• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    Сувязь праекту Сямёнава 1926 году з генплянамі Менску 1936 і 1946 гадоўу частцы, датычнай зносу Старога гораду і скопваньня Замкавай гары, прасочваецца вельмі лёгка, нягледзячы на тое, што сам праект у беларускіх архівах не захаваўся. Гісторыя
    540 Hugh D. Hudson, Jr. Op. cit. P. 140.
    541 Нвахнов A. Архмтектурная эстафета. — http://www.
    acdjournal.ru/2006-l/115/p.html
    ўсё роўна пакінула нам дастаткова сьведчаньняў. Дастаткова прывесьці два зь іх.
    Першае ў пачатку 1930 году (яшчэ да стварэньня ленінградзкага генпляну 1934-1936 гадоў) даў Мікола Шчакаціхін, які адчайна заклікаў спыніць «пераможны наступ новага Менску» з боку Камароўкі на Стары Менск берагам Сьвіслачы. Зразумела, што «Новы Менск» наступаў на стары паводле схемы, створанай у 1926 годзе Ўладзімірам Сямёнавым — іншай тады ў менскіх камгасаўцаў проста не было. Пагроза непасрэдна навісала над Замчышчам і ўсім Старым горадам, і Шчакаціхін як удзельнік тых падзеяў гэта добра ведаў і разумеў.
    Другое пацьверджаньне ў 1945 годзе нам пакінуў першы сакратар ЦК КП(б)Б і адначасова старшыня СНК БССР Панцеляймон Панамарэнка. Выступаючы 10 сьнежня на нарадзе з нагоды абмеркаваньня генэральнага пляну аднаўленьня і рэканструкцыі Менску і гаворачы аб генпляне 1936-га і праекце генпляну 1945-1946 гадоў Панамарэнка з палёгкай сказаў:
    «Мы до войны, когда рассматрйвалй генеральный план, много корректйвов внеслй, но тот план был связан з другймй условйямй. Нельзя было решаться на многйе веіцй, потому что вопрос упйрался в густо заселённые дома, хотя й небольшйе, но йх было много. Сейчас мы целый ряд вопросов решаем свободно... Этот генеральныіі план в основном, следует сказать, удачный, потому что он решался на основаніш схемы, разработанной ранее..,»542
    542 Освобождённая Беларусь. Документы м матермалы. Кн. 2. Январь — декабрь 1945. Менск, 2005. С. 400.
    «Густо заселённые дома, хотя н небольшне» — гэта і ёсьць Стары горад, у які ўпіралася рэалізацыя грандыёзных даваенных плянаў і рэшту якога ў 1940-я — 1950-я гады паціху прыбралі, каб пераіпкодаў больш не было.
    Сёньня абаронцы старой расейскай архітэктуры часам нават цытуюць Уладзіміра Сямёнава, які ў адказ на заклік Ле Карбюзье ў пачатку 30-х гадоў зьнесьці старую Маскву і пабудаваць на яе месцы новую адказаў:
    «Когда нужен хнрург, не прйглашают палача»5^.
    Многімі сучаснымі гісторыкамі архітэктуры ў Расеі гэтая фраза падаецца як абарона даўніны. A насамрэч яна дакладна адпавядае канцэпцыі Сталіна, выкладзенай у першых абзацах Пастановы Савету народных камісараў СССР і Цэнтральнага Камітэту ВКП(б) № 1435 «О генеральном плане реконструкцнн города Москвы» ад 10 ліпеня 1935 году544. Гэтай пастановай, уласна, і быў зацьверджаны Генплян Масквы, распрацаваны ў 1933-1934 гадах пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сямёнава і пры ўдзеле Аляксея Шчусева і Івана Жалтоўскага.
    Гэты дакумэнт — падстава і аснова ідэалягічных мэтаў Масквы ў перабудове Менску. Яго можна на-
    543 Блохпна-Ваганова О. О сохраненлм мсторнческого н культурного наследмя Росснн. — http://www.nasledie.ru/oboz/ N06_00/06_23.HTM
    544 «ЦК ВКП(б) м СНК СССР отвергают проекты сохранення суіцествуюіцего города, как законсервнрованного музейного города старпны, с созданпем нового города за пределамн суіцествуюіцего. ЦК ВКП(б) н СНК СССР отвергают также предложення о сломке сложнвшегося города м постройке на его месте города по совершенно новому плану». — Правда. 11 ліпеня 1935.
