Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
504 НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 207, арк. 111.
пададдзелу акруговага камгасу НКВД Клімаў. У рашэньні паводле 18-га пункту дакладу Клімава запісалі:
«§18 т. е. планйровка местностй под бульвар на месте бывшего Лйтовского замка (Подзамковая ул.) йз плана йсключйть, счйтая совершенно нерацйональным затрату такйх колоссальных средств на устройство маленького сквера, й перевестй эту сумму на устройство загородного парка в Антоновской лесной даче, переведя ее в работы первой очередй»505.
Так НКВД атрымаўзаконную падставу адмовіцца ад выкананьня прынятых раней пад націскам Інбелкульту і яго Камісіі аховы помнікаў плянаў адносна Замкавай гары.
Гэта — адзіны дакумэнтальны доказ таго, што прынамсі некаторыя элемэнты праекту рэстаўрацыі Замчышча, складзенага Камісіяй аховы помнікаў, былі ўключаныя ў афіцыйны плян камгасу на 1926/27 гады.
Фраза «затрату такнх колоссальных средств на устройство маленького сквера» сьведчыць пра маштаб праекту, задуманага дзеячамі Інбелкульту. Але яна можа сьведчыць і пра адпаведную форму, якую выбраў для прадстаўленьня праблемы загадчык рамонтна-будаўнічага пададдзелу акруговага камгасу Клімаў. Якраз яна выдае нежаданьне НКВД рэстаўраваць Замчышча і будаваць там пляцоўку для турыстаў. А згадка пра «бывшнй Лнтовсклй замок» зноў жа недвухсэнсоўна сьведчыць, што бульвар той плянаваўся на патрабаваньне Інбел-
505 ДАМн, ф. 284, воп. 1, спр. 8, арк. 15-15 аб
культу — гэта адсылка да гістарычных аргумэнтаў, зь якімі інбелкультаўцы дамагаліся рэстаўрацыі Замкавай гары. Ня самі ж чыноўнікі НКВД мелі такія глыбокія гістарычныя веды пра Вялікае Княства Літоўскае і менскую сядзібу яго валадароў.
Зьвяртае на сябе ўвагу, што на пасяджэньні Акруговай плянавай камісіі было аж тры прадстаўнікі камгасу НКВД. Але фактычна іх было там чатыры з шасьціўдзельнікаў, паколькі М. Рабіновіча таксама можна лічыць чалавекам камгасу. Удзельнікі таго пасяджэньня адзін аднаго разумелі добра.
Так з плянаў камгасу быў прыбраны ўключаны туды намаганьнямі актывістаў Камісіі аховы помнікаў Інбелкульту пункт аб ачыстцы тэрыторыі Замчышча і стварэньні на яго самым высокім месцы бульвару для турыстаў. Аднак больш за само рашэньне і яго вынікі для беларускай культуры і гісторыі ўражвае дата прыняцьця гэтага рашэньня, дакладней нават не сама дата, але яе блізкасьць да дзьвюх іншых — да пасяджэньня будаўніча-транспартнай сэкцыі ў першыя дні верасьня і да 13 верасьня, калі адбылося пасяджэньне прэзыдыюму Дзяржпляну БССР.
Такая блізкасьць якраз і зьяўляецца доказам неразрыўнай сувязі гэтых двух працэсаў: спробаў захаваць і рэстаўраваць Замчышча з аднаго боку, і намеру рэканструяваць Менск у адказ на гэтыя спробы — з другога. Якраз з гэтай часавай блізкасьці двух рашэньняў робіцца зразумелым, што плян рэканструкцыі Менску з закладаньнем на месцы Старога гораду парку культуры і адпачынку быў контрмерай камгасу НКВД, яго адказам на
настойлівыя дамаганьні нацыянальных дзеячоў рэстаўраваць і музэіфікаваць Замчышча.
Пляны акруговага камгасу адносна ўпарадкаваньня Замчышча і пабудовы на ім бульвару для турыстаў скасавалі менавіта тады, калі ў іх адпала неабходнасьць, калі ўжо было вынесена рашэньне будаўніча-транспартнай сэкцыі Дзяржпляну і было ясна, што прэзыдыюм гэтай установы заключэньне сэкцыі пацьвердзіць, надаўшы яму афіцыйны статус.
Спробы НКВД рэалізаваць пляны Сямёнава ўжо ў 1927-1928 гадах
Так што з плянавымі органамі ў камгасу праблемаў на тым этапе не ўзьнікала. Асабліва, калі дапускаць, што ў верасьні 1926 году мы маем справу зь бюракратычнай інтрыгай камгасу, сапраўдныя мэты (ці вытокі) якой былі вядомыя далёка ня ўсім супрацоўнікам тагачасных плянавых органаў. Магчыма, апрача Рабіновіча, аб іх ня ведаў ніхто.
Ускосны доказ гэтаму — яшчэ адно месца з заключэньня будаўніча-транспартнай сэкцыі Дзяржпляну аб праекце прафэсара Сямёнава. Месца тое паказвае нам, што чыноўнікі Дзяржпляну не зусім арыентаваліся ў сытуацыі і зусім не ўяўлялі сапраўдных мэтаў камгасу на той канкрэтны момант.
Прафэсар Сямёнаў накідаў вялікі плян зьменаў у горадзе — зносаў і разбурэньняў цэлых кварталаў і раёнаў, а таксама заснаваньня новых праспэктаў, пляцаў і вуліц. У выніку гэтых зьменаў, фактычна, зьнікаў гістарычны цэнтар беларускай сталіцы. За
ідэямі Сямёнава ўжо праглядаліся абрысы генпляну 30-х гадоў і распачатага тады будаўніцтва новага Менску. А супрацоўнікаў будаўніча-транспартнай сэкцыі цікавілі зусім «прыземленыя» рэчы: напрыклад, увязка пабудовы новых раёнаў з пракладаньнем туды чарговых ліній каналізацыі або вось такая:
«Выделйть на плане улйчных магйстралей лйнйй, ведуіцйе к рынку (на плоіцадн) Парчжской Коммуны с тем, чтобы обеспечйть йнтересы крестьянского двйженйя к рынку й обратно, которое ймеет значйтельные размеры»506.
Як бачым, за камгасаўскай смугой чыноўнікі яшчэ ня бачылі новага тэатру опэры і балету на Траецкім рынку — іншымі словамі, ня бачылі размаху плянаваных зьменаў. У Дзяржпляне думалі, што рынак на Траецкай гары будзе існаваць і праз 10, і праз 20 гадоў.
Або вось яшчэ доказ драбнаты і неадпаведнасьці дадаткаў Дзяржпляну сапраўдным мэтам НКВД. Як памятаем, адным з пунктаў пастановы прэзыдыюму Дзяржпляну ад 13 верасьня 1926 году аб праекце Ўладзіміра Сямёнава быў такі:
«в) Предлагаемые Стройтельно-транспортной секцйей Госплана дополненйя к проекту проф. Семенова обсудйть прй рассмотренші проектов каналйзацйй й водоснабженйя г. Мйнска»507.
23-25 кастрычніка таго самага году адбылося пасяджэньне прэзыдыюму Дзяржпляну БССР, якое разгледзела «Эскнзный проект каналнзацнм гор.
506 НАРБ, ф. 31, воп. 1, спр. 872, арк. 388.
507 НАРБ, ф. 7, воп. 1, спр. 207, арк. 111.
Мннска, составленный акцмонерным обіцеством “Водоканал” (внесено стр.-транспорт. секцмей, доклад. тт. Лукнных м Бреслер )»508. Прынятая пастанова налічвала 21 пункт, зь якіх пяты якраз і датычыў праекту прафэсара Сямёнава — іншымі словамі, Дзяржплян выканаў той пункт пастановы ад 13 верасьня:
«5. Предложйть Мйнскому Окрйсполкому, помймо составленйя проекта каналйзацйй хозяйственно-фекальных вод разработать: а) проект планйровкйулйц с некоторым смягченйемуклона в местах, гдеэто будет необходймо, в связй сустройством каналйзацйй...»™
I гэта ўсё, што Дзяржплян палічыў патрэбным дадаць да праекту Ўладзіміра Сямёнава — пажаданьне не забыцца пра дарогі для сялянскіх падводаў каля Траецкага рынку і зьмякчыць «уклон» некаторых вуліц гарыстага Менску, каб было зручней пракладаць каналізацыю.
Таму тут раней і была зробленая выснова пра неадпаведнасьць маштабу прапанаваных Сямёнавым, а значыць і камгасам НКВД зьменаў з падыходам да іх чыноўнікаў Дзяржпляну. Што скажаш, бліскучая апэрацыя гаспадарнікаў у скуранках і партупэях, якія зносіліся паміж сабой пры дапамозе рапартаў. Яны вымоўна паказалі, што разьбіраюцца з узьніклымі праблемамі хутка, якасна і надзейна.
Праз 10 дзён пасьля пасяджэньня прэзыдыюму Дзяржпляну, на якім праект Сямёнава набыў афіцыйны статус, акруговая плянавая камісія зноў
508 НАРБ, ф. 31, воп. 1, спр. 92, арк. 7.
509 Тамсама, арк. 7 аб.
сабралася па пасяджэньне для зацьвярджэньня свайго пляну работы. Гэта адбылося 22 верасьня 1926 году. Сярод пунктаў таго пляну было і фармальнае пацьверджаньне рашэньня Дзяржпляну ад 13 верасьня — трэба ж было, па-першае, выканаць пастанову Дзяржпляну аб складаньні новага пяцігадовага пляну, а па-другое, зрабіць праект Сямёнава афіцыйным дакумэнтам і на ўзроўні Менскай акругі і гораду. Таму ў «Перечень вопросов, подлежаіцнх рассмотренмю в Окрплане» у бліжэйшыя месяцы пад нумарам 56 унесьлі такі пункт:
«Пятйлетніш перспектйвный план благоустройства, планііровкй й застройкй города Мйнска»510.
Як ужо было сказана, архівы менскага камгасу за 11 гадоў — з 1926-га па 1936-ты — у беларускіх сховішчах адсутнічаюць: яны або страчаныя, або наўмысна зьнішчаныя. Адпаведна і пяцігадовы плян камгасу аб пляніроўцы, забудове і добраўпарадкаваньні Менску, складзены на падставе праекту прафэсара Сямёнава, патрымаць у руках наўрад ці ўжо некаму з дасьледчыкаў давядзецца. Тым ня менш некаторыя яго дэталі, адшукаць усё ж удалося.
Складзены новы плян мог быць у канцы 1926 году або ў першай палове 1927-га. Мы ня можам сказаць дакладна, якія з палажэньняў праекту Сямёнава былі ў новы плян камгасу ўключаныя, а якія — не. Але зь вялікай доляй верагоднасьці можна меркаваць, што калі ня ўсе, то амаль усе. Думаць так прымушае роля камгасу НКВД у гас-
510 ДАМн, ф. 284, воп. 1, спр. 8, арк. 19 аб.
падарчым жыцьці Менску і Менскай акругі, якую ён пачаў адыгрываць у 1925-1926 гадах і аб якой гаворка вялася раней.
Адзін з захаваных пунктаў пляну Сямёнава — месца пабудовы БДУ. Новыя карпусы ўнівэрсытэту праз год пачалі будаваць менавіта каля вакзалу, як таго хацеў камгас НКВД і як першапачаткова заплянаваў прафэсар Сямёнаў. 12 траўня 1926 году, як памятаем, прэзыдыюм Менскага акруговага выканкаму вырашыў будаваць унівэрсытэт на Даўгабродзкай, але ўсяго праз паўгода камгас вярнуўся да сваёй ідэі. Гэта можа ўскосна сьведчыць, што камгас уключыў большасьць палажэньняў пляну Сямёнава ў складзены новы пяцігадовы плян забудовы, пляніроўкі і добраўпарадкаваньня Менску.
А вось гісторыя, якая даказвае, што камгас НКВД ужо ў 1927 годзе зрабіў спробу рэалізаваць тую частку пляну прафэсара Сямёнава, якая датычылася непасрэдна Старога гораду. I гэтым зноў пацьвердзіў сваё аўтарства што да гэтых плянаў і сваю асаблівую зацікаўленасьць менавіта ў рэканструкцыі тэрыторыі Старога гораду, а фактычна — у яго зьнішчэньні.
У плян працы Акруговага аддзелу камунальнай гаспадаркі НКВД на 1927/28 гады яго аўтары ўключылі палажэньні, якія прадугледжвалі частковае выкананьне пляну прафэсара Сямёнава адносна тэрыторыі Замчышча і Татарскіх агародаў ужо ў 1928 годзе. Якраз гэта — адзіная дакладная частка новага пяцігадовага пляну забудовы, пляніроўкі і добраўпарадкаваньня Менску, створанага камгасам не пазьней за сярэдзіну 1927 году ў межах выкананьня пастановы Дзяржпляну ад 13 верасьня 1926 году,
якую мне ўдалося пацьвердзіць дакумэнтальна. Гэта ўжо само па сабе сьведчыць аб прыярытэтах НКВД ва ўсёй гісторыі са складаньнем плянаў пляніроўкі і забудовы Менску.