Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня
Кніга першая
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 476с.
Мінск 2021
Пад кантролем Беларускага нацыянальнага камітэту камісія ў складзе У Ігнатоўскага і Я. Карскага правяла беларусізацыю Менскага беларускага пэдагагічнага інстытуту — перад вяртаньнем у Менск у ліпені 1920 году бальшавікоў гэтая ўстанова, фактычна, была рэарганізаваная ў беларускі ўнівэрсытэт.
76 Астрога В„ Скалабан В. Пілсудскі ў Менску. Хроніка аднаго візіту. С. 34-35.
Міністэрства асьветы БНР заснавала Менскае асьветнае выдавецтва. Выйшлі з друку новыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі, у тым ліку «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У. Ігнатоўскага, «Гісторыя беларускае літаратуры» М. Гарэцкага, «Геаграфія Беларусі» А. Смоліча і інш.
Пачалі актыўную працу чатыры тэатральныя трупы — створанага пад эгідай Ураду БНР Беларускага нацыянальнага тэатру (кіраўнік Ф. Аляхновіч); Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі (кіраўнік Ф. Ждановіч); Менскага таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва і тэатру (кіраўнікі У. Галубок і У. Фальскі) і драматычнай сэкцыі Беларускай тэатральнай грамады (моладзевая трупа). Пры тэатрах працавалі танцавальны ансамбаль Ч. Родзевіча і хор У. Тэраўскага.
Менскія газэты з захапленьнем пісалі пра пастаноўку «Паўлінкі» з У Галубком у ролі пана Быкоўскага і пра выступы хору Тэраўскага. Тэатральныя трупы пачалі гастраляваць па Меншчыне — адбыліся спэктаклі ў Барысаве, Жлобіне, Заслаўі, Койданаве, Оршы, Радашкавічах. У горадзе працавалі шматлікія беларускія гурткі мастацкай самадзейнасьці. Міністэрства асьветы БНР выдала для аматарскіх тэатраў зборнік п’ес77.
Усё гэта давалася нялёгка, бо польская адміністрацыя і вайскоўцы ня надта спрыялі беларусам, а часам і адкрыта перашкаджалі. Ажыцьцяўлялася цэнзура газэтаў, — некаторыя нумары кан-
77 Больш падрабязна гл.: Сідарэвіч А. Беларуская Народная Рэспубліка II Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Менск, 1993. С. 384-390.
фіскоўваліся або выходзілі зь белымі плямамі. Настаўніцкі інстытут і Беларускую гімназію ўжо празь месяц пазбавілі памяшканьняў78, даўшы, што праўда, грошы на адкрыцьцё настаўніцкіх курсаў79. Тым ня менш беларускія дзеячы ня страчвалі аптымізму. У лістападзе Аркадзь Смоліч пісаў зь Менску ў Варшаву да Антона Луцкевіча:
«Скажу толькі наогул — што наша праца нармальна разьвіваецца і паскараецца, што павінна было б даваць намусякіяясныя надзеі — нягледзячы нават на ўсю няпэўнасьць становішча і правакацыю, якой мы акружаны»№.
У канцы лютага 1920 году Смоліч зь Менску пісаў да таго самага адрасата зь яшчэ большым аптымізмам:
«За апошнія тыдні, пасьля майго прыезду з Варшавы, справа нашая ідзець шляхам канкрэтнай работы. Усё шырэй і шырэйразьвіваецца інструктарская арганізацыя; цяпер лік інструктароў перайшоў 20; да таго ж праца іх мусіць канцэнтравацца ў Меншчыне: толькі тут палякі даюць ім працаваць. Ясна, што разам з тым растуць, як грыбы, арганізацыі, прыбывае новых людзей. Наагул — мы расьцем. Гэта відаць нават з пашырэньня газэты, якая цяпер б’ецца, здаецца, у 3000экз... Ідзець выдавецтва. За апошні месяц выдана 5-6 кніжок. Маем масу матар’ялу да друку, як прыгожага пісьменства, так і школьных падручнікаў. Асаблівы ўраджай на драматургаў... »81
78 Ня маюць прытулку II Звон. 10 кастрычніка 1919.
79 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн.1. С. 513.
80 Тамсама. С. 512.
81 Тамсама. С. 695.
