• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    У сьнежні 1933 году прэзыдыюм ЦВК СССР за подпісам яго старшыні Міхаіла Калініна прыняў пастанову «По докладу о работе Мннского городского совета»527. Другі пункт пастановы быў такі:
    «Закончйть в 1934 г. разработку проекта планйровкй города Мйнска под особым наблюденйем за этой работой й прй сйстемапшческой проверке ее на месте (вылучэньне маё — С. A.) co стороны Высшего совета коммунального хозяйства прй ЦПК Союза СССР»528.
    526 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 4. Менск, 1990. С. 181.
    527 Собранне постановленмй правмтельства СССР. Отдел первый. Москва, 1933. №72. С. 782-784; Гл. таксама: Нзвестмя ЦІ4К Союза ССР м ВЦЙК. №299. 10 сьнежня 1933.
    528 Собранме постановленмй правмтельства СССР. С. 783.
    Гэтыя радкі — адзін з важкіх доказаў асаблівай зацікаўленасьці Масквы ў рэканструкцыі Менску і асабістым удзеле ў гэтай справе аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў Сталіна — Міхаіла Калініна. Апрача Калініна, як убачым далей, у справу рэканструкцыі гарадоў СССР ангажаваліся і іншыя найбліжэйшыя паплечнікі Сталіна — Анатолі Луначарскі, Лазар Кагановіч і Лаўрэнці Бэрыя.
    Зьвяртае на сябе ўвагу і наяўнасьць пры ЦВК СССР «Высшего совета коммунального хозяйства», які меўся дасылаць у Менск рэвізораў.
    У 1934 годзе, як таго патрабавала пастанова ЦВК СССР, распрацаваньне праекту генпляну Менску закончана не было — не хапіла сродкаў. Пры гэтым нягледзячы на тое, што канчатковы варыянт маскоўска-ленінградзкага генпляну быў выпрацаваны ўжо да 1936 году, а яго новая вэрсія — да 1939-га, актыўная рэалізацыя генпляну мелася пачацца толькі ў 1940-1941 гадах. Перашкодзіла вайна.
    «Гшірогор» РСФСР на працягу ўсёй працы над генплянам беларускай сталіцы дасылаў у Менск на фармальнае зацьвярджэньне прапановы і дакумэнты.
    Гэтак у 1934 годзе Менскі гарсавет зацьвердзіў так званыя Сацыяльна-эканамічныя устаноўкі і Схему разьмеркаваньня гарадзкой тэрыторыі для будучага генпляну, створаныя маскоўскімі і ленінградзкімі спэцыялістамі на падставе пляну прафэсара У. Сямёнава529. У тым самым годзе ўсьлед за гарадзкімі ўладамі гэты дакумэнт быў зацьвер-
    529 БДАНТД, ф. 6, воп. 2, спр. 18, арк. 3.
    джаны ў Дзяржпляне БССР, Саўнаркаме БССР і ў ВСНГ пры ЦВК СССР530.
    Сам генплян быў закончаны ў 1936 годзе. Яго аўтары не пакідалі сумневаў аб месцы стварэньня праекту і ролі ў гэтым працэсе Менску:
    «Вся работа no составпенйю генерального проекта планйровкй города выполнена Государственным йнстіітутом no проектнрованйю, сьемке й планйровке населенных мест npu НККХ РСФСР (ГНПРОГОР) в Ленйнграде — Планйровочным Бюро №4 й Ннженерно-экономпческйм Бюро. Руководство архйтектурно-планйровочной частью проекта прйнадлежалоруководйтелю Планйровочного Бюро №4 профессору Вйтману В. А.... Непосредственным основным йсполнйтелем й автором архйтектурно-планйровочной частй проекта является архйтектор Кйловатов М. М. прйучастйй архйтекторов Нйколаева А. Г, Романова А. Ф.»531.
    Калі ў Ленінградзе вырашылі канчаткова, што і дзе ў Менску будзе разьмешчана, а што будзе зносіцца, асобныя праекты ў асобных раёнах даверылі і «Белдзяржпраекту». Напрыклад, запрошаны ў Менск у 1934 годзе з Адэсы выпускнік тамтэйшага Інстытуту інжынэраў грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва, малады архітэктар Навум Трахтэнбэрг у 1936 годзе распрацаваў дэталёвы праект Цэнтральнага парку культуры і адпачынку, прадугледжанага генплянам на месцы Старога гораду532.
    530 Тамсама.
    531 Тамсама, арк. 3 аб.
    532 БДАНТД, ф. 75, воп. 1, спр. 38, арк. 7.
