• Газеты, часопісы і г.д.
  • Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня Кніга першая Сяргей Абламейка

    Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня

    Кніга першая
    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 476с.
    Мінск 2021
    91.41 МБ
    I яшчэ адзін момант. Трэба разумець розьніцу паміж тэрмінамі «Стары горад» і «стары Менск». Стары Менск уключае ў сябе ўвесь гістарычны цэнтар зь Верхнім горадам, Новым горадам і шматлікімі прылеглымі да іх вуліцамі і завулкамі, многія зь якіх былі забудаваныя мураванымі дамамі толькі ў XIX стагодзьдзі.
    У архітэктурна-мастацкім сэнсе Верхні горад і яго навакольле з камяніцамі, храмамі, кляштарамі
    і палацамі больш каштоўны, чым помнікі Старога гораду. Але раён Нізкага рынку і Замчышча апынуўся ў цэнтры маёй увагі таму, што гэта — самая старажытная частка Менску, цалкам зьніклая на сёньняшні дзень; яе гістарычная каштоўнасьць цалкам сувымерная з мастацкай каштоўнасьцю Верхняга гораду.
    У цэнтрыўвагінацыянальныхдзеячоўу 10-30-я гады XX стагодзьдзя былі ня толькі Стары горад, але і помнікі Верхняга гораду. Пляны сацыялістычнай рэканструкцыі сталіцы таксама закраналі ня толькі Стары горад, але і ўвесь стары Менск. Таму ў кнізе можна сустрэць фатаздымкі і згадкі пра помнікі ня толькі Нізкага рынку, але і ўсяго гістарычнага цэнтру.
    Папярэднікі і крыніцы
    Тэма разбурэньняў у Менску, напрыклад, падчас Другой сусьветнай вайны або пасьля яе часам закраналася ў гістарычных працах, прысьвечаных іншым блізкім тэмам.
    У 1957 годзе Акадэмія навук Беларусі выдала акадэмічную «Нсторлю Мннска». У гэтай калектыўнай працы былі два разьдзелы, дзе гаворка вялася непасрэдна пра разбурэньні. Гэта «Мннск в годы Велнкой Отечественной войны (1941-1945)» і «Восстановленне н дальнейшее развнтне Мннска в послевоенные годы (1946-1955)». Але аўтары не вылучалі гістарычны цэнтар як асобную і каштоўную частку гарадзкой архітэктуры. У 2006 годзе выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя» выдала новую грунтоўную «Гісторыю Мінска», дзе ў разьдзеле пра Другую сусьветную вайну таксама закранаецца тэма разбурэньняў.
    Мімаходзь закраналася гэтая тэма і ў працах асобных гісторыкаў і публіцыстаў. У 2004 годзе гісторык менскай архітэктуры Расьціслаў Баравы выступіў з артыкулам «Послевоенная реконструкцня н восстановленне Млнска (Рістормя напнсанная н ненаплсанная)», у якім закраналася тэма разбурэньняў у часе Другой сусьветнай вайны і пасьляваеннай рэканструкцыі сталіцы. Таксама пра разбурэньні часоў вайны пісалі ў сваіх кнігах
    гісторыкі Юры Туронак («Беларусь пад нямецкай акупацыяй», 1993) і Ірына Варанкова («Двадцать второго нюня, ровно в четыре часа...», 2011).
    Асобную групу тэкстаў складаюць навукова-папулярныя гістарычныя працы пра Менск, дзе закраналася тэма каштоўнасьці архітэктуры гістарычнага цэнтру і гісторыя яго асобных будынкаў. Сярод іх «Рэха даўняга часу» Зянона Пазьняка (1985) і «Плоіцадь Свободы в Мннске» Уладзімера Дзянісава (1985).
    Яшчэ адну групу публікацыяў складаюць працы архітэктараў, якія пісалі пра гарадзкую архітэктуру, у тым ліку пра гістарычны цэнтар, з пункту гледжаньня практыкі горадабудаўніцтва. Тут можна назваць кнігу Міхаіла Асмалоўскага «Ммнск» (1952), артыкулы архітэктара Яўгена Заслаўскага «К 60-летмю освобожденмя Беларусн: нтогм п факторы градостронтельного развптпя Ммнска» (2004), а таксама Вячаслава Чарнатава «А могло бы быть... Однако...» (2005) і «Проект-лдея центра Млнска» (у суаўтарстве з Надзеяй Саўчанкай, 2006) прысьвечаныя праектам пасьляваеннага аднаўленьня сталіцы Беларусі.
