Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
«Нарэшце, час ужо зьвярнуць у Менску ўвагу на самае разьмяшчэньне будынкаў і іх ансамблі. Сапраўды, самыя месцы для пабудоў абіраліся ў нас часта выходзячы толькі з гаспадарчых меркаваньняў камгасу. Такім спосабам, напрыклад, Унівэрсытэцкі гарадок апынуўся побач з чыгункай і заціснуты ўбок ад галоўнае вулічнае магістралі, а галоўны корпус нават выходзіць на Савецкую вуліцу не фасадам, але бокам. Таксама ставяцца новыя будынкі на вузкіх вуліцах, бяз водступу, што пазбаўляе магчымасьці далейшага іх пашырэньня і стварэньня новых архітэктурных пэрспэктыў, а разам з тым часта нават не дае магчымасьці адшукаць такі назіральны пункт, адкуль можна было б атрымаць ад новага будынку суцэльнаеўражаньне»517.
Iдалей:
«Выстаўленьне будынкаў сярод старых мураваных дамоў, якія ня хутка яшчэ змогуць быць зьне-
сены, перашкаджае новаму будаўніцтву свабодна распрацоўваць свае пляны, тым часам вельмі мала выкарыстоўваюцца новыя незабудаваныя пляцы і горад болей расьце ўверх чымся ў шырыню, што цалкам магчыма было бы цяпер пры новых сродках гарадзкой камунікацыі»™.
Пішучы пра «старыя мураваныя дамы, якія ня хутка яшчэ змогуць быць зьнесены», Мікола Шчакаціхін, вядома, хітраваў. Зразумела, што ён ведаў пра грандыёзныя пляны камгасу НКВД і пра праект пляніроўкі Менску маскоўскага прафэсара Сямёнава.
3 гэтай цытаты наогул вынікае, што Шчакаціхін ня толькі ведаў, але і быў непасрэдным удзельнікам падзеяў 1925-1927 гадоў, зьвязаных з аховай помнікаў і новым будаўніцтвам у Менску. У гэтым нас пераконвае яго згадка пра «камгас» і Ўнівэрсытэцкі гарадок. Сапраўды, як памятаем, беларускія дзеячы і частка чыноўнікаў выступалі за пабудову новага корпусу БДУ на вуліцы Даўгабродзкай, «за рэчкай», а месца побач з вакзалам лабіраваў ужо вядомы нам Самуіл Слонім і тыя, хто за ім стаяў.
У гэтай барацьбе за разьмяшчэньне новых будынкаў у зарэчнай частцы Менску былі нават тактычныя перамогі. Напрыклад, 5 ліпеня 1926 году Бюро Менскага акруговага камітэту КП(б)Б, членам якога быў праціўнік пабудовы ўнівэрсытэту на Бабруйскай і кіраўнік акруговай Камісіі па беларусізацыі, старшыня Менскага акруговага выканкаму Сьцяпан Яцкевіч, прыняло гэткую пастанову:
«а) Лічыць немэтазгодным зьнесьці дом №4 па Савецкай вуліцы, таму што ў гэты час гэтае мерапрыемства зьяўляецца палітычна нявыгадным.
б) Прасіць ЦК КПБ перагледзець пытаньне зьвязанае з сьнясеньнем дома №4 і пабудовай Унівэрсытэту»519.
Але камгас НКВД аказаўся мацнейшым нават за Бюро акруговага камітэту партыі — унівэрсытэт пабудавалі на Бабруйскай. I вось Мікола Шчакаціхін нават за некалькі месяцаў да арышту не пабаяўся няўдалае разьмяшчэньне ўнівэрсытэту камгасу закінуць і нагадаць гэтай установе пра тую барацьбу.
Але яшчэ болей у тым, што Шчакаціхін хітраваў, калі пісаў пра старыя мураваныя дамы, «якія ня хутка яшчэ змогуць быць зьнесены», нас пераконвае наступны кавалак яго апошняга артыкулу — гэта, уласна кажучы, і ёсьць яго асноўны пасыл і асноўная мэта — квінтэсэнцыя ўсёй публікацыі. Пад бразгатаньне жалезных ідэалягічных фармулёвак Шчакаціхін адчайна спрабуе адвесьці ўдар камгасу НКВД ад гістарычнага цэнтру Менску:
«Апошнімі часамі, праўда, шэраг пабудоў вынесены за горад на Камароўку. Такім спосабам там створацца цэлыя кварталы новага пралетарскага Менску. Алеяшчэ лепей было быласьне там найболей узмацніць новае будаўніцтва, стварыць там цэлы новы горад, які адтуль пераможна мог бы весьці свой наступ на Стары Менск сваімі шырокімі вуліцамі АЖ ДА САМАЙ РАКІ. 3 гэтага ж боку ракі ў большасьці можна было бы
519 ДАМн, ф. 12-п, воп. 1, спр. 419, арк. 163.
абмежавацца толькі зьнішчэньнем драўляных кварталаў і паасобных драўляных дамоў паміж камяніцамі, і разьбіўкай на іх мясцох маладых зялёных сквэраў»520.
Ад гэтай сьмеласьці і пасьлядоўнасьці Шчакаціхіна, схаванай за ідэалягічнай траскатнёй, захоплівае дух. Найлепшыя людзі ня здраджваюць сабе і сваім поглядам нават у такіх умовах, якія былі ў Беларусі ў пачатку 1930 году.
Апошняя фраза вышэйпрыведзенай цытаты пра знос асобных драўляных дамоў і пасадку на іх месцы маладых сквэраў недвухсэнсоўна адсылае нас да пляну рэстаўрацыі Замчышча, створананага Камісіяй аховы помнікаў Інбелкульту ў 1925 годзе. Менавіта такі сквэр-бульвар са зносам старых драўляных хатак інбелкультаўцы плянавалі стварыць на вуліцы Падзамкавай — самым высокім пункце менскай Замкавай гары.
Ну а прапанова Шчакаціхіна пабудаваць новы цэнтар Менску на Камароўцы непасрэдна перагукаецца з прапановай прафэсара Шастакова перанесьці цэнтар Масквы на Хадынскае поле. Гэтая акалічнасьць яшчэ больш пераконвае нас у тым, што кантакты інбелкультаўцаў з Шастаковым сапраўды былі, што яны знайшлі паміж сабой паразуменьне, і што адмова камгасу НКВД ад паслугаў Шастакова не была выпадковаю.
Спроба спыніць «пераможны наступ» новага Менску на Менск стары берагам Сьвіслачы з боку
520 Чырвоная Беларусь. 1930.№2.С. П.Вылучэньнедвухапошніх сказаў у цытаце Шчакаціхіна, а таксама фразы «Аж да самай ракі» маё — С. А.
Камароўкі тады, вядома, не ўдалася. Артыкул Шчакаціхіна і ня мог той наступ спыніць — занадта няроўныя былі сілы, занадта моцнай была патрэба камуністычныхуладаў ліквідаваць самі падваліны незалежнай беларускай культуры і яе матэрыяльнае апірышча, апетае ў часы БНР і ў першыя гады беларусізацыі — Стары горад у Менску.
Неўзабаве пасьля сваёй апошняй публікацыі Мікола Шчакаціхін будзе арыштаваны і высланы на пяць гадоў у Башкірыю, а пасьля яшчэ шэсьць гадоў будзе бадзяцца на выгнаньні, працаваць на выпадковых дробных пасадах і «прафіляктычна» арыштоўвацца НКВД перад кожным камуністычным сьвятам. У турмах ён захварэе на сухоты і ў 1940 годзе, на сорак чацьвёртым годзе жыцьця, памрэ ў башкірскім горадзе Белебей.
Частка VIII
Пасьля высылкі нацдэмаў
Пад поўным кантролем Масквы.
Старт рэканструкцыі
Пасьля таго, як у ліпені 1929 году пачалася антыбеларуская кампанія, у рэспубліцы некалькі месяцаў вялася ідэалягічная падрыхтоўка да будучых рэпрэсій. Газэты былі перапоўненыя пракляцьцямі на адрас нацыянал-дэмакратаў і абвінавачаньнямі іх у варожай дзейнасьці. Многіх з былых інбелкультаўцаў звольнілі з працы.
У студзені 1930 году ў асяродзьдзі беларускіх дзеячоў пачаліся нешматлікія арышты — бралі па два-тры чалавекі ў месяц521. У лік арыштаваных трапілі і актыўныя абаронцы Старога Менску, былыя члены Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту. Аляксандар Шлюбскі, напрыклад, быў арыштаваны 3 красавіка522.
Сытуацыя кардынальна зьмянілася ў чэрвені-верасьні 1930 году, калі паводле прыдуманай справы «Саюзу вызваленьня Беларусі» было арыштавана 108 найвыдатнейшых беларускіх дзеячоў, у тым ліку практычна ўсе члены былых камісіяў аховы помнікаў і гісторыі мастацтва Інбелкульту. У гэтыя самыя дні былі арыштаваныя сотні беларускіх актывістаў на месцах — супрацоўнікаў аддзелаў
521 Кіпель Я. Эпізоды. С. 124.
522 Возвраіценные нмена. Сотрудннкм АН Беларусм, пострадавшне в перпод сталмнскнх репрессмй. С. 114.
адукацыі, настаўнікаў, актывістаў краязнаўчага руху і студэнтаў.
Масква доўга вырашала, што з арыштаванымі рабіць. Іх трымалі некалькі месяцаў у Менску, у «амэрыканцы», а пасьля перавезьлі ў Маскву, у Бутырскую турму, дзе зноў трымалі да вясны 1931 году. Нарэшце было вырашана выслаць беларускіх нацдэмаў на пяць гадоў на поўнач.
I вось паводле дзіўнага супадзеньня якраз тады раптам актывізавалася справа рэалізацыі плянаў прафэсара Сямёнава і стварэньня сапраўднага генпляну Менску. Усё, што адбывалася ў гэтай справе далей, сьведчыць, што ўсім працэсам кіравала Масква, а ў Менску толькі ўхвалялі маскоўскія рашэньні.
У сакавіку-красавіку 1931 году нацдэмаў пачалі развозіць да месцаў высылкі, а ў траўні газэты паведамілі, што неўзабаве з Масквы і Ленінграду ў Менск прыедуць брыгады спэцыялістаў для падрыхтоўчай працы над будучым генплянам. 10 траўня 1931 году газэта «Рабочнй» паведаміла:
«В середйне мая в Мйнск прйбывает для работ no планйровке й сьемке плана города брйгада спецйалйстов йз Ленйнграда н Москвы»523.
15 траўня «брыгады» сапраўды ў Менск прыбылі. Праз два тыдні тая самая газэта падала гэткую інфармацыю:
«В Москве заключен договор на сьемку й планнровку города. Работа no планйровашію будет закончена в 1933 году. В Мйнск для проведенйя предварйтельных работ no планйрованйю прйехалй йз
523 Рабочмй. 10 траўня 1931.
Москвы 9 йнженеров й технйков. Уже прйступлено к рекогносцйровке местностй. В этом году будут пройзведены основные работы. На всей террйторйй Мйнска й городской черты будут построены сорок вышек. Будут йспользованы также высокйе дома й колокольнй для наблюдательных пунктов, no многйм улйцам начнутся работы no буренйю для установкй сьемочных знаков. Для планйровкй города необходймо провестй экономйческое обследованйе, йзученйе двйженйя роста населення, промышленностй, экономйкй, транспорта. Это обследованйе будет проведено в этом году. В Мйнск уже прйбыл для начальных работ спецйалйст йнженер-экономйст»524.
У тым самым траўні 1931 году ў Менску з прадстаўнікоў рабочых найбуйнейшых прадпрыемстваў, а таксама членаў гарсавету і супрацоўнікаў Найвышэйшага савету народнай гаспадаркі БССР (ВСНХБ) і Наркамату шляхоў зносін быў створаны Пляніровачны камітэт525. Аб яго задачах не паведамлялася, але відавочна, што пакліканы ён быў для фармальнага зацьвярджэньня ў Беларусі рашэньняў маскоўскіх і ленінградзкіх спэцыялістаў і стварэньня бачнасьці ўдзелу беларусаўу працэсе.
Праз два месяцы пасьля высылкі нацдэмаў, у ліпені 1931 году, камгас вывелі са складу НКВД і заснавалі асобны Наркамат камунальнай гаспадаркі БССР, які займаўся пытаньнямі будаўніцтва і архітэктуры. Адначасова гэтая галіна дзейнасьці наркамату і яго інстытутаў была засакрэчана.
524 Рабочнй. 25 траўня 1931.
525 Тамсама.
У тым самым 1931 годзе Наркамат камунальнай гаспадаркі БССР стварыўу Менску філіял «Гнпрогора» РСФСР. Але справу складаньня менскага генпляну гэтай установе не даверылі. He перадалі гэтую справу ў сталіцу БССР і ў 1933 годзе, калі шляхам аб’яднаньня Белбудканторы і менскага аддзяленьня «Гнпрогора» РСФСР быў нарэшце створаны інстытут Белдзяржпраект526.
Ад самага 1931 году стварэньнем генэральнага пляну Менску ў ленінградзкім аддзяленьні «Гнпрогора» РСФСР займаўся архітэктар Ю. Кілаватаў. Працаваў ён пад кіраўніцтвам прафэсара У. Вітмана і пад агульным наглядам адказнага за пляніроўку гарадоў у Акадэміі архітэктуры СССР і добрага нашага знаёмага — прафэсара У. Сямёнава, які, як памятаем, быў адначасна і кіраўніком Навукова-тэхнічнай рады пры Наркамаце камунальнай гаспадаркі РСФСР.