Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
5 Шпмлевскнй П. М. Путешествне по Полесью н Белорусскому краю. Менск, 1992. С. 138.
сапраўды, з пункту гледжаньня новага цэнтру зусім недалёка за Старым горадам былі Татарскія агароды, а за імі адразу і менскае прадмесьце Пярэспа.
Гарадзкое асяродзьдзе і яго недаацэнка
Архітэктурная вартасьць кожнага гістарычнага гораду складаецца з двух элемэнтаў: гарадзкіх дамінантаў і шараговай забудовы. Да гэтага часу гісторыкі і мастацтвазнаўцы зьвярталі і зьвяртаюць увагу пераважна на дамінанты — ратушы, саборы, кляштары і палацы. У прынцыпе, гэта апраўдана, бо дамінанты звычайна маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасьць. Менш увагі (і павагі) выклікае шараговая гарадзкая забудова — простыя мяшчанскія і купецкія дамы. А між тым якраз яны ўтвараюць нешта ня менш важнае і вартае для кожнага эўрапейскага гораду — гістарычнае гарадзкое асяродзьдзе.
Менавіта гістарычнае асяродзьдзе стварае замкнутасьць гарадзкой прасторы, збалянсоўвае яе і завязвае на дамінанты, падкрэсьліваючы іх значнасьць і мастацкія вартасьці. Без гарадзкога асяродзьдзя дамінанты (такія, напрыклад, як культавыя помнікі) застаюцца без кантэксту, яны як бы вырваныя зь яго. Такая «рваная» арганізацыя прасторы нехарактэрная для эўрапейскага гораду, і якраз такую карціну можна назіраць цяпер у Верхнім горадзе беларускай сталіцы.
Апрача мастацкай вартасьці гістарычная гарадзкая забудова выконвае вельмі важную ідэалягічную функцыю — яна сьведчыць пра цывілі-
зацыйную прыналежнасьць гораду і выхоўвае яго жыхароў у духу той цывілізацыі, да якой горад належыць. Гэта і ёсьць галоўная сучасная функцыя гістарычнай забудовы. А таксама і галоўная прычына яе захаваньня або разбурэньня — вольныя народы беражліва і ашчадна захоўваюць кожны стары камень у сваіх гарадах, паняволеныя або посткаляніяльныя народы безаглядна руйнуюць каштоўныя сьведчаньні сваёй гісторыі. Або ім руйнуюць, каб забыліся на сваю даўніну.
Эўрапейская традыцыя захаваньня і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры сягае вельмі старых часоў. У красавіку 1745 году аўстрыйская імпэратрыца Марыя Тэрэзія падпісала дэкрэт, якім загадала Мілянскай акадэміі жывапісу, скульптуры і архітэктуры выконваць працэдуру, якая пазьней была распаўсюджана на астатнія часткі імпэрыі Габсбургаў.
«... ніводзін мастак, скульптар ці архітэктар... ніводзін майстар ці прафэсіянал, якімае дачыненьне да аб’ектаў спадчыны ці сучаснага мастацтва, што зьяўляюцца грамадзкім здабыткам і могуць быць пашкоджаныяў працэсерамонпгныхработ, ня могуць праводзіць працы без папярэдняга вывучэньня сутнасьці як прапанаваныхработ, так і самога твора членамі Акадэміі. Сутнасьцю і мэтай гэтага эдыкту ёсьць атрыманьне гарантыі, што добрыя творы, вартыя таго, каб існаваць у будучыні, будуць абароненыя ад разбурэньня...»6
6 Цыт. паводле: Папруга У. Аб захаванні гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Мінска» II Архнтектура м строятельство. 2005. №5. С. 21.
Паводле беларускага архітэктара-рэстаўратара Ўладзімера Папругі, гэты эдыкт і да сёньня вызначае ідэалёгію і базавыя прынцыпы абыходжаньня з помнікамі.
У XIX стагодзьдзі за прыкладам Аўстра-Вугоршчыны пайшлі многія эўрапейскія краіны.
Беларусь у канцы XVIII стагодзьдзя трапіла ў склад Расеі, дзе культурная сытуацыя моцна адрозьнівалася ад Эўропы. На думку расейскай імпэратрыцы Кацярыны II, тагачасныя беларускія гарады былі цесныя і малапрыдатныя для жыцьця, таму яна загадала спрасьціць і пашырыць у іх вуліцы. Многія гарады, у тым ліку Менск, атрымалі рэгулярныя пляны, і пачалася іх перабудова. Пашанцавала толькі Вільні і, збольшага, менскаму Старому гораду.