    Асобна ў гэтым пераліку стаіць кніга нямецкага прафэсара Томаса Бона «Млнсклй феномен. Городское планлрованле л урбанлзацля в Советском Союзе после Второй млровой войны» (Масква, 2013. Арыгінал: Thomas М. Bohn: «Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945». Bohlau Verlag GmbH, Koln, 2008). У гэтай працы асьвятляецца ўрбаністычны аспэкт пасьляваеннай гісторыі Менску.
    Асобныя бакі гісторыі савецкай архітэктуры, часткай якой была рэканструкцыя Менску і разбурэньне яго гістарычнага цэнтру, асьветленыя ў працах іншых замежных гісторыкаў. Тут можна вылучыць манаграфію канадзкага прафэсара Г’ю Гадсана «Чарцяжы і кроў. Сталінізацыя савецкай архітэктуры», выдадзеную ў 1994 годзе ў Прынстане (Hugh D. Hudson, Jr. Blueprints and Blood: The Stalinization of Soviet Architecture, 1917-1937. Princeton: Princeton University Press, 1994), i кнігу сучаснага расейскага гісторыка Дзьмітрыя Хмяльніцкага «Зодчнй Сталнн», выдадзеную ў Маскве ў 2007 годзе.
    Урэшце, зусім асобна ў нешматлікім шэрагу публікацыяў, прысьвечаных гістарычнаму цэнтру Менску, стаіць мастацтвазнаўчы нарыс Міколы Шчакаціхіна «Помнікі старадаўняе архітэктуры XVII-XVIII сталецьцяўу Менску», напісаныў 1926 годзе і выдадзены ў 1928-м у акадэмічным зборніку «Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Працы камісіі гісторыі мастацтва». У гэтай працы Шчакаціхін пераканаўча паказаў вялікае мастацкае і гістарычнае значэньне помнікаў менскай культавай і сьвецкай архітэктуры, сканцэнтраваных у гістарычным цэнтры.
    Аднак комплекснага гістарычнага дасьледаваньня, прысьвечанага гісторыі і прычынам разбурэньня Старога гораду ў Менску, часавым рамкам гэтага працэсу і яго сувязі з ідэалягічнай каньюнктурай і палітыкай камуністычных уладаў СССР, у беларускай гістарыяграфіі дагэтуль няма.
    Таму гэтая кніга напісана на падставе клясычных гістарычных крыніц. Гэта архіўныя дакумэн-
    ты, інфармацыйныя і публіцыстычныя матэрыялы газэт і часопісаў 10-50-х гадоў XX стагодзьдзя, мэмуары беларускіх пісьменьнікаў, палітыкаў і эмігрантаў, савецкіх палітыкаў і вайскоўцаў, апытаньні менскіх старажылаў, гістарычныя фатаздымкі вуліц і пляцаў старога менскага цэнтру XIX пачатку XX стагодзьдзяў, нямецкія наземныя і аэрафотаздымкі часоў Першай і Другой сусьветных войнаў, савецкія пасьляваенныя здымкі Менску, а таксама старыя малюнкі менскіх мастакоў.
    Архіўныя крыніцы можна падзяліць на апублікаваныя і неапублікаваныя. Да першай, зусім невялікай, групы належаць крыніцы, апублікаваныя ў зборніках дакумэнтаў, выдадзеных Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Гэта «Інстытут беларускай культуры. 1922-1928» (2011), «Освобождённая Беларусь» (Т. 1, 2004, Т. 2, 2005), «Возрождённый нз румн. Восстановленме м развнтме Ммнска в 1944-1955 гг.» (2017) і некаторыя іншыя. Каштоўныя дадатковыя дакумэнты па тэме дасьледаваньня апублікаваныя і ў дзьвюх кнігах выдадзенага ў 1998 годзе першага тому «Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі», а таксама ў зборніку дакумэнтаў «Коммуннстнческая партня Белорусснм в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК» (Т. 1, 1983).
    Да другой групы крыніц, якія захоўваюцца ў архіўных сховішчах Беларусі і некаторых іншых краінаў, адносіцца большасьць выкарыстаных у гэтым дасьледаваньні дакумэнтаў. Гэта рассакрэчаныя ў канцы XX стагодзьдзя дакумэнты Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі і пратаколы пасяджэньняў яго Бюро, а таксама
    -	дакумэнты аддзелу агітацыі і прапаганды ЦК;
    -	дакумэнты Савету народных камісараў БССР, яго сакратарыяту і кіраўніцтва справаў;
    -	дакумэнты Народнага камісарыяту асьветы;
    -	дакумэнты Дзяржаўнай плянавай камісіі БССР (Дзяржпляну) і Менскай акруговай плянавай камісіі (Акрпляну);
    -	дакумэнты Менскага акруговага і гарадзкога выканаўчых камітэтаў;
    -	дакумэнты Народнага камісарыяту ўнутраных справаў БССР (НКВД);
    -	дакумэнты Ўправы камунальнай гаспадаркі НКВД БССР (камгасу), а таксама Менскага акруговага аддзелу камунальнай гаспадаркі НКВД і Менскага гарадзкога аддзелу камунальнай гаспадаркі НКВД;
    -	дакумэнты Менскага акруговага савету дэпутатаў і Менскага гарадзкога савету дэпутатаў;
    -	дакумэнты Прэзыдыюму Інстытуту беларускай культуры і яго камісіяў — Гістарычнай, Мастацкай і Аховы помнікаў;
    -	дакумэнты Ўправы ў справах архітэктуры пры Савеце міністраў БССР; дакумэнты Дзяржаўнага інстытуту праектаваньня гарадоў РСФСР («Гнпрогор») і праектнага інстытуту «Белдзяржпраект»;
    -	дакумэнты Беларускага дзяржаўнага музэю.
    Каштоўную групу крыніц складаюць дакумэнты нямецкіх акупацыйных органаў. Гэта
    -	дакумэнты Генэральнага камісарыяту Беларусі;
    -	дакумэнты Менскага акруговага і Менскага гарадзкога камісарыятаў;
    -	дакумэнты Беларускага кіраўніцтва пры Генэральным камісарыяце і Гарадзкой управы на чале з бургамістрам;
    -	дакумэнты Жыльлёвага аддзелу Менскага гарадзкога камісарыяту, Жыльлёвага аддзелу Менскай гарадзкой управы, а таксама Рамонтна-будаўнічай канторы Жыльлёвага аддзелу.
    Гэтыя фонды засяроджаныя ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным архіве Менскай вобласьці, Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі і Цэнтральным навуковым архіве Акадэміі навук Беларусі.
    Яшчэ адзін важны корпус крыніц — пэрыядычны друк. Найперш гэта асноўныя газэты беларускага руху 1917-1920 гадоў і штодзённыя газэты БССР 20-30 гадоў: «Беларусь», «Вольная Беларусь», «Звон», «Вольны сьцяг», «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Рабочнй», «Літаратура і мастацтва», a таксама асноўныя друкаваныя органы СССР — «Нзвестня», «Правда». Другая група крыніц пэрыядычнага друку — гэта беларускія часопісы: «Наш край», «Чырвоная Беларусь», «Беларусь», «Полымя», «Працы БДУ», «Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Працы камісіі гісторыі мастацтва» і іншыя.
    Асобна ў корпусе крыніц стаяць апытаньні менскіх старажылаў, праведзеныя аўтарам ў 2006-2009 гадах. Іх вынікам стала ўдакладненьне стану таго або іншага кварталу гістарычнай забудовы ў часы нямецкай акупацыі Беларусі і першых пасьляваенных гадоў.
    I	яшчэ адна група крыніц — гістарычныя фатаздымкі вуліц і пляцаў старога менскага цэнтру XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, нямецкія назем-
    ныя і аэрафотаздымкі часоў Другой сусьветнай вайны, савецкія пасьляваенныя здымкі Менску, a таксама старыя малюнкі вуліц і асобных будынкаў, сабраныя ў
    -	Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакумэнтаў,
    -	Беларускім дзяржаўным музэі Вялікай айчыннай вайны,
    -	Беларускім дзяржаўным гістарычным музэі,
    -	Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі,
    а таксама ў шэрагу замежных архіваў:
    -	у Нацыянальным архіве ЗША ў Вашынгтоне (штат Мэрылэнд),
    -	нямецкім Бундэсархіве ў Кобленцы,
    -	Вайсковым архіве Баварыі ў Мюнхэне,
    -	Цэнтральным вайсковым архіве ў Варшаве,
    -	Нацыянальным лічбавым архіве ў Варшаве,
    -	зборах Нацыянальнага музэю ў Варшаве і іншых.
    Некаторыя з гістарычных фатаздымкаў былі выдадзеныя ў фотаальбомах. Найперш гэта фотаальбом Васіля Каляды «Мінск учора і сёння» (1989) і яго ж пасьмяротная кніга «Воспомннанме о городе. Нстормя Млнска в фотографмях мз коллекцмн Васялня Каледы» (2004), фотаальбом Ільлі Куркова «Мінск незнаёмы» (2002), а таксама тры альбомы Віталя Кірычэнкі: «Мінск. Гісторыя пасляваеннага аднаўлення. 1944-1952» (2004), «Мінск. Гістарычны партрэт горада. 1953-1959» (2006) і «Мінск. Дзесяцігадовы шляхсталіцы. 1960-1969» (2007).