага Менску таўшчынёй некалькі мэтраў. Супраць гэтага барбарства выступаў прафэсар Міхаіл Кацар. 17 сакавіка 1956 году.
161. У 1956 годзе пачалося скопваньне Замчышча і паступовая пракладка трасы будучай Паркавай магістралі. На здымку — уся забудова ўнутранай заходняй часткі Замчышча, якая засталася некранутаю пасьля вайны. Дамы яшчэ ёсьць на Падзамкавай, Замкавай, Завальнай і Нова-Мясьніцкай. Самы крайні дом на Замкавай зьлева, які стаіць на трасе будучай Паркавай мап'стралі — сынагога цэху мясьнікоў па адрасе Замкавая, 5. Яшчэ ў XVIII стагодзьдзі на яе месцы стаяла мітрапалітальная ўніяцкая царква нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы. Здымак зроблены зь мінарэта татарскай мячэці. 1956 год.
162. Замчышча разраўноўвалі бульдозэрамі аж да рэчышча Нямігі. Неўзабаве засыплюць і яго. Выгляд зь мінарэта татарскай мячэці.
tt it 11
E $
163. Вуліца Нова-Мясьніцкая ў бок Замкавай. Канец 1950-х гадоў.
164. Вуліца Нова-Мясьніцкая ў бок Нізкага рынку. Канец 1950-х гадоў.
165. Вуліца Завальная ў бок Замкавай. Канец 1950-х гадоў.
166. 1959 год. Дом спорту «Трудовые резервы» на Замчышы з басэйнам у глыбокім цокальным памяшканьні ўжо пабудаваны. Пачалося будаўніцтва так званага «путепровода» для будучай Паркавай магістралі.
4
167.1964 год «Путепровод» на Паркавую ў бок Камсамольскага возера ўжо пабудаваны. Упарадкаваны і Нізкі рынак разам з кавалкам скапанага Замчышча. Там пабудаванае аўтобуснае кальцо для многіх гарадзкіх маршрутаў.
168.1966 год. Вось так першапачаткова выглядала Паркавая магістраль, якая, паводле ленінградзкага генпляну 1936-1939 гадоў, мела праходзіць праз Цэнтральны парк культуры і адпачынку. Яшчэ стаіць мячэць на месцы будучага рэстарану гатэлю «Юбілейны». Дом з крамай «Алеся» ўжо пабудаваны. Неўзабаве пачнуць будаваць яго працяг.
169. Пабудова інстытуту «Белпрампраект» у непасрэднай блізкасьці Халоднай сынагогі на Школьным двары. Зразумела, што старое павінна было саступіць новаму, што і здарыцца праз тры гады. Здымак 1968 году. Інстытут здадуць налета. Ужо заканчваецца будаўніцтва жылога дому з крамай «Алеся». Дом моды яшчэ ў плянах.
170. Тыя самыя будынкі з боку Нямігі. 1968 год.
171. Панарама Паркавай магістралі ў бок былога Нізкага рынку і Верхняга гораду. Зьлева відаць яшчэ ня зьнесены круглы нямецкі дот, які знаходзіўся паміж Замчышчам і вусьцем Нямігі на так званым Балоце. Справа ўнізе — дахі вуліцы Дзімітрава. 1970 год.
172. Да лета 1970 году з часткі дамоў на Нямізе выселілі жыхароў, нанесьлі на іх імітацыю куродыму ад пажараў і наўмысна часткова разбурылі. Гэта было зроблена для здымкаў фільму «Руіны страляюць». 18 ліпеня 1970 году.
173. Пачатак вуліцы Няміга і толькі што пабудаваны Дом мод на месцы былога Рыбнага рынку. 29 ліпеня 1970 году. 3 камяніцы зьлева ў 1971 годзе нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці пачнецца знос раёну Нямігі. Гэты будынак меў на першым паверсе магутныя скляпеньні і доўга не паддаваўся сваім разбуральнікам. Спачатку быў зьнішчаны левы няцотны бок вуліцы, чарга правага боку надыдзе праз два гады.
І І і
174. Месца, дзе некалі знаходзіўся самы стары мураваны квартал Менску. Пачатак 1970-х гадоў. У цэнтры — рэшта Малога гасьцінага двара, перад касьцёлам жаночага бэрнардынскага кляштару яшчэ стаіць кляштарны мур, а сам храм патынкаваны ў жоўты колер зь белымі нішамі і пілястрамі, што робіць яго больш вытанчаным і гарманічным. Зьлева — апошні дом самай старой мураванай вуліцы Менску — Дзям'яна Беднага, №8, помнік беларускай грамадзянскай архітэктуры XVII—XVIII стст., ня раз перабудаваны за сваё доўгае жыцьцё. На першым паверсе ў 1970-1980-я гады былі майстэрні мастакоў. Зьнесены ў 1986 годзе падчас будаўніцтва другой лініі мэтро.