Гэтая тытанічная праца некалькіх сотняў людзей суправаджалася вялікай ахвярнасьцю і падзьвіжніцтвам. Школьныя інспэктары БНР, пра якіх кажа Смоліч, ігнаравалі забарону палякаў арганізоўваць беларускія школы на тэрыторыі Заходняй Беларусі — на Віленшчыне і Горадзеншчыне. За гэта іх лавілі, арыштоўвалі і, нават, жорстка зьбівалі — тым ня менш праца на тых абшарах працягвалася і кансьпірацыйна.
20 верасьня супрацоўнік газэты «Звон» Макар Косьцевіч пісаў прэм’ер-міністру БНР Антону Луцкевічу ў Варшаву:
«... Выбачай, браце, за гэтакі стыль, але што ж зрабіць, калі я ўжо тры дні не абедаю і трэйцюю ноч мучуся ад бяссоньніцы, а да доктара схадзіць ня маю за што. Мне брыдка пісаць табе пра гэта. 4 гадз. 10 мін. пасьля поўначы, а я заснуць не магу... Трэба ж яшчэ тое-сёе прыгатаваць для “Звона”»&2.
Так маглі працаваць толькі гранічна адданыя беларускай справе людзі, якія сьвята верылі ў сваю рацыю і адчайна прагнулі перамогі сваіх ідэяў. Гераічныя высілкі сотняў менскіх працаўнікоў і тысяч іншых па ўсёй Беларусі зрабілі магчымым узьнікненьне БССР, а пазьней і Рэспублікі Беларусь. Бяз тых герояў беларускай дзяржаўнасьці магло і ня быць.
Натуральна, што ў сытуацыі барацьбы супраць польскіх культурных уплываў і надзеі на хуткую дзяржаўную незалежнасьць беларускія дзеячы, верныя прынцыпу гістарызму, не маглі не зьвярнуць увагі на гісторыю і помнікі «сэрца зямлі беларускай, найстарога Менску».
Апалёгія «нашага Старога Менску»
Летам 1919 году ў Менску разгарнулі сваю дзейнасьць два Таварыствы, якія займаліся апекай над помнікамі гісторыі і культуры. Гэта «Towarzystwo opieki nad zabytkami ziemi Minskiej» i «Менскае таварыства гісторыі i старажытнасьці». У склад першага, якое дзейнічала як філія Варшаўскага таварыства апекі над помнікамі мастацтва і культуры (часам, у беларускім друку гэтую структуру называлі «Менскі саюз Варшаўскага таварыства апекі...»), уваходзілі прадстаўнікі мясцовай польскай інтэлігенцыі і шляхты. У склад другога ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай беларускай інтэлігенцыі (у тым ліку абруселыя беларусы), а таксама некаторыя зь мясцовых расейцаў — выкладчыкаў былога Настаўніцкага інстытуту.
Дзейнасьць Менскага таварыства, якое пры стварэньні, сярод іншага, ставіла сабе за мэту «ахову помнікаў гісторыі і культуры, утварэньне гісторыка-археалягічнага музэю», была неўзабаве польскімі ўладамі забароненая83. Тым ня менш, з прычыны таго, што некаторыя яго актыўныя ўдзельнікі працавалі выкладчыкамі ў Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце, дзейнасьць таварыства паўлегальна працягвалася там. Асабліва актыўнічаў у гэтай справе разам са студэнтамі Ўсевалад Ігнатоўскі.
Трагічны лёс Беларусі выявіўся ў выпадках, калі прадстаўнікі адной сям’і належалі да супрацьлеглых грамадзкіх плыняў. Напрыклад, вядомы
83 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. С. 169-170.
тагачасны беларускі дзяяч Антон Неканда-Трэпка, намесьнік дырэктара Беларускага пэдагагічнага інстытуту, быў супраць вывазу помнікаў культуры Менску і Меншчыны ў Варшаву, а яго бацька Станіслаў зьяўляўся старшынём польскага таварыства і актыўна ўдзельнічаў у тых вывазах84.
Разам з адыходам польскіх войскаў зь Менску ў ліпені 1920 году актывісты польскага таварыства вывезьлі 500 вялікіх скрыняў з карцінамі, старажытнай зброяй і іншымі творамі мастацтва85. Вывезеныя помнікі юрыдычна былі ўласнасьцю спольшчанай менскай шляхты, якая, бясспрэчна, мела права ў выпадку эвакуацыі забраць з сабой і сваё майно. Перашкодзіць жа вывазу нацыянальных здабыткаў беларускага народу магла толькі іх нацыяналізацыя або забарона на вываз з боку легітымных беларускіх уладаў, дзейнасьць якіх тады была акупантамі абмежаваная.
Тым ня менш і праца польскага таварыства аб’ектыўна спрыяла росту інтарэсу да гісторыі Беларусі, у тым ліку да гісторыі Менску і яго помнікаў.
У беларускім друку стала нарастаць колькасьць гістарычных публікацыяў. Дзеячы БНР стараліся ўсяляк актывізаваць нацыянальную гістарычную сьвядомасьць мясцовага грамадзтва. Артыкулы, прысьвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, сталі зьяўляцца практычна ў кожным нумары газэты «Беларусь». Ганаровы старшыня Ўсебеларускага зьезду 1917 году акадэмік Яўхім Карскі, якому Ta-
84 Краўцоў Макар. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Вільня, 1921. С. 49.
85 Больш падрабязна гл.: Вяртаньне. Менск, 1992.
ды было ўжо каля 60 гадоў, здавалася, ня спаў і не адпачываў. У «Беларусі» друкаваліся дзясяткі яго навукова-папулярных нарысаў па гісторыі і культуры Беларусі — гэта быў сапраўдны грамадзкі і творчы подзьвіг Карскага.
Актыўным папулярызатарам беларускай гісторыі быў у тыя часы таксама Язэп Лёсік. Сярод іншага, увосень 1919 году ён напісаў для «Звона» вялікі нарыс «Кароткая гісторыя культурнага жыцьця Беларусі».
Але галоўная ўвага гістарычных публіцыстаў сканцэнтравалася на Менску. I зьвязана яна найперш з імёнамі Язэпа Лёсіка і Рамуальда Зямкевіча. Прычым, як убачым далей, дзеяньні Лёсіка і Зямкевіча ў гэтай справе маглі быць скаардынаваныя і ўзгодненыя.
У 1917-1918 гадах Язэп Лёсік быў рэдактарам газэты «Вольная Беларусь», якая выдавалася ў Менску. Летам 1918 году ў трох нумарах газэты ў сэрыі «Нашы месты» Лёсік друкуе гістарычны нарыс «Менск»86. У гэтым тэксьце цалкам выявіліся яго гістарычныя прыярытэты і асаблівае стаўленьне да Менску.
Нарыс адкрываўся ўжо знаёмым чытачу сьцьверджаньнем: «Менск — сэрца Беларусі»87. У тэксьце Лёсік падрабязна апісвае найважнейшыя этапы менскай гісторыі, зьвяртаючы ўвагу на матэрыяльнае становішча гораду і лёс яго забудовы. Трэцяя частка нарысу амаль цалкам прысьвечана трагіч-
86 Гл.: Л-к Я. Менск П Вольная Беларусь. 6 ліпеня 1918; 4 жніўня 1918; 3 верасьня 1918.
87 Вольная Беларусь. 6 ліпеня 1918.
най, на думку Лёсіка, падзеі ў менскай і беларускай гісторыі — ліквідацыі Ўніяцкай царквы:
«Такім чынам адбыўсягэты важны акт злучэньня вуніятаўз праваслаўнымі, зьнішчыўшы беларушчынуяку цэркві, так іўпачатковых школах, каторыя ў той часутрымоўваліся пры цэрквах»№.
А заканчваўся нарыс наступнымі словамі рэдактара «Вольнай Беларусі»:
«У цяперашні час Менск — самы вялікі горад на Беларусі і, займаючы цэнтральнае становішча ў нашым краю, недарма завецца сэрцам Беларусі. Менск — цэнтар беларускага руху. Адгэтуль цяпер пашыраецца беларускі рух і беларускі друк па ўсёй Беларусі. Менск жа быў тым мейсцам дзе адбыўся першы ўсебеларускі кангрэс, палажыўшы пачатак аднаўленьню ідэі дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі»89.
Пра стаўленьне Лёсіка да Менску яскрава сьведчыць і той факт, што нарыс «Менск» друкаваўся ў сэрыі «Нашы месты» першым і што толькі пасьля публікацыі яго апошняй трэцяй часткі ў пачатку верасьня 1918 году «Вольная Беларусь» пачынае друкаваць другі і апошні ў сэрыі «гарадзкі» нарыс пра Вільню90.
«Вольная Беларусь» пад кіраўніцтвам Лёсіка трымала таксама пад пільнай увагай лёс помнікаў менскай архітэктуры. У траўні 1918 году газэта,