    Паралельна з працай над генплянам 1936 году ў Менску пачаліся актыўныя зносы ў Старым горадзе — выбухам падарвалі сабор Пятра і Паўла на Пляцы Волі і амаль цэлы квартал на Нізкім рынку з боку Замкавай гары, унутры якога знаходзіўся старажытны вузкі завулак як працяг вуліцы Гандлёвай (Зыбіцкай) — некалі яна перасякала Нізкі рынак і ўпіралася ў замкавы вал.
    3 боку Замчышча ў гэтым квартале знаходзіліся старадаўнія Мясныя рады — ён быў абмежаваны Сьвіслаччу, рынкавым пляцам, вуліцамі Стара-Мясьніцкай і Нова-Мясьніцкай. Ад кварталу засталася толькі частка ўнутранай забудовы — дватры дамы з боку Мясных радоў і Замчышча. А на вызваленым месцы, як мы ўжо ведаем, пасадзілі маленькі парк, правобраз вялікага Цэнтральнага парку культуры і адпачынку.
    У 1936-1939 гадах «в связн с мзмененнем ряда основных положеннй проект подвергся суіцественной переработке» ў тым самым «Гмпрогоре» РСФСР533. Масква ўсё яшчэ трымала руку на пульсе. Нарэшце ў пачатку 1940 году дайшла чарга і да інстытуту «Белдзяржпраект», які зрабіў нязначную карэкціроўку генпляну і перадаў яго на фармальнае зацьвярджэньне ў менскі гарсавет. У канцы сакавіка 1940 году сэсія Менскага гарадзкога савету дэпутатаў працоўных
    «зацвердзіла генеральны план рэканструкцыі сталіцы Совецкай Беларусі — Мінска — і праграму будаўніцтва на 1940 год»534.
    533 Пояснмтельная заплска к Генплану Мянска. 1951 год. А. 7.
    534 Звязда. 2 красавіка 1940.
    Генплян, такім чынам, быў прыняты да выкананьня вясной 1940 году. У 1940-1941 гадах ужо лічылася, што плян праводзіцца ў жыцьцё пад кантролем «Белдзяржпраекту». Гэта было натуральна, бо грамадзкае поле пасьля рэпрэсій пачатку 30-х гадоў і вялікага тэрору 1937-1938 гадоў было зачышчана цалкам, любыя пратэсты і дыскусіі выключаліся.
    Рэалізацыі генпляну, аднак, перашкодзіла вайна, а ўсе матэрыялы да праекту, як цьвердзілі ў 1951 годзе аўтары генпляну Менску і як гэта агульнапрынята лічыць у гісторыі сёньня, загінулі ў разбуранай беларускай сталіцы535.
    Насамрэч гэта ня так. Усё захавалася і пасьля вайны было пераслана ў Менск зь Ленінграду. I даваенны генплян Менску, распрацаваны «Гмпрогором» РСФСР, і праект-ідэя маскоўскіх акадэмікаў, датаваны жніўнем 1944 году, і генпляны Менску 1946 і 1951 гадоў былі адзіным і даволі цэльным дакумэнтам, канчатковай мэтай якога была поўная зьмена архітэктурнага аблічча аднаго з найстаражытнейшых эўрапейскіх гарадоў, гісторыя якога на той момант налічвала амаль 900 гадоў.
    Гэтыя чатыры праекты даволі значна адрозьніваліся ў дэталях (напрыклад, у колькасьці і месцах разьмяшчэньня галоўных пляцаў, будынкаў і помнікаў), але былі адзіныя ў адным з галоўных пунктаў — усе яны прадугледжвалі поўнае зьнішчэньне Старога гораду, г. зн. татальны знос гістарычнай забудовы Замчышча, навакольных вуліц і рынкаў, разбурэньне гістарычнай пляніроўкі старо-
    535 Поясннтельная запмска к Генплану Ммнска. 1951 год. А. 7.
    га цэнтру, скопваньне Замкавай гары і стварэньне ня яе месцы зялёнай паркавай зоны — так званага Цэнтральнага парку культуры і адпачынку.
    I вось што важна: многія з палажэньняў гэтых чатырох праектаў так ніколі не былі ажыцьцёўленыя, але ў частцы, датычнай Старога гораду, — яны выкананыя цалкам.
    Менск было заплянавана ператварыць у новы сацыялістычны горад, архітэктура якога несла дадатковую і схаваную каляніяльна-імпэрскую ідэалягічную нагрузку. I гэтая мэта ідэалягічнага занявольваньня была дасягнутая. Архітэктура як прыкладное мастацтва, з увагі на сваю сталую прысутнасьць у паўсядзённым жыцьці, праз свае форму і зьмест можа несьці важную ідэалягічную функцыю. Таму (і гэта важна падкрэсьліць зноў) з 1926 году і да канца 40-х пачатку — 50-х гадоў XX стагодзьдзя Масква цалкам трымала руку на пульсе рэканструкцыі сталіцы савецкай Беларусі.
    Сярод многіх сотняў дакумэнтаў, прынятых на зьездах, канфэрэнцыях або пленумах ЦК КП(б)Б у даваенны час знаходзім толькі адну пастанову, якая хоць неяк датычыць сфэры архітэктуры і будаўніцтва. Гэта пастанова пленуму ЦК КП(б)Б ад сакавіка 1941 году «О мерах по обеспеченню плана капнтального стронтельства на 1941 год по БССР»536. Але і там няма ні слова пра Менск.
    Беларускім і менскім уладам была адведзеная роля выканаўцаў маскоўскіх пастановаў і плянаў. Пры гэтым пасьля канчатковай выпрацоўкі другога
    536 Гл.: Коммунмстмческая партня Белоруссмм в резолюцнях м решенмях сьездов й пленумов ЦК. Т. 3. Менск, 1985. С. 404-409.
    варыянту генпляну Менску ў «Гіпрагоры» РСФСР у 1936-1939 гадах беларускія ўлады і архітэктары нават дакладна ня ведалі, на які тэрмін выкананьня гэты генплян разьлічаны.
    У 1937 годзе галоўны архітэктар Менску Г. Якушка цьвердзіў, што генплян разьлічаны на 10 гадоў537.
    У 1940 годзе газэта «Звязда» сьцьвярджала, што генплян разьлічаны на 15 гадоў538.
    У 1941 годзе ў адным з нумароў газэты «Советская Белоруссня» архітэктар інстытуту «Белдзяржпраект» Д. Яскевіч пісаў пра рэалізацыю маскоўскага генпляну ў наступныя 15 гадоў, а яго калега інжынэр X. Гарэлік на гэтай самай старонцы цьвердзіў, што генэральны плян рэканструкцыі гораду разьлічаны на 20 гадоў539.
    Ідэалягічныя задачы Масквы ўрэканструкцыі Менску
    Сёньня гісторыкі лічаць, што старт сталінскай рэканструкцыі Масквы і іншых гарадоў СССР дала пастанова пленуму ЦК ВКП(б) ад 15 чэрвеня 1931 году аб разьвіцьці гарадзкой гаспадаркі.
    На тым пленуме з падачы Сталіна яго верны паплечнік Лазар Кагановіч запатрабаваў падвядзеньня пад савецкую архітэктуру тэарэтычнай базы марксізму, а іншы Сталінаў памагаты, Анатолі Луначарскі, быў прызначаны кіраўніком адмысло-
    537 Звязда. 21 сакавіка 1937.
    538 Звязда. 2 красавіка 1940.
    539 Советская Белоруссмя. 17 студзеня 1941.
    вага камітэту, які заняўся пераглядам папярэдніх плянаў і праектаў540.
    Лічыцца, што менавіта з гэтага часу пачынаецца стварэньне генплянаў Масквы і сталіц саюзных рэспублік — ад Кіева да Тбілісі. Але, як мы бачылі, у Менску НКВД ужо ў 1926 годзе замовіў праект пляніроўкі гораду на наступныя 25 гадоў. Генэтычная сувязь генпляну 1936 году з падзеямі 1925-1926 гадоў у Менску і плянам Сямёнава бясспрэчная.
    Уладзімір Сямёнаў зьяўляецца тым чалавекам-выканаўцам, які на замову камгасу НКВД заплянаваў кірункі разьвіцьця Менску, якія прывялі да зносу Старога гораду, скопваньня Замкавай гары і плянаваньня на іх месцы Цэнтральнага парку культуры і адпачынку.
    Гэта быў адзін з самых ляяльных да Крамля прафэсараў архітэктуры ў 20-30-я гады. У 1930 годзе ён быў прызначаны галоўным архітэктарам Масквы, кіраваў стварэньнем яе генпляну, «который вошел в лсторню как Сталлнскмй план реконструкцнн н развмтня Москвы»541 і паслухмяна выконваў усе пажаданьні Сталіна ў справе «сацыялістычнай перабудовы» галоўнага гораду СССР. Гэтак сталася і зь менскай замовай.