Крыніцы ілюстрацыяў
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумэнтаў, Дзяржынск — 100,101,102, 103,104,105,106,107,108, 119, 120, 121, 124, 125, 126, 127, 128, 132, 133, 134, 136, 137, 138, 139, 140, 141, 147, 148, 149, 151, 152, 153, 154, 158, 160, 168, 171, 172, 173
Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі, Менск — 66, 155, 156
Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — 7, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 53, 56, 58, 96, 97, 122, 143, 144, 145, 146
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь, Менск — 163, 164, 165, 166, 174
Нацыянальны архіў ЗША, Вашынгтон, штат Мэрылэнд — 2, 3, 4, 5, 6, 112, 113, 114, 115, 116, 117, 118
Фэдэральны архіў, Кобленц, Нямеччына — 22, 23, 25, 28, 39, 45, 46, 47, 48, 49, 72, 88, 93, 94, 95, 98
Збор Уладзімера Валожынскага— 157, 159, 167
Збор Уладзімера Дзянісава — 161, 162, 169, 170
Збор Дзьмітрыя Масьлія — 26, 29, 35, 40, 43, 44, 60, 73, 74, 77, 78, 91, 109, 110, 111, 129, 130
Збор Дзьмітрыя Навумава — 52
Збор Паўла Растоўцава — 8, 9, 10, 11, 12, 31, 32, 33, 34, 36, 37, 38, 41, 42, 50, 51, 54, 55, 59, 61, 62, 64, 71, 80, 81, 82, 84, 85, 89, 92, 131
Збор Івана Цірынава — 30, 57, 65
Збор аўтара — 24, 27, 70, 75, 76, 79, 83, 86, 87, 90, 99, 123
Life. 1941. 22 верасьня — 21
ФБ-суполка «Ммнск. Фото. Нстормя. Новостм» — 63, 67, 68, 69
Вокладка часопісу «Беларусь», №4. 1948 — 135
3 фотаальбому «Der zweite Weltkrieg. Eine Chronik in Bildern von Heinz Bergschicker. Wissenechaftliche Beratung: Dr. Klaus Scheel», Berlin, 1986 — 142
3 кнігі «Матермалы no археологпп БССР. Tom 1», Менск, 1957 — 150
Скароты назваў архіўных установаў
БДАНТД — Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі, Менск
ДАМн — Дзяржаўны архіў Менскай вобласьці НАРБ — Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь NARA — National Archives and Records Administration
(USA)
Крыніцы і бібліяграфія
I. Архіўныя крыніцы
1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ)
Фонд 4п
Вопіс 1. Справы №: 1964; 1973; 2002; 2003; 3077
Вопіс 3. Справа №: 8. Ч.ІІІ
Вопіс ЗЗа. Справы №: 611; 612
Фонд 7
Вопіс 1. Справы №: 207; 403; 453; 548
Фонд 31
Вопіс 1. Справы №: 63; 75; 87; 89; 92; 101; 135; 872
Фонд 42
Вопіс 1. Справы №: 1926; 1927; 1939; 1947
Фонд 205
Вопіс 1. Справа №: 63
Вопіс 3. Справы №: 2549; 3615
Вопіс 5. Справа№: 113
Фонд 370
Вопіс 1. Справы №: 756; 1174
Вопіс 6. Справы №: 69; 91
Фонд 691
Вопіс 1. Справы №: 61; 62; 63; 67; 70; 82
Фонд 903
Вопіс 1. Справа №: 18
2. Дзяржаўны архіў Менскай вобласьці (ДАМн)
Фонд 6
Вопіс 1. Справы №: 25; 95; 110
Вопіс 2. Справы №: 18; 19; 20
Фонд 12п
Вопіс 1. Справы №: 199; 421; 419
Фонд 25
Вопіс 1. Справа №: 25
Фонд 284
Вопіс 1. Справы №: 8; 9
Фонд 354
Вопіс 9. Справа №: 15
Фонд 688
Вопіс 1. Справа №: 64
Вопіс 4. Справа №№: 2
Фонд 1354
Вопіс 1. Справа №: 12
3. Беларускі дзяржаўньі архіў Навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі (БДАНТД)
Фонд 3
Вопіс 4. Справы №: 528; 529
Фонд 6
Вопіс 2. Справы №: 19; 22
Фонд 75
Вопіс 1. Справа №: 38
4. Цэнтральны Навуковы Архіў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (ЦНАНАН)
Фонд 67
Вопіс.1 Справа №: 9
5. Аддзел рукапісаў Цэнтральнай Навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
Фонд 2
Вопіс 1. Справа №: 65
II. Зборнікі дакумэнтаў
Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. Вільня-Нью-Ёрк-Менск-Прага, 1998
Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня-Нью-Ёрк-Менск-Прага, 1998
Возрожденный мз рунн. Восстановленне н развмтме Мннска в 1944-1955 гг. Менск, 2017
Мз нстормм советской архнтектуры. Документы н матерналы. 1917-1925. Масква, 1963