    зваць своеасаблівай «бібліяй» маскоўскіх і менскіх архітэктараў і журналістаў, іх «цытатнікам».
    Вось чаму на самым версе СССР ніколі не было прынята афіцыйнай пастановы аб рэканструкцыі Менску і вось чаму генплян рэканструкцыі сталіцы Беларусі зацьвярджаў менскі гарсавет, а пастанову аб генпляне Масквы — СНК СССР і ЦК ВКП(б). Справа ў тым, што гэты дакумэнт быў базавым — так у СССР практыкавалася. Менавіта на яго аснове меліся стварацца генпляны іншых гарадоў СССР, у тым ліку і сталіц саюзных рэспублік. У галіне архітэктуры і будаўніцтва маскоўская пастанова 1935 году аб рэканструкцыі Масквы многія наступныя дзесяцігодзьдзі выконвала тую самую ролю, якую ў другой палове 40-х гадоў у галіне літаратуры і мастацтва адыграла ініцыяваная Жданавым сумнавядомая пастановы ЦК ВКП(б) «О журналах “Звезда” і “Ленмнград”».
    Вось як Сталін і яго бліжэйшыя памагатыя ў пастанове 1935 году ацэньвалі гістарычную і архітэктурную спадчыну Масквы:
    «Стйхййноразвйвавшаяся на протяженші многйх веков Москва отражала даже в лучшйе годы своего развйтйя характер варварского россййского капйталйзма. Узкйе й крйвые улйцы, нзрезанность кварталов множеством переулков й тупйков, неравномерная застройка центра й перйферйй, загроможденность центра складамй й мелкймй предпрйятйямй, нйзкая этажность й ветхость домов прй крайней йх скученностй, беспорядочное размеіценйе промышленных предпрйятіш, железнодорожного транспорта й другйх отраслей хозяйства й быта — мешают нормальной жйзнй бурно
    развйваюіцегося города, в особенностй городскому двйженйю, й требуют коренного й планомерного переустройства»545.
    А вось як Сталін адказаў на сьціплыя памкненьні маладых маскоўскіх архітэктараў захаваць гістарычны цэнтар Масквы і адрэстаўраваць яго:
    «ЦК ВКП(б) u СНК СССР отвергают проекты сохраненйя суіцествуюіцего города, как законсервйрованного музейного города старйны, с созданйем нового города за пределамй суіцествуюіцего. ЦК ВКП(б) u СНК СССР отвергают также предложенйя о сломке сложйвшегося города й постройке на его месте города no совершенно новому плану. ЦК ВКП(б) u СНК СССР счйтают, что прй определенйй плана Москвы необходнмо йсходйть йз сохраненйя основ йсторйческй сложйвшегося города, но с коренной перепланйровкой его путем решйтельного упорядоченйя сетй городскйхулйц й плоіцадей... ЦК ВКП(б) u СНК СССР счйтают, что во всей работе no перепланйровке города должно быть достйгнуто целостное архйтектурное оформленйе плоіцадей, магйстралей, набережных, парков с йспользованйем прй стройтельстве жйлых й обгцественных зданйй лучшйх образцов классйческой й новой архйтектуры, а также всех достйженнй архйтектурно-стройтельной техннкн»546.
    Гэта напісана як пра Менск. Усе да адзінага гэтыя падыходы і пастуляты з найдрабнейшымі дэталямі былі рэалізаваныя ў Менску ў наступныя некалькі дзесяцігодзьдзяў.
    545 Правда. 11 ліпеня 1935.
    546 Тамсама.
    Адным з тых, каму Сталін асабліва давяраў у справе ідэалягічнага забесьпячэньня рэканструкцыі гарадоў, быў «усесаюзны стараста» Міхаіл Калінін.
    Дзейнасьць М. Калініна ў галіне перабудовы гарадоў СССР заслугоўвае асаблівай ўвагі гісторыкаў.
    Калінін, побач з Кагановічам, Луначарскім і пазьней Бэрыем быў даверанай асобай Сталіна ў галіне архітэктуры і будаўніцтва — ён тонка адчуваў і разумеў пажаданьні гаспадара ў гэтай галіне. Калі ў 40-х гадах пад кантроль да Бэрыі фактычна перайшоў Наркамат будаўніцтва СССР, то Міхаіл Калінін яшчэ з 30-х гадоў ажыцьцяўляў кантроль за ідэйным і творчым кантэкстам працы савецкіх архітэктараў.