Пад уплывам тагачаснай рэальнасьці беларускія інтэлектуалы XIX стагодзьдзя збольшага дацэньвалі вартасьць гарадзкіх дамінантаў у выгля дзе сабораў, кляштараў і палацаў, але не цанілі шараговай гарадзкой забудовы, нават болей — пагарджалі ёй. Вось што пісаў у 50-я гады XIX стагодзьдзя Ўладзіслаў Сыракомля ў сваім нарысе пра Менск. Спачатку ён захапляецца чысьцінёй і вольнай прасторай:
«Унутраны выгляд гораду вызначаецца акуратнасьцю і парадкам. Вуліцы шырокія і прамыя, дамы не заціснутыя, паветра чыстае, скрозь даступнае павевам ветру настолькі, што нават вуліцы, дзе жыве выключна габрэйская бедната, можна праходзіць без гідлівасьці, якую, напрыклад, у насу Вільні выклікаюць вуліцы Жмудзкая або Жыдоўская. Муры і бярвёны дамоў, пафарбаваныяў белае, выглядаюць лепей, чым у Вільні, дзе рознакаляровая страка-
тасьць камяніц рэдка дадае, а часьцей псуе выгляд найпрыгажэйшага будынку. На вуліцах няма тлуму, боўсім тут прасторна, а будынкі найбольш важнага значэньня не засланяюцца суседнімі і выступаюць ваўсёй сваёй велічы...»7
А пасьля Сыракомля параўновае Менск зь Вільняй:
«Усё тут такое чыстае, новае, прыгожае, што напраўду імпануе сваёй эўрапейскасьцю таму, хто, як мы, прыехаў зь Вільні і чыё вока прывыкла да беспрэтэнзшнай фізіяноміі сьціснутых, заслоненых адзін адным дамоў, ад якіх вее духам векавой старажытнасьці. Тут жа нешта падобнае знойдзеш, толькі калі спусьцісься з Высокагарынку, каля касьцёлу бэрнардынаў, да рынку, што завецца Нізкім, дзе нашмат болыа людзкога тлуму, цеснаты і дзе часта забудовы нагадваюць сваёю архітэктураю старыя часы і старыя звычаі»3.
Як бачым, у XIX стагодзьдзі менскі Стары горад нагадаў Сыракомлю Вільню, і ён грэбліва піша пра цеснату віленскага і менскага старых цэнтраў. A захапляла яго менавіта шырыня і прастора спрошчаных расейцамі ў пачатку XIX стагодзьдзя менскіх вуліц — іх ён называе эўрапейскімі.
Сыракомля недаацэньваў якраз шараговую гарадзкую забудову (або гістарычнае гарадзкое асяродзьдзе). Будучы носьбітам заходняй польскай культуры, ён, тым ня менш, ня мог яшчэ ведаць, што ў XX стагодзьдзі пачнуць цаніць менавіта замкнутасьць і камэрнасьць гістарычных гарадзкіх ку-
7 Сыракомля У. Мінск II Добрыя весці. Менск, 1993. С. 323-326
8 Тамсама.
точкаў. Зрэшты, як ня мог ён прадбачыць і таго, што яго нашчадкі праз сто гадоў разбураць выбухамі царкву Дабравешчаньня XII стагодзьдзя ў Віцебску і выдатныя менскія помнікі віленскага барока — касьцёлы і кляштары дамініканаў і бэнэдыктынак.
Як выглядала гістарычная забудова
У апошнія 20-25 гадоў недаацэнка менскай даўніны і няведаньне сапраўднай гісторыі матэрыяльнай культуры гораду дасягнула свайго апагею. Цяпер нават абаронцы старой менскай архітэктуры і тыя, хто займаецца рэстаўрацыяй, сьцьвярджаюць, што стары Менск быў пераважна драўляным горадам, а нешматлікія каменныя пабудовы ў цэнтры былі крытыя бляхай і мала чым адрозьніваліся ад аналягічных спарудаў у іншых губэрнскіх цэнтрах Расеі.
Горад, аднак, такім ня быў. У яго цэнтры было 39 цалкам мураваных кварталаў. Толькі так званы Новы горад у Менску зь яго цэнтральнай вуліцай — Захараўскай, часткова нагадваў сабой расейскі губэрнскі цэнтар. Дый тое некаторыя вуліцы Новага гораду, напрыклад, Дамініканская (пазьней Энгельса) і Юраўская (пазьней Камуністычная, цяпер не існуе), былі забудаваныя зусім не расейскімі камяніцамі. На сёньня захавалася вельмі мала здымкаў гораду з XIX стагодзьдзя, але тыя, што ёсьць — сьведчаць якраз аб эўрапейскім характары менскай забудовы.
Апрача фатографаў, сьведчаньні аб сапраўдным абліччы гораду пакінулі беларускія пісьменьнікі. Вось як пра Менск у 1853 годзе пісаў Павал Шпілеўскі:
«Мйнск прйнадлежйт к чйслу большйх й красйвых городов Западной Poccuu н прй настояіцем своем благоустройстве й обновленном внде, после пожара в 1835 году, может быть назван столйцей Белоруссйй; он обшйрнее й іцеголеватее Могйлева й Вйтебска. За йсключенйем Тройцкого предместья, Татарского конца н глухнх переулков no окрайнам города, в Мйнске все дома каменные й большей частью очень большйе, а улйцы довольно гладко вымоіцены камнем й содержатся очень опрятно. Раскйнутый на горах й крутнзнах Мйнск почтй co всех трактов йлй вьездов представляет прекрасный вйд... Погорам, no прйгоркам красуются зданйя то высокйе й шйрокйе, то узкйе й продолговатые, с черепйчнымй крышамй во вкусе среднйх веков...»9
Больш расейскім, з крытымі бляхай стрэхамі Менск пачаў рабіцца ў другой палове XIX стагодзьдзя. Пасьля пажару 1881 году і пазьней, у пачатку XX стагодзьдзя, Менск зазнаў бум ня толькі мураванага будаўніцтва ў цэнтры, але і драўлянай забудовы па ўскраінах. Вось тады ён у значнай ступені і набыў выгляд правінцыйнага расейскага гораду з эклектычнымі будынкамі чырвонай цэглы ў цэнтры. Сказаліся больш чым 100 гадоў знаходжаньня ў складзе Расейскай імпэрыі. Зрэшты, чарапічны завод дзейнічаў у Менску аж да 1950-х гадоў — нават
9 Шпялевскнй П. М. Путешествне по Полесью п Белорусскому краю. С. 131.
перад Другой сусьветнай вайной і адразу пасьля яе шмат будынкаўу горадзе былі крытыя дахоўкай «во вкусе среднмх веков».
Але і пасьля пажару 1881 году Менск у значнай ступені захаваўсвой эўрапейскі выгляд. Расейскія падарожнікі часам неўсьвядомлена адзначалі гэта, зьвяртаючы ўвагу на камэрнасьць прасторы, вузкасьць вуліц, іх чысьціню і вызначаючы тып дамоў на галоўных вуліцах гораду як «старые католмческме». Вось характэрная цытата з падарожных нататак расейскага эканаміста Андрэя Субоціна, які прыяжджаў у Менск у 1887 годзе:
«Упйцы города довольно чйсты; все онй вымоіцены, хотя й нешйрокй, с удобнымй тротуарамн йз поперечных доіцечек; вйдно, что за йсправностью этой статьй бпагоустройства здесь строго наблюдают. Мало того, в городе устроен водопровод, т. е. есть то, чего давно добйваются более богатые города внутренней Россйй. Дома в городе небольшйе, но каменных довольно много. Главные улйцы, особенно Губернаторская й прйлегаюіцйе к ней, почтй сплошь состоят йх каменных, больше двух этажных домов й лучшйе зданйя — кроме гостйннйцы Сутйна — старые католйческйе, а также зданйе клуба с венецйанскймй окнамй... Жйвут здесь довольно просторно, хотя дворы й небольшйе; подвальных жйлшц очень мало, da u me встречаются только на главных улйцах й заняты больше мастерскймй. По пространству город невелйк.. ,»10
10 Субботян A. В черте еврейской оседлостн: Отрывкя экономнческмх нсследованмй в западной н юго-западной Росслп за лето 1887 г. СП6., 1888. С. 7.
Апісаны Ўладзіславам Сыракомлем і Паўлам Шпілеўскім менскі пэйзаж не стасуецца зь дзеяньнямі сёньняшніх гора-рэстаўратараў, якія аднаўляюць у Менску дамы ў расейскім губэрнскім стылі і накрываюць іх зялёнай бляхай.