    Вось, напрыклад, як Калінін амаль за год да разгортваньня працаў па пасьляваенным аднаўленьні і рэканструкцыі Менску ў лісьце да старшыні Камітэту па справах архітэктуры пры СНК СССР акадэміка А. Мардвінава ад 27 лістапада 1943 году вызначаў ідэйны кантэкст дзейнасьці Мардвінава і яго камітэту ў галіне аднаўленьня гарадоў:
    «Новое стройтельство дает большйе возможностй для созданйя подлйнно соцйалйстйческйх городов с большймй художественнымй ансамблямй й глубоко продуманнымй жйлшцнымй стройкамй, полностью отвечаюіцймй современным требованйям»547.
    547 Нз нсторнм советской архятектуры 1941-1945 гг. Москва, 1978. С. 102; Гл. таксама: Хмельннцкмй Д. Зодчнй Сталян. Москва, 2007. С. 216.
    Зусім канкрэтная арыенціроўка і канкрэтная задача. Зразумела, што месца для Старога Менску ў гэтай канцэпцыі не было.
    Як вядома, гістарычная пляніроўка старых цэнтраў эўрапейскіх гарадоў у XX стагодзьдзі прызнаная найкаштоўнейшым помнікам гісторыі і культуры і ва ўсіх цывілізаваных краінах узятая пад ахову дзяржавы. У гэтым сэнсе варта прывесьці погляды Міхаіла Калініна на гістарычную пляніроўку гарадоў СССР. У яшчэ адной інструкцыі архітэктарам, якія плянавалі аднаўленьне савецкіх гарадоў пасьля вайны — артыкуле «Большая обіценародная задача», апублікаваным у «Пзвестнях» 10 сьнежня 1943 году — Калінін пісаў:
    «Врагом прйчйнены нам огромные разрушенйя. Некоторые города... почтй полностью разрушены, й йх прндется заново отстрайвать. П вот невольно вознйкает вопрос — как стройть. Можно ведь просто возводйть зданйя на основе старой... планйровкй, аможно пройзвестй перепланйровку. Нам кажется... что прежде всего должна подвергнуться пересмотру целесообразность старой планйровKU...»5W
    Гэтыя цытаты надаюць падпісанай Калініным пастанове 1933 году аб генпляне Менску і словам пра «особое наблюденме за этой работой н прн снстематнческой проверке» з боку ЦВК СССР асаблівы сэнс і асаблівае значэньне549. Менск чакала сапраўды «вялікая рэканструкцыя».
    548 Нзвестмя. 10 сьнежня 1943; Гл. таксама: Хмельнмцкмй Д.
    Зодчмй Сталнн. С. 217.
    549 Нагадаю тут поўны тэкст пункту 2 пастановы ЦВК СССР ад 1933 году: «Закончнть в 1934 г. разработку проекта планмров-
    Сымбалічна, што менавіта ў год заканчэньня працы над першым варыянтам генпляну Менску і пачаткам яго фактычнай рэалізацыі ў НКВД СССР пачынаюць стварацца шматлікія структуры, адказныя за будаўніцтва і архітэктуру. У 1936 годзе іх было створана дзьве: Управа асобага будаўніцтва і ўжо згаданы раней Інжынэрна-будаўнічы аддзел. А пасьля яны пачалі множыцца як грыбы: да ранейшых двух далучыліся Галоўпрамбуд, Дальбуд, Галоўгідрабуд, Управа вайсковага будаўніцтва, Валгадонбуд, Куйбышаўгідрабуд, Сярэдазгідрабуд, Енісейбуд і шматлікія ўправы лягернага будаўніцтва550. Фактычна НКВД кантраляваў або ажыцьцяўляў кожную важную будоўлю ў СССР.
    Што ў 30-я гады заплянаваў зрабіць зь Менскам «Гмпрогор» РСФСР
    Вось жа генплян Менску 1936 году ня быў страчаны ў вайну, як гэта часам сьцьвярджаюць сёньня і як гэта цьвердзілі аўтары генпляну Менску 1951 году.
    Яшчэ21 верасьня 1944 годуначальнікУпраўленьня па справах архітэктуры пры Савеце народных камісараў БССР А. Воінаў зьвярнуўся да галоўнага архітэктара «Гнпрогора» прафэсара У Вітмана з гэткім